Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2011 в 21:04, контрольная работа
УВОДЗІНЫ
Тэма “Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг.” з’яўляецца актуальнай. Гэта быў час, калі стваралась беларуская дзяржаўнасць, спачатку створана Беларуская Народная Рэспубліка, потым Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Але на той час, калі скончылася Першая сусветная вайна, беларускія землі імкнуліся падзяліць паміж сабой больш моцныя дзяржавы: Германіі, Польшы і Савецкай Расіі. Партызанскі рух стаў адказам на жорскія умовы акупацыйных рэжымаў Германіі і Польшы.
Рыхтуючыся пакінуць Беларусь, акупанты дэманціравалі амаль што ўсю яе чыгуначную гаспадарку: здымалі правады, слупы, шпалы, абсталяванне станцый. Газета «Дзянніца» за 7 лістапада 1918 г. змясціла такую інфармацыю: «З чыгуначных станцый зняты званы ľ замест іх пастаўлены буферы вагонаў. Мінскую губернскую друкарню разабралі і адвезлі ў Германію. Машыну «Дызель» з гарадской электрычнай станцыі ў Мінску таксама ўжо вывезлі. Усё багацце і ўсё лепшае немцы адпраўляюць у Германію»[15; 64] .
Насельніцтва акупіраваных немцамі беларускіх тэрыторый вельмі адмоўна паставілася да ўсталявання на захопленых абшарах жорсткага ваеннага рэжыму. Германскае камандаванне паўсюдна і паўсядзённа праводзіла палітыку рабавання мясцовага насельніцтва, ігнаравання яго элементарных правоў, парушала ім жа падпісаныя ў Брэст-Літоўску дамоўленасці. Супраціўленне насельніцтва дзеянням акупацыйнай адміністрацыі напачатку мела пасіўныя формы, якія часцей за ўсё выражаліся ў ухіленні ад рэквізіцый харчу і фуражу, невыкананні яе загадаў і распараджэнняў, ігаараванні прымусовых работ. Бывалі і выпадкі правядзення дыверсійных актаў супраць кайзераўскіх войск[1; 110].
Як
адказ на прыцясненні нямецкіх уладаў,
паступова быў наладжаны партызанскі
рух.
2.2 Два цэнтры кіравання
партызанскім рухам
Існавалі 2 цэнтры кіравання партызанскім рухам: бальшавікі і левыя эсэры. Аднак пасля антыбальшавіцкага вывыступления левых эсэраў у Маскве ў ліп. 1918 ЦК РКП(б) узяў курс на адхіленне іх ад кіраўніцтва партыз. рухам і даў дырэктыву сваім мясцовым камітэтам устанаўліваць свой кантроль над дзейнасцю партыз. атрадаў на тэрыторыі ўсходняй Беларусі [19; 418]. У тэты час значна павялічыла свой уплыў на сялянства Беларуская партия сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая ўзнікла з левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). 3 лета 1918 яна пачала ўстанаўліваць кантроль над партызанскімі атрадамі Мінскай, Гродзенскай і часткі Віленскай губерніі. На гэтай тэрыторыі беларускія эсэры сталі арганізоўваць у валасцях сялянскія дружыны самааховы.
Прамежкавым
звяном паміж бальшавікамі і левымі
эсэрамі стала Беларуская камуністычная
Арганізацыя (БКА)
[19; 418] .
2.3 Ход партызанскага
руху
Першыя ўзброеныя выступленні супраць акупантаў адбыліся ў лютым 1918 г. У лютым 1918 Беларусь першая прыняла на сябе ўдар нямецкіх узброеных сіл. 23.2.1918 Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А.Ф. Мяснікоў выдаў загад пра стварэнне ў прыфрантавой паласе атрадаў спецыяльнага прызначэння, каб весці малую (партызанскую) вайну [19; 417]. Першыя ў Беларусі партызанскія атрады ўзніклі ў ваколіцах Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Быхава, Жлобіна, Гомеля, Мазыра, Калінкавіч. У працэсе нямецкага наступления ў атрады пайшло ў Віцебскай губерніі каля 850 чалавек, у Рэчыцкім павеце — 800, у раёне Лоева—Брагіна — 200. Партызанскія фарміраванні разам з рэвалюцыйнымі атрадамі старой арміі, атрадамі Чырвонай гвардыі і Чырвонай Арміі стрымлівалі наступление нямецкіх войск углыб Савецкай Расіі. 3 сакавіка 1918 спынілі яго на лініі Віцебск—Орша— Магілёў—Гомель. Пасля таго, як набыў сілу Брэсцкі мір 1918, партызанскія атрады былі падпарадкаваны Заходняму участку атрадаў заслоны [19; 417].
Пасля таго як немцы захапілі Мінск, мясцовыя сяляне з дапамогай чырвонаармейцаў і салдат, што засталіся ў нямецкім тыле, ажыццявілі некалькі нападаў на асобныя атрады акупантаў.
Для таго, каб стыхійны народны рух набыў мэтанакіраваны характар, стаў эфектыўным у сэнсе нанясення найбольшых страт акупантам, яго трэба было арганізаваць, скіраваць у рэчышча ўсеагульнай узброенай барацьбы. Гэту ролю ўзяло на сябе партыйнае падполле, створанае бальшавікамі ў многіх паветах і валасцях акупіраванай Беларусі. Так, ужо 28 лютага 1918 г. быў створаны Мінскі падпольны камітэт, ў сакавіку - маі гэтага ж года распачалі падпольную дзейнасць Бабруйскі, Барысаўскі, Жлобінскі, Мазырскі, Палескі, Рагачоўскі, Рэчыцкі партыйныя камітэты. Менавіта партыйныя камітэты, кіруючыся дырэктывамі ЦК РКП(б), указаннямі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта партыі фарміравалі баявыя групы, якія з цягам часу ператвараліся ў партызанскія атрады.
Аб тым, што партыйныя і савецкія ўлады ўдзялялі разгортванню партызанскага руху самую пільную ўвагу, сведчыць і тое, што 20 лютага 1918 г. па указанию ЦК РКП(б) і СНК у Магілёве быў створаны Вярхоўны васины савет. Задачай гэтага аператыўнага органа было агульнапалітычнае і ваеннае кіраўніцтва партызанскай барацьбой на акупіраванай тэрыторыі. У яго руках знаходзілася "ўся паўната ўлады па вядзенню партызанскай вайны супраць контррэвалюцыйных нямецкіх войск" [1; 110].
Органамі, якія кіравалі партызанскім рухам на месцах, станавіліся так званыя рэўкамы. Яны дзейнічалі з вясны-лета 1918 г. у Бабруйску, Брагіне, Гомелі, Жлобіне, Мазыры, Насовічах, Рагачове, Скаредным, многіх іншых гарадахі мястэчках Беларусі [1; 111].
Ужо да лета 1918 г. на акупіраванай тэрыторыі Беларусі вялі ўзброеную барацьбу з немцамі шматлікія партызанскія атрады. Толькі ў Рэчыцкім павеце яны былі сфарміраваны ў 65 вёсках і мястэчках і налічвалі каля 1 000 чалавек. У заходнім Палессі ў атрадах змагаліся больш за 15 000 народных мсціўцаў. У прыфрантавой паласе Полацкага павета ўзброеную барацьбу з кайзераўскімі войскамі вялі каля 13 000 чалавек, аб'яднаных у 20 партызанскіх атрадаў.
Пры ўсіх спробах надаць партызанскаму руху арганізаваны характар, узяць яго пад кантроль партыйных камітэтаў і савецкіх органаў у падполлі гэта не заўсёды ўдавалася. Асабліва гэта тычылася сялянскіх узброеных выступленняў, якія, верагодна, у большасці выпадкаў былі стыхійнымі.
Рост партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі Беларусі вельмі хутка ўсур'ёз занепакоіў камандаванне кайзераўскіх войск. Гэта занепакое-насць вылілася ў загад камандуючага 10-іі арміяй ад 18 красавіка 1918 г., у якім прадугледжвалася сур'ёзная адказнасць за ўдзел у партызанскім руху.
Да
разумения вострай неабходнасці
надання разрозне-ным
Паўночна-Заходнім абласным камітэтам партыі быў распрацаваны дакумент пад назвай "План арганізацыі партызанскіх дзеянняў у тыле германскіх войск".
Згодна з планам, акупіраваная немцамі тэрыторыя Беларусі дзяліліся на 12 зон - раёнаў дыслакацыі партызанскіх атрадаў. Болыы таго, у плане ставіліся канкрэтныя заданы, якія асобныя партызанскія атрады павінны былі выконваць у вызваленых раёнах. Так, партызаны Полацкага раёна мелі задачу парушаць чыгуначны рух паміж Полацкам і Дзвінскам, ігуменскія партызаны павінны былі знішчаць тэлеграф і масты на дарозе Беразіно-Волма, народныя мсціўцы з раёна Ашмянаў псаваць чыгуначную лінію на участках Заскевічы-Кена і Гарадзілаў Вялікія Княжыкоўцы.
У ліку іншых партызанскіх задач таксама былі:
Плёнам
выканання згаданага вышэй
Актыўныя баявыя дзеянні вялі партызаны ў Барысаўскім павеце, дзе шырока вядомы быў атрад пад началам Цімафея Пяхоты, у якім налічвалася каля 300 чалавек. У ноч з 9 на 10 жніўня партызаны разграмілі два атрады кайзераўскіх войск колькасцю ў 150 і 50 салдат і афіцэраў, якія збіраліся правесці карную экспедыцыю супраць народных мсціўцаў і мірных жыхароў у ваколіцах маёнтка Блонь [1; 115]
Самую
пільную ўвагу арганізацыі
Узброеныя сялянскія выступленні ахапілі амаль усю акупіраваную немцамі тэрыторыю Беларусі, аб чым сведчаць прыведзеныя крыху вышэй прыклады. Дарэчы, яшчэ да стварэння згаданага вышэй Вярхоўнага ваеннага савета, на Беларусі ўжо змагаліся з акупантамі ўзброеныя сялянскія атарды. Напрыклад, яшчэ 18 лютага 1918 г. сяляне Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета арганізавалі партызанскі атрад. Аб тым, што ён быў досыць буйным, сведчыць такі факт: партызаны звярнуліся ў губернскі Савет з просьбай выдзеліць на ўзбраенне атрада 300 вінтовак.
Аператыўная зводка Ваеннага камісарыята Маскоўскай вобласці ад 3 сакавіка 1918 г. сведчыць, што на Заходнім фронце ішло актыўнае фарміраванне партызанскіх атрадаў з сялян. Пры гэтым адзначалася, што іх стварэнне - менавіта сялянская ініцыятыва. Зводка паведамляла, што партызаны ўзарвалі бронецягнік паміж Гомелем і Жлобінам, вялі працяглыя баі з немцамі каля Рэчыцы.
Гомельшчына,
з'яўлялася на той час рэгіёнам, дзе
партызанскі рух набыў найбольшы размах.
Галоўную ролю сыграў тут Палескі падпольны
камітэт РКП(б). У склад камітэта ўваходзілі
А.М.Кузняцоў, Х.С.Любамірскі, Н.Ф.Манькін
(Кін), С.А.Рохлін, М.П.Хаўкін; з ліпеня 1918
М.С.Бастынец, А.Валодзька, Д.С.Гуло, С.Ц.Хаўкін
(старшыня) і інш. Гомельскі камітэт працаваў
пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б); трымаў сувязь
з Паўночна-Заходнім і Мінскім падпольным
камітэтамі РКП(б), з ЦК КП(б)Украіны, Кіеўскім
падпольным цэнтрам, з Бранскім атрадам
Заходняга участка атрадаў заслоны. Узначальваў
падпольныя партарганізацыі Гомельскага,
Мазырскага, Навазыбкаўскага, Рагачоўскага
і Рэчыцкага паветаў (800 камуністаў). Камітэт
меў уплыў у прафсаюзах, арганізаваў першамайскія
дэманстрацыі, палітычныя забастоўкі
і стачкі ў Гомелі, Добрушы, Жлобіне, Мазыры,
Навазыбкаве, 2-тыднёвую забастовку салідарнасці
рабочых Гомельскага чыгуначнага вузла
з усеагульнай забастоўкай чыгуначнікаў
Украіны, якая перарасла ва ўзброеную
барацьбу супраць акупантаў. Для кіраўніцтва
партызанскім рухам камітэт 18.4.1918 стварыў
Гомельскі рэўком, у жніўні правёў нараду
кіраўнікоў падпольных арганізацый і
камандзіраў партызанскіх атрадаў (прысутнічала
40 чалавек), якая паставіла галоўнай задачай
узброеную барацьбу супраць акупантаў.
3 восені 1918 пры камітэце дзейнічаў аддзел
агітацыйна-масавай работы (30 агітатараў-арганізатараў).
Спецыяльны разведштаб збіраў звесткі
пра дыслакацыю, колькасць, узбраенне,
камандны састаў, ваенна-матэрыяльную
базу варожых войск, набываў зброю, праводзіў
дыверсіі. Да лістапада 1918 амаль ва ўсіх
валасцях Палесся дзейнічалі падпольныя
камуністычныя ячэйкі і партызанскія
атрады[19; 387].
Мясцовыя партыйныя арганізацыі, калі пачалі ўсур'ёз абмярковаць магчымасць узброенага паўстання. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні было прынята на I з'ездзе КП(б) Украіны, які адбыўся ў пачатку ліпеня 1918 г. у Маскве (на той час Палеская арганізацыя РКП(б) арганізацыйна ўвайшла у склад КП(б)У. Ужо ў канцы ліпеня Палескі камітэт правёў у Гомелі абласны сход кіраўнікоў падпольных арганізацый і партызанскіх атрадаў.
Каля 40 дэлегатаў з Гараднянскага, Гомельскага, Мазырскага, Навазыбкаўскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага, Суражскага паветаў прынялі на ім рашэнне пачаць падрыхтоўку да ўзброенага паўстання супраць нямецкіх акупантаў.
У пачатку жніўня паўстанцкія сілы былі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць. У Брагіне, Дабранцы, Пераросце, Скародным, Слабадзе, Ровенскай былі створаны спецыяльныя штабы па кіраванню маючымі адбыцца баявымі аперацыямі.