Шпаргалка по истории Беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Июня 2012 в 18:32, шпаргалка

Описание работы

билеты по истории беларуси за 11 класс

Работа содержит 1 файл

Билеты история 11 класс.docx

— 205.80 Кб (Скачать)

Горад складаўся  з некалькіх частак. Цэнтр горада, умаца-ваны валамі, равамі, сценамі, называўся дзядзінцам. Па-селішча рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікала каля ўмацава-нага цэнтра, называлася пасадам. Звычайна каля дзядзінца на беразе ракі размяшчаўся рынок, або торг.Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства — выраб металічных прылад працы, зброі; ган-чарства — выраб глінянага посуду; гарбарства — апрацоўка скур; бондарства — выраб бочак; прадзіва і ткацтва — выраб адзення.Важную ролю ў гарадах адыгрываў гандаль. Цераз тэры-торыю Беларусі праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэ-камі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны суха-путныя шляхі зносін — волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенне.

№2. 1. Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У. I. Ленін распрацаваў курс на перарас-тпанне буржуазна-дэмакратычнайрэвалюцыіўсацыялістыч-ную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні ў Першай сусветнай вайне і па-чаць перамовы аб заключэнні міру. Прадугледжвалася пера-даць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Імі быў распрацаваны курс на захопулады празузброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрым-ку сярод салдат Заходняга фронту. 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося узброенае паўстанне, арганізаванае бальшавіцкай партыяй. У вытку быў скінуты буржуазны Часовы ўрад, які абяцаў склікаць Устаноўчы сход. Улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На II Усерасійскім з'ездзе Саветаўбыла абвешчана савецкая ўлада, прыняты Дэкрэты (законы) аб міры і зямлі. Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка атрымаў па тэле-графе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пе-раходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшаві-камі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які абапіраўся на салдат. Супраць новай улады вы-ступілі меншавікі і эсэры, а таксама бундаўцы. У М інску яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарастоўваючы пад-трымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціў-ленне сваіх палітычных сапернікаў і ўсталявалі кантроль на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ня-мецкімі войскамі.

2. Хутка і бяскроўна  адбыўся пераход улады ў арміях  Заходняга фронту. Многія салдаты  ўскладалі надзеі на тое, што  бальшавікі створаць урад з прадстаўнікоў усіх сацыялі-стычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) і за-бяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Устаноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагна-ны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне но-вай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі ство-раны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) як вышэйшы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў. Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставалася Беларуская сацыялгстычная грамада. Яе прадстаўнікі прызналі савецкую ўладу ў Расіі. Яны разгля-далі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцо-вы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступалі за ства-рэнне дэмакратычнай краёвай улады.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Билет № 3

Вопрос № 1: Полацкаекнястваў ІХ—XI стст. Княжацка-вечавы лад 
Вопрос № 2: Стварэнне беларускай дзяржаўнасці (снежань 1917 г. — ліпень 1920 г.)

№1. 1. У пісьмовых крыніцах дзяржаўнае ўтварэнне Полацкае княства вядома пад назвай «зямля». Ято цэнтрам з'яў-ляўся горад Полацк, які згадваецца ў летапісе «Аповесць міну-лых гадоў» пад 862 г. Горад знаходзіўся на рацэ Заходняя Дзвіна, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла хуткаму росту Полацка і ператварэнню яго ў буйны цэнтр гандлю і рамёстваў.Першым гістарычна вядомым полацкім князем быўРаг-валод. У 60—70-х гг. X ст. Полацку як магчымаму саюзніку надавалася важнае значэнне ў саперніцтве паміж Кіевам і Ноўгарадам, што таксама знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі». Рагвалод даў згоду на шлюб сваёй дачкі Рагнеды з болын моцным кіеўскім князем Яраполкам. Наўгародскаму князю Уладзіміру, які таксама прасіў рукі дачкі полацкага князя, было адмоўлена. Адмова абразіла Уладзіміра. Ён ад-помсціў полацкай княжацкай сям'і. Полацк быў узяты і спалены яго войскамі. Рагвалод разам з двума сынамі забіты. Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Гэта падзея ад-былася каля 980 г.У далейшым Уладзімір забіў свайго брата Ярапол ка і стаў вялікім кіеўскім князем. 3 яго імем звязана прыняцце ў 988 г. і пашырэнне на землях усходніх славян новай рэлігіі —хрыс-ціянства. Пры Уладзіміры дасягнула свайго найвышэйшага росквіту старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеў-ская Русь.

Уладзімір даў Рагнедзе новае імя Гарыслава. Магчыма, Рагнеда, якая пражыла з Уладзімірам некалькі гадоў, так і не даравала яму смерці бацькі і зрабіла замах на яго жыццё. Ад-нак замах не ўдаўся, у выніку Рагнеду па тагачасных законах павінны былі забіць. Маці абараніў з дзіцячым мячом у руках малалетні сын Ізяслаў, які сказаў Уладзіміру: «Бацька! Ты тут не адзін!» Уражаны паводзінамі сына, Уладзімір за-гадаў выслаць Рагнеду з сынам у Полацкую зямлю. Тут для яе быў пабудаваны горад, названы імем сына — Ізяслаўль. Рагнеда пастрыглася (па іншых меркаваннях, была пастры-жана) у манашкі пад імем Анастасія. Яна засталася вядомай у гісторыі як князёўна з трыма імёнамі і адна з першых мана-шак сярод усходніх славян.Пры жыцці Рагнеды жыхары Полацка запрасілі Ізяслава на княжанне. Ён вядомы ў гісторыі як князь-кніжнік, які ве-даў і пашыраў пісьменства разам з хрысціянствам у Полацку. Яго пячатка з надпісам з'яўляецца адным з найболый ста-ражытных помнікаў пісьменства на беларускіх землях. Князь Ізяслаў памёр у маладым узросце ў 1001 г., на год перажыў-шы сваю маці.

2. Узмацненне Полацкага княстваадбылося ў XI ст. пры сыне Ізяслава, полацкім князю Брачыславе. Ён са сваім вой скам захапіў волакі, што злучалі рэкі Заходнюю Дзвіну і Дняпро на шляху «з варагаў у грэкі» і належалі Ноўгараду. Яны дазвалялі з дапамогай бярвення правесці («права- лачы») судны і такім чынам прайсці ад Балтыйскага (Ва- ражскага) да Чорнага (Рускага) мора. Аднак войска Бра- чыслава было разбіта яго дзядзькам — кіеўскім князем Яраславам Мудрым. Той хацеў сам кантраляваць шлях «з варагаў у грэкі» і збіраць даніну з купцоў. Таму перамога Брачыслава над Ноўгарадам яму была не даспадобы. Аб кня- жанні Брачыслава нагадвае назва сучаснага горада Бра- слаў, пабудаванага па яго загадзе.Легендамі авеяна імя сына Брачыслава — полацкага князя Усяслава, якога празвалі Чарадзеем. Ён быццам бы на-радзіўся ад чараўніцтва. Невядомы аўтар «Слова аб паходзе Ігаравым» параўноўвае князя Усяслава з ваўкалакам (пярэваратнем). Больш за 50 гадоў, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў Полацкай зямлёй, якая дасягнула найвышэйшага ўздыму.Усяслаў, пашыраючы сваю ўладу, імкнуўся захапіць землі і гарады па-за межамі Полацкага княства. Не здолеўшы ўзяць Пскоў, ён захапіў і абрабаваў Ноўгарад. У адказ на дзеянні Усяслава трое сыноў кіеўскага князя Яраслава Мудрага напал! на пагранічны горад Полацкай зямлі — Менск (цяпе-рашні Мінск). Горад быў спалены, а яго жыхары — меняне — узяты ў палон.

3. Спосаб дзяржаўнага  кіравання ў Полацкай зямлі  ўяў- ляў сабой княжацка-вечавы лад. Улада князя спалучалася з існаваннем веча — агульнага сходу дарослых мужчын, які мог здымаць і прызначаць князя. Назва «веча», верагодна, па- ходзіць ад таго, што на сходзе вялі гаворкі («вяшчалі») аб важных грамадскіх справах. На сход гараджан заклікаў гук звона, а рашэнне прымалася па сіле крыку тых, хто яго пад- трымліваў.У абавязкі князя ўваходзілі арганізацыя і камандаванне войскам, збор даніны з насельніцтва. Войска ў Полацку складал ася з дружыны — спецыяльна абучанага ваеннай справе ўзброенага атрада людзей і народнагааяаячзння, якое скла-далася з гараджан і называлася «палком».Ва ўсходнеславянскіх землях дзейнічалі законы, якія на-зываліся «праўдамі». Найбольш вядомы сярод іх зборнік «Рус-кая праўда», распрацаваны пры вялікім кіеўскім князю Яра-славе Мудрым. Суд ажыццяўляў князь ці яго прадстаўнікі. Слушнасць ці віна абвінавачванага вызначаліся звычайна на карысць князя праз грашовыя штрафы або фізічныя па-каранні. Лічылася, што доказ віны залежыць ад «суда божа-га». Так, напрыклад, калі ў абвінавачванага заставаліся апёкі пасля трымання рукі над агнём, то гэта паказвала, што ён сапраўды вінаваты.

 

 

 

 

 

№2. і. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці было звязана першапачаткова з абвяшчэннем на нацыянальна -дэмакра-тычнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а затым з утварэннем на савецкай аснове Сацыялістычнай Са-вецкай Рэспублікі Беларусь.Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны вы-канаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэ-путатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускагаз'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзел ьнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавалааў -таномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатпаў. Аднак па-добны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказал іся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіц -кага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў рас-пушчаны.Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распача-тай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступления, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, абвясціў сябе часо-вай уладай на тэрыторыі Беларусі. 9 сакавіка Выканком аб-вясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Ён быў пе-ратвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР.Дзеячы БНР (Jean i Антон Луцкевічы, ВацлаўЛастоўскі, Аркадзь Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупа-цыі. ПаўмовахБрэсцкагаміру, падпісанагаЗ сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, ня-гледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі.

2. Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VI Паўночна-За-ходняй абласной канферэнцыі Расгйскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б), якая праходзіла ў Смален-ску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе Iз'ездам Камуніс-тычнайпартыі (бальшавікоў) Беларусі — КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Стар-шынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (ЦішкаГартны).2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБелССР). Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэ-рыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.ЛітБелССРпраіснаваладажніўня 1919 г.,каліяетэрыто-рыя была захоплена польскімі войскамі ў час польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. Пасля вызвалення войскамі Чырво-най Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. была прыня-та Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне са-вецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Билет № 4

Вопрос № 1: Развіццё культуры на беларускіх землях у X—XIII ст.ст 
Вопрос № 2: Савецкая Беларусь у гады новай эканамічнай палітыкі

№1. 1. Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў сапер- ніцтве з язычніцтвам (мнагабожжам). 3 IX па XIII ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія і старажытныя карані.

2. У Полацкім княстве  развіваліся веды і пісьменнасць. У XI ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука. Аб гэтым сведчылі, напрыклад, надпісы на Барыса- вых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а так- сама надпіс на Рагвалодавым камені каля Оршы. У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для расчэсвання валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага ал- фавіта. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берас- цяныя граматы — бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ей: Такія граматы знойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціслаўлі. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне — запіс па-дзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці. У па-чатку XII ст. манахам Нестарам была створана «Аповесць мінулых гадоў» — летапіс, які змяшчае, напрыклад, звесткі аб Рагвалодзе, Рагнедзе, Ізяславе, Усяславе Чарадзеі, бітвё на Нямізе і іншых падзеях з жыцця ўсходніх славян. Самой ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца створанае ў XI ст. Тураўскае евангелле, упрыгожанае за-стаўкамі — вялікімі рознакаляровымі літарамі. Матэрыялам для рукапісных кніг у той час служыў пергамент — спецы-яльна вырабленая скура цялят. Вокладкай служылі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, а закрывалася кніга з дапамогай спражкі.

3. Распаўсюджванню  пісьменнасці садзейнічалі рэлігій- на-асветніцкія дзеячы XII ст. Свядомы жыццёвы выбар зра- біла ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб на- меры бацькі заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы мана- стыр, дзе атрымала імя Ефрасітія. Пазней яна заснавала жа ночы і мужчынскі манастыры, у якіх перапісваліся царкоў- ныя кнігі. Справа гэта была ў той час вельмі цяжкай, на перапісванне адной кнігі звычайна патрабавалася ўсё жыц- цё. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчынай-кні- гапісцам. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння здзейсніла рэлі- гійны подзвіг — адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю — Іерусалім, дзе і памерла. Ефрасіння Полац- кая — першая жанчына з усходніх славян, якую праваслаў- ная царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай за- ступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці.Выдатным рэлігійным асветнікам XII ст. стаў тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскай вежы (стаўпе, які меўнекалькі паверхаў) і жыў пустэльнікам — у ізаляцыі ад іншых людзей. КірылаТураўскі не толькі чытаў тут кнігі, але і пісаў «словы» — звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць характар павучанняў. За красамоўства Кірылу Тураўскага празвалі Залатавустам, які «паче всех воссіял на Русі».

4. Выдатным помнікам мураванага дойлідства (будын- кам, узведзеным з камянёў і цэглы, змацаваных растворам) з'яўляецца пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. у Полацку пры кня зю Усяславе Чарадзею Сафійскі сабор. Слова «Сафія» азначае «Божая мудрасць», якая, па ўяўленні вернікаў, кірава-ла Сусветам. Гэта быў трэці храм такога тыпу, пабудаваны на землях усходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій. Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла — плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэс-камі — роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. За сваю гісторыю Полацкая Сафія некалькі разоў разбуралася, перабудоўвалася і дайшла да нас у значна змененым выгля-дзе. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных культавых пабудоў. Адной з іх стала Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная па замове Ефрасінні Полацкай дойлідам /ашшл* (Іванам) за 30 тыдняў. У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошчы(астанкі) святой Ефрасінні Полацкай. Захавалася Барыса-Глебская (Каложская) цартсва, пабудаваная ў XII ст. у Гродне. Сцены царквы ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі вызначаны малюнак. Асаблівасцю царквы з'яўляецца вялікая колькасць галаснікоў — гліняных збаноў, умураваных у сцены для таго, каб было добра чу-ваць малітву і голас святара.Помнікам абарончага дойл ідства з'яўляецца пяціярусная, вышынёй у 30 м, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. на Брэстчыне з жоўтай і карычневай цэглы.

Информация о работе Шпаргалка по истории Беларуси