Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг

Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2011 в 21:04, контрольная работа

Описание работы

УВОДЗІНЫ
Тэма “Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг.” з’яўляецца актуальнай. Гэта быў час, калі стваралась беларуская дзяржаўнасць, спачатку створана Беларуская Народная Рэспубліка, потым Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Але на той час, калі скончылася Першая сусветная вайна, беларускія землі імкнуліся падзяліць паміж сабой больш моцныя дзяржавы: Германіі, Польшы і Савецкай Расіі. Партызанскі рух стаў адказам на жорскія умовы акупацыйных рэжымаў Германіі і Польшы.

Работа содержит 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 96.31 Кб (Скачать)

     Шчыткавічы, Осава  і іншыя, якія спрабавалі абрабаваць і часткова знішчыць палякі пры адступленні. Гэтыя населения пункты знаходзіліся ў розных раёнах акупацыі і партызанскія атрады дзейнічалі тут розныя. Зыход бою быў паспяховым ва ўсіх пералічаных выпадках: частка жывой сілы праціўніка была знішчана партызанамі, вялікая частка ўзята ў палон разам з трафеямі.

     Характэрнай асаблівасцю тактыкі партызан вясной — летам 1920 г. была каардынацыя дзеянняў з Чырвонай Арміяй. Нярэдка партызаны, наладзіўшы сувязь з часцямі Заходняга  фронту, выконвалі агульную з імі  задачу. 21 мая, напрыклад, партызаны в. Курган разам з сапёрамі адной з часцей 16-й арміі, пераправіўшыся праз р. Бярэзіну, непрыкмет-на прабраліся ў тыл праціўніка і ўзарвалі чыгуначны мост. У ліпені 1920 г. у раёне станцыі Параф'янава партызанскі атрад, дапамагаючы ажыццяўленню баявой аперацыі 99-га палка 23-й брыгады 10-й дывізіі і дзейнічаючы па заданию камандавання палка, пашкодзіў телефонную сувязь паміж штабамі часцей польскай арміі і лініяй агню, а таксама ўзарваў масты, па якіх павінна было прыйсці падмацаванне праціўніку[11; 94].

     Партызанскія  атрады ў наваколлі Радашковічы — Маладзечна дзейнічалі ў кантакце з байцамі трэцяй брыгады 17-й стралковай дывізіі. Па даручэнню штаба 16-й арміі Казуліцкі партызанскі атрад (Бабруйскі навет, камандзір атрада — I. Герасімовіч) арганізаваў назіранне за ходам адступлення польскай арміі з раёна Бабруйска і штодзённа паведамляў аб гэтым у штаб. Партызаны паспяхова справіліся з заданием. 3 дапамогай атрыманых ад іх даных штаб 16-й арміі спланаваў правядзенне стратэгічных аперацый у гэтым раёне. Пасля таго як часці Чырвонай Арміі вызвалілі Бабруйск і яго наваколле, казуліцкія партызаны арганізавалі насельніцтва для аднаўлення мастоў праз р. Бярэзіну, пашкоджаных адступаючым праціўнікам. Ужо ноччу па мастах змаглі прайсці часці Чырвонай Арміі[11; 95].

     Сумесныя  аперацыі з байцамі 8-й стралковай дывізіі неаднаразова праводзіў  Асобны партызанскі батальён пад  камандаваннем С. Л. Вілю-гі (летам 1920 г. ён уліўся ў адзін з палкоў Чырвонай Арміі). Партызан-скі атрад В. I. Талаша ўзгадняў свае дзеянні з 417-м палком 47-й стралковай дывізіі. 3 падраздзяленнямі 57-й стралковай дывізіі ўзаемадзей-нічалі партызаны атрада, якім камандаваў адзін з відных удзельнікаў партызанскага руху на Беларусі С. Л. Іаўлёў [19; 418].

     Вялікую дапамогу войскам Чырвонай Арміі і партызанам аказвалі жыхары тых раёнаў і населеных пунктаў, дзе разгортваліся ваенныя дзеянні. Яны паведамлялі аб перамяшчэнні войск праціўніка, указвалі месцы перапраў праз рэкі, былі праваднікамі і г. д. Мясцовыя сяляне ўказалі шлях перадавым часцям 27-й Омскай стралковай дывізіі пры фарсіраванні р. Бярэзіны каля мястэчка Свіслач. У мястэчку на правым беразе ракі размяшчаліся часці 15-й польскай дывізіі. Рэльеф мясцова-сці быў такі, што палякі займалі выгадныя пазіцыі. Часці ж 27-й Омскай дывізіі дыслацыраваліся на левым беразе Бярэзіны. Забалоча-насць мясцовасці, мноства азёр перагараджалі падыход да ракі і рабілі польскія пазіцыі непрыступнымі. Усё гэта  ўскладняла  выкананне 95 баявой задачы — фарсіраванне ракі і разгром польскай дывізіі. На да-памогу чырвонаармейцам прыйшлі мясцовыя сяляне. Яны правялі чыр-воных байцоў у тыл праціўніка, проста да Бярэзіны. Нечаканая атака прывяла белапалякаў у разгубленасць, 15-я польская дывізія была ўзя-та ў клешчы. У палоне ў чырвонаармейцаў апынуліся генерал — на-чальнік артылерыі, 20 афіцэраў, 3500 салдат, 56 гармат, больш за 200 кулямётаў, шмат ваеннай маёмасці і боепрыпасаў [11; 95] .

     Сяляне  в. Парэчча (Бабруйскі павет) дапамаглі  пераправіцца на лодках праз р. Пціч партызанскаму  атраду А. Пуцяты (каля 100 чалавек), калі партызаны ішлі на выкананне баявога задания. Селянін в. Паняцічы Жабчыцкай воласці Пінскага павета М. Козак указаў найкарацейшую дарогу для праследавання адступаючага праціўніка кавалерыйскаму атраду Чырвонай Арміі. Чырвонаармейцы дагналі падраздзяленне легіянераў і разграмілі яго. Палякі панеслі вялікія страты забітымі і параненымі, 39 чалавек было захоплена ў палон, узяты вялікія трафеі. Былі выпадкі, калі мясцовае насельніцтва ўзбройвалася сякерамі, косамі і віламі і дапамагала чырвонаармейцам і партызанам праследаваць праціўніка. Так было ў раёне в. Скуплін-Паляны Барысаўскага павета, мястэчка Замосце Дзісненскага павета  і інш. [11; 96].

     Аб  шматлікіх фактах дапамогі насельніцтва войскам Чырвонай Арміі і партызанам, аб дзеяннях партызанскіх атрадаў у  маі — чэрвені 1920 г. паведамляла  газета «Белорусская правда». Гэта газета выдава-лася камуністамі для акупіраваных раёнаў. Нягледзячы на кароткача-совае  яе існаванне і тое, што ў свет выйшлі толькі тры нумары (17, 31 мая  і 7 чэрвеня), партызанская газета вяла вялікую работу па мабілі-зацыі насельніцтва на барацьбу з польскімі захопнікамі. У ёй змяшча-ліся матэрыялы аб дзеяннях партызанскіх атрадаў у Беларусі, друкава-ліся заклікі да рабочых і сялян узнімацца на барацьбу з унутранай і знешняй контррэвалюцыяй. У трэцім, апошнім нумары «Белорусской правды» былі надрукаваны «Дзесяць запаведзей чырвоных партызан Беларусі». Гэты дакумент з'яўляўся праграмай дзеянняў беларускіх партызан, кароткім пераказам задач іх барацьбы.

     Рост  партызанскага руху, уздым нацыянальна-вызваленчай  барацьбы працоўных згуртаваў вакол бальшавіцкай партыі значныя сілы. За кароткі час бальшавікі здолелі арганізаваць і ўзняць на барацьбу шырокія слаі працоўных, разгарнуць партызанскі рух на ўсёй акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

     Разам з бальшавікамі ў падполлі дзейнічалі і прымалі ўдзел у партызанскім руху члены Беларускай Камуністычнай арганізацыі (БКА). БКА ўтварылася з членаў арганізацыі «Маладая Беларусь», якая ў студзені 1920 г. адышла ад партыі беларускіх эсераў. Ядром БКА была навучэнцкая моладзь (пераважна з Мінскага настаўніцкага інстытута) і сельская інтэлігенцыя. У студзені 1920 г. БКА заявіла аб прызнанні праграмы і тактыкі РКП(б). Паралельна з партызанскімі атрадамі, якія ствараліся бальшавіцкім падполлем, члены БКА арганізоўвалі баявыя дружыны. Удзельнікамі баявых дружын была сялянская моладзь. Яны дзейнічалі пад кіраўніцтвам балынавіцкіх падпольных арганізацый (у Мінскім, Слуцкім, Ігуменскім, Гродзенскім і іншых паветаў [11; 96].

     Акупацыйныя ўлады не змаглі падавіць гэты ўзброены рух, які шырыўся, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі - масавыя расстрэлы, спаленне вёсак, карныя экспедыцыі супраць партызан і мірных жыхароў.

     На  акупіраванай польскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі дзейнічалі сотні партызанскіх атрадаў, у якіх са зброяй у руках змагаліся з ворагам дзесяткі тысяч сялян і рабочых.

     Баявая  дзейнасць партызанскіх атрадаў  уносіла дэзараганізацыю ў працу акупацыйнай адміністрацыі, перашкаджала арганізавана праводзіць рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі, рабаваць прыродныя багацці і прамысловы патэнцыял Беларусі, парушала работу тылавых транспартных камунікацый, садзейнічала маральнаму разлажэнню польскіх войск, аблегчыла Чырвонай Арміі выкананне яе вызваленчай місіі.

 

     

3.3 Савецка-польская вайна і заключэнне Рыжскага міру 

     Перамогі  Чырвонай Арміі на Усходнім і Паўдневым  франтах значна ўмацавалі пазіцыі  савецкай улады.У перыяд перадышкі  Савецкі ўрад прымаў меры да ўмацавання Заходняга фронту. Азнаёміўшыся з дакладам Рэўваен савета фронту, У.А. Ленін 27 лютага 1920 г. даў дырэктыву: ”Усю ўвагу накіраваць на падрыхтоўку, узмацненне Захфронту” [14; 46-47].

     У пачатку сакавіка 1920 г. войскі Польшы пачалі ваенныя дзеянні на Палессі, на стыку Заходняга і Паўнёва-Заходняга  франтоў. За два дні яны захапілі Рэчыцу, Мазыр і Калінкавічы. 25 красавіка наступленне пачалося на украіне, на шырокім фронце ад Прыпяці да Днястра. Зламаўшы абарону Чырвонай Арміі, польскія войскі захапілі значную частку савецкай тэрыторыі. Майскае наступленне Чырвонай Арміі закончылася няўдачай, затым у чэрвені пачалося новае наступленне і праследванне праціўніка. Да жніўня 1920 г. войскі Заходняга фронту вызвалілі ўсю Беларусь.

     18 кастрычніка 1921 г. у Рызе паміж  Савецкай Расіяй і Польшай  быў заключаны мірны дагавор,  па якому заходняя частка беларускіх  земляў адышла да Польшчы. На тэрыторыі Заходняй Беларусі эсэраўскія партызанскія атрады разгарнулі барацьбу за пераход улады да Рады БНР. З такімі ж устаноўкамі партыя беларускіх эсэраў імкнуласяразгарнуць партызанскую барацьбу і на тэрыторыі Савецкай Беларусі. На канчатковым этапе вайны барацьба за ажыццяўленне нацыянальнай ідэі найбольш поўна праявіліся ў ходзе Слуцкага паўстання 1920 г. Прэтэндэнтам на кіраўніцтва партызанскім рухам стала выступаць і беларуская палітычная сялянская арганізацыя “Зялёны дуб”. Пад яе кіраўніцтвам дзейнічала 40 атрадаў, якія мелі больш за 5 тысяч членаў на тэрыторыі БССР і 6 тысяч у Заходняй Беларусі [18; 457]. Але яе партызанскія фарміраванні мелі выразную прапольскую арыентацыю і ў сувязі з гэтым не маглі дамінаваць у нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі.

     ЗАКЛЮЧЭННЕ 

     Партызанскі рух ў 1918 – 1920 гг. не быў штучна прыўнесены бальшавікамі, ён стаў лагічным працягам жорсткасці акупацыйных рэжымаў . Нямецка-польская акупацыя прынесла Беларусі шмат бедаў: чалавечыя ахвяры, рабаванні, павышэнне падаткаў і збораў, этнаканфесійную дыскрымінацыю. Нельга сказаць, што гэтага не было пры камуністах, але ж не да такой ступені, беларускае насельніцтва выбірала з дзвух бедаў найменьшую.

     Баявая  дзейнасць беларускіх партызанскіх атрадаў уносіла дэзараганізацыю ў працу акупацыйнай адміністрацыі, перашкаджала арганізавана праводзіць рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі, рабаваць прыродныя багацці і прамысловы патэнцыял Беларусі, парушала работу тылавых транспартных камунікацый, садзейнічала маральнаму разлажэнню як польскіх войск, аблегчыла Чырвонай Арміі выкананне яе вызваленчай місіі.

     Выкарыстанне  партызанскіх метадаў узбоенай барацьбы можа стаць вырашаючым фактарам пры  абароне супраць магчымай узброенай  агрэсіі значна больш магутных ворагаў.Так  і адбылося падчас нямецка-польскай акупацыі беларускіх земляў. Маладая  Савецкая дзяржава знаходзілася ў стане  грамадзянскай вайны і спачатку фактычна не мела сродкаў адказаць на агрэсію больш стабільных на той час Польшы і Германіі. Партызанскі рух на Беларусі аццягваў сілы і магчымасці захопнікаў ад больш актыўных ваенных дзеянняў на ваенных франтах. Ваенная машына захопнікаў, гаворачы вобразна, працавала на “халастым ходзе”, і калі Савецкая Армія стала больш баяздольнай, з дапамогай партызан бальшавікі здолелі перамагчы спачатку германцаў, а затым і белапалякаў.

     Трэба зазначыць, што на тэрыторыі Беларусі ў вызначаны час назіралася не партызанская вайна, а партызанскі рух, гэта значыць аб’яднанне інтарэсаў і дзеянняў ваенных частак і мясцовага насельніцтва.

     Савецкая  гістарыяграфія замоўчвала, што падчас нямецка-польскай акупацыі былі недавольныя  не толькі акупантамі, але і бальшавікамі. Камуністычная прапаганда называла такіх партызан, як напрыклад арганізацыя  “Зялёны дуб” памагатымі акупантаў, але дзеянні такіх партызанаў былі вызваны жорсткасцю і бескампраміснасцю  саміх бальшавікоў, іх нежаданнем весці  дыялог з усімі часткамі грамадства.

     Такім чынам, партызанскі рух стварыў  умовы для паспяховага выгнання з тэрыторыі Беларусі спачатку кайзераўскай нямецкай арміі, а затым і белапольскіх акупантаў. Партызанскі рух азначае супрацоўніцтва партызанаў з мірнымі жыхарамі.  Мірнае насельніцтва Беларусі і вайскоўцы выступалі супраць акупантаў разам. Падсумоўваючы вынікі партызанскіх дзеянняў на працягу гісторыі, партызанскі рух заўсёды стамляе акупанцкую армію, дэмаралізуе яе. Так адбылося і падчас  нямецка-польскай акупацыі.

Партызанскі рух уносіў дэзараганізацыю ў працу акупацыйнай адміністрацыі, перашкаджаў арганізавана праводзіць рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі, рабаваць прыродныя багацці і прамысловы патэнцыял Беларусі, парушаў работу тылавых транспартных камунікацый, садзейнічала маральнаму разлажэнню германскіх, а затым і польскіх акупацыйных войскаў. Гэта прывяло да таго, што пасля наступаў Чырвонай Арміі акупацыйныя арміі не змаглі аказаць належнага супраціву чырвонаармейцам. І як вынік, акупіраваныя беларускія землі перайшлі пад уладу Саветаў.Гэта стварыла ўмовы для далейшага нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва і ўтварэння БССР.

     Значэнне  партызанскага руху на беларускіх землях у тым, што з яго дапамогай войскі Чырвонай Арміі здолелі адваяваць захопленыя беларускія землі у акупантаў і даць пачатак беларускай дзяржаўнасці БССР. 
 
 
 

БІБЛІЯГРАФІЯ: 

1. Асіноўскі  С. Антынямецкі ўзброены рух  на Беларусі ў 1918 г. // Архівы  і справаводства. 2000, №6. – сс. 110-120

2. Астрога В. Пад крыламі белага арла // Полымя. 2001. №8. сс. 140-154.

3. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с.

4. Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918 – 1920 гг. Сборник документов и материалов в двух томах. Том первый (февраль 1918 г. – 1919 г.). – Минск, “Беларусь”, 1971. – 632 с.

5. Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918 – 1920 гг. Сборник документов и материалов в двух томах. Том второй (февраль 1919 г. – 1920г.). – Минск, “Беларусь”, 1968. – 632 с.

6. Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: документы и материалы. Том 2. – Минск, Государственное издательство БССР, 1957. – 1071 с.

7. Гістарычная  навука і гістарычная адукацыя  ў Рэспубліцы Беларусь: Новыя  канцэпцыі і падыходы: У 2 ч.  Ч. 2. Сусветная гісторыя. – Мн., 1995. – 232 с.

8. Кравцов И.  “Партизанская республика” [О действиях партизанских отрядов против белополяков на территории Пинского уезда в 1919 г.] // Заря. 1983, 22 декабря. – с.4.

9. Круталевіч  В. А., Юхо I. А. Гісторыя дзяржавы  і права Беларусі (1917— 1945 гг.) - Мн.: Беларуская навука, 2000. — 238 с.

10. Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917 – 1922). – Мн., 1999. – 124 с.

11. Ломако И.П. Из истории партизанской борьбы в Беларуси против польских интервентов (январь – июль 1920) // Весці АН БССР , серыя грамадскіх навук. 1977, №2. – сс. 88-98

Информация о работе Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг