Шпаргалка по истории Беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Июня 2012 в 18:32, шпаргалка

Описание работы

билеты по истории беларуси за 11 класс

Работа содержит 1 файл

Билеты история 11 класс.docx

— 205.80 Кб (Скачать)

№2. 1. Крызісныя з'явы ў эканоміцы Беларусі праявіліся ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала маг-чымасці свайго далейшага развіцця. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Аднак шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу не было распрацава-на. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацый-ных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраван-нем «знізу» на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем сама-стойнасці прадпрыемстваў. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе прадпрыемстваў на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад продажу, пакрываюць яго выдаткі на выт-ворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі і, такім чынам, яно само зарабляе грошы і не мае патрэбы ў дзяржаўным фінан-саванні. Аднак перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны гасразлік і самафінансаванне чакаемых вынікаў не даў.Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вы-творчасці машын, станкоў, абсталявання на выпуск тавараў народнага спажывання. Упершыню гэтыя тавары па аб'ёме сваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.Значна пагоршыўся стан сельскай гаспадаркі. Для забес-пячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва стала ўзнімацца пытанне аб неабходнасці пераходу да разнастай-ных формаў гаспадарання на зямлі. У 1991 г. быў прыняты Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фер-мерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала.Эканамічнае становішча Беларусі рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваўся ў той час, па падліках вучоных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты. Радыеактыўнымі нуклідамі аказалася забруджанай пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывала больш за 2 млн чалавек, г. зн. кожны пяты жыхар рэспублікі. 3 гаспадарчага абароту было выведзена 20% зямель.Урадам рэспублікі была прынята доўгатэрміновая Дзяр-жаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыль-скай АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхар-ства за 1986—1992 гг. пераехала больш за 130 тыс.чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Аднак пас-ля распаду СССР у 1991 г. гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноўным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў. 2. Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адно-сін першапачаткова былі звязаны з заканадаўчым дазволам арэнды і індывідуальнай працоўнай дзейнасці. Урадам была распрацавана праграма паступовага неабмежаванага рам-камі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступав ў ролі рэгулятара рынку. У пачатку 90-х гг. элементамі рынку ў рэспубліцы сталі ўвядзенне рыначных цэн на пераважную большасць тавараў і паслуг, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур, правядзенне прыва-тызацыі — раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаў-най уласнасці ў прыватную.У другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыяльна арыентаванаярыначнаяэканоміка. Яна прызвана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы аба-роны інтарэсаў насел ьніцтва, ідэі рыначнага самарэгуляван-ня і дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэ-тай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне. 3 сярэдзіны 90-х гг. прыярытэтным напрамкам дзейнасці ўрада Беларусі стаў пошук шляхоў пераадолення негатыў-ных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР і аднаўлення эканамічных сувязей паміж былымі са-вецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распадам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцы неаб-ходнай для іх сыравіны і рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай і сельска-гаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення гэтых праблем стала аднаўленне эканамічна-га супрацоўніцтва краін, якія ўваходзяць у Садружнасцъ Незалежных Дзяржаў (СНД).

Билет № 21

Вопрос № 1: Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа 
Вопрос № 2: Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст

№1. 1. Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст. было звязана з прамысловай рэвалюцыяй. Яна азначала пас-туповы пераход ад ручной дамашыннай працы, фарміраеанне і колькасны ростпрамысловай буржуазіі і фабрычнага прале-тарыяту. У 60—80-я гг. XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыра-віны. У пачатку XX ст. у першую чаргу развівалася кардон-на-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць.Працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамыс-ловасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі раз-мешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка.Вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прадпрыемствы, дзе працавалі 5—15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно прадпрыемства ў сярэднім пры-ходзілася 39 рабочых. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрика Шарашэўскага ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых.У пачатку XX ст. пачынаецца працэс аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў. У Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Маланка», у Гродне — тытунёвая фабрыка «Нёман». Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвай у Віцебску.Патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель.

2. Развіццё сельскай  гаспадаркі ў пачатку XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала назву стпалыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра PaciiiZСталыпіна. Яе першапачатковым этапам ста-ларазбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апра-цоўваюць. Сяляне маглі замацаваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення участка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тэты ўчастак называліхуторам, а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Яны сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры сама-дзяржаўя ў вёсцы.

Падворнае землеўладанне  ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла  зама-цаванню хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай  і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў завесці хутарскую  гаспадарку было немагчымай справай  з-за адсутнасці ці недахопу сродкаў.Галоўны  феадальны перажытак таго часу —  дваранска-памешчыцкае землеўладанне  — рэформай не закранаўся.Найвастрэйшае  пытанне з малазямеллем сялян  Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення  значнай іх часткі з еўрапейскіх  губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, дзе было шмат неапрацаванай  урадлівай зямлі. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заах-вочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую част-ку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся  беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся  пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. Аднак каля 10% сялян вярнуліся назад у сувязі з недастатко вай дапамогай з  боку ўрада і цяжкімі ўмовамі  жыцця. Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвя-дзенне ў 1911 г. земстваў — выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з пры-чыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў і якім царскі ўрад не давяраў пасля паў-стання 1863-1864 гг.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№2. 1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з палгтыкай перабудо-вы, абвешчанай у 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гарбачовым.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў  жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця  Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і аль-тэрнатыўныя. Выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з не-калькіх кандыдатур адну. У сваю чаргу кожны кандидат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кам-паніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмо-вах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхіль-нікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У сваю чаргу прыхільнікі рэформаў утварылі ў Вярхоўным Савеце парла-менцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена групай дэпута-таў, чые погляды не супадалі з думкай большасці дэпутатаў.Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, адкрыта выка-заць крытычныя адносіны да ўлады, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.

2. Фарміраванне ў  рэспубліцы шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс зара-джэння і фарміравання новых партый быў немагчымы без пазбаўлення ўсеўладдзя камуністычнай партыі. Рост грамад-скай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнік-ненняў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.Працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць узнікшых партый заставаліся невялікімі. Практычна на рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яд-нанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай пад-трымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала ка-нец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу.Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жні-веньскі путч — спроба дзяржаўнага перавароту вярхушкі партийна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве. У су-вяз! з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г.У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці па-літычных партый. БНФ аформіўся ў 1993 г. у палітычную партыю з антыкамуністычнай накіраванасцю і імкненнем да нацыянальна-культурнагаадраджэння. У 1996 г. быдаўтво-рана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта — стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, уста-наўленні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справяд-лівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адназ найбольш шматлікіх партый. Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай — пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая аб'явіла сябе палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступав заадраджэнне адноўленага СССР, заразвіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову ў Беларусі прававой дэмакратыч-най рэспублікі.У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць грамадскія аб'яднанні. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі, рэаргані-заваны ў 2002 г. у рэспубліканскі. Галоўнай мэтай саюза з'яў-ляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў і дзяў-чат для абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай спра-вядлівасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Билет № 22

Вопрос № 1: Культура Беларусі ў пачатку XX ст 
Вопрос № 2: Утварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Кансты- туцыя Рэспублікі Беларусь. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі

№1. 1. Стан навуковых ведаў у пачатку XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. У трехтомным даследаванні акадэміка Яўхіма Карскага «Беларуси» было дадзена ўсеба-ковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гэту працу назы-ваюць энцыклапедыяй беларусазнаўства. Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларус-кага народа, «яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за «яго права на самастойнае існаванне». 2. Значнай з'явай у нацыянальна-культурным руху Бе- ларусі ў пачатку XX ст. стала выданне ў Вільні газеты «Наша ніва». Галоўнымі тэмамі «Нашай нівы» былі Беларусь і лёсяе народа. У першым нумары абвяшчалася: «Мы будзем слу-жыць усяму пакрыўджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас, як ад люстра свет падаў у цемнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ве-даюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы...». На старонках газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Янкі Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Якуба Коласа «Песні-жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Янка Купала. Пры рэдакцыі газеты ствараўся, дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча, беларускі нацыянальны музей. 3. Стваральнікам новай беларускай літаратуры і літара- турнай мовы ўвайшоў у гісторыю Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882—1942 гг.) — аўтар п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Янкі Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купа- лаўскі верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў «народным гімнам беларусаў» і зрабіў яго пераклад на рускую мову. Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, 1882—1956 гг.) пачаў працу над паэмай «Новая зямля». Ён апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян беларускай вёскі пачатку XX ст., абу-джаных рэвалюцыяй. Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Максіма Багдановіча. У пачатку XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэ-тэсы і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзе-так беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч). 4. Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейна- сцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні на аматарскай аснове дзейнічаў Беларускі музычна-дра- матычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса. Ён ажыц- цявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы «Паў- лінка». 5. Выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва. Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. У адной з іх у Віцебску прайшоў першую пад-рыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. бела-рускага паходжання Марк Шагал.Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Вітольд Бялыні-цкі-Біруля. Самым улюбёным вобразам для мастака стала вясна. Ёй ён прысвяціў каля 200 карцін, у назвах 120 з іх вы-карыстана слова «вясна». 6. Найбольш вядомым помнікам у архітэктуры, які спа-лучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены (у народзе яго называюць Чырвоным).У пачатку XX ст. былі пабудаваны мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I у Паў-ночнай вайне над шведамі (бітва пры Лясной была названа ім «маці Палтаўскай баталіі»), помнікі каля Віцебска і ў Коб-рыне ў памяць загінуўшых у вайне 1812 г. салдатрускай арміі.

№2. 1. Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. прадугледжваў карэннае пе-раўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную надобраахвотным аб'яднанні раў-напраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняўДэкларацыю абдзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакаві-ку 1991 г. адбыўсярэферэндум (усенароднае галасаванне) па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзель-нікаў рэферэндуму у 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР з улікам яго абнаўлення.Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў пры-пынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу — спробы дзяржаўнага пераваро-ту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч пра-валіўся. Пасля гэтага рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі значна паскорыўся. 2. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практичным замацаваннем суверэ-нітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССРабнаданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі абдзяржаўным суверэнітэце БССР, прыня-тай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамі-чнай самастойнасці БССР». 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скароча-нымварыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяр-жаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэо публікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімва-лаў, якія існуюць і сёння. 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ваўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчыПагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці НезалежныхДзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утва-рэнні СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнт-рам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск. 3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейні-чаў афармленню незалежнасці рэспублік. Гэта падзея адбі-лася на лесе кожнага грамадзяніна, бо ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік. Распрацаваны і прыняты шэ-раг дакументаў, у тым ліку Статут СНД. 3. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была пры-нята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху ства-рэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і сва-бод чалавека з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзей-насці ўсіх дзяржаўных органаў.Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаў-нага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбар-шчыкаў аддала свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лука-шэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. большасць удзельнікаў рэс-публіканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельні-чаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г. У сярэдзіне 90-х гг. на шляху будаўніцтва нашай маладой дзяржавы ўзніклі цяжкасці, якія былі звязаны з недаклад-насцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выраз-на праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпа-літычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правя-дзення рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. Запрыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, прагаласавала 70,4 % выбар-шчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалеж-насці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.Рэферэндум 1996 г. фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратыч-най сацыялънай прававой дзяржавай. Новая рэдакцыя Кан-стытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Нагэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўза-емадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і су-довай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілжяўвядзеннеў 1996 г. прэзідэнцкай формырэспуб-лікі замест парламенцкай.Прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаў-чай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны двухпалат-ны Нацыяналъны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаец-ца з Палаты прадстаўнікоўі Савета Рэспублікі. Канстыту-цыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законаў, якія прымаюццаў краіне. Выканаўчую ўла-ду ў дзяржаве ажыццяўляе У рад — Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада нале-жыць судам.Рэспубліка Беларусь якунітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — вобласці, кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтва-рэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойна-сцю ў рашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяр-жаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці. Беларусь з'яўляецца ярававом дзяржавай таму, што дзей-насць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яў-ляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыялъная дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яўля-ецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над пра-вамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 4. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яў-ляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Рэс-публікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаў-ленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995 г. ўсебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва, якое прыняла ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэ-грацыі з Расіяй, г, зн. паступовае збліжэнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстой-лівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася ства -рэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім быў падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання на-родаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіібыў працягнуты 8 снежня 1999 г., калі ў Маскве адбылося падпі-санне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы.

Информация о работе Шпаргалка по истории Беларуси