Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Января 2013 в 19:17, шпаргалка
Работа содержит ответы на 52 вопроса по дисциплине "История".
9. Полацкае княства - выток беларускай дзяржаўнасці.
Первые сведения про Полоцк – 862г. Около 980 новгородский князь, вел борьбу со своим братом Ярополком за киевский престол, Владимир напал на Полоцк убил Рогволода и его сыновей а дочку взял в жены. С этого времени Полоцк потерял самостоятельность. Князь Владимир объединил большинство восточных земель гос-во с центром в Киеве., которое существовало до 1132 а потом распалось. Начинается борьба полоцкого княжества за самостоятельность и при Усяславе чарадее становится назависимым. Таким образом Полоцкое княжество большую часть своей истории(кроме 60 лет) было независимым городом-княжеством.
(2) Пры пераемніках
Алега – Ігары, Вользе і
Святаславе – залежнасць
10. Пераварот у
духоўным жыцці ўсходніх славян з прыняццем
хрысціянства. Культура
Беларусі ІХ-ХІІІ стст.
Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры.
Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў.
З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст.
На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.
11. Утварэнне
Вялікага княства
Літоўскага, Рускага,
Жамойцкага. Роля
ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага
будаўніцтва ў ВКЛ.
Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XІІІ ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.
Асноўныя
падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню
ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім
і Сярэднім Панямонні — на тэрыторыі,
якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія
землі Беларусі і часткова ўсходнія
землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі.
У дзяржаў на ўтваральных працэсах
прынялі ўдзел
Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. У Наваградку ў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і наваградскіх, зямель.
Пры вялікім князю Гедыміну 1316—1341 гг. большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася прыкладна ў 3 разы. Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XІV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).
Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ.
Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэрыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней, калі была далучана Жамойць — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».
12. Рост Вялікага
княства Літоўскага ў
супраць агрэсіі крыжакоў, набегаў
ардынцаў, суперніцтва паміж Вялікім
княствам
Маскоўскім і Вялікім
Узмацненне Наваградка вызвала незадавальненне галіцкіх князёў, Лівонскага ордэна, Рыгі і жамойцкіх феадалаў. Пад час 50-70-х гг. XIII ст. ішла жорсткая барацьба як з суседзямі, так і з унутранымі ворагамі. Першыя вялікія князі паказамі выключныя палітычныя здольнасці, каб захаваць народжаную славяна-балцкую дзяржаву.
Яшчэ пры
жыцці Гедымін падзяліў дзяржаву
паміж сынамі, паставіўшы вялікім
князем Яўнута (кіраваў у 1341-1345 гг.).
Але апошні, мабыць, не вызначаўся ні
ваеннымі, ні палітычнымі талентамі
і быў змешчаны Альгердам і
Кейстутам і высланы ў
Альгерд далучыў да ВкЛ Беларускае Падняпроў’е: Чарнігава-Северскае княства, Мсціслаў – Бранск з землямі, вялікі ўплыў Альгерд меў на смаленскія справы. Пры гэтым ён сутыкнуўся з інтарэсамі мангола-татарскіх ханаў. У 1362 г. на рацэ Сінія Воды адбылася бітва, татары былі ў шчэнт разбітыя. Да ВкЛ былі далучаны Кіеў і Падолле (паўдневая і цэнтральная Ўкраіна). У вострай барацьбе з Польшай Альгерд адняў у апошняй Валынь. Альгерду не пашанцавала далучыць да ВкЛ Пскоў і паслабіць Маскоўскае княства. Тры паходы на Маскву скончыліся безвынікова. Больш паспяховай была барацьба супраць крыжацкай навалы. У адказ на крыжацкія напады, ў 1345-1382 гг. беларуска-літоўскае воўска зрабіла каля 30 паходаў на тэўтонцаў і каля 10 паходаў на Лівонію.
Пад час княжання Альгерда тэрыторыя дзяржавы пашыралася больш чым удвая, беларускія землі складалі каля 9/10, а беларускае насельніцтва – 8/10. Абазначыліся асноўныя шляхі далучэння славянскіх зямель да ВкЛ. Гэта:
дабравольна-дагаварны шлях, асноўны прыклад – далучэнне Полацкага княства згодна дагавора 1307 г., далучаная тэрыторыя атрымлівала значныя правы на самакіраванне; далучэнне праз шлюб,
далучэнне зямель праз адваяванне іх у іншаземных захопнікаў, прыклады - часткова Берасцейская зямля (1315 г.) і Валынь (1377 г.), адбітыя ў Польшы і Кіеў з Падоллем (1362 г.), адваяваныя ў мангола-татар; вядома, выкарыстоўвалі і іншыя шляхі – згодна старажытнаму вымарачнаму праву – тэрыторыі адыходзілі да вялікага князя калі не заставалася прамых нашчадкаў у яе ўладальнікаў, не грэбавалі і прамым захопам.
Такім чынам,
стварэнне новай дзяржавы ў Еўропе
працягвалася больш стагоддзя. Афіцыйная
назва дзяржавы – Вялікае княства
Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала
шматнацыянальны характар дзяржавы.
Аднак створаная Альгердам
13. Эвалюцыя
сацыяльна-эканамічных
аграрна-рамеснай цывілізацыі.
Паступова ўся зямля ў ВКЛ падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную, прыватнауласніцкую і царкоўную. Разам з тым сяляне падзяляліся на катыгорыі ў аднапеднасці са сваім маемасным і падатным становішчам.
Поўнай уласнасцю феадалаў была чэлядзь нявольная. Яна не мела сваёў уласнай гаспадаркі і жыла пры двары феадала. Акрамя працы на полі чэлядзь выконвала і інш. ф-цыі ў гаспадарцы: апрацоўвала агароды, сады, пасвіла статкі. За працу давалі месяцыну хлебам.
Асноўную частку сялян складалі цяглыя сяляне. Яны мелі меньшую ступень асабітсай залежасці ад уладальніка, карысталіся зямельнымі надзеламі.
За карыстанне зямлей сяляне былі плаціць уласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя: адработачная, граўшовая, прадуктовая. Адработачная рэнта – паншчыная. Часцей за ўсе гэта былі палявыя работы. Некаторая частка сялянства ў якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам-грашовую форму рэнты. Разам з паншчына і чыншам сяляне выконвалі і дадатковыя: талокі-агульныя сезонныя рабочыя работы, гвалты, ці згоны-агульныя тэрміновыя асновы.
Цяглыя сяляне падзяляліся на “пахожых”і “непахожых”. Цяглыя сяляне мелі права пераходу ад аднаго ўладара да другога
Людзі служэбныя, ці служкі, складалі трэцюю катэгорыю. Па сваім эканам. становішчы яны былі блізкія да цяглавага сялянства. яны таксама былі землекарыстальнікамі, сядзелі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вясковая служба. Аграрная рэформа 1529г канчаткова замацавала сялян за зямлёй - была створана так званая фольваркава-паншчынная сістэма - другое выданне прыгоніцтва.
Жыгімонт 2 Аўгуст у 1557г. абвясціў аб правядзенні ў дзярж. землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай “валочная памера”. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы, валокі, памерам 21.3 га. Лепшыя землі забіралі княжацкія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі паншчыну. У выніку валочнай памеры прыбыткі феадалаў ад маенткаў значна выраслі. Сялян стала можна прадаваць, мяняць, аддаваць у якасці закладу як усю сям’ю, так і асобных яе членаў. У зах. і цэнт. Б. ажыццяўленне рэформы прывяло да змены абшчыннага землекарыстання падворным.
У 14-16ст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Б. з’яўляліся Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Слуцк. Раслі і паселішчы гарадскога тыпы-мястэчкі. Каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі. Разам з прыватнауласнымі былі і дзяржаўныя гарады. Іх насельніцтва лічылася вольным. Прыватныя ўладанні ў вялкакняжацкіх гарадах атрымалі назву “юрыдык”.
З ростам гарадоў гараджане імкнуліся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці і атрымаць свабоду, а таксама права на самакіраванне. Феадальная залежнасць перашкаджала развіваць гарадскія промыслы і гандаль. Таму з канца 14ст. літоўскія князі сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, названае магдэбурскім.
Насельніцтва гарадоў