Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Июня 2012 в 18:32, шпаргалка
билеты по истории беларуси за 11 класс
5. Шэдэдасшстаражытнага
мастацтваз'яўляецца шасці-
№2. 1. Асаблівасці пасляваеннай
сітуацыі ў БССР былі звя- заны з тым,
што за шэсць гадоў, якія бесперапынна
цягнуліся Першая сусветная і грамадзянская
войны, гаспадарка Бела- русі была цалкам
разбурана. Заходняя Беларусь апынулася
паўмовах Рыжскагаміру 1921 г. у складзе Польшчы,
а Віцеб- ская і Магілёўская губерні былі
яшчэ ў 1919 г. перададзены ў склад Расійскай
Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай
Рэспублікі — РСФСР. Становішчапагаршаласяўвынікупа
2. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) было, перш за ўсё, звязана з імкненнем аднавіць разбураную вай- ной эканоміку. У1921 г. было прынята рашэнне абзамене харч- развёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку і аб'яўляўся сялянам загадзя, на- пярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніназ'явіліся лішкі прадук- таў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог пра- даць іх на рынку, атрымаўшы за гэта грошы. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць ся лянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла поўнасцю ад- навіць да 1927 г. сельскую гаспадарку.Элементам НЭПа стала развіццё сельскагаспадарчай ка-аперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вы-рошчванні ўраджаю і арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утвараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Раз-віццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквіда-цыі розных грашовых адзінак і ўвядзення ў 1924 г. новай гра-шовай адзінкі — савецкага чырвонцанаміналам 10 рублёў.У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфі-кацыі Расіі (ГОЭЛРО). На тэрыторыі Беларусі к сярэдзіне 20-х гг. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Пер-шай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выка-рыстоўвала торф.
3. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР у гады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нацыя-нальнага пытання. Пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэт-ных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб'явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў іншую форму адзінства — федэрацыю, у якой на раўнапраўнай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. 30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкла-рацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыяліс-тычных Рэспублік— СССР. Такім чынам, БССР на раўна-праўнай аснове аб'ядналася з іншымі рэспублікамі. У1924 і 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічы-лася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы і дасягнула 4,2 млн чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР1927г.
Билет № 5
Вопрос № 1: Утварэнне Вялікага
княства Літоўскага. Умацаванне велікакняжацкай
улады ў першай палове XIV ст
Вопрос № 2: Палітыка беларусізацыі
і развіццё культуры ў БССР у 1920-1930-я гг
№1. 1. Вялікае княства Літоўскае
(ВКЛ) утварылася ў вышку
пэўных прычын. Знешнепалітычны
2. Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татар-скай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэры-торыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бе-ларусі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі су-часнай Літоўскай Рэспублікі. Удзяржаўнаўтваральныхпра- цэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае на-сельніцтва літоўскіх зямель. Згодна з меркаваннем нека-торых гісторыкаў, менавіта Наваградскае княства і яго мяс-цовае насельніцтва адыгралі важную ролю ў аб'яднанні бе-ларускіх зямель і ўтварэнні першапачатковага княства Літоў-скага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначальную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія за-хапілі беларускія землі.Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцо-вых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэн-цыяй. У Наваградкуў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднан-ня літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і нава-градскіх, зямель.Пры вялікім князю Гедзімгнеў 1316—1341 гг. большая ча-стка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэ-рыторыя ВКЛ павялічылася прыкладнаў 3 разы. Прыклад-на тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).
3. Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вя-лікім князю Гедзіміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедзіміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ. Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Ятотытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» мелі-ся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцеб-скай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У вынікудзяржаваатрымаланазву «Вялікае кня-ства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэ-рыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучанаЖажш^ш — заходняя часткасу-часнай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».
№2. 1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і ўра-да БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся пера-вод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (ця пер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Пачало ся вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія орга ны ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсеба-ковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрытыІнстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Усевалас Ігнатоўскі.
2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася беларус- кае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэ- жысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У Віцеб- ску дзейнічаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), ця пер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка. Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай літара-туры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сы-мон-музыка», у якіх Якуб Колас адлюстраваўжыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «Наростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіўЯкубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» створаны першы беларускі мастацкі героіка-пат-рыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі уклад у развіццё кінема-тографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мас-тацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»).
3. Развіццё культуры
Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг.
Билет № 6
Вопрос № 1: Дзяржаўны
лад Вялікага княства Літоўскага ў другой
палове XIV—XV ст. Крэўская унія
Вопрос № 2: Індустрыялізацыя
і калектывізацыя сельскай гаспадаркі
ў БССР
№1. 1. Палітычнае развіццё ВКЛ было звязана найперш з дзейнасцю вялікага князя Лльгерда ў 1345—1377 гг. Ён вы- значыўся ў справе пашырэння меж ВКЛ. У выніку паспяхо- вай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г. была вызвалена ад татараў тэрыторыя Украіны. Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства, не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзміт-рыя Іванавіча. Пасля смерці Альгерда вялікім князем гтаў Ягайла. Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. Знеш-няя небяспека з боку крыжакоў таксама рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшчы. Самой Польшчы патрабавалася модная каралеўская ўлада. 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку была заключана Крэўская унія — пагадненне пра аб'яд-нанне ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валада-ром. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажа-ніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. У вышку шлюбу з Ядвігай Ягайла далучыў да свайго велікакня-жацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ён выдаў прывілей — грамату (дзяржаўны дакумент), які да-ваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага ве-равызнання і не распаўсюджваўся на праваслаўных феа-далаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедзіміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насель-ніцтва.
2. Княжанне Вітаўта ў 1392—1430 гг. было звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх земляx актыўна вялася барацьба супраць акаталічвання, якое ажыц-цяўлялася пад кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах яму цяж-ка было адначасова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захаваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пача-лася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім.У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала практычна нале-жаць Вітаўту. Пры ім ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася на абшарах ад Балтыйскага да Чорнага мора.У1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Аль-герда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай сталі феадалы пра-васлаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўна-га кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся паміж сабой, яны аб-вясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча. Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэтапрывялоў 1432—1436 гг. давайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедзіміна, Альгерда і Вітаў-та ўяўляў сабой неабмежаваную манархію — уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве. Яго абавязкамі былі абарона краіны, выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з іншымі краінамі, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, распа-раджэнне дзяржаўнай казной (грашовымі сродкамі), пры-значэнне на дзяржаўныя пасады.У час княжання Казіміра Ягайлавіча і Аляксандра Казімі-равіча ў канцы XV — пачатку XVI ст. улада вялікага князя была абмежавана;?аЭай — спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла назву «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з кан-ца XIV ст. называлі «панамі», і вышэйшыя службовыя асо-бы. Сярод іх былі канцлер — кіраўнік велікакняжацкай кан-цылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалак — старшыня на пасяджэннях рады; падскарбі — загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман — начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Паны займалі вышэйшыя дзяр-жаўныя пасады, вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. «Паны-рада» адасобіліся ў самастойны ад вялікага князя орган улады.У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ — агульны (вальны) сойм, на пасяджэннях якога, акрамя паноў-рады і службовых асоб, маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ, а пазней — па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя.