Шпаргалка по истории Беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Июня 2012 в 18:32, шпаргалка

Описание работы

билеты по истории беларуси за 11 класс

Работа содержит 1 файл

Билеты история 11 класс.docx

— 205.80 Кб (Скачать)

Билет № 1

Вопрос № 1: Жыццё і заняткі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі 
Вопрос № 2: Беларусь у гады Першай сусветнай вайны 
№ 1. Першабытны лад на тэрыторыі Беларуси падзяляецца вучонымі на тры перыяды (у залежнасці ад таго, з якіх матэрыялаў рабіліся прылады працы): каменны, бронзавы, жалезны вякі. Першыя спробы першабытнага чалавека пра-нікнуць на тэрыторыю Беларусі датуюцца прыкладна 35 тыс. гадоў назад. Тагачасных людзей называюць кра-маньёнцамг (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе вельмі падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў ха-лодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэры-торыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусь Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Тут знойдзены рэшткі вогнішча, прылады працы з крэменю, а такса-ма косці і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для 6у-даўніцтва жылля.

2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э. За гэты перяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка.Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, якія сякуць, рэжуць і колюць. На тэрыторыі, што заставала-ся свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў. Для гэ-тагаяны выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні. Заняткам людзей таксама было загоннае паляванне на маман-таў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп'яў). Людзі выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі пры рыбнай лоўлі.Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім.Пасля адыходу апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Былая ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была населена дзікімі звярамі. Першабытныя людзі пасту-пова сталі займацца індывідуальным паляваннем. У гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручаная чалавекам жывё-ла. Людзі пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драў-ляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, пачалі выкарыстоўваць пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаў-ны (лодкі). Зараджаюцца гончарства іткацтва. Людзі па-чал! вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча, бо ў той час яшчэ не ведалі, што такое стол.Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах — вертикаль ных калодзежах глыбінёй 3—5 м; знойдзены археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.Першым вядомым калектывам людзей быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжорода-вымі абшчынамі, якія аб'ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноў-валіся ўплямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лічылася па мацярын-скай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця называюць матрыярхатам.

2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы III і II тыс. да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку I тыс. да н. э. У гэты час вырабы з медзі і бронзы з поўдня трапля-юць на тэрыторыю Беларусі. Тут не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Вера-годна, свіння стала першай свойскай жывёлай. Адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі і ад збіральніцтва да земляробства. Ён азначаў пераход ад спажывецкай да вытвор -чай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажыт-ныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыро-дзе.Спачатку земляробства было матычным, калі асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым — падсечна-агнявым. Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карча-вал! і палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках. Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд.Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў брон-завым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля муж-чынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену ма-цярынскаму роду прыйшоў бацькоўскі (патрыярхат).У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жы-вёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседстве з народамі Старажытнага Усходу. У час рас-сялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўра-пейцаў з мясцовым насельніцтвам узніклі племянныя аб'яд-нанні германцаў, славян і балтаў. Балцкія плямёны, якія з'яўляюцца продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.

3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся прыклад-на ў VII ст. да н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Яе называлі балотнай, таму што знаходзілі яе па бурым кодеры на балоце або пад дзірваном на лузе. 3 руды выплаў-лялі ў сыродутных домніцах — печах, зробленых з гліны, по-рыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворным.Выкарыстоўваліся ралы з жалезным нарогам-наканечнікам.Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадлівай глебы і пашы для жывёлы, а так-сама змешвання прышлых земляробаў і жывёл аводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца ў су-седска-родавую. На чале абшчыны стаяў выбарны савет ста-рэйшын.Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення ліш-каў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасці сярод людзей. З'явіліся багатыя і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы.

4. Немагчымасць растлумачыць  прыродныя з'явы (малан-ку, гром  і інш.) парадзіла веру людзей у звышнатуральныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, здольнай жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Такія вераванні называюць анімізмсш (ад лацінскага «душа»). Вера чалаве-ка ў духаў, што маглі ўсяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прад-меты, атрымала назву«фетышызм». Фетыш (ідал, амулет) — гэта прадмет, які будзе дапамагаць яго ўладальніку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу — «татэм». Вера ў звыш-натуральную сувязь паміж членамі роду і якой-небудзь жы-вёлай ці раслінай называецца татэмізмам. Анімізм, феты-шызм і татэмізм — адны з першых формаўрэлш'г'.Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадар-чыя заняткі першабытных людзей паўплывалі на ўзнікнен-не мастацтва. Першымі яго помнікамі сталі статуэткі жан-чын, мужчын, лася, качкі, арнамент (узор) на гліняным посудзе, малюнкі на косці, жаночыя ўпрыгажэнні — падвескі, пацеркі, лунніцы, зашпількі, музычныя інструменты — бубен, дудкі.

№2. 1. Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім урадам заходнія губерні былі аб'яўлены наваенным становішчы. Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюдж- ванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шыро-кую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэн-нем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыяналь-нага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам на-цыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

3 пачатку 1915 г.  асноўныя сілы Германіі был  і засяроджаны на Усходнім  фронце, які імкліва набліжаўся  да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскімі войска-Mi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велі-зарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г_ расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паста-вы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай акупацыяй (ваеннай уладай) апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пра-жывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйнырэжым.Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з Англіяй і Францыяй рускае камандаванне правяло насту-пальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і аблегчыць цяжкае становішча фран-цузскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў уНарачан-скай наступальнай аперацыг не ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі. Частка астанкаў загінуўшых у час наступления салдат расійскай арміі дагэтуль знаходзіцца ў раёне возера Нарач непахаванай. Няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў 1915—1916 гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.

2. Баявыя дзеянні  моцна паўплывалі на сацыяльна-эка-намічнае становішча. Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабой прифронтовую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. ра-сійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі маса-вае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу-бернях у расійскую армію было мабілізавана (прызвана) больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымі рэквізіцыямі (адабраннем маё-масці на патрэбы арміі) у выніку мела рэзкае скарачэнне па-сяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней. 3-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

 

 

 

 

 

Билет № 2

Вопрос № 1: Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі ў IX—XI стст.: гаспадарчае і грамадскае развіццё 
Вопрос № 2: Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў

№1. 1. У VIII—IX стст. на тэрыторыі Беларусі склалася не-калькі аб'яднанняў усходніх славян. Крывічы-палачанеўж- сяліліся па цячэнні Заходняй Дзвіны. Існуе літаратурная гіпо-тэза, што іх назва магла ўтварыцца ад слова «крэўныя», што значыць «блізкія па крыві». Крывічы ўзніклі ў выніку сла-вянізацыі балтаў — змяшэння прышлых славянскіх з мясцо-вымі балцкімі плямёнамі. Паўднёвымі суседзямі полацкіх крывічоў былі дрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва па-ходзіць ад слова «дрыгва» — балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкае Палессе было амаль суцэль-ным вялізным балотам. Суседзямі дрыгавічоў былірадзімічы, якія пасяліліся на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова ас-войвалі тэрыторыю Беларусі і да X ст. сталі яе асноўным на-сельніцтвам. Для абазначэння агульнасці ўсіх усходніх славян гісторыкі выкарыстоўваюць назву «старажытнаруская народнасць».

2. Асноўнымі заняткамі  насельніцтва зямель Беларусі  ў IX—XI стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Пры пад- сечна-агнявым тыпе земляробства высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленую з-пад лесу зямлю. У якасці ўгнаення выкарыстоўвалі попел, які ўтвараўся пасля палення пнёў. Апрацоўвалі зямлю бараной-сукаваткай, зробленай са ства- ладрэваз абсечанымі сукамі. Пры пераходзе да ворнага тыпу земляробства пачалі выкарыстоўваць драўляную саху з жа- лезнымі сашнікамі і драўлянае рала з жалезнымі нарогамі для яго. Распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол.

3. Пераход ад родавай  да суседскай (сельскай) абшчы-  ны быў звязаны з пераходам ад падсечна-агнявога да ворна га земляробства. Цяпер апрацоўваць зямлю з дапамогай сахі і рала і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям'і. Людзі атрымалі магчымасць жыць асобнымі сем'ямі. У пошуках зручнай для земляробства і ўрадлівай глебы родзі- чы з адной сям'і пачалі пакідаць умацаваныя гарадзішчы і будаваць на новых землях неўмацаваныя паселішчы.

Насельніцтва ў  паселішчах складала суседскія (сельскія) абшчыны.Самастойныя сялянскія сем'і ўваходзілі ў суседскую абшчы-ну, якая называлася ў славян «вере». Гэтая назва паходзіць ад слова «вяроўка», якой адмяралі ўчастак зямлі, што належаў кожнаму члену абшчыны.

4. УIX—XI стст. ва ўсходніх  славянзараджаўся феадаль- ны  гаспадарчы уклад — спосаб вядзення гаспадаркі. Ён быў звязаны з узнікненнем маёмаснай няроўнасці сярод сялян- абшчыннікаў і расслаеннем іх на бедных і багатых. Зямля, якая раней знаходзілася ва ўладанні сельскай абшчыны, пас тупова пераходзіла ў прыватную ўласнасць абшчыннікаў. Таксама адбываліся гвалтоўны захоп зямлі родаплемянной знаццю і ператварэнне свабодных абшчыннікаў у залежных сялян.Буйныя землеў ладальнікі захоплівалі абшчынныя землі і ператваралі іх у сваю ўласнасць — феод, які мог давацца ў карыстанне дружыннікам (воінам) феадала на час службы ў яго. Феадал(князь) — уладальнік пэўнай колькасці мясцо-вых зямель — разам са сваёй дружынай (войскам) збіраў з падуладнага насел ьніцтва Эаншг/ — натуральны падатак пра-дуктамі, які называўсяпалюддзем. Звычайна гэта адбывала-ся восенню, калі быў сабраны ўраджай. Дружыннікі князя (іх яшчэ называлі баярамі) маглі атрымаць ад яго права накарм-ленне — права збору даходаў з пэўнай тэрыторыі.

5. У X—XI стст. узнікаюць  гарады. Прычынамі іх узнік-нення  сталі: аддзяленне рамяства ад  земляробства; засярод-жанне рамеснікаў  у месцах, што былі набліжаны  да крыніц неабходнай для іх  заняткаў сыравіны; развіццё абмену  пра-дуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі. Га-рады  ўзнікалі як цэнтры рамёстваў  і гандлю ў тых месцах, дзе  імі было зручна займацца —  на скрыжаваннях рэк і дарог.  Нездарма некаторыя гарады атрымалі  назвы ад рэк, на якіх былі  заснаваны, напрыклад, Полацк  ад ракі Палаты, Віцебск ад  ракі Віцьбы. Немалаважную ролю  ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала  неабходнасць абароны ад ворагу. Таму гарады будаваліся на  натуральных прыродных умацаваннях  — узвышшах і пагорках.Самым  старажытным беларускім горадам  з'яўляецца Полацк. Ён упершыню  згадваецца ў летапісе пад  862 г. Усяго ў сярэднявечных  пісьмовых крыніцах называецца  больш за 30 гарадоў на тэрыторыі  Беларусі.

Информация о работе Шпаргалка по истории Беларуси