Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2013 в 19:17, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на 52 вопроса по дисциплине "История".

Работа содержит 1 файл

Seryeznaya_shpora_po_Istorii.docx

— 118.47 Кб (Скачать)

1 Рост госсектора  в промышленности при вытеснении  других секторов

2 Равитие  тяжелой пром-ти

3 Экстенсивны  путь развития(новые предприятия, увелич-ся кол-во рабочих, капиталовложения)

4 Принудит коллективизация.

Уровень производства в 30-е гг составил 85% НЭПовского.

 

38. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй 
Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Эканамічнае становішча Зах  Беларусі у складзе польскай дзяржавы

Зах. Беларусь была адносна адсталай аграрнай ускраінай  Польшчы і выкарыстоўвалася у  якасці крыніцы сыравіны і таннай рабочай сілы, як рынак збыту для  яе прамысловасці. У эканоміцы Зах  Беларусі назіраўся застой. У пачатку 1924 новы урад Грабскага пачаў актыўна  ажыцяўляць палітыку фінансавай стабілізацыі. Былі павышаны ўскосныя падаткі на спажыванне спіртных напояў, цукру, запалак, некалькі скарочаны ваенныя расходы. У выніку у лютым 1924 бюджэт краіны ўпершыню быў зведзены са станоўчым  сальда.Значную ролю ў гэтых працэсах адыграла грашовая рэформа.Пасля вайны  інфляцыя набыла катастрафічны характар. Каб стабілізаваць фінансава-грашовую сістэму была уведзена новая польская нацыянальная валюта.Гэтыя меры дазволілі  некалькі стабілізаваць ф-г систэму, ликвидаваць гіперінфляцію. Аднак  гэта было зроблена ў значнай ступені  за кошт зніжэння жыццёвага ўзроўня  насельніутва. Адным з найбольш цяжкіх сродкаў каланіяльнага рабавяння для працоўных Заходняй Беларусі бьлі падаткі - насельніцтва павінна было плаціць у 1920-я гг. значна большыя падаткі, чым пры царскай уладзе. 3 другой паловы 1926 г; у Польшчы пачаўся прамысловы уздьм. Ён супаў з прыходам да ўлады ў выніку перавароту Ю.Пілсудскага. Ажыўленню гаспадарчага жыцця садзейнічалі добры ўраджай, павышэнне цэн на вугаль, што прывяло да пашырэння знешняга гандлю. Да таго ж кіруючыя колы ЗША і Англіі далі ўраду Ю. Пілсудскага вялікія пазыкі.Штучна завышаліся цэны на вырабы прамысловасці, ствараліся “нажніцы цэн”. Разбежка цэн стала яшчэ больш адчувальнай у гады эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. Агульнае зніжэнне пакупной здольнасці насельніцтва прывяло да масавай ліквідацыі гандлёвых прадпрыемстваў.

У  сельскай  гаспадарцы  гэтага  краю  было  занята  звыш80 %  насельніцтва.  Многія  сяляне  пакутавалі  ад  мала-  ці

беззямелля.  Звыш 50 %  пашы  належала  памешчыкам.  У 20-х гг. польскі  ўрад  праводзіць  на  далучаных  землях  шэраг  аграрных рэформ: парцэляцыю – продаж памешчыкамі праз банк часткі сваіх  зямель  па  фіксаваных  цэнах;  камасацыю –  аб’яднанне  ў  адзіны надзел  дробных  сялянскіх  палосак  і  высяленне  сямей  на  хутары; пераход сервітутаў –  сумесных для карыстання памешчыкаў і сялян зямель (сенажаць,  лес,  месца  для  рыбнай  лоўлі  і  інш.) –  да прыватных  уласнікаў.  У  выніку  комплексных  мерапрыемстваў  у сельскай  гаспадарцы ўмацавалася  становішча  заможных  і сярэдніх

сялян,  паскорыўся  працэс  сацыяльнага  расслаення  на  вёсцы, актывізавалася  канцэнтрацыя  сельгасвытворчасці.  У 1926 г.  быў  прыняты закон, па якім польскія афіцэры  і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі  набываць  на  далучаных  да  Польшчы  землях  за  невялікія  грошы  надзелы  плошчай  ад 15  да 45  гектараў.  Яны  мелі  права  насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі 

ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы. 

Прамысловасць  Заходняй  Беларусі  насіла  пераважна  дробны характар (каля 80 %  прадпрыемстваў)  з  найбольшым  развіццём харчовай  і  дрэваапрацоўчай  галін.  У  адносінах  да  рабочых прымянялася  пашыраная  сістэма  штрафаў,  не  развівалася сацыяльнае  заканадаўства (рабочы  дзень  дасягаў 12–14 гадзін,  не было шпітальных  кас  і  інш.).Зарплата была ніжэйшая.Значна абвастрыў  стан  працоўных  эканамічны  крызіс 1929–1933 гг.,  у выніку 46 %  рабочых  засталіся  без  працы.  Адным  з  вынікаў  непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага  сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921–1939 гг. краіну пакінулі каля 120–150  тысяч  чалавек;  выхадцы  з  Беларусі  пераязджалі  ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.На захопленных  палякамі тэрыторыі беларусі народ  апынуўся пад сацыяльна-эканамічным  і нацыянальным прыгнётам не толькі польскіх памешчыкаў і буржуазіі  але і замежнага капіталу.

Нацыянальна-культурнае становішча Зах. Беларусі ў складзе  Польскай дзяржавы.

Польскія  улады упарта праводзілі палітыку выкаранення  бел. культуры. Жорстка праследавалася беларуская прэса,закрываліся выдавецтвы, клубы, бібліятэкі, праваслаўныя цэрквы і тд.Дзеячаў беларускай культуры зневажалі, іх арыштоўвалі і кідалі ў турмы.

Аднак нягледзячы на жорсткую палітыку польскіх улад, развівалася  заходнебеларуская культура. У 1927-1928 у выніку дзейнасці БСРГ і ТБШ  былі адкрыты беларускія і змешаныя бел.-польскія школы, працавалі бел.гімназіі.

Немалаважнае  значэнне малі навуковыя даследванні  гісторыі і культуры беларускага  народа.Гэтым займалася Беларускае навуковае таварыства, якое было заснавана  і працавала у Вільні.Літаратура і мастацтва ў 20-30 гг былі прадстаўлены творамі вядомых паэтаў Піліпа Пестрака, Максіма Танка  і інш. Пестрак  выдаў зборнік вершаў “На варце”, які быў прысвечаны барацьбе беларускага  народа за сваё вызваленне. Танк надрукаваў кнігі вершаў ”Журавінавы цвет”, зборнік “На этапах”, паэму “Нарач”, якія былі канфіскаваны польскй паліцыяй.У  сваіх творах ён імкнуўся паказаць духоўны свет беларускага працонага  люду. Язэп Драздовіч—выдатны беларускі  мастак, які першы распачаўкасмічную  тэму(карціны “Космас”).Ён стварыў  графічныя партрэты славутых беларускіх князёў(Усяслав Чарадзей)шматлікія  замалёўкі палескіх вёсак і іх жыхароў. Пётр Сергеевіч—мастак,які  з’яўляецца аўтарам карцін”Усяслаў Полацкі”, “Каліноўскі сярод паўстанцаў”  і інш. Важнае месца ў заходнебеларускай  культуры заняў Рыгор Шырма—стваральнік  беларускага народнага хору, харавы дырыжор, збіральнік беларускіх народных песень, сакратар ТБШ.

З 1940 на працягу 30 год узначвльвў Беларускі ансамбль песні і танца.

 

 

39. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбывалася ў складаных  знешнепалітычных умовах. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні, які атрымаў назву пакт Молатава-Рыбентропа (па прозвішчах міністраў замежных спраў). Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы уплыву СССР і Германіі. Гэта парушала правы польскага народа на самавызначэнне. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Полыпчу, тым самым развязаўшы другую сусветную войну. Германскія войскі акупіравалі (захапілі) амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да межаў Заходняй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны  інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу К 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Граніца паміж Чырвонай арміяй і германскімі войскамі была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй, а ў Брэсце адбыўся сумесны савецка-германскі парад.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоў-ны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> - праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР.   22 чэрвеня 1941г.  на досвiтку гiтлераускiя войскi  варвалiся у межы СССР.

 

40. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі.

Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, 22 чэрвеня  1941 г. ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі. Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан: Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. На яе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма». У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць-герой».

Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір  эскадрыллі, капітан М. Гастэла і  члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа  камандзір накіраваў палаючы  самалёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны  таран лётчык Б. Коўзан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.

У абароне  Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра  Русіянава, байцы якой упершыню ў  гады вайны выкарысталі так званую шкляную артылерыю Надзвычай  напружаны характар мелі баі ў  раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў  вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем  палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін  дзень баёў байцы Куцепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.

14 ліпеня  1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы». Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны».

 

41.Нямецкі   акупацыйны   рэжым   на   Беларусі   ў   гады   Вялікай   Айчыннай   вайны.

Калабрацыянізм

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія  захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне  нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала  чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны  ў плане «Ост».

У Беларусі было створана больш за 260 лагераў  смерці. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы  пражывання — гета. Усяго іх у  Беларусі было 163.

Гітлераўцы  за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у  час якіх цэлыя раёны ператварыліся  ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Фашысты прымусова  вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі.

Каб наладзіць  цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх  падраздзяленняў. 3 мэтай стварэння  сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з  імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць  беларускія школы, аднаўляць дзейнасць  тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала  катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне  такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная  рада, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"