Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Июня 2012 в 18:32, шпаргалка
билеты по истории беларуси за 11 класс
2. Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаван-нем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага на-сельніцтва (беларусы,укратцы).Каталіцкая вера пашыра-лася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва. У 20—30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталя-валася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узнік-лі брацтвы — нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабела-руская мовы.У сярэдзіне XVI ст. пачалі пранікаць на беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэн-стваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду канцлер ВКЛМіка-лай Радзівіл Чорны.Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгар-нуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя (слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы.Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэ-ка-каталіцкую (уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх.У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабела-рускай. У выніку атрымалася, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага на-сельніцтва Беларусі былі уніятамі.
3. Сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі ўключала па- чатковыя школы пры праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах; школы пры каталіцкіх ордэнах францысканцаў, бер- нардзінцаў, аўгусцінцаў; езуіцкія калегіумы, а таксама пер шую ў ВКЛ і ўвогуле ва Усходняй Еўропе вышэйшую наву- чальную ўстанову — Віленскую езуіцкую акадэмію. Яна была створана на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума, што пачаў сваю дзейнасць у 1570 г.
4. Даўнія гістарычныя
традыцыі замкавага будаўніцтва
5. Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на землях Беларусі стала распаўсюджанне лялечнага тэатра — батлейкі. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выгля- дзе хаткі ці царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся на спецыяльных гарызантальных рэйках) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх калегіумах узнік- лі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская, ста- рабеларуская, а таксама лацінская мова для яе трывалага вывучэння.
№2. 1. Пераход да мірнага жыцця адбываўся ў цяжкіх умовах. У гады вайны Беларусь страціла больш за палову свайго на- цыянальнага багацця. Была разбурана большасць гарадоў, спалены тысячы сёл, амаль поўнасцю перасталі дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь. За гады вайны загінуў амаль кожны трэці жыхар рэспублікі.Асаблівасцю аднаўленчага перыяду стала тое, што Беларусь, якая з'яўлялася часткай адзінай саюзнай дзяржавы, ат-рымала дапамогу ад астатніх рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі. Аднаўленне гаспадаркі БССР было праведзена на працягу чацвёртай пяцігодкі (1946—1950 гг.).
2. У час аднаўлення зруйнаванай вайной гаспадаркі перш за ўсё увага была нададзена развіццю цяжкай прамы словасці — машынабудаванню, металаапрацоўцы, электра-энергетыцы. Былі пабудаваны МАЗ і МТЗ. На Мінскім аў-тамабільным заводзе быў асвоены выпуск аўтамабіляў і са-мазвалаў. У 1950 г. выпуск прадукцыі пачаўся на Мінскіх трактарным заводзе, мотавелазаводзе.У цяжкім становішчы знаходзіўся транспарт, бо ў час вай-ны бёларуская чыгунка была амаль поўнасцю разбурана. Ужо ў 1950 г. даўжыня чыгункі склала 93% ад даваеннай. Былі пабудаваны маеты, вакзалы, паравозныя дэпо і інш. Ваенныя разбурэнні закранулі таксама сельскую гаспа-дарку. За гады вайны значна скарацілася колькасць жывё-лы, былі знішчаны на вёсцы жыллё і гаспадарчыя пабудо-вы. Захавалася вельмі мала сельскагаспадарчай тэхнікі, так што прыходзілася апрацоўваць зямельныя ўчасткі з дапа-могай коней, а калі іх не хапала, то запрагаліся самі сяляне. 3-за разбурэнняў сельская гаспадарка была не ў стане за-бяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала карточная сістэма прадуктовага забеспя-чэння насельніцтва.
Аднаўленчыя работы ў сельскай гаспадарцы ў першую чаргу прадугледжвалі аднаўленне калгасаў. Ва ўсходніх аб-ласцях Беларусі гэта адбылося адразу пасля вызвалення ад акупантаў. Іншым было становішча ў заходніх абласцях. Да вайны тут былі аб'яднаны ў калгасы толькі 7% сялянскіх гаспадарак. Таму быў узяты курс на правядзенне суцэлънай калектывізацыі ў сціслыя тэрміны. Ускладняла гэтую задачу наяўнасць на захадзе Беларусі хутароў, якія складалі значную колькасць сялянскіх двароў. Хуткія тэмпы калек-тывізацыі непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Калектывізацыя суправаджалася ліквіда-цыяй гаспадарак кулакоў і перасяленнем іх у Сібір і Казахстан.
Билет № 13
Вопрос № 1: Сельская гаспадарка
і гарадское жыццё ў Беларусі y XVI-XVII ст
Вопрос № 2: Грамадска-палітычнае
і культурнае жыццё БССР у 1945-1953 гг
№1. 1. У XVI ст. у ВКЛ паступова ўсталёўваеццафальварко- вая гаспадарка, прадукцыя якой прызначалася на продаж. Фальварак — двор і гаспадарка землеўладальніка. Пераход да фальварковай гаспадаркі быў звязаны з развіццём ганд- лю збожжам, які даваў феадалам усё большы прыбытак.У 1557 г. вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам быў падпісаны дакумент пад на-звай «Устава на валокі», які прадугледжваў правядзенне шэ-рагу мерапрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі. Каб упа-радкаваць сялянскае землекарыстанне і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай пло-шчы — валока, роўная 21,36 га, з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. Сялянскія гаспадаркі ат-рымалі ў сярэднім адну валоку на дзве сям'і. Сярэдні сялянскі надзел складаў прыблізна 10,6 га — паўвалокі. Лепшыя землі адышлі пад панскія фальваркі. Вытворчасць у фальварковай гаспадарцы была заснава-на на выкананні работ па апрацоўцы зямлі і зборы ўраджаю сялянамі. Але зямля не належала сялянам. Магнаты і шляхта заканадаўча аформілі сваё права на валоданне зямлёй. Сяляне вымушаны былі звяртацца да шляхціца, каб той вы-дзеліў ім зямельны надзел. За карыстанне надзелам селянін выконваў павіннасці. Галоўнымі з іх з'яўляліся паншчына — адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на тыдзень на зямлі феа-дала (у XVI ст. яна павялічылася з 1 да 2, а ў XVII ст. склада-ла ўжо 3—4 дні на тыдзень) і чынш — грашовы падатак.
2. У XVI ст. адбываецца рост гарадоў і гарадскога на- сельніцтва ВКЛ. У большасці тагачасных гарадоў пражыва- ла ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Значнымі цэнтрамі з насельніцт- вам больш за 10 тыс. жыхароў былі Берасце, Магілёў, Пінск, Віцебск. Практычна ўсе гарады ў XVI — першай палове XVII ст. атрымалі магдэбургскае права — самакіраванне. Ада- собленыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната або царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі. Ha ix не распаўсюджвалася ўлада органа гарадскога самакіраван-ня — магістрата. Кіруючыя пасады ў магістраце захопліва-ліся прадстаўнікамі багатых гарадскіх вярхоў, якія пера-кладвалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан. Магдэбургскае права мелі таксама некаторыя мястэчкі — населения пункты пераходнага ад вёскі да горада тьгау. Іх колькасць пастаянна павялічвалася. У XVI ст. у беларускіх гарадах, лле ад 25 да 50% насель-ніцтвазаймалася рамяством, узнікаліг^эхг — арганізацыі май-строў па разнастайных спецыяльнасцях. Рамеснік, які не ўваходзіў у такую арганізацыю, не мог прадаваць сваю пра-дукцыю на мясцовым рынку. Каб дасягнуць высокага звання майстра, трэба было спачатку стаць яго вучнем, потым ча-ляднікам, здаць экзамен на званне майстра — вырабіць шэ-дэўр (арыгінальную рэч, якую называлі «штукай»).Замацаванне ў сельскай гаспадарцы фальваркаў, прадук-цыя якіх прызначалася на продаж, садзейнічала развіццю гандлю. У малых гарадах і мястэчках звычайна з вясны да пачатку восені ў дні рэлігійных свят праходзілі кірмашы — адна-, двухдзённыя таргі. Буйныя гарады з'яўляліся гандлё-вымі цэнтрамі. Купцы, якія займаліся замежным гандлем, называліся гасцямі. Адсюль назва буйных гандлёвых шля-хоў — гасцінцы. Яны ўяўлялі сабой дарогі, абсаджаныя з абод-вух бакоў дрэвамі, захаваліся да цяперашняга часу.
3. У XVIII ст. цэхавая
арганізацыя прамысловай
№2. 1. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945—1953 гг.
было звязана з існаваннем стпалінскага палітпычнагарэжыму. Для яго былі характэрныя поўны кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапар-тыйная палітычная сістэма. За гады вайны партыйная арга-нізыцыя рэспублікі панесла вялікія страты, а яе кіруючыя органы з-за акупацыі вымушаны былі дзейнічаць або ў пад-поллі, або за межамі тэрыторыі Беларусі. Пасля вызвалення Беларусі ад гітлераўскай акупацыі жыццё партыйнай арга-нізацыі пачало хутка аднаўляцца.Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах камуністыч-ная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саве-ты дэпутатаў працоўных.У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветаў. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасля-ваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, аў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку і на тэрыторыі за-ходніх абласцей.
2. Развіццё культуры
Беларусі ў першыя