Шпаргалка по истории Беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Июня 2012 в 18:32, шпаргалка

Описание работы

билеты по истории беларуси за 11 класс

Работа содержит 1 файл

Билеты история 11 класс.docx

— 205.80 Кб (Скачать)

— войска (яго асновай  у XVI ст. у ВКЛ з'яўлялася пас- палітае рушанне — усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў — ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц);

— тытул (захоўваліся  афіцыйныя назвы дзяржаў пры  існаванні агульнай назвы Рэч  Паспалітая);

— пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Па- гоні», у Польшчы — выява «Арла»);

— мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская —  у ВКЛ, польская і лацінская —  у Польшчы).

3. Вынікі Люблінскай  уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Та кое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацы- яй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст. Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітыч-ную ўладу з палякамі. Да таго ж, згодна з уніяй польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польскага каралеўства. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне элементаў самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Га-лоўны трибунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. У ім было занатавана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ. Вынікі Люблінскай уніі выявіл іся ўпаланізацыі — апачяч-ванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца каралю. Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.

№2. 1. Пачатак барацьбы супраць акуііантаў адбываўся ва ўмовах хуткага наступления нямецка-фашысцкіх войскаў. Таму асноўная работа па арганізацыі падполля і партызан-скага руху вялася ва ўмовах акупацыі. На захопленай тэры-торыі стваралася сетка падпольных арганізацый і груп. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты. Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміра-ваны адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі пад кіраўніцтвам В. Каржа. У Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці быў арганізаваны партызанскі атрад, які ўзначалілі Ц. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі — першыя з савецкіх партызан, якім у жніўні 1941 г. было присвоена званне Героя Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад кі-раўніцтвам М. Шмырова, якога любоўна называлі «бацькам Мінаем». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партизанскую брыгаду. За галаву бацькі Міная фашысты давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвярых дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі.У барацьбу з ворагам уступілі падпольшчыкі. Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Ён уладка-ваўся да немцаў начальнікам паравозных брыгад з правам самастойнага набору рабочай сілы. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя да кавалкаў вугалю, якія праз вугаль-ныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Такім чынам заслонаўцы вывелі са строю болып за 200 паравозаў і ажыц-цявілі каля 100 крушэнняў паяздоў.Актывізацыі барацьбы з ворагам у значнай ступені са-дзейнічала перамога войскаў Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Сумеснымі намаганнямі войскаў Калінінскага фронту, якія ў час контрнаступления выйшлі да граніцы Беларуси з партызанскімі атрадамі быў утвораны 40-кі-ламетровы праход, які праіснаваў да верасня 1942 г. Ён вядо-мы ў гісторыі як «Віцебскія (Суражскія) вароты».

2. Разгортванне масавай  барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў вясной 1942 г. было звязана са стварэннем парты -занскіх брыгад. Камісарам адной з іх стаўЯ. Машэраў, які быў напярэдадні вайны настаўнікам фізікі і матэматыкі. Ён ства-рыў Расонскае партыйна-камсамольскае падполле, быў ка-мандзірам партызанскага атрада, сакратаром Вілейскага падпольнага абкома камсамола. У 26 гадоў яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі pyx прыняў такія маш-табы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каарды-нуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтралънага штаба парты-занскагаруху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнака-мандуючага, а таксама Беларускага штаба партызанскага руху(ЬШІ№).Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам. Яна паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Бітва на Курскай дузе завяршыла карэнны пералом у вайне і замацавала за савецкім каманда-ваннем стратэгічную ініцыятыву да канца вайны.У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая, Барысаўска-Бягомльская і інш. У партызанскіх зонах апрацоўвалася і засявалася зям-ля, працавалі школы і бібліятэкі. Тут размяшчаліся аэрадро-мы, што прымалі самалёты з «Вялікай зямлі», ішла падрых-тоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча тысячы мірных жыхароў.Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важнейшых чыгуначных магістралях. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чы-гункі і масты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Раз-гортвалася так званая рэйкавая вайна па масавым разбу-рэнні чыгунак з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступление пад Курскам. У выніку на 40% скараціліся пе-равозкі для фашысцкіх армій. Птлераўскае камандаванне вымушана было аддаць загад разбіраць іншыя пуці ў шэра-гу краін Еўропы, а рэйкі і шпалы перапраўляць на Усход. Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» право-дзіўся ў верасні—кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён», і працягваўся да поўнага вызвален-ня Беларусі.Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і на-сельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары аказвалі дапамогу партызанам. Яны забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб пара-неных, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя ўмацаванні і аэрадромы, выконвалі ролю сувязных, разведчыкаў і праваднікоў. У 1943 г. прыняў удзел у партызанскім руху ў якасці сувязно-га 99-гадовы дзед Талаш. Бессмяротны подзвіг здзейснілі жы-хары палескай вёскі Навіны браты Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі іх і загадалі паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. А 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву. Побач са сваімі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны стаў подзвіг Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе грана-тай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў уз-нагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.

Актыўнадзейнічалападполлеў  Мінску. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падлажыўшы яму ў ложак  міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Мазанік, М. Осі-пава і Н. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза. Нямецка-фа-шысцкія акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам». У 1974 г. Мінску было присвоена званне «Горад-герой».За тры гады ў самаадданай барацьбе ў тыле ворага пры-нялі ўдзел больш за 1 млн патрыётаў Беларусі, якія нанеслі вялікі ўрон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

 

Билет № 11

Вопрос № 1: Францыск Скарына — усходнеславянскі, беларускі першадрукар, гуманіст і асветнік 
Вопрос № 2: Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

№1. 1. У шэрагу прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння дас- тойнае месца займае імя ўсходнеславянскага і беларускага гуманіста, першадрукара і асветніка, вучонага і пісьменніка, ураджэнца старажытнага Полацка Францыска Скарыны (каля 1490—1551 гг.). Першапачатковую адукацыю ён атры- маў, як мяркуюць гісторыкі, у Полацку і Вільні, затым у 16 га- доў скончыў Кракаўскі універсітэт. Ф. Скарына двойчы стаў доктарам навук. Спачатку ён атрымаў у Кракаве ступень бакалаўра — першую вучоную ступень у сярэдневяковых еўрапейскіх універсітэтах. Затым у 1512 г. паспяхова здаў экстэрнам (без навучання) экзамен на званне доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце. Яго партрэт, створаны ў сярэдзіне XX ст., знаходзіцца ў мемары-яльнай зале сярод 40 партрэтаў знакамітых еўрапейскіх ву-чоных, штовыйшлі сасцен Падуанскагауніверсітэта. Ф. Скарына меў таксама ступень доктара вольных навук, якія вывучаліся ў заходнееўрапейскіх універсітэтах.

2. Кнігавыдавецкая  дзейнасць Ф. Скарыны спалучала вопыт еўрапейскага кнігадрукавання і традыцыі беларуска га мастацтва. 6 жніўня 1517 г. Ф. Скарына першы сярод ус- ходніх славянвыдаў у чэшскім горадзе Празе друкаваную кнігу — Біблію. Ён зрабіў пераклад Бібліі на мову, набліжа- ную да беларускага пісьменства і зразумелую простаму лю ду. Значнасць таго, што зрабіў Ф. Скарына, заключаецца ў надрукаваных ім 20 кнігах Бібліі, яго прадмовах і пасляслоў- ях, змешчаных ў тэксце гравюрах — ілюстрацыях. Ф. Скары на тройчы надрукаваў у выдадзеных ім кнігах уласны парт рэт. Гэта адзіны выпадак за ўсю гісторыю выданняў Бібліі ва Усходняй Еўропе. На тытульным лісце Бібліі адлюстравана, яклічаць даследчыкі, выява пячаткі (герба) Скарыны як док тара медыцыны. Асноўны змест гэтай выявы «Сонейка маладзіковае» — атрыманне і перадача ведаў, фізічнае і ду- хоўнае лячэнне чалавека. Друкарская дзейнасць Ф. Скарыны працягвалася на тэрыторыі ВКЛ. У наладжанай ім у сталіцы ВКЛ Вільні дру-карні ў 1522 і 1525 гг. ён выдаў дзве кнігі: «Малую падарож-ную кніжку» і «Апостола». Выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны з'яўляеццаз/шодёеьш подзвігам, бо не ўсе, у тым ліку і царква, разумелі яго асвет-ніцкую працу. Друкаваная Ф. Скарынам Біблія парушала правілы, што існавалі пры перапісванні царкоўных кніг, змяшчала тэксты ад самога выдаўца і нават гравюры з яго выявай. Галоўным злачынствам царква лічыла самастойны пераклад Бібліі, за што Скарыну маглі пакараць.

3. Погляды Ф. Скарыны сведчаць пра яго як гуманіста, асветніка, патрыёта. Гуманізм Ф. Скарыны ўяўляў сабой сіс-тэму поглядаў, якія найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчалі самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё, лічылі яго не «рабом божым», а творцам. Усе прадмовы і пасляслоўі ў Бібліі Ф. Скарыны, дзе ён раскрывав глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на Зямлі. Гуманіст Ф. Скарына пакінуў нам своймаральны запавет у наступных радках: «Закон прироженый в том наболей соблюдаем бывает: то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, итого не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети... Сей закон прироженый ест в серци единого каж-ного человека». У тэкстах Бібліі асветнік Ф. Скарына паў-стае чалавекам, які садзейнічае пашырэнню пісьменнасці, ведаў. Аб гэтым сведчаць такія радкі: «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстра нашага жыцця, лекі для душы». Ф. Скарына — пачынальнік новага разумения пат-рыятызму: як любові і павагі да сваёй Бацькаўшчыны. 3 пат-рыятычных пазіцый успрымаюцца наступныя яго словы: «Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по воздуху, ведаюць гнёзда своя; рыбы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№2. 1. Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступлением восенню 1943 г. войскаў Чырвонай Арміі. 28 верасня быўвыз- валены першы раённы цэнтр — г. Камарын, а ў канцы ліста- пада — абласны цэнтр Гомель. У 1944 г. пачаўся завяршаль- ны этап Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі і вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства. Значную ролю ў рашэнні гэтых задач адыграла Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён».У красавіку—маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяў-лення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (ка-мандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (ка-мандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Пры-балтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян), атак-сама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. Васілеўскі і Г. Жукаў.Задума савецкага камандавання заключалася ў наступ-ным. Франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мяс-цовых жыхароў, адначасова пераходзяць у наступление на віцебскім, аршанскім і бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць абарону праціўніка, акружаюць і знішча-юць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым на-носяць удары па напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл трупы армій «Цэнтр» у так званых катлах.

2. Беларуская наступальная  аперацыя «Баграціён» па- чалася 23 чэрвеня 1944 г. нечаканадля ворага. Нямецка-фа- шысцкае камандаванне меркавала, што ўдар савецкіх войс- каў адбудзецца на Украіне. Аднак аперацыя пачалася ў Беларусі праз цяжкапраходныя балоты і лясы, дзе гітле- раўцы ўдару не чакалі. Ужо на трэці дзень наступления быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні аршанскай зямлі, у час танкавага дэсанта, быў паранены 19-гадовы радавыЮрьш Смірноў. Ён страціў прытомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекваліся з яго, жадаючы пачуць ваенную тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на крыжавіне з дошак, застаўся верным прысязе. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. Першым праз замініраваны фашыстамі мост це-раз раку Бярэзіну прарваўся ў г. Барысаў танк Паула Рака. Птлераўцы ўзарвалі мост, і адрэзаныя ад асноўных сіл тан-кісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. Членам экіпажа было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Раніцай 3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Дз. Фро-лікава. На працягу 3 ліпеня захопнікі былі выбіты з горада. 3 ліпеня святкуецца як дзень вызвалення Беларусі ад нямец-ка-фашысцкіх захопнікаў.Пад Мінскам у «катле» было завершана акружэнне болын чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. Частка ўзятых у палон сал-дат, афіцэраў і генералаў прыняла ўдзел у так званым парадзе ганъбы летам 1944 г. у Маскве. У ходзе далейшага наступления савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі канчат-кова выгнаны з беларускай зямлі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Билет № 12

Вопрос № 1: Культура Беларусі ў XVI — першай палове XVII ст. Берасцейская царкоўная унія 
Вопрос № 2: Пераход БССР да мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў 1945—1953 гг

№1. 1. Паслядоўнікам Ф. Скарыны лічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай «Катэхізіс». У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдал! кнігу «Апостал», аднак з-за пераследу духавенства вы-мушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Еван-гелле вучыцельнае». Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі на ўласныя сродкі выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле». У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароў братоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэ-рыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мя-леція Сматрыцкага, якая на працягу XVII—XVIII стст. слу-жыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ей навучаўся вялікі рускі вучоны МіхайлаЛаманосаў.Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоў-скі — выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рьтме, па замове папы рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраў-дны «гімн Бацькаўшчыне» — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуб-роў у Белавежскай пушчы, а таксама часам праўлення вялі-кага князя літоўскага Вітаўта.

Информация о работе Шпаргалка по истории Беларуси