Концепт женщины в белорусском и немецком языках

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Апреля 2011 в 15:34, курсовая работа

Описание работы

Зацікаўленасць у супастаўляльным вывучэнні парэмій тлумачыцца тым, што парэміі – з’ява нацыянальная, і пагэтаму павінны адлюстроўваць нацыянальна-культурную спецыфіку кожнага этнасу. Разам з тым, можна выказаць здагадку, што паміж парэмічнымі адзінкамі розных этнасаў знойдзецца шмат агульных рыс, таму што яны адлюстроўваюць таксама і агульначалавечыя асновы жыццядзейнасці.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………............3

РАЗДЗЕЛ І. Аб статусе парэмій: сістэмна-структурная парадыгма вывучэння…………………………………………………………………….….…5

РАЗДЗЕЛ ІІ. Лінгвакультуралагічны аспект у парэміялогіі………...…..............7

ІІ. 1. Асноўныя паняцці лінгвакультуралогіі…………………………….............7

РАЗДЗЕЛ ІІІ. Моўная карціна свету і эмпірычная штодзённая свядомасць......9

РАЗДЗЕЛ ІV. Рэпрэзентацыя сацыякультурных сэнсаў у парэміях……..........11

ІV. 1. Рэпрэзентацыя субканцэпту “ДЗЯЎЧЫНА”/ “ДАЧКА”..........................12

ІV. 1. 1. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Дзяўчына і замужжа”.......12

ІV. 1. 2. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Квалітатыўныя характарыстыкі дзяўчат”........................................................................................16

ІV. 2. Рэпрэзентацыя субканцэпту “ЖОНКА”.....................................................18

ІV. 2. 1. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Заключэнне шлюбу”....................................................................................................................19

ІV. 2. 2. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Гаспадыня і яе роля ў сям’і..........................................................................................................................22

ІV. 2. 3. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Жаночыя якасці характару”...............................................................................................................23

Вывады....................................................................................................................33

Бібліяграфічны спіс................................................................................................36

Работа содержит 1 файл

Репрезентация концепта ЖЕНЩИНА.doc

— 267.50 Кб (Скачать)

     Культурны фонд – гэта комплекс ведаў, нейкі светапогляд у вобласці нацыянальнай і сусветнай культуры, якімі валодае тыповы прадстаўнік той ці іншай культуры. Але гэта не прымета-прыналежнасць асобы, а сукупнасць тых базавых адзінак, якія ўключаны ў дадзеную нацыянальную культуру.

     Ментальнасць – гэта светасузіранне ў катэгорыях і формах роднай мовы, якое злучае у сабе інтэлектуальныя, духоўныя і валявыя якасці нацыянальнага характару ў яго тыповых праяўленнях. Адзінкай ментальнасці лічыцца канцэпт дадзенай культуры. Ментальнасць – гэта спосаб бачання свету, яна зусім не ідэнтычная ідэалогіі. Гэта той узровень грамадскай свядомасці, на якім думка не аддзелена ад эмоцый і ад латэнтных звычак; гэта той нябачны мінімум духоўнага адзінства людзей, без якога немагчыма арганізацыя ўсякага грамадства. Ментальнасць народу актуалізуецца ў найбольш важных культурных канцэптах мовы.

     Менталітэт – катэгорыя, якая адлюстроўвае ўнутраную арганізацыю і дыферэнцыяцыю ментальнасці, склад розуму, склад душы народу. Як паказвае аналіз навуковай літаратуры, пад менталітэтам разумеюць нейкую структуру свядомасці, якая залежыць ад сацыякультурных, моўных, геаграфічных і іншых фактараў. Асаблівасці нацыянальных менталітэтаў праяўляюцца толькі на ўзрозні моўнай, але не канцэптуальнай карціны свету. Кожная з іх – гэта ўнікальнае суб’ектыўнае бачанне рэчаіснасці (якое ўключае аб’екты як непасрэднай, так і апасродкаванай рэальнасці, да якой адносяцца такія кампаненты культуры, як міфы, легенды, рэлігіёзныя ўяўленні).

     Лінгвакультурэма – паняцце, уведзенае В.В. Вараб’ёвым. Гэта комплексная міжузроўневая адзінка, якая ўяўляе сабой дыялектычнае адзінства лінгвістычнага і экстралінгвістычнага (паняційнага і прадметнага) зместу. У разуменні Вараб’ёва, лінгвакультурэма ёсць сукупнасць формы моўнага знака, яго зместу і культурнага сэнсу, якімі суправаджаецца дадзены знак [4, с. 34]. Важным у лінгвакультурэме з’яўляецца глыбінны сэнс, які прысутнічае ў значэнні як элемент яго сэнсу.   

РАЗДЗЕЛ ІІІ. МОЎНАЯ КАРЦІНА  СВЕТУ І ЭМПІРЫЧНАЯ ШТОДЗЁННАЯ СВЯДОМАСЦЬ

     Сукупнасць  чалавечых ведаў аб аб’ектыўнай  рэчаіснасці, зафіксаваныя ў моўнай форме, прынята называць моўнай карцінай свету.

     Кожная  мова па-свойму адлюстроўвае з’явы  і працэсы рэчаіснасці, г.зн. мае  свой спосаб канцэптуалізацыі свету. Значэнні, выражаныя ў мове, складаюцца ў  нейкую адзіную сістэму поглядаў, у калектыўную філасофію, якая навязваецца ў якасці абавязковай усім носьбітам мовы. У комплекс ведаў, замацаваных у мове, абавязкова ўплятаецца культурна-нацыянальны досвед канкрэтнай моўнай супольнасці. Значыць, кожная мова мае асаблівую карціну свету, і чалавек, які карыстаецца пэўнай мовай, павінен арганізоўваць змест свайго выказвання ў адпаведнасці з ёю.

     Паняцце карціны свету (у тым ліку і  моўнай) грунтуецца на вывучэнні ўяўленняў  чалавека аб свеце. Карціна свету  – вынік пераапрацоўкі інфармацыі аб навакольным асяроддзі.

     З’явы і аб’екты знешняга свету пададзены  ў чалавечай свядомасці ў форме  ўнутраных вобразаў, пагэтаму карціна  свету – гэта сістэма вобразаў. Карціна свету адлюстроўвае рэчаіснасць, а моўная карціна свету з’яўляецца фіксацыяй гэтага адлюстравання. На фарміраванне карціны свету ўплыў аказваюць мова, традыцыі, прырода, выхаванне і іншыя сацыяльныя фактары. Прадстаўнікі кагнітыўнай лінгвістыкі сцвярджаюць, што наша канцэптуальная сістэма, адлюстраваная ў выглядзе моўнай карціны свету, залежыць ад культурнага досведу і непасрэдна звязана з ім. У моўнай карціне свету замацаваны як агульначалавечы, так і нацыянальны грамадска-гістарычны досвед. Менавіта нацыянальны досвед вызначае спецыфічныя асаблівасці мовы на узроўнях лексікі, граматыкі, фразеалогіі. Па прычыне спецыфікі мовы ў свядомасці яе носьбітаў узнікае пэўная моўная карціна свету, праз прызму якой чалавек бачыць свет. Яна фарміруе тып адносін да свету, вызначае нормы чалавечых паводзін у ім.

     Тэрмін  “моўная карціна свету” – не больш чым метафара, бо на самай справе спецыфічныя асаблівасці той ці іншай мовы ствараюць для яе носьбітаў не нейкую іншую, непаўторную карціну свету, а толькі спецыфічную афарбоўку аб’ектыўнага свету, абумоўленую нацыянальнай важнасцю нейкіх прадметаў, з’яў і працэсаў, якая вынікае са спецыфікі дзейнасці, ладу жыцця дадзенага народу. Моўная карціна свету ў цэлым супадае з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці ў свядомасці людзей. Але пры гэтым у яе будове захоўваюцца асобныя ўчасткі, да якіх адносіцца і фразеалогія, яна свая ў кожнай мове. Менавіта ў лексіцы і фразеалогіі у найвышэйшай ступені праяўляецца моўная карціна свету пэўнага этнасу, і гэтыя ўзроўні мовы становяцца фундаментам для ўсіх культурных стэрэатыпаў.

     Аналіз  фразеалогіі дазваляе зразумець, чым  адрозніваюцца нацыянальныя культуры, як яны дапаўняюць адна другую на ўзроўні сусветнай культуры. 

РАЗДЗЕЛ ІV . РЭПРЭЗЕНТАЦЫЯ САЦЫЯКУЛЬТУРНЫХ СЭНСАЎ У ПАРЭМІЯХ

     Парэміі ўяўляюць сабой знакі, якія найбольш насычаны глыбіннай інфармацыяй, яны  трансліруюць гістарычна абумоўленыя сацыякультурныя кванты ведаў. Гэтыя кванты ведаў утвараюць глыбінную структуру і інферыруюцца заўсёды, калі ўзнікае неабходнасць іх семантызацыі.

     З развіццём кагнітыўнай лінгвістыкі  навукоўцы выйшлі на новы міждысцыплінарны ўзровень даследавання, і гэта мае асаблівае значэнне для вывучэння фразеалогіі. Новая парадыгма даследавання дазваляе абапірацца на паняцце рознаўзроўневых прататыпаў, разважаць аб наяўнасці нейкіх базавых ведаў і іх рэпрэзентацыі ў мове. Мова захоўвае веды аб свеце. Сістэма мовы, з’яўляючыся моўнай карцінай свету, аб’ектывуе канцэптуальную сістэму. Пры гэтым канцэптуальная карціна свету больш багатая за моўную. Веды, якія рэпрзентуюцца праз лексічнае значэнне, бядней нават за звычайныя веды індывіда і моўнай супольнасці, таму што ў працэсе наміналізацыі адбіраюцца толькі нейкія значымыя кванты ведаў, якія і прадстаўлены у паверхнаснай структуры.

     Кагнітыўны  працэс інферэнцыі сацыякультурных  сэнсаў дазваляе выдзеліць набор  сацыякультурэм, якія складаюць глыбінную  структуру парэмій.

     Зварот да вывучэння і параўнання канцэпту “ЖАНЧЫНА” у парэміялогіях дзвюх няроднасных моў абгрунтоўваецца, па-першае, тым, што гэты канцэпт шырока прадстаўлены ў парэміях супастаўляемых моў, а па-другое, тым, што гіпатэтычна можна чакаць розныя канфігурацыі сацыякультурэм і асіметрычнасць усяго канцэптуальнага складу парэмій. 

ІV. 1. Субканцэпт “ДЗЯЎЧЫНА” мы даследавалі сумесна з субканцэптам  “ДАЧКА”, таму што ў парэміях яны ўжываюцца сінанімічна за кошт наяўнасці ў гэтых словах агульных сем. Дыферэнцыяцыя праходзіць толькі па мінісеме “адносіны да бацькоў”. Паводле слоўніка ДУДЭНа слова “Mädchen” мае значэнні: 1) „ein Kind weiblichen Geschlechts“ (дзіця жаночага полу); 2) „junge bzw. jüngere weibliche Person“ (маладая асоба жаночага полу). І гэтыя два значэнні супадаюць адпаведна з двума значэннямі слова “Tochter“: 1)„eine weibliche Person im Hinblick auf ihre leibliche Abstammung von den Eltern, unmittelbarer weiblicher Nachkomme“ (асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў: непасрэдны нашчадак жаночага полу); 2) „eine erwachsene unverheiratete weibliche Person“ (дарослая незамужняя асоба жаночага полу).

     Беларускі тлумачальны слоўнік дае аналагічныя азначэнні дадзеных паняццяў: “Дачка – 1) асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў; 2)дарослая дзяўчына шлюбнага ўзросту”. “Дзяўчына – 1) асоба жаночага полу ва ўзросце, пераходным ад малалецтва да юнацтва, 2) такая асоба, што дасягнула палавой спеласці, але яшчэ не ўступіла ў шлюб”. Як бачым, абсалютна супадаюць гэтыя словы у сваіх лексіка-семантычных варыянтах другога парадку. Менавіта ў гэтых значэннях яны і ўжываюцца ў парэміях, прысвечаных фазе жыцця “ДЗЯЎЧЫНА”.  

ІV. 1. 1.  Як у нямецкай, так і ў беларускай культурах дачка разглядалася як непажаданае дзіця, з-за якога сям’я мае цяжкасці. З наступных прыказак можна зрабіць выснову, што дочкі ў параўнанні з сынамі былі непаўнавартаснымі дзяцьмі:

         - An einzigen Sohn soll man scheuen, an einzige Tochter soll man freuen.

         - Besser ein Sohn als zwei Töchter.

         - Ein Haus voller Töchter ist wie ein Keller voll saurem Bier.

         - Eine kranke Tochter ist besser als ein gehängter Sohn.

         - Viele Söhne, viel Segen. Viele Töchter, viel Unheil.

           - Каб столькі было дочачак, як у хаце досачак, а сынкоў – колькі ў хаце сучкоў.

     Параўнаем апошнія дзве парэміі. Сэнс іх аднолькавы, аднак яны адрозніваюцца поводле сваёй якасці. Нямецкая прыказка выкарыстоўвае форму стварэння кантрасту, што надае ёй большую прамалінейнасць і выразнасць дзякуючы метафарычнаму сказу. У беларусаў выказванне, наадварот, больш мягкае, выказнік выражаны формай дзеяслова ўмоўнага ладу. Гэты сказ становіца за кошт гіпербалы больш выразным. Так, у гэтым можна заўважыць асаблівасць беларусаў, якія баяцца пакрыўдзіць блізкіх, таму і выкарыстоўваюць моўныя сродкі, каб паказаць сваё нежаданне мець у сям’і дочак.

     Негатыўныя  адносіны да дзіцяці жаночага полу грунтаваліся на перспектыве будучага замужжа і звязаных з гэтым  для сям’і эканамічных цяжкасцяў. І ў беларускай, і ў нямецкай культурах існуе звычай даваць пасаг дачцэ, якая ўступае ў шлюб. Таму бацькі і сердзяцца на сваіх дачок з-за гэтай неабходнасці:

         - Wer viel Töchter auszustatten hat, bei dem schimmelt der Taler nicht.

         - Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.

         На  прыкладзе гэтых дзвюх парэмій  можна заўважыць розніцу ў звычаі даваць дачцэ пасаг, у прыватнасці, адрозніваецца форма пасагу. Беларускім дзяўчынам пасаг выдаецца часцей за ўсё не грашыма, а ў выглядзе рэчаў з хатняй гаспадаркі, таму ў беларускіх парэміях робіцца намёк на тое, што дочкі здольныя ўсё павыносіць з бацькоўскай хаты:

         - Калі сем дзевак  – не нажыва, а  зжыва.

         - Аддала дачушку,  а сама буду, як  гаюшка: ні дзяружкі, ні падушкі.

         - Аддай дачку ды  яшчэ піва бочку.

         - Маеш дачку, май  і гарэлачку ў  глячку.

         - Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.

         - Гадуй дочкі, а  сама хадзі без  сарочкі.

         - Дочкі вывелі матку  з сарочкі.

     З пункту гледжання бацькоў не варта  ўкладваць зашмат сродкаў у дачку, бо яна ўсё ж такі належыць да другой сям’і:

         - Töchter sind wie fahrende Habe.

         - Дзеўка ў бацькі ў гасцях.

         - Дзеўка свайму дому вораг.

         - Дзеўкі, што вербы  – іх усюды  перасаджваюць.

         Іншым клопатам для бацькоў была сама неабходнасць аддаць замуж сваю дачку: 

         - Töchter sind leicht zu erziehen, aber schwer zu verheiraten.

         - Умелі бацька з маці мяне гадаваць, ды не ўмелі замуж аддаць.

         У беларускай прыказцы нават гучыць папрок з боку дзяўчыны, што падкрэслівае тое, што аддаць дачку замуж – гэта абавязак бацькоў.

         Важна таксама для нямецкіх і беларускіх сем’яў своечасовае замужжа, бо не варта дочкам доўга “захоўвацца” у бацькоўскай хаце, таму што тады ўзнікае пагроза застацца ў дзеўках. Бацькі баяліся гэтага, таму што яны мусілі далей утрымоўваць і карміць дачок:

         - Mädchen und Eier soll man nicht zu lange bewahren.

         - Frisches Gemüse und junge Mädchen braucht man nicht einzupökeln.

         - Äpfel zu Ostern und Mädchen über dreißig schmecken nicht mehr.

     - Wenn die Birne reif ist, fällt sie ab.

          - Aus Knaben werden Leute, aus Mädchen werden Bräute.

     - Калі дачка ў  пары, не дзяржы  ў двары.

         - Жні пшанічку прызеляненькую, аддавай дачку маладзенькую.

         - Маліна не тое,  што дзяўчына: чым  болей спее, тым  смачней бывае.

         Заўважым, што ў намецкіх парэміях асабліва распаўсюджана параўнанне дзяўчат на выданне з прадуктамі харчавання, гэтае параўнанне можа з’яўляцца сведчаннем разліковага стаўлення да сваіх дзяцей. Эканамічная падстава выступае на пярэдні план.

         А ў беларускіх парэміях асабліва часта  падкрэсліваецца, што як для дзяўчыны, так і для яе бацькоў азначае  вялікі сорам, калі яна доўга “заседжваецца  ў дзеўках”, што падкрэслівае вяршэнства маральных фактараў:

Информация о работе Концепт женщины в белорусском и немецком языках