История Сморгонского края

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Марта 2013 в 13:04, реферат

Описание работы

Смаргонскі край. Смаргоншчына любая мая… Бог не абдзяліў цябе адвечным прыродным хараством. Твае ціхія і адначасова велічна-задуменныя лясы непрыкметна пераходзяць у маляўнічыя ўзгоркі, а неабсяжныя, як кінуць вокам, раўніны арганічна суседнічаюць з празрыста-гаманлівай Віліяй і яе прытокам Ашмянкай. А недзе там, каля Залесся, нясе свае няспешныя воды рэчачка Драйка, расказваючы наваколлю жыццёвую адысею кампазітара і дыпламата, культурнага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, князя Міхала Клеафаса Агінскага, пра яго светлую любоў да роднага краю, да слаўнай Айчыны.

Содержание

Храналогія гісторыі Смаргоні 4
Гісторыя Смаргонскага раёна 6
1. Археалагічнае мінулае Смаргоншчыны 6
2. Смаргонскія землі ў складзе ВКЛ (ХІІІ – ХVІІІ стст.) 11
2.1. Крэўскае княства 12
2.2. Смаргонь і яе ўладары 14
3. У складзе Расійскай імперыі (1794-1918гг.) 20
3.1. Смаргоншчына ў 1905-1907гг. 23
3.2. Першая сусветная вайна і Смаргонскі край 25
4. Смаргоншчына ў міжваенны перыяд (1918-1941гг.) 28
4.1.У складзе Польскай дяржавы (1921 – 1939гг.) 28
4.2. Смаргоншчына ў перадваенныя гады (1939-1941гг.) 31
5. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і наш край з 1941 па 1944гг. 32
5.1.Акупацыйны рэжым 33
5.2. Падпольны, партызанскі рух і польскі Рух Супраціўлення 35
5.3. Вызваленне Смаргонскага раёна 37
6. Пасляваеннае развіццё Смаргонскага раёна (1944-2007гг.) 39
Заключэнне 42
Спіс выкарыстанай літаратуры 43

Работа содержит 1 файл

Бел мова.docx

— 109.79 Кб (Скачать)

                   

 

 

 

 

Яшчэ адно старажытнае паселішча нашай  Смаргоншчыны ўяўляе асаблівую цікавасць. Гэта самая буйная і старажытная  асада татар на Беларусі – Даўбуцкая. Першае ўпамінанне аб Даўбучках сустракаецца ў дакументах старажытных актаў  ВКЛ і адносяцца да ХVI ст. Гэта было фальварачнае ўладанне, маёнтак з навакольнымі вёскамі: Загор'е, Мецяжы, Казаковічы, Каскевічы. Сёння будынак мячэці перавезены ў Беларсукідзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

 

3. У складзе Расійскай імперыі  (1794-1918гг.)

 

      Пасля трэцяга  падзелу Рэчы Паспалітай у  1795г. годзе, Смаргоншчына ўвайшла  ў склад Ашмянскага і Завілейскага (з 1842г. Свянцянскага) паветаў  Віленскай (у 1797-1801гг. – Літоўскай,  з 1801г. – зноў Віленскай)  губерні Расійскай імперыі. Смаргонь  у гэты час належала да ўладанняў  Радзівілаў.

      У 1805г. Смаргонь  прадае апякунскі савет над  маёмасцю непаўналетняга князя  Дамініка Гераніма Радзівіла  за 65 тыс. злотых князю Багдану  Агінскаму.

      У 1808г. гаспадаром  Смаргоні стаў граф Караль  Дамінік Пшаздзецкі, удзельнік паходу  Напалеона, які выступаў у 1812г.  на яго баку. Пасля ранення  ў бітве пад Лейпцыгам (19.10.1813г.) К.Пшаздзецкі вярнуўся на радзіму  і пасяліўся ў Смаргоні, добраўпарадкаваў  свае маёнткі ў Смаргоні і  Войстаме, разводзіў пародзістую  жывёлу, заснаваў фабрыку па вырабу  экіпажаў - "берлінак". К.Пшаздзецкі  быў удзельнікам паўстання 1830-1831гг.,  але войскі князя былі разбіты,  сам Пшаздзецкі перабраўся ў  Прусію, быў  інтэрніраваны, потым  пасяліўся ў Пазнані, а ў  красавіку 1832 года памёр. Пасля  яго смерці мястэчка Смаргонь  здавалася ў арэнду.

      Яркай старонкай  у гісторыі Смаргоншчыны ўвайшоў  1812 год. Летам 1812 года тут базіраваўся  2-і кавалерыйскі корпус пад  кіраўніцтвам генерала Ф.К.Корфа.  У снежні 1812 года французская  армія адступала, яе праследавалі  рускія войскі . Напалеон спрабаваў  адарвацца ад праціўніка, спыніць  свае войскі, адвесці іх на  адпачынак. Ён загадаў камандзіру  баварскага корпуса Врэдэ выйсці  з Докшыц да Вілейкі і забяспечыць  пераправу, нарыхтаваць правіянт  у Смаргоні і Ашмянах. Але  корпус Врэдэ быў разбіты 2 снежня каля Даўгінава, а рэшткі  войска прыбылі ў Смаргонь. 5 снежня  апоўдні Напалеон з Беніцы  прыбыў у Смаргонь. Тут ён прадыктаваў  свой апошні загад па арміі  і, запрасіўшы да сябе Мюрата  ўсіх маршалаў, якія знаходзіліся  пры арміі, аб'явіў ім аб  сваім ад'ездзе, усклаўшы камандаванне  на Мюрата. Каля дзесяці гадзін  вечара Напалеон пакінуў Смаргонь.                                                                                   

Канвой      складаўся      з   невялікіх атрадаў   кавалерыі.   6  снежня  пры

падыходзе   да   Смаргоні   ар'ергард Віктора быў  атакаваны  авангардам

арміі  Чычагова   і    знішчаны.      У палон  узялі     3    тысячы    чалавек,

5  гармат,  а   9  снежня  ў   Смаргоні размясцілася      стаўка       Кутузава,

які  прабыў    у   мястэчку    два   дні, чакаючы  звестак  аб   узяцці   Вільні.                                                         

      У сакавіку 1814 года  ў Смаргоні спыняўся Ф.І.Глінка, які даганяў свой полк. У сярэдзіне  1830-х гадоў Смаргонь была сярэднім  па велічыні мястэчкам Беларусі. У 1835 годзе тут было 335 дамоў, 46 крамаў і 43 свірны. Даход складаў  чатыры тысячы рублёў. У Смаргоні  пражывала восем дваран. Жыхары  займаліся рамёствамі, земляробствам  і гандлем. Інвентар 1835 года называе  чатырнаццаць рамесных спецыяльнасцей.

      У Смаргоні працавалі  тры вінакурні, адна піваварня,  дзве цагельні і адна гарбарня. Дзейнічалі мукамольная, паперная  і лесапільная вытворчасці.

      З 1830 года ў  мястэчку пачала фарміравацца  гарбарная вытворчасць. Смаргонь  становіцца не толькі адміністрацыйным, эканамічным, гаспадарчым, але  і культурна-рэлігійным цэнтрам  воласці. Ужо ў 1835г. было  ў мястэчку 11 вуліц. У 1840г. на  рынку пабудавана каменная Спаса-  Прэабражэнская царква. У 1858г.  адрэстаўраваны Троіцкі касцёл.  Акрамя гэтага былі ў мястэчку  яшчэ 2 капліцы, сінагога, некалькі  яўрэйскіх малітоўных дамоў.

      У 1843г. пачало  працаваць Смаргонскае сельскае  вучылішча (58 вучняў,  адзін выкладчык, 242 кнігі ў бібліятэцы).

     У час паўстання  1830-1831 гг. шляхце ўдалося схіліць  на свой бок частку сялянства,  але паўстанне было задушана. У 1833-1836гг. урад правёў люстрацыю канфіскаваных у шляхты маёнткаў. Прайшла такая  люстрацыя ў Смаргоні і Войстаме. Сяляне былі незадаволены, бо толькі 32 працэнты дзяржаўных сялян атрымалі прыдатныя землі, таму ў 1842г. яны падалі скаргу ў Віленскую палату дзяржаўнай маёмасці. У 1843г. са Смаргоні паступіла чарговая скарга, але не атрымаўшы адказу сяляне перасталі выконваць павіннасці і плаціць аброк. Таму ў маёнтак у Смаргоні тры разы ўводзіліся войскі (1845г., 1846г. і 1847г.) Прыязджала і начальства, але іх візіт суправаджаўся толькі лупцоўкай сялян (па 50 удараў бізуном, пазней па 100), а 9 чалавек пасадзілі ў Ашмянскую турму.

      Барацьба сялян  супраць памешчыкаў і прыгону  нарастала, што прымусіла царызм  адмяніць прыгоннае права, правесці  зямельную рэформу Александрам  ІІ 19 лютага 1861г.. Аднак рэформа не  дала сялянам сапраўднай свабоды  і незадавольненасць сялян расла  зноў. Хваляванні ахапілі маёнткі  Абрамаўшчыну, Данюшава, Жодзішкі.

      У канцы 1862г.  на тэрыторыі Смаргоншчыны пачала  распаўсюджвацца газета " Мужыцкая  праўда" К.Каліноўскага. Трапіла  яна ў вёскі Кушляны, Мілэйкава,  Крэва. 

      У час паўстання  1863-1864гг. на тэрыторыі сучаснага  Смаргонскага раёна дзейнічалі  паўстанцкія атрады Ф.Віславуха,  В.Беніслаўскага, С.Мінейкі, Г.Чаховіча. Яны знаходзіліся ў лясах бліз  вёсак Вішнева, Кушлян, Солаў,  Крэва. 

      Актыўны ўдзел  у паўстанні прымаў і паэт-дэмакрат  Ф.Багушэвіч, за што быў арыштаваны  ў кастрычніку 1863 года яго бацька, малодшы брат Апалінарый і  сястра Ганна, а другога брата,  Валяр'яна і Францішка не знайшлі. 

      21 кастрычніка 1863г.  паўстанне было задушана па  ўсёй Беларусі, а ўдзельнікі пакараны, у тым ліку загінуў Юльян  Бакшанскі. На рыначнай плошчы  Смаргоні, для запуджвання іншых,  быў павешаны паўстанец Апановіч.

      На Смаргоншчыне  вясной 1863г. пабываў і В.Дунін-Марцінкевіч,  які арандаваў у М.Бучынскай  мястэчка Дабраўляны. Пражыў ён  тут да 22 студзеня 1864г., а затым  пераехаў у мястэчка Свір і  быў там арыштаваны.

      У 1866г. у Смаргонскай  воласці было 62 пасяленні (991 двор, 7613 жыхароў). У Смаргоні было 479 двароў (2070 жыхароў), 2 царквы, сінагога, 2 багадзельні, 6 школ, народнае вучылішча, 50 вінных  крам, 6 піваварных заводаў, вадзяны  млын, 5 шынкоў, паштовая станцыя.

      Па тэрыторыі Смаргоншчыны  пракладзены ўчастак Лібава-Роменскай  чыгункі, адкрытай у 1871-1873гг. Чыгунка  пралягла праз Залессе, Смаргонь, Солы, Гудагай і далей на Вільню. У 1873г. у мястэчку пабудавалі  чыгуначную станцыю і побач  – пошту. Чыгунка зрабіла вялікі  ўплыў на эканамічнае развіццё  раёна.

      Ужо ў 1879г. у  Смаргонскай воласці было 65 вёсак  (780 гаспадарак), 11703 жыхары. Смаргонь  стала дзяржаўным фабрычным мястэчкам  (6443 жых.), дзейнічалі 15 заводаў па  вырабу скур, 2 віна-дрожджавыя заводы, 3 піваварныя заводы, тытунёвая фабрыка,  каля 50 рамесных майстэрняў.

      Два заводы мелі  паравыя машыны, 3 - паравыя катлы,  на адзінаццаці заводах рабочыя  механізмы прыводзіліся ў рух  конскай сілай.

      Прадукцыя смаргонскіх  заводаў поўнасцю (тытунь) або часткова (піва, спірт, скуры) рэалізавалася  на месцы, часткова – у межах  Віленскай і іншых губерняў  Расіі, а спірт  нават вывозіўся  за мяжу.

      3.1. Смаргоншчына ў 1905-1907гг.

 

      У канцы ХІХ  ст. тэрыторыя сучаснага Смаргонскага  раёна ўваходзіла часткова ў  Ашмянскі, Свянцянскі і Вілейскі  паветы Віленскай губерніі. На  тэрыторыі сучаснага раёна ў  1897г. было 362 населеныя пункты, 13 хутароў, 204 вёскі. Працаваў шкляны завод  у Залессі, які выпускаў аптэкарскі  посуд і лямпавае шкло. У Смаргоні, па пераліку 1897г., пражывала 8098 чалавек,  а ў 1904г. – 10739 жыхароў. У  ліку гараджан было 58 дваран, 11 ганаровых  грамадзян, 12 асоб духоўнага звання, 75 купцоў, 8990 мяшчан. Хутка рост мястэчка  дазволіў мясцовым уладам хадайнічаць  аб прысваенні статуса горада, што і адбылося 6 чэрвеня 1904г.  У гэты час было ў Смаргоні 13 вуліц, 6 завулкаў і кірмашовая  плошча. Дамы, у большасці, былі  драўляныя, а таксама з цэглы.  У горадзе было 13 пажарных  і  4 помпы, бо часта адбываліся  пажары, якія вынішчалі цэлыя  кварталы. Трэба адзначыць, што  асвятлення, водазабеспячэння і  каналізацыі ў горадзе тады  яшчэ не было. Жыхары карысталіся  вадой з рэк і некалькіх  калодзежаў.

 

      Для лячэння людзей  быў толькі прыёмны пакой з  адным ложкам, працавала аптэка, 4 аптэчныя кіёскі, працавалі тры  ўрачы, 5 акушэрак, 4 фельчары і адзін  ветэрынар. У вёсках сяляне  лячыліся самі.

      У пачатку ХХ  ст. працавалі народныя земскія  вучылішчы, Вішнеўская, Войстамская,  Крэўская, Белявіцкая, Зарудзіцкая  аднакласная  і пачатковыя  школы ў Міцкавічах і Сукневічах. Працавалі  царкоўнапрыходскія  і яўрэйскія свецкія і рэлігійныя  навучальныя  ўстановы.

      У Смаргоні размяшчалася  валасное ўпраўленне, паштовая станцыя,  чыгуначная станцыя, банкаўская  кантора, пазыкова-сінагогская каса,  гасцініцы,  заезныя двары,  хлебанарыхтоўчыя  магазіны,  шынкі,  фотасалоны. Каля 30% насельніцтва займалася гандлем. У валасных цэнтрах (Смаргонь, Крэва, Вішнева, Войстам, Солы) і ў вёсках праводзіліся кірмашы і базары. У Смаргоні кірмашы праводзіліся пяць разоў у год (3 - восенню і 2 -  зімой), а двойчы ў тыдзень праходзілі базары.

                                        

 

 

 

 

 

 

 

 К пачатку  ХХ ст. развівалася пераважна  мясцовая прамысловасць. Смаргонь  развівалася як цэнтр гарбарной  вытворчасці. У горадзе працавалі  44 гарбарныя заводы і фабрыкі, 212 рамесных майстэрняў або арцелей.

      Акрамя гарбарнай  прамысловасці ў Смаргоні працавалі  2 піваварныя, 2 вінакурных, 2 махорачна-тытунёвых  і 10 гарбарна-саф'янавых заводаў, 13 майстэрняў па пашыву абутку. Агульная сума вытворчасці ў  Смаргоні ў 1904 годзе складала 1500 тысяч рублёў (для параўнання, агульная сума вытворчасці ў  Магілёве – 1033,2 тысячы рублёў, у Гомелі – 705,7 тысяч рублёў, Віцебску – 796,3 тысячы рублёў).

 

 

      Высокая канцэнтрацыя  рабочага класа, цяжкія ўмовы  працы, нізкі ўзровень жыцця  вялі да актыўнага ўдзелу смаргонцаў  у рэвалюцыйнай барацьбе. Найбольш  значным выступленнем пралетарыяту  стала Смаргонская стачка 1901 года, якая ахапіла да 1300 рабочых, 26 заводаў  і прадаўжалася 4 тыдні.

      У 1904 годзе была  створана Смаргонская арганізацыя  РСДРП, якая аб'яднала 175 членаў  партыі (Мінская група – 150 членаў, Вілейская – 120 членаў). У чэрвені  1906 года ў арганізацыі было  ўжо 390 членаў партыі. У падзеях  першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гадоў пралетарыят Смаргоні пакінуў  свой прыкметны след.                                             .                                                 

      Горад імкліва  рос. Калі ў 1909 годзе тут  пражывала 11232 чалавекі, то ў 1914 годзе – ужо 16228 чалавек. Былі  ўсе ўмовы для ператварэння  Смаргоні ў буйнейшы прамысловы  цэнтр на захадзе Расійскай  імперыі. Але на парозе ўжо  стаяла сусветная вайна.

      3.2. Першая сусветная вайна і Смаргонскі край

 

      Трагічны лёс напаткаў  Смаргонь у гады першай сусветнай  вайны.

      З верасня 1915 па  люты 1918 гадоў праз наш раён  праходзіла лінія руска-германскага  фронту. У яго паласе аказаўся  і 16-тысячны горад Смаргонь. Два  гады і пяць месяцаў вяліся  тут пазіцыйныя баі, якія ператварылі  гэты горад у руіны.

      Летам 1915 года  руская армія адступала па  ўсяму фронту ад Балтыкі да  Карпат, стрымліваючы націск 40 германскіх  дывізій і ўсёй аўстрыйскай  арміі. 9 верасня нямецкая кавалерыя,  прарваўшы фронт, пачала рэйд  па тылах рускай арміі. Нямецкая  камандаванне планавала ў трохвугольніку  Маладзечна-Вілейка-Смаргонь, разам  з пяхотай, якая рухалася за  кавалерыяй, акружыць і знішчыць 10-ю рускую армію і тым самым  адкрыць прамы шлях на Мінск  і Маскву.

      У сувязі з прарывам  фронту і хуткім прасоўваннем  немцаў, у тылах 10-й рускай арміі  пачалася паніка, была аб'яўлена  тэрміновая эвакуацыя грамадзянскага  насельніцтва і прадпрыемстваў.

      Жыхары горада  Смаргоні атрымалі ваенны загад  пакінуць горад на працягу  трох гадзін, а пражывала ў  ім  у той час 16228 чалавек.  Людзі раптоўна пазбавіліся сваіх дамоў, сталі бежанцамі. Смаргонцы пакідалі свой горад, а горад развітваўся са сваімі жыхарамі, з многімі - назаўсёды. Смаргонь загіне, але ворагу не застанецца. У 1916 годзе яго назавуць "Мёртвым горадам".

      На досвітку 15 верасня  1915г. першы кавалерыйскі корпус  нямецкага генерала Гарнье дасягнуў  Смаргоні. Разгарэўся жорсткі бой  з рускімі маршавымі ротамі 10-й  арміі. Адна атака змяняла другую, рускія салдаты ішлі ў штыкавую, восем гадзін ішоў бой. Шмат  разоў горад пераходзіў  з рук  у рукі. Тады, у першыя гадзіны  баёў, быў разбіты нямецкай артылерыяй  касцёл на Мінскай вуліцы. Аднак  каля чатырох гадзін дня немцы  змаглі захапіць Смаргонь і  пачаць рухацца ў бок Маладзечна. У гэты час 10-я армія знаходзілася  ў крытычным стане. Па загаду  камандуючага Заходнім фронтам  генерала Э.Г. Эверта тэрмінова  была праведзена перагрупоўка  войскаў і створана новая 2-я  армія. Яна павінна была ад  чыгункі “Вільня-Маладзечна” атакаваць  праціўніка і аднавіць лінію  фронту.      

24 верасня  на досвітку да Смаргоні падышоў,  адыходзячы з баямі ад Вільні, гвардзейскі корпус 10-й арміі  пад камандаваннем генерала Олахава  А.А. у складзе трох пяхотных  дывізій, стралковай брыгады,  артылерыйскага дывізіёна, авіяатрада  і казацкай брыгады. Усяго 572 афіцэры, 23920 штыкоў пяхоты, 1080 шашак  кавалерыі, 90 кулямётаў, 145 артылерыйскіх  гармат і 5 аэрапланаў было  на ўзбраенні корпуса. Гэта  элітнае аб'яднанне рускай арміі  атрымала загад стаяць на смерць, але ўтрымаць Смаргонь!

Информация о работе История Сморгонского края