Концепт женщины в белорусском и немецком языках

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Апреля 2011 в 15:34, курсовая работа

Описание работы

Зацікаўленасць у супастаўляльным вывучэнні парэмій тлумачыцца тым, што парэміі – з’ява нацыянальная, і пагэтаму павінны адлюстроўваць нацыянальна-культурную спецыфіку кожнага этнасу. Разам з тым, можна выказаць здагадку, што паміж парэмічнымі адзінкамі розных этнасаў знойдзецца шмат агульных рыс, таму што яны адлюстроўваюць таксама і агульначалавечыя асновы жыццядзейнасці.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………............3

РАЗДЗЕЛ І. Аб статусе парэмій: сістэмна-структурная парадыгма вывучэння…………………………………………………………………….….…5

РАЗДЗЕЛ ІІ. Лінгвакультуралагічны аспект у парэміялогіі………...…..............7

ІІ. 1. Асноўныя паняцці лінгвакультуралогіі…………………………….............7

РАЗДЗЕЛ ІІІ. Моўная карціна свету і эмпірычная штодзённая свядомасць......9

РАЗДЗЕЛ ІV. Рэпрэзентацыя сацыякультурных сэнсаў у парэміях……..........11

ІV. 1. Рэпрэзентацыя субканцэпту “ДЗЯЎЧЫНА”/ “ДАЧКА”..........................12

ІV. 1. 1. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Дзяўчына і замужжа”.......12

ІV. 1. 2. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Квалітатыўныя характарыстыкі дзяўчат”........................................................................................16

ІV. 2. Рэпрэзентацыя субканцэпту “ЖОНКА”.....................................................18

ІV. 2. 1. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Заключэнне шлюбу”....................................................................................................................19

ІV. 2. 2. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Гаспадыня і яе роля ў сям’і..........................................................................................................................22

ІV. 2. 3. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Жаночыя якасці характару”...............................................................................................................23

Вывады....................................................................................................................33

Бібліяграфічны спіс................................................................................................36

Работа содержит 1 файл

Репрезентация концепта ЖЕНЩИНА.doc

— 267.50 Кб (Скачать)

         - Як 23, дык замуж  пры, а як 25, дык  дома сядзь.

         - Няма злей асенняй  мухі і дзеўкі-векавухі.

         Сярод нямецкіх парэмій не прадстаўлены эквіваленты з такім жа моцным у экспрэсіўным плане кампанентам. Наадварот, ёсць такія парэміі, якія выступаюць за процілеглую з’яву, напрыклад:

         - Wer überschnell heiratet, wird im Leid leben.

         - Die warten kann, kriegt auch einen guten Mann.

         І менавіта ў гэтай адсутнасці парэмій, у якіх выказваўся б дакор тым дзяўчынам, якія доўга не ідуць замуж, мы бачым спецыфіку ментальнасці нямецкага народа, для якога і зараз позні шлюб абсалютна нармальная і нават больш пажаданая з’ява, у той час як у беларускім (больш патрыярхальным) грамадстве і сёння назіраецца сярод дзяўчат імкненне хутчэй уступіць у шлюб, не маючы нават эканамічнай базы для стварэння сям’і.

         Прычым  у беларускіх парэміях часта выказваецца  думка аб тым, што важна менавіта наяўнасць мужа, а не яго чалавечыя  якасці:

  • Хоць за старца, абы не застацца.
  • Хадзі за казла, абы з дому спаўзла.
  • Замуж хоць у пятніцу.
  • Выйсці хоць за лапаць, абы не плакаць.

         Толькі  адзінкавыя парэміі знаходзяць апраўданне дзяўчатам, якія доўга не ідуць замуж:

  • Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець.
  • Чым з пустым малаком, дык лепей з вадой.
  • Як абы-які, то лепш ніякі.

         Яшчэ адной адметнай асаблівасцю беларусаў з’яўляецца тое, што надзяляецца асаблівая ўвага таму, каб шлюб заключаўся паміж прадстаўнікамі аднолькавых саслоўяў: 

  • Шукае цар царыцы, а пастух пастушыцы.
  • Сава сокалу не пара.
  • Колькі вутцы не мудрыць, а за лебедзем ёй не быць.
  • Сваю роўню вазьмі, то будзе згода.

         У нямецкіх сем’ях падобнае меркаванне адсутнічае. Мабыць, яны не звярталі ўвагі на розніцу ў сацыяльным ці матэрыяльным становішчы абранай нявесты ці жаніха, або гэта было зафіксавана заканадаўча ці ў нейкім маральным кодэксе этнасу. 

    ІV. 1. 2.    Што датычыцца першай дэфініцыі слова “дзяўчына” як маладой асобы, то парэміі адлюстроўваюць асаблівасці характару і паводзін дзяўчат. Адзначаецца, што тыповымі для гэтага ўзросту з’яўляецца бесклапотная весялосць і гаманлівасць дзяўчат:

          - Man kann eher auf  einen Sack Flöhe aufpassen als auf ein Dutzend junge Mädchen.

          - Mädchen zu hüten vermag nur der Totengräber.

          - Mädchen sind am frommsten, wenn sie in den Spiegel gucken.

          - Маладой дзеўцы  ўсё смех.

          - Дзеўкі ўпарты, як козы.

          З-за іх бесклапотнасці і неабдуманасці ім часта можа пагражаць небяспека закахацца:

           - Jungfern und Gläser schweben in steter Gefahr.

          - Mädchen und Glaswaren laufen leicht Gefahr.

          - Alte Häuser und junge Mädchen brennen leicht.

         Паводле парэмій можна вызначыць ідэал беларускай прыгажуні. Перш за ўсё, гэта абавязковая наяўнасць касы:

  • Дзеўка без касы не мае красы.
  • Каса – дзявочая краса, малайцу заноза.
  • У дзеўкі думкі ўсе ў касе.

         Каса  як абавязковы атрыбут дзявочага  ўбранства з’яўляецца спецыфічнай асаблівасцю і іншых усходнеславянскіх культур.

         Выдзяляюцца і іншыя крытэрыі прыгажосці, а  менавіта якасці характару ці паводзіны. У гэтым аспекце ўяўленні абодвух  народаў крыху супадаюць:

          - Mädchen, die lachen, und Hühner, die gackeln, sind keine Schönheiten.

          - Mädchen und gute Gänse gehen zeitig nach Hause.

           - Чым дзеўка стражэй, тым яна прыгажэй і даражэй.

         Але як бы не ўсхвалялася дзявочая прыгажосць, галоўнай каштоўнасцю і для беларускага, і для нямецкага народаў з’яўляецца працавітасць. Менавіта па гэтаму крытэрыю хлопцы выбіраюць сабе будучых жонак:

         - Wer ein Mädchen kennen lernen will, muss es in der Arbeitsschürze sehen.

         - Ein Mädchen, das liebt den Putz, ist selten etwas nutz. (Je größer des Mädchens Putz, desto weniger ist es selber nutz.)

               - Ein Mädchen, das sich kleidet zum Schein, bei diesem ist die Tugend klein.

         - Will ein Mädchen achtbar sein, muss es sich der Arbeit freuen.

           - Дзеўка не бракоўна, як чорна, а бракоўна, як неправорна.

          - Дзеўка прыгожа,  ды прасці не  можа.

         Так яшчэ раз падкрэсліваецца асноўнае назначэнне дзяўчыны – стаць добрай гаспадыняй – і прадвызначаецца  яе будучы лёс. 
     
     
     
     
     
     

ІV. 2.    Па заключэнні шлюбу для дзяўчыны пачынаецца новы перыяд у жыцці, яна становіцца замужняй жанчынай. Сямейнае жыццё жанчыны – гэта асноўная сфера яе жыццядзейнасці, бо:

      - Дзявочы век – карочы, замужам даўжэй век.

     Быць  жонкай – гэта асноўная роля жанчыны  і па тым, як жанчына ставіцца да сваёй сям’і, яна расцэньваецца  наогул як чалавек. Пагэтаму найбольшая колькасць парэмій, якія рэпрэзентуюць канцэпт “жанчына”, змяшчаюць у сабе менавіта субканцэпт “ЖОНКА”. Жонка – спадарожніца жыцця мужчыны, з астатнімі тыпамі жанчын мужчына звычайна не праводзіць так шмат часу, як з жонкай. Таму ён мае магчымасць назбіраць больш досведу аб жанчыне менавіта ў гэтай фазе яе жыцця. Так як мяркуецца, што мужчыны з’яўляюцца асноўнымі стваральнікамі парэмій аб жанчынах, то менавіта іх жыццёвы досвед становіцца матэрыялам для адпаведных парэмій.

     Згодна  са слоўнікам ДУДЭНа, “Ehefrau” – гэта “eine verheiratete Frau”. Аднак у парэміях ужываецца пераважна слова „Frau“. Гэтае слова палісемічнае, і адно з яго значэнняў супадае са значэннем слова “Ehefrau“, астатнія значэнні наступныя:  “erwachsene Person weiblichen Geschlechts“ (дарослая асоба жаночага полу) i “Hausherrin, Dame“ (гаспадыня, спадарыня). Ужываецца таксама слова “Hausfrau“, таму што паняцце “Ehefrau“ звужана ў асноўным да значэння  “гаспадыня“. І трэцім абазначэннем жанчыны ў гэтай жыццёвай фазе з’яўляецца слова “Weib“, таму што адно з яго значэнняў ёсць “замужняя жанчына“.

     Ужо адзін той факт, што замест абазначэння  “Ehefrau” ужываюцца словы “Hausfrau“ і “Weib“, гаворыць аб тым, што жанчына ў нямецкім грамадстве знаходзілася ў абдзеленым становішчы. Аб гэтым сведчыць яшчэ і тое, што жанчына разглядалася у першую чаргу ў якасці хатняй гаспадыні.

     Дэфініцыя беларускага слова “жонка” поўнасцю супадае з дэфініцыяй нямецкага адпаведніка. “Жонка – замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа”.  Таксама замест “жонкі” ужываюцца “гаспадыня” і “баба”.

     Прааналізаваўшы парэміі, якія змяшчаюць субканцэпт “ЖОНКА”, мы заўважылі, што гэтыя парэміі разглядаюць і характарызуюць замужнюю жанчыну ў розных фазах сямейнага жыцця і з розных пунктаў поглядаў і згодна з гэтым падкрэсліваюць якасці, характэрныя для жанчыны ў  адпаведных фазах і ролях. Менавіта гэтыя якасці і складаюць фразеалагічны вобраз паняцця “замужняя жанчына”. Часцей за ўсё ў парэміях закранаюцца такія бакі жыцця замужняй жанчыны, як “Замужжа” і “Роля жанчыны ў хатняй гаспадарцы”. У асобную групу неабходна аднесці парэміі, у якіх разглядаюцца чалавечыя якасці, тыповыя для жанчын.  

ІV. 2. 1.   Заключэнне шлюбу азначае вялікую перамену ў жыцці жанчыны, таму што яна уступае ў новы від адосін з мужчынай. І гэтай пераходнай з’яве надзяляецца вялігая ўвага. Падкрэсліваецца, што жаночаму лёсу не пазайздросціш, але дзяўчаты павінны здзейсніць гэты адказны крок:

        -    Hochzeit, grausige Zeit.

        -    Горка  рэдзька, ды ядуць,  дрэнна замужам,  ды йдуць.

        -    Дзеўкай была – плакала, замуж выйшла – завыла.

     Калі  гаворка ідзе аб вяселлі, то яно павінна  суправаджацца слязьмі:

      - Ein Brautkleid ist manchmal mit Trauerstoff gefüttert.

      - Eine betrübte Braut wird eine glückliche Frau.

      - Нявеста плача, бо заўтра жонкай будзе.

      - Замуж ідзе – песні пяе, выйшла – слёзы лье.

     Лічыцца добрай прыметай, калі нявеста плача  перад алтаром. Магчыма, прычына  гэтаму – усведамленне сур’ёзнасці  гэтага кроку.

     Падкрэсліваецца неабходнасць жаніцьбы для кожнага  мужчыны, бо без жонкі яго жыццё  непаўнавартаснае:

        - Ein Mann ohne Frau, ein Hemd ohne Ärmel.

      - Ohne deine Frau bist du eine arme Sau.

      - Des Mannes Ehre schönt das Weib.

      - Сядзіць халосты,  як сабака бясхвосты,  а жанаты, што пан  багаты.

      - Бяда дзеду без  бабы.

      - Ажаніся, чорце,  не будзеш круціцца.

       Ажаніўшыся, мужчына звязвае ўсё  сваё наступнае жыццё з адной  жанчынай, разводы ў тыя часы  не былі распаўсюджаны. Ад таго, якую дзяўчыну мужчына выбярэ, будзе залежаць яго лёс.  Пагэтаму, каб потым не раскайвацца, ён павінен быць вельмі ўважлівым, выбіраючы нявесту:

      - Eine Frau ist keine Geige, die man wieder an die Wand hängt, wenn man drauf gespielt hat.

      - Über den, der sich von seiner ersten Frau scheiden lässt,weint der Altar heiße Tränen.

      - Жонку бяры не на год, а на век.

      - Жонка – не лапаць, з нагі не скінеш.

      - Першую жонку Бог даў, другую – сам знайшоў, а трэцюю – чорт прынёс.

         Калі  мужчына быў недастаткова пільным  пры выбары нявесты, то потым ён, расчараваўшыся ў сямейным жыцці, складае  наступныя парэміі:

      - Eine schlechte Frau, eine dauernde Qual.

      - Die Frau ist wie eine Krawatte: erst findet man sie schön, dann hat man sie am Hals.

      - Frauen sind wie Schuhe: wenn man sie lange trägt, werden sie Pantoffeln.

      - Чужая жонка мёдам  мазаная, а свая  – дзёгцем.

         Каб не настала расчараванне ў сямейным жыцці, мужчыне належыць быць асцярожным перад жаніцьбай:

      - Pferde und Frauen muss man genau beschauen.

      - Хвалі дзень вечарам,  а дзяўчыну замужам.

         Што датычыцца жаночай прыгажосці, то тут жаніх павінен быць вельмі асцярожным. Прыгажосць настолькі прывабная, наколькі і небяспечная. У сяменым жыцці важна, каб жонка была перш за ўсё добрай гаспадыняй, пагэтаму мужчын рознымі спосабамі папярэджваюць аб гэтым, каб яны не пападаліся ў пастку прывабных жанчын:

      - Wer eine Frau wegen ihrer Schönheit nimmt, hat gute Nächte und böse Tage

      - Eine schöne Frau macht noch keinen Hausstand.

      - Броўкі, як сярпоўкі, а ніўка няжатая стаіць.

      - З красы хлеба не есці.

      - Не шукай красаты, а шукай дабраты.

     Выбіраючы паміж працавітай і прыгожай дзяўчынай  мужчыне даецца парада аддаць перавагу працавітасці:

      - Wenn die Frau eine Modepuppe, dann gibt’s roh’ Fleisch und die schlechte Suppe.

      - Не бяда, што чорна, абы была праворна.

     Нягледзячы  на тое, што мужчыны хочуць мець перш за ўсё добрую гаспадыню, мае пэўную ролю для іх таксама знешні выгляд абранай жанчыны. Гэта вынікае з наступных прыказак, у якіх высмейваецца супрацьлеглая характарыстыка “агідная”:

Информация о работе Концепт женщины в белорусском и немецком языках