Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Декабря 2011 в 19:07, курсовая работа
Абраная тэма недастаткова распрацавана. Беларуская этнаграфія фактычна не мае грунтоўных разгорнутых прац у сферы аналізу фальклорнай і псіхалагічнай сувязяў нашага народу з народамі Польшчы і Украіны. Дадзенай праблемай, па шэрагу аб’ектыўных прычын, з большым імпэтам займаюцца іншаземныя даследчыкі. У выніку мы сутыкаемся з сітуацыяй выключна знешняга позірку, які наўрад ці можа закранаць усе патрэбныя аспекты. Таму неабходнасць развіцця азначанай тэматыкі здаецца відавочнай, у чым і заключаецца актуальнасць тэмы.
УВОДЗІНЫ...........................................................................................................3
1. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ. КАРОТКІ АГЛЯД..................................................................................................................6
2.ЭТНІЧНЫЯ СТЭРЭАТЫПЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ НА БЕЛАРУСІ............................................................................................................9
2.1. Схема “мы” – “яны”......................................................................................9
2.2. Вобразы “чужынцаў” .................................................................................11
3. УКРАІНЦЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ............................................13
3.1. Праблема намінацыі ………….…………………….................................13
3.2. Вобразы “мяжы” і “чыстага поля”………………....................................15
3.3. Кіеў...............................................................................................................17
3.4. Вобразы украінцаў…………………..........................................................19
4. ПАЛЯКІ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ..................................................21
4.1. Праблема намінацыі……………………………………………………...22
4.2. Польскія гарады………………………………………………………..…23
4.3. Вобразы палякаў……………………………………………………….....25
ЗАКЛЮЧЭННЕ..................................................................................................27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ................................................................28
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“ПОЛАЦКІ
ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Гісторыка-філалагічны факультэт
Кафедра
айчыннай і ўсеагульнай
гісторыі
КУРСАВАЯ РАБОТА
па дысцыпліне
“Этнаграфія
Беларусі”
на тэму:
“Вобразы
палякаў і ўкраінцаў
у міфапаэтычнай карціне
свету беларусаў ХІХ
– пачатку ХХ стагоддзя”
Студэнт групы
08-ГІС
Путронак Канстанцін Дзмітрыевіч
Навуковы кіраўнік Лобач Уладзімір Аляксандравіч,
Наваполацк
2010
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ......................
1. ГІСТОРЫЯ
БЕЛАРУСІ Ў ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ.
КАРОТКІ АГЛЯД.........................
2.ЭТНІЧНЫЯ
СТЭРЭАТЫПЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ НА БЕЛАРУСІ......................
2.1. Схема
“мы” – “яны”.........................
2.2. Вобразы
“чужынцаў” ..............................
3. УКРАІНЦЫ
Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ.....................
3.1. Праблема
намінацыі ………….…………………….................
3.2. Вобразы
“мяжы” і “чыстага поля”………………...................
3.3. Кіеў..........................
3.4. Вобразы
украінцаў…………………..............
4. ПАЛЯКІ
Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ.....................
4.1. Праблема
намінацыі…………………………………………………….
4.2. Польскія
гарады………………………………………………………..…
4.3. Вобразы
палякаў………………………………………………………..
ЗАКЛЮЧЭННЕ....................
СПІС
ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ........................
УВОДЗІНЫ
У ХІХ – пач. ХХ стагоддзя на Беларусі з вялікай сілай і выразнасцю акрэсліўся працэс нацыянальна-культурнага адраджэння. Галоўным у ім было змаганне прагрэсіўных, адукаваных прадстаўнікоў беларускага народа за права на развіццё нацыянальнай культуры і мовы. Адраджэнне гэтых духоўных каштоўнасцяў адбывалася вельмі цяжка, бо з уступленнем Расійскай імперыі на капіталістычны шлях яшчэ больш узмацніўся нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Але гэта не перашкодзіла прыхільнікам адраджэння актыўна развіваць самабытную культуру. І гэтае развіццё будавалася больш на народных вясковых традыцыях.
Зразумела, што вусная міфапаэтычная творчасць нашага народу шмат па якіх прычынах ( аседлы лад жыцця, недаверлівасць да “чужога” і інш. ) мела многа згадак аб суседзях. А знаходжанне Беларусі ў складзе шматнацыянальнай Расіі дадаткова адкрывала прастору для праяўлення цікавасці да культур суседніх народаў.
Абраная тэма недастаткова распрацавана. Беларуская этнаграфія фактычна не мае грунтоўных разгорнутых прац у сферы аналізу фальклорнай і псіхалагічнай сувязяў нашага народу з народамі Польшчы і Украіны. Дадзенай праблемай, па шэрагу аб’ектыўных прычын, з большым імпэтам займаюцца іншаземныя даследчыкі. У выніку мы сутыкаемся з сітуацыяй выключна знешняга позірку, які наўрад ці можа закранаць усе патрэбныя аспекты. Таму неабходнасць развіцця азначанай тэматыкі здаецца відавочнай, у чым і заключаецца актуальнасць тэмы.
Мэтай працы з’яўляеца вывучэнне і аналіз ўяўленняў прадстаўніка беларускай традыцыйнай культуры аб польскім і ўкраінскім народах і іх тэрытарыяльнай прасторы.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць шэраг задач:
Аб’ектам даследвання з’яўляецца традыцыйная духоўная культура беларусаў.
Прадмет працы – вобразы палякаў і ўкраінцаў у беларускім фальклоры.
У асноўным курсавая работа пабудавана на аналізе фальклору і сістэматызацыі ўжо прааналізаваных матэрыялаў.
Тэматыка работы, як ужо было адзначана, ніколі глыбока не разглядалася. Згадкі аб вобразах палякаў і ўкраінцаў у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў часцей сустракаюцца сярод інфармацыйнага масіва іншых накірункаў і не вылучаюцца ў якасці асноўных. Сітуацыю псуюць таксама і негатыўныя з’явы ў этнаграфіі савецкага перыяду. Напрыклад, зараз дакладна вядома, што некаторыя фальклорныя творы не былі апублікаваны з-за таго, што іх скіраванасць не адпавядала дзяржаўнай ідэалогіі. Здараліся выпадкі наўмыснай фальсіфікацыі і скажонай пастаноўкі акцэнтаў.
Гістарыяграфія па азначанай тэматыцы даволі бедная на глыбокія змястоўныя даследванні. Намі былі прыцягнуты да даследвання артыкулы Лобача У.А. “Рускія, украінскія і польскія землі ў міфапаэтычных уяўленнях беларусаў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя” [12], Аўсейчыка У.Я. “Вобраз “чужынцаў” у беларускім традыцыйным грамадстве ХІХ – пач. ХХ стст.” [1], Карашчанкі І.В. “Палякі” [9], Пятроўскай Г.А. “Казак” [13], Сабаленкі Э.Р. “Украінцы” [15], Чабаненкі В.А. “Узаемасувязі фальклорныя беларуска-ўкраінскія” [19], Чаквіна І.У. “Казацтва” [20], якія непасрэдна датычацца тэмы і раскрываюць сэнс вобразаў; артыкулы, што раскрываюць некаторыя аспекты этнічнай стэрэатыпізацыі і этнакультурных кантактаў: Аўсейчык У.Я. “Тэарэтычныя асновы этнічнай стэрэатыпізацыі ў грамадствах традыцыйнага тыпу” [2] , Бялова В.В. “Опыт комплексного исследования в регионе этнокультурных контактов” [5], Бялова В.В. “Этноконфессиональные стереотипы в славянских народных представлениях” [6], Кабашнікаў К.П. “Узаемасувязі фальклорныя генетычныя” [8], Радзік Р. “Паміж Расіяй і Польшчай: Нацыянальна-культурная эвалюцыя беларускага грамадства на працягу двух апошніх стагоддзяў” [14], Салавей Л.М. “Узаемасувязі фальклорныя” [16], Сяльверстава С.Я. “Паміж Польшчай і Расіяй: Моўная сітуацыя ў Беларусі ў канцы XVIII - XIX ст.” [18], Шыраеў Я.У. “Рэтраспектыўны погляд на этнічнае узаемадзеянне беларусаў з суседзямі” [23].
Таксама была праведзена праца з фальклорнымі
крыніцамі: Бандарчык
В.К., Грынблат М.Я., Кабашнікаў К.П., Фядосік
А.С., Ялатаў
В.І. “Прыказкі і прымаўкі ў дзвюх кнігах”
[3], Бандарчык В.К., Грынблат М.Я., Кабашнікаў
К.П., Фядосік А.С., Ялатаў В.І.
“Сацыяльна-бытавыя казкі” [4], “Віцебшчына:
Назвы населеных
пунктаў паводле легендаў і паданняў”
пад рэдакцыяй
Дзеля вызначэння гістарычнага кантэксту былі выкарыстаны падручнікі для ВНУ па гісторыі Беларусі: Касцюк М.П., Ісаенка У.Ф., Штыхаў Г.В. і інш. “Нарысы гісторыі Беларусі” [10], Коўкель І.І., Крэнь І. П., Бярэйшык Л. У. і інш. “Гісторыя Беларусі з 1795г. да вясны 1917г.” [11].
Неабходнасць раскрыцця некаторых аспектаў этнічнай гісторыі Беларусі вызвала патрэбу ў выкарыстанні падарожных запісаў ХІХ ст. Шпілеўскага П.М. “Путешествие по Полесью и белорусскому краю” [23].
Увогуле, работа скіравана на ракрыццё
механізму этнічнай стэрэатыпізацыі і
яе асаблівасцяў у міфапаэтычнай карціне
свету беларусаў ХІХ – пачатку
ХХ стагоддзя. Праведзена споба сістэмнага
аналізу беларускага фальклору і папярэдніх
навуковых прац.
1. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ.
КАРОТКІ
АГЛЯД
У дадзеным раздзеле прапануецца разгледзець асноўныя моманты і тэндэнцыі развіцця беларускіх земляў у ХІХ – пач. ХХ стст. Зроблена гэта дзеля больш глыбокага асэнсавання гістарычнага кантэксту, які непасрэдна ўплываў і на народную творчасць.
Сітуацыя на беларускіх землях ў перыяд ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя адзначалася надзвычайнай складанасцю і супярэчлівасцю. У канцы ХVІІІ стагоддзя этнічная тэрыторыя Беларусі амаль цалкам апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Гэтая падзея значна паўплывала на эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі [10, с. 267].
Уключэнне беларускіх зямель у склад цэнтралізаванай, з моцнай вярхоўнай уладай, дзяржавы прывяло да пэўнай палітычнай стабілізацыі, якая паклала канец ваенным сутычкам на беларускіх тэрыторыях, феадальнай анархіі. Магнатам забаранялася ўтрымліваць прыватныя войскі, мець свае крэпасці.
Насельніцтва беларускіх зямель, за выключэннем сялянства, на працягу месяца пасля апублікацыі ўказа ўрада аб іх уключэнні ў склад Расійскай імперыі прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім дазвалялася на працягу гэтага часу прадаваць нерухомую маёмасць. Па сканчэнні вызначнага тэрміну яна перадавалася ў казну.
Адразу пасля кожнага падзелу на далучаных землях уводзілася новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Паводле яго, на Беларускіх землях утварыліся Полацкая (з 1802 г. - Віцебская), Магілёўская, Менская і Гародзенская губерні. Губерні дзяліліся на паветы, кожны прыблізна па 20 – 30 тысяч чалавек насельніцтва [11, с. 53].
Уцягванне Беларусі ў расійскую гаспадарчую сістэму ў значнай ступені садзейнічала эканамічнай спецыялізацыі рэгіёну, але ўплыву на стан сялянскай гаспадаркі практычна не мела.
На працягу першай паловы ХІХ стагоддзя адбывалася пераразмеркаванне зямельнага фонду. Калі ў ХVІІІ стагоддзі фальваркі займалі 7 - 15 % агульнай колькасці зямель ва ўладаннях памешчыкаў, то ў 1861 г. гэты паказчык падняўся да 73,4 % [10, с. 267]. У выніку з’явілася абеззямельванне значнай часткі сялянства і павелічэнне адработачных павіннасцей.
Гэтыя негатыўныя з’явы выклікалі незадаволенасць сярод сялян. Але ўрадам была распрацавана працаздольная праграма па паніжэнню ўзроўню неадпаведных настрояў. Расійскія ўлады праводзілі перыядычныя рэвізіі маёмаснага становішча сялян з апытаннем саміх прыгонных. Гэтыя звычайна нечаканыя і сакрэтныя мерапрыемствы дзяржаўных чыноўнікаў расцэньваліся сялянамі як падрыхтоўка самім царом скасавання прыгоннага права. Прыгонныя адмаўляліся ад выканання паншчыны, падпарадкавання памешчыкам. Апошнія ж вінавацілі цэнтральнае кіраўніцтва ў прамым падбухторванні сялян да бунту, у занядбанні сваіх маёнткаў. Царызм выкарыстоўваў такую саслоўную супярэчлівасць ва ўласных мэтах: дзеля насаджэння веры ў добрага цара як збавіцеля ад іншаверных прыгнятальнікаў, русіфікацыі землеўладання і адміністрацыйнага апарату.
Урадам таксама ствараліся сенатарскія рэвізіі (інспекцыі), якія ажыццяўлялі кантроль за станам кіраўніцтва і вытворчых сіл.