Вобразы палякаў і ўкраінцаў у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя

Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Декабря 2011 в 19:07, курсовая работа

Описание работы

Абраная тэма недастаткова распрацавана. Беларуская этнаграфія фактычна не мае грунтоўных разгорнутых прац у сферы аналізу фальклорнай і псіхалагічнай сувязяў нашага народу з народамі Польшчы і Украіны. Дадзенай праблемай, па шэрагу аб’ектыўных прычын, з большым імпэтам займаюцца іншаземныя даследчыкі. У выніку мы сутыкаемся з сітуацыяй выключна знешняга позірку, які наўрад ці можа закранаць усе патрэбныя аспекты. Таму неабходнасць развіцця азначанай тэматыкі здаецца відавочнай, у чым і заключаецца актуальнасць тэмы.

Содержание

УВОДЗІНЫ...........................................................................................................3

1. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ. КАРОТКІ АГЛЯД..................................................................................................................6

2.ЭТНІЧНЫЯ СТЭРЭАТЫПЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ НА БЕЛАРУСІ............................................................................................................9
2.1. Схема “мы” – “яны”......................................................................................9
2.2. Вобразы “чужынцаў” .................................................................................11

3. УКРАІНЦЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ............................................13
3.1. Праблема намінацыі ………….…………………….................................13
3.2. Вобразы “мяжы” і “чыстага поля”………………....................................15
3.3. Кіеў...............................................................................................................17
3.4. Вобразы украінцаў…………………..........................................................19

4. ПАЛЯКІ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ..................................................21
4.1. Праблема намінацыі……………………………………………………...22
4.2. Польскія гарады………………………………………………………..…23
4.3. Вобразы палякаў……………………………………………………….....25

ЗАКЛЮЧЭННЕ..................................................................................................27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ................................................................28

Работа содержит 1 файл

Уласна курсавая.doc

— 211.00 Кб (Скачать)

         У той самы час “хахол”  – этнонім больш канкрэтны.  Ён не прадугледжвае выразных  адрозненняў ад карэнннага “тутэйшага”  насельніцтва. Таму лагічна лічыць  “хахлоў” пераезжымі з Украіны і часткова асіміляванымі людзьмі.

         Уласна тэрмін “украінцы” на той момант не быў рапаўсюджаны.

         У выніку, мы маем падставу лічыць, што прадстаўнікоў украінскага этнаса беларуская міфапаэтычная творчасць зафіксавала, як “казакоў” і “хахлоў”. Таму далей прапануецца атаясамліваць дадзеныя тэрміны з прадметам даследвання.

             
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3.2. Вобразы “мяжы” і “чыстага поля”

         

         У самой назве “Украіна” выразна прасочваецца сувязь са словамі “край”, “ускраіна”. А вобраз мяжы прынцыпова важны для традыцыйных грамадстваў. Ён дае асацыяцыю з “чужым”, “не засвоеным” краем, з землямі непрадказальных з’яў і непадобных да “сваіх” людзей. Для людзей традыцыі характэрны падзел усіх сфер жыцця на сваё і чужое, на засвоенае і пустэльнае, на чыстае і бруднае і г.д. Таксама паміж гэтымі сферамі заўсёды існуе мяжа і, што прынцыпова важна, ёй аддаецца не меншае значэнне, чым уласна сферам. Вядома, што міфічнымі якасцямі надзяляліся парогі хат, межы палёў, ускраіны вёсак. Мяжа у такіх выпадках выступае ў якасці абараняльнага рубяжа паміж апрацаваным, культурным светам людзей і хтанічным светам, незнаёмым і небяспечным. Таму Украіна ў міфапаэтычнай творчасці беларусаў – гэта пачатак мяжы з іншасветам, а таксама і частка гэтага свету. [12, 54].

         Як вядома, у асноўным этнічная тэрыторыя Беларусі знаходзіцца і ў разглядаемы перыяд знаходзілася паміж лясоў і невялікіх палёў,      большая частка з каторых ужо тады была апрацавана пад сельскагаспадарчыя патрэбы. Такім прадстаюць для беларуса          звыклыя мясціны пражывання, “свой” свет. У той самы час,              Украіна – пераважна стэпавая зона, відавочна нязвыклая для беларусаў. У беларускіх гістарычных і фальклорных крыніцах стэп                     найчасцей     выступае ў абліччы “поля”, але не ў значэнні         апрацаванай, засвоенай чалавекам зямлі, а як “чыстае поле” –           шырокая бязлесая прастора, якая вылучаецца сваёй        неўпарадкаванасцю,       бесструктурнасцю, прыналежнасцю да сферы хаоса і дэструкцыі. Акрамя таго, “лес” і “стэп” у беларускім         фальклоры супрацьпастаўлены і паводле прыкмет засвоенасці – пустэльнасці. Так, панаванне крымскіх      татараў на Падоллі вызначаецца тым, што там “не было ніводнага      горада, ні з дрэва будаванага, ні з каменю мураванага” [12, 54].

         Невыпадкова, што прадстаўнікі  “чыстага поля” пры іх перамяшчэнні з Украіны апісваюцца катэгорыямі прыроды, а не культуры. Так, і крымскія татары, і запарожскія казакі адпаведна сваім учынкам на Беларусі                 ( рабаўніцтва, гвалт, забойствы) характарызуюцца як “саранча”, а Багдан Хмяльніцкі выступае як “згубны вецер” для Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага [12, 54].         

        Вобраз варожага, чужога “чыстага поля” зафіксаваны і ў прыказках:

         “На чужым месцы, што ў полі” [3, 292].

         Дадзены выраз разумее пад  сабой, што чужына ( месца apriori незнаёмае і варожае ) атаясамляецца з неакультураным “чыстым полем”, дзе чалавек бездапаможны, дзе няма звыклых вёсак і лясоў: умоў, у якіх жылі беларусы таго часу.        

         У гэтым сэнсе Украіна – мяжа нестабільная, непрадказальная і інтэнсіўна пульсуючая, кожны прарыў якой з боку “таго” свету пагражае парушэннем стабільнасці і разбурэннем жыццяладу.

        

  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3.3. Кіеў 

         Як было высветлена, “Украіна”  выступае ў беларускім фальклоры  ў якасці варожага, небяспечнага і неўпарадкаванага свету. У той самы час іншым зместам напоўнены згадкі аб украінскіх гарадах (Кіеў, Чарігаў, Львоў). Горад – прастора больш упарадкаваная і культурная, але малазнаёмая, таму змест традыцыйных уяўленняў з аднаго боку можа адпавядаць рэальнасці, з другога можа надзяляць гарады незвычайнымі якасцямі, міфічнымі ўласцівасцямі. Для прыкладу прапануецца разгледзець вобраз “Кіева”.

         Кіеў часта выступае ў фальклоры  як міфічны цэнтр сусвету, што тлумачыцца яго выключнай роляй у культурным і рэлігійным жыцці для народаў Усходняй Еўропы. У канцы ХІХ стагоддзя беларусы ўсведамлялі Кіеў як міфалагічны “пуп зялмі”, ад якога залежыць лёс сувету:

         “У Кіеве ў пячоры ёсць вялікі  камень, а ў тым камені святы  Ян, і ён кожны рок уступае ў камень і як ён зусім увойдзе ў камень, то будзе канец свету” [12, 55].

         Тут Кіеў прыбліжаны да сакральнай  сферы. Горад паўстае ў якасці  надзычай важнага, жыццявызначальнага  кампаненту культуры. Такога тыпу  вобразы нараджаюцца па прычыне аседласці тагачаснага беларускага насельніцтва і рэдкіх паездак нават у суседнія вёскі, не кажучы аб істотных адлегласцях. Людзі ведалі аб Кіеве ў асноўным з чужых слоў, ад асоб, якія самі маглі там не бываць. Такім чынам фарміраваліся новыя здагадкі, сюжэты, і з цягам часу яны ператвараліся ў сапраўдныя фальклорныя творы, з міфічнымі персанажамі і дзеяннямі.

         Двухсэнсоўна гучыць выраз:

         “Jezyk i da Kijewa dapytaje” [24, 144].

         З аднаго боку, ён азначае, што  з такім розумам можна шмат чаго дабіцца ў жыцці і паехаць у Кіеў жыць ці вучыцца. З другога, Кіеў паўстае ў якасці нечага чужога, далёкага, нават тагасветнага. Магчыма, у некаторых выпадках дадзены выраз згадваўся ў негатыўным плане, маючы пад сабой сэнс пападання “на той свет”, смерці.

         Яшчэ адным доказам двухсэнсоўнага  стаўлення да статусу Кіева  з’яўляецца выслоўе “Кіеўская  ведьма”:

         “Straszna, jak  wiedźma kijeǔska” [24, 144].

          Тут “святы горад” паўстае  ў якасці “сталіцы антысвету”. Адсюль і жорсткае прадпісанне, якое бытавала ў беларусаў Падняпроўя, заганяць у купальскую ноч коней у стайню, каб “чараўніцы не пабралі іх да ехання ў Кіеў на Лысую гару”, дзе яны ладзяць свой шабаш [12, 55].

         Такім чынам, статус украінскага  горада ( на прыкладзе Кіева ) у міфапаэтычнай творчасці беларусаў азначанага перыяду мае двухсэнсоўны змест. Па-першае, горад – культурная, упарадкаваная прастора, “цэнтр сусвету”, “святое месца”, да якога патрэбна ставіццца з павагай. Па-другое, горад па прычыне сваёй аддаленасці і абмежаваных звестак аб ім можа выступаць у якасці вобраза з негатыўнай афарбоўкай: “той свет”, “ведзьміна месца”.

        
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3.4. Вобразы  украінцаў 

         Вобразы жыхароў Украіны і  пераезжых украінцаў у міфапаэтычнай творчасці беларусаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя адлюстраваны даволі рознабакова: праз “казакоў”, якія ўяўляліся вольнымі ваярамі, і “хахлоў”, што складалі вобраз мясцовага беларускага селяніна, але пераезжага з Украіны.

         “Казак” у беларускім фальклоры – фігура адыёзная і каларытная. Па-першае казакі лічыліся моцнымі ліхімі ваякамі, што пабачылі шмат ваенных дзеянняў, якім не раз прыходзілася забіваць. Яскравым прыкладам таму служыць распаўсюджаны выраз:

         “Ni navina kazaku wajna” [24, 142].

         Цяжка адмаўляць таксама высокія  вайсковыя здольнасці “казакоў”:

         “А тут бы з зямлі вынырне  Платон-казак ды й запаліць  атусюль тую хату... Дак казак той не дурак, паказаў яму (Напаліёну) канчак. Замахнуўшыся з пляча, рэзнуў трэйко згарача, аж звалілася карона; сам ускочыў у стрымёна да й крычыць: “Лаві Платона!” От такі то быў казак, што пранцузам даўса ў знак. Ён па полю раз’язжае, страх на варм’ю наганяе...” [17, 189].

         Як добры вайсковец, “казак” невычварны. Для жыцця яму шмат не патрэбна, бо ён ведае, што ў любую хвіліну можа ўсё згубіць:

         Хлеб ды вада – то казацкая  яда [3, 504],

         Zhubiũ kazak sahajdak nie płakaũ – znajszoũ nie skakaũ [24, 142].

         Такія вобразы невыпадковыя, бо  беларускаму сялянству прыходзілася сутыкацца з запарожскімі казакамі ў часы казацка-сялянскай вайны і ў часы паўстання пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі. Жорсткасць і спусташальнасць гэтых падзей, гвалт і рабаўніцтва напоўнілі беларускі фальклор неадназначным стаўленнем да “казака”: з аднаго боку – негатыў, з другога – абыякавасць і часта разуменне, таму што і беларускія сяляне таксама бралі ўдзел у паўстаннях і нярэдка з’яўляліся крыніцай для папаўнення шэрагаў казацтва.

         Таксама ў фальклорных крыніцах  зафіксаваны вобразы стрымана негатыўнага стаўлення да казакоў, як да людзей бязродных, дзіўных і гультаяватых:

         “На казаку няма знаку” [3, 504],

         “Затым казак гладак, што паеў  ды й набак” [3, 504].

         Яскравым прыкладам слабай здольнасці  “казакоў” да працы і іх  нежадання набываць рэчы на  працяглы тэрмін, з’яўляецца выраз:

         “Тады казак разжывецца, як куст разаўецца” [3, 504].

          Гэтая прыказка ў некаторай  ступені сведчыць таксама і  аб схільнасці “казакоў” прагульваць  грошы і іншыя сродкі існавання.

          Варта ўзгадаць выраз:

          “Cierpi kazak atamanam budziesz” [24, 142].

          Ён сведчыць аб тым, што “казаку”, каб дасягнуць высокай мэты  ў жыцці, не трэба шмат працаваць.  Дастаткова цярпліва і адказна  выконваць загады атамана і  ўстойліва пераносіць нягоды  вайны.

           Але любая справа патрабуе  пазбаўленняў:

           “Dażylisie kazaki, ni chleba, ni tabaki” [24, 142].

           Незвычайны характар дзейнасці  “казакоў” мог выклікаць у  звычайных сялян асацыацыі з  “тым светам”, бо вайсковец  такога кшталту заўсёды знаходзіцца  на мяжы жыцця і смерці. Такое  разуменне спарадзіла вобраз чарнавокага (магчыма, сурочлівага) “казака”:          

         “Ŭ aharodzi asaka, chorny oczy ũ kazaka” [24, 142].

         З другога боку, вобраз “хахла”  – больш пабытовы і звыклы. У ім няма ўстойлівых асацыяцый  з “чужынцам” і ідзе хутчэй ўспрыняцце “свайго”, але з хібамі. Напрыклад, ў казцы, запісанай А.К. Сержпутоўскім, “Упарты хахол” фігуруе такая рыса, як упартасць:

        “Жыў адзін чалавек. Ён быў  хахол і, як усе хахлы, быў  такі ўпарты, што з ім ніхто  не мог зрабіць ніякаго ладу...” [17, 128],

        “Да от якіе хахлы ўпартыя” [17, 129].

         Такім чынам, вобразы ўкраінцаў  адрозніваюцца ў залежнасці ад  кантэксту і ад тэрміну, які  ўжываецца ў якасці этноніма. Напрыклад, “казак” хутчэй менавіта жыхар Украіны. Яму прыпісваюцца ваенныя здольнасці, абыякавае стаўленне да матэрыяльнага, гультаяватасць, сурочлівае вока і г. д. “Казак” – тыповы вобраз “чужынца”. Іншае адценне мае этнонім “хахол”. Гэта ўжо “свой” чалавек, але з рэшкамі іншаземных хібаў.

          
 
 
 
 

.

                   
 
 
 

4. ПАЛЯКІ  Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ 

         У адрозненне ад Украіны, вобраз  Польшчы ў традыцыйнай карціне  свету беларусаў міфалагізаваны  ў меньшай ступені, і інтэрпрэтуецца  ў кантэксце фальклорнага ўсведамлення  рэальнай гісторыі [12, 56]. Гэта звязана з тым, што Беларусь і Польшча былі звязаны агульным гістарычным лёсам: шырокія зносіны Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, а паздзней, з 1569 года – адзіная федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая. Таму вобразы менавіта Польшчы ў большай ступені з’яўляюцца народнай рэакцыяй на гістарычныя падзеі ( войны, падзелы Рэчы Паспалітай 1772 – 1795 гадоў). Але вобразы палякаў міфалагізаваны як і любыя іншыя вобразы “чужынцаў”. Яны некрытычныя, высмейваюць заганы і хібы; часта варожыя.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Вобразы палякаў і ўкраінцаў у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя