Билет
№ 14
Вопрос № 1: Культура Беларуси
ў другой палове XVII—XVIII ст
Вопрос № 2: Удзел БССР у заснаванні
і дзейнасці ААН. Рэспубліка Беларусь
у сусветным супольніцтве
№1. 1. У другой палове XVIII
ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць
пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвя-шчалі перавагу
асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, гра-мадства,
дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца
разумны адукаваны чалавек. У час пашырэння
ідэй Асветніцтва асаб-лівае значэнне
набыло развіццё асветы і навукі. Школьная справа на
рубяжы XVII—XVIII стст. была ў руках царквы.
Школьная адукацыя была даступная пераважна
шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на
лацінскай і польскай мовах. Цэнтрам адукацыі
і навукі па-ранейшаму заставалася Вілен-ская
езуіцкая акадэмія, якая пачала дзейнічаць
у 1579 г. 3 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай
школай ВКЛ. Яе рэк-тарам быў Марцін Пачобут-Адляніцкі
— вучоны-прырода-знавец,
астраном, які вывучаў планету Меркурый,
вызначыў каардынаты шматлікіх населеных
пунктаў на тэрыторыі Беларусь Высокі
ўзровень адукацыі забяспечвалі таксама
езуіцкія калегіумы.
3 сярэдзіны XVIII ст.
пачаліся змены ў школьнай
адука-цыі. У 1773 г. была створанаАдукацыйнаякамісія
(у стгмова накшталт міністэрства
адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзей-насці
адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Дзякуючы
нама-ганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі
Беларусі ў канцы XVIII ст. дзейнічала 200
пачатковых школ. Сярод іх наву-чэнцаў
30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі
стала больш даступнай і атрымала свецкі
характар. Замест лацін-скай мовы ў школах
уводзілася польская. Кіраўніцтва справаи
асветы пераишло з рук царкоўных устаноў
да дзяржаў-ныхорганаў.
2. Славутыя традыцыі
кнігадрукавання працягваліся ў
XVIII ст. У 1776 г. выйшлаў свет першая газета
на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі — «Газета Гродзеньска»
(на польскай мове). Кнігавыданнем у Амстердаме
заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны
ўраджэнец Мсціслаўшчыны Ілья Капі-евіч. Па даручэнні цара Пятра
I ён падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме
першы дапаможнік па матэматыцы на рускай
мове. Разам з запрошанымі Пятром I у Расію
галандскімі дру-карамі I. Капіевіч стаў
стваральнікам новага грамадзянска-га
шрыфту, які сёння ўжываецца і ў нашым
пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар,
стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага
неба.Сярод вядомых вучоных быў Казімір
Семяновіч — аўтар кнігі «Вялікае
мастацтва артылерыі», якая выйшла ў 1650
г. у Амстэрдаме. Ён адным з першых стварыў
праект шматсту-пеньчатай ракеты і лічыцца
папярэднікам тэорыі палётаў у касмічную
прастору.Адным з найбольш значных дзеячаў
беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец
Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён быў настаўнікам
васьмігадова-га Пятра I, для якога надрукаваў
«Буквар языка славенска». Па яго ініцыятыве
была створана першая ў Расіі вышэйшая
навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская
акадэмія. Паводле твораў С. Полацкага
студэнт гэтай акадэміі Міхай-ла Ламаносаў
упершыню знаёміўся з вершаскладаннем.
С. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў
Расіі тэатра, адкры-тага пры царскім двары
ў 1672 г., у якім частку акцёраў скла-далі
жыхары Беларусь. Галоўнай справай жыцця
ўраджэнца Берасцейшчыны Казіміра
Лышчынскага стаў роздум аб чалавеку
і яго божым пачатку. У сваім трактаце
«Аб неіснаванні бога» ён пісаў: «Чалавек
— стваральнік бога, а бог — стварэнне
чалавека. Такім чынам, людзі -~ тварцы
багоў, і бог з'яўляецца не са-праўднай
існасцю, а стварэннем розуму...» Ён выказваў
думку таксама аб тым, што наша планета
— не цэнтр Сусвету, выбраны богам, а адзін
з нямногіх населеных аб'ектаў. Цар-коўнікі,
у рукі якіх трапіў рукапіс К. Лышчынскага,
запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку.
Па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай ён
быў абезгалоўлены і спалены на кастры,
а по-пелам зарадзілі гармату і стрэлілі
з яе.
3. У XVIII ст. цэнтрамі
развіцця мастацтва становяцца
магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў
у Нясвіжы, Сапегаў — у Ру-жанах,
Агінскіх — у Слоніме, Тызенгаўзаў
— у Гродне і інш. Самай яркай
з'явай беларускай культуры другой паловы
XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Наибольшую вядомасць
набылі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў
у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы
гаспадыні Нясвіжапісьмен-ніцы Францгшкі
Уршулі Радзівіл. Тэатр Міхала Казіміра
Агін-скагаў Слоніме быў празваны
«сядзібай музаў». У ім адбыва-ліся грандыёзныя
прадстаўленні на сцэне, памеры якой дазвалялі
заязджаць на яе на конях. Частка сцэны
ўяўляла сабой басейн для водных прадстаўленняў.
Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў. У XVIII ст. на
першы план сярод мастацтваў выйшла музыка, якая заняла пануючае
становішча ў палацах і замках магнатаў.
Міхал Казімір Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеа-фаса
Аггнскага —аўтара славутага паланэза «Развітанне
з Радзгмай», актыўнага ўдзельніка
паўстання ў 1794 г., накіра-ванага супраць
падзелаў Рэчы Паспалітай. У жыаапісе папулярным заставаўся
партрэтны жанр. Еўрапейскім майстрам
у другой палове XVIII ст. створаны партрэт
Міхала Казіміра Агінскага, а нясвіжскім
мастаком — партрэт апошняга караля Рэчы
Паспалітай Станіслава Аў-густа Панятоўскага.
№2. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН азначаў выхад Беларусі
на міжнародную арэну пасля Другой сусвет-най
вайны. У ходзе абмеркавання пытання аб
пасляваенным уладкаванні ўрад СССР прапанаваў
прызнаць раўна-праўнымі членамі ААН Беларусь
і Украіну. Гэтым прызна-ваўся іх вялікі
уклад у разгром фашызму, панесеныя імі
ў час вайны каласальныя людскія ахвяры
і матэрыяльныя страты. 27 красавіка 1945
г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска,
скліканая для заснавання А АН, прыняла
ра-шэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі.
Так БССР упершыню ў гісторыі стала членам
самай прэстыжнай арганізацыі, створанай
з мэтай пад-трымання міжнароднага міру
і бяспекі, развіцця дружалюб-ных адносін
паміж народамі.Удзел у рабоце ААН дэлегацыі
БССР меў фармальны ха-рактар, бо яна фактычна
з'яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна
з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што
абмяркоў-валіся ў ААН. Разам з тым членства
Беларусі ў складзе ААН адыгрывала станоўчую
ролю. Яно пашырала міжнародныя сувязі
рэспублікі, садзейнічала набыццю дыпламатычнай
культуры. Практычнай карысцю ўваходжання
БССР у ААН для беларускага народа з'явілася
атрыманне ад гэтай арга-нізацыі дапамогі
ў выглядзе паставак тавараў, машын і аб-сталявання
ў найбольш цяжкі пасляваенны час.Дэлегацыя
БССР удзельнічалаў абмеркаванні пытанняў,
якія выносіліся на штогадовыя сесіі Генеральнай
Асамблеі ААН. У прыватнасці, па прапанове
БССР у 1946 г. была пры-нята рэзалюцыя ААН
«Аб выдачы і пакаранні ваенных зла-чынцаў».
На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў гэтым
жа го-дзе пры абмеркаванні тэрытарыяльных
пытанняў дэлегацыя БССР дабівалася справядлівага
пасляваеннага ўладкаван-ня Еўропы без
усялякага прыніжэння годнасці асобных
дзяр-жаў і народаў.
2. Беларусь выступае
як раўнапраўны член сусветнага
супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння
яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся
ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены
з цэнтральнымі органамі знешнепа-літычны
курс. Пасля распаду СССР пачаўся прынцыпова
новы этап у міжнародным жыцці Беларуси
Суверэнная Рэспубліка Беларусь стала
праводзіць самастойны знешне-палітычны
курс. Наша краіна з'яўляецца паўнапраўным
удзельнікам Парады па
бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, членамМіжнароднага валютнага
фонду (МВФ), наладжвае ўзаемаадносіны
з Еўрапейскім
эканамічным саюзам (ЕЭС).На тэрыторыі БССР
знаходзілася амаль 30% усіх ядзер-ных боепрыпасаў
СССР. Вялікая колькасць ядзернай зброі
пагражала не толькі былым праціўнікам
СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку
і для самой Беларусі. У «Дэкла-рацыі
аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» 27 ліпеня 1990 г. было
абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць
сваю тэ-рыторыю бяз'ядзернай
зонай, а рэспубліку — нейтральнай
дзяржавай, г. зн. дзяржавай, знешнепалітычны
курс якой ха-рактарызуецца няўдзелам
ва ўзброеных канфліктах. У адпа-веднасці
з гэтым знешнепалітычным курсам ядзерная
зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы
нашай краіны. Беларусь стала першай у
свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмо-вілася
ад валодання ядзернай зброяй. Беларусь
разам з Расіяй і Украінай у снежні 1991
г. стала адной з краін-заснавальніц Садружнасці
НезалежныхДзяр-жаў (СНД). Вызначальным
фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД
стала эканамічная інтэграцыя
— узаемадзеянне і супрацоўніцтва.Беларусь
праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага
ўзаемадзеяння з краінамі СНД, стварэнне
ўмоў для паступо-вага ўваходжання ў еўрапейскае
супольніцтва і ўтварэнне агульнага рынку
з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца раз-віццю
двухбаковых эканамічных і палітычных
адносін з Ра-сіяй. Вызначальным фактарам
з'явілася стварэнне 2 краса-віка 1997 г. Союза Беларусі
і Расіі.
Билет
№ 15
Вопрос № 1: Падзелы Рэчы Паспалітай.
Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
Вопрос № 2: Сацыяльна-эканамічнае
развіццё БССР у другой палове 50-х — першай
палове 60-х гг. XX ст
№1. Прычыны падзелаў Рэчы
Паспалітай заключаліся най-перш ва ўнутрыпалітычным
становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася
як палітычны крызіс, або бязладдзе. Такое становішча было
вынікам злоўжывання шляхецкімі
вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы
XVI ст. дзейнічала права «ліберум
вета». Згодна з ім, калі хоць
адзін дэпутат сойма выступаў супраць,
то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне
сойма спынялася. У выніку боль-шасць соймаў
была сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характа-рызавалася
ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю
кара-леўскай улады ў асобе апошняга караля
Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.Унутрыпалітычнае
становішча ўскладнялася знешнепа-літычнымі
абставінамі, звязанымі ў пачатку XVIII ст.
з бая-вымі дзеяннямі ў гады Паўночнай
вайны, Рэч Паспалітая стала «заезным
дваром і карчмой» для іншаземных войскаў.
Такое становішча дазваляла суседнім
дзяржавам умешвацца ва ўнутраныя справы
Рэчы Паспалітай,
2. У 1772 г. у Пецярбургу
быў падпісаны дакумент аб
пер-шым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй,
Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя
Беларусь.Спробай выратаваць дзяржаву
ад гібелі стала прыняцце соймам 3 мая
1791 г.КанстытуцыіРэчыПаспалгтай. Кансты-туцыя ліквідавала
падзел Рэчы Паспалітай на Полынчу і ВКЛ,
абвясціла агульную дзяржаву з адзіным
урадам, агуль-ным войскам і фінансамі.
Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення
Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на
рэ-фармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.У
1793 г. адбыўся другі падзел
Рэчы Паспалітай. Пад уладу расійскай
імператрыцы Кацярыны II адышла цэнтральная
частка беларускіх зямель.Спробай захаваць
незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах
1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам
Беларусі Тадэвушам Касцюшкам. Ён кіра-ваў
паўстаннем на тэрыторыі Польшчы. У папярэдні
перыяд свайго жыцця Т. Касцюшка сем гадоў
правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў
у барацьбе паўночнаамерыканскіх ка-лоній
супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва,
Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам
ЗШ А Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з
адным з аўтараў амерыканскай «Дэкларацыі
незалежнасці» Томасам Джэферсанам. Т.
Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем
ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам
Францыі.Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасцъ,
цэлас-насць, незалежнасць». Актыўны ўдзел у ім
узялі патрыятычная шляхта, мяшчанства,
сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы).
У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны
ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем
— Найвышэйшая Літоўская рада. Заклік
Кас-цюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай
у межах 1772 г. знай-шоў водгук сярод магнатаў
і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім «Паланецкім
універсале» Т. Касцюшка таксама абяцаў
выз-валіць з-пад прыгону тых сялян, якія
прымуць удзел у паў-станні. У атрады паўстанцаў
пацягнуліся касінеры — сяляне, узброеныя
косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі
да адной трэці ад колькасці паўстанцаў.
Аднак дасягнуць маса-вай падтрымкі насельніцтва
кіраўнікам паўстання не ўдало-ся. Паўстанне
было падаўлена расійскімі войскамі. У1795
г. было падпісана пагадненне аб тпрэцім, канчатковым падзеле
Рэчы Паспаліпгай паміж Расіяй, Аўстрыяй,
Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія
землі. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.
№2. Прамысловае развіццё
БССР было звязана з разгор-тваннем навукова-тпэхнічнайрэвалюцыі (НТР), якая ахапіла
развітыя краіны свету. НТР прадугледжвала
ўкараненне ў вытворчасць новых дасягненняў
навукі і тэхнікі. Гэта абумовіла апераджальныя
тэмпы развіцця галін прамысло-васці,
якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй
народнай гас-падаркі: машынабудавання
і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай
прамысловасці, энергетыкі. У другой палове
50-х — першай палове 60-х гг. у БССР пабудаваны
завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў
СССР — завод электронных вылічальных
машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць
Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат і
ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы
хімічнай пра-мысловасці: Гомельскі суперфасфатны
і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі
калійны камбінат. Быў асвоены выпуск
акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных
аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя
25-тонныя аў-тасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне.
Выдаў першы пракат Ма-гілёўскі металургічны
завод. Пачаўся выпуск халадзіль-нікаўз
маркай «Мінск».
2. Развіццё сельскай
гаспадаркі адбывалася за кошт
па-вышэння дзяржавай закупанных цэн на
яе прадукцыю, пры-цягнення да непасрэднага
ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў
прамысловых прадпрыемстваў, навуковых
і на-вучальных устаноў. Рабіліся спробы
павысіць зацікаўле-насць калгаснікаў
у павышэнні прадукцыйнасці сельска-гаспадарчай
вытворчасці. Адным з прыкладаў дбайнага
гаспадарання стаў кал гас «Рассвет» у
Кіраўскім раёне Ма-гілёўскай вобласці,
які ўзначальваў Кірыла Пракопавіч
Арлоўскі. Ён быў адным з арганізатараў
партызанскага руху ў Беларусі ў гады
грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў,
быў цяжка паранены. За мужнасць і гераізм
узнагароджаны зоркай Героя Савецкага
Саюза. У 1944 г. стаў старшынёй калгаса.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспа-дарчай
вытворчасці удастоены звання Героя Сацыялістыч-най
Працы.Значную ролю ў развіцці сельскай
гаспадаркі адыграла перадача сельскагаспадарчай
тэхнікі калгасам. У 1965 г. у сельскай гаспадарцы
Беларусі працавала ў 5 разоў больш трактароў,
у 8 разоў больш камбайнаў і аўтамабіляў,
чым у 1950 г., а прадукцыя сельскай гаспадаркі
павялічылася на 70%. Аднак дасягнуты ўзровень
развіцця сельскай гаспадаркі аказаўся
ніжэйшым за намечаны. Адной з прычын стала
па-літыка ў гады кіравання М. Хрушчова.
Так, існаваў погляд, што коні як працоўная
сіла аджылі сваё, а на змену ім прый-шоў
трактар. Таму коней пусцілі пад нож. Склаліся
адмоў-ныя адносіны да падсобнай сялянскай
гаспадаркі. Пачало-ся прымусовае насаджэнне
кукурузы ў якасці галоўнай сельскагаспадарчай
культуры літаральна ва ўсіх раёнах БССР
незалежна ад кліматычных умоў. Тэта прывяло
да ска-рачэння пасяўной плошчы традыцыйных
для Беларусі культур. Размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных
зя-мель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі
гэтае вельмі неаб-ходнае для Беларускага
Палесся мерапрыемства ператварыла ў
шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных
пыльных бур, якіх раней тут ніколі не
было.
3. Паказчыкам сацыяльна-эканамічнага
развіцця БССР стала паляшпэнне матэрыяльнага
становішча працоўных. Былі ўстаноўлены больш
высокія мінімальныя ўзроўні зара-ботнай
платы і пенсій. Істотна павысілася аплата
працы кал-гаснікаў,якіядагэтагапрацавалітолькізапрацадні.
3 1956 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі
па старасці і інваліднасці. Сяляне атрымалі
пашпарты і сталі адчуваць сябе паўна-праўнымі
грамадзянамі краіны. Шырока вялося жыллёвае
будаўніцтва. Сталі хутка будаваць 5-павярховыя
дамы з сілікатных блокаў, так званыяхрушчоўкі, паклаўшы пачатак панэльнаму
дом.абудаванню. Толькі за 10 гадоў — з
1956 па 1965 гг. — у БССР больш за 3 млн чалавек
атрымалі жыллё. Але патрэбнасць у жыллі
так і не была задаволена.