Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг

Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2011 в 21:04, контрольная работа

Описание работы

УВОДЗІНЫ
Тэма “Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг.” з’яўляецца актуальнай. Гэта быў час, калі стваралась беларуская дзяржаўнасць, спачатку створана Беларуская Народная Рэспубліка, потым Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Але на той час, калі скончылася Першая сусветная вайна, беларускія землі імкнуліся падзяліць паміж сабой больш моцныя дзяржавы: Германіі, Польшы і Савецкай Расіі. Партызанскі рух стаў адказам на жорскія умовы акупацыйных рэжымаў Германіі і Польшы.

Работа содержит 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 96.31 Кб (Скачать)

УВОДЗІНЫ 

     Тэма  “Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг.” з’яўляецца актуальнай. Гэта быў час, калі стваралась беларуская дзяржаўнасць, спачатку створана Беларуская Народная Рэспубліка, потым Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Але на той час, калі скончылася Першая сусветная вайна, беларускія землі імкнуліся падзяліць паміж сабой больш моцныя дзяржавы: Германіі, Польшы і Савецкай Расіі. Партызанскі рух стаў адказам на жорскія умовы акупацыйных рэжымаў Германіі і Польшы.

     Нямецка-польская акупацыя і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1918 – 1920 гг. апісаны  ў навуковай гістарыяграфіі дастаткова змястоўна. Гэта тлумачыцца тым, што  тэма партызанскага руху была адной  з тых “афіцыйных” дазволеных тэм. Асноўныя працы на гэту тэму –  гэта працы В. Ластоўскага, А. Луцкевіча  А. Станкевіча, У. Ігнатоўскага, У. Канчара,  У. Пічэты, А. Шакуна. І. Лочмеля, Н. Каменскай, А. Шкляр, С. Пачаніна, А. Журава, І. Хаўратовіча, М. Сташкевіча, С. Кобрына, З. Гіяргідзэ, І. Мязгі, І. Ламака, С. Асіноўскага, В.  Астрогі, С. Траццяка, Я. Мілеўскага, В  Круталевіча, А. Чарнакевіча, Р. Платонава, Н. Стужынскай, І. Міхуцінай, А. Ціхамірава. Да распрацоўкі асобных праблемаў гісторыі  грамадзянскай  вайны  і  замежнай  інтэрвенцыі  звярнуліся І.Ф.Лочмель у манаграфіях «Вызваленне Беларусі ад белапольскіх акупантаў (11 ліп. 1920 г.)» (1939 г .), «Барацьба беларускага народа  супраць  інтэрвентаў: (Да 20-й  гадавіны  вызвалення Беларусі ад белапалякаў)» (1940 г .), «Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов» (1940 г .)) і А.І.Шакун у кнізе «Отечественная война против немецких захватчиков в 1918 году в Бе-лоруссии» (1941 г). Вялізны пласт інфармацыі па дадзенай тэме складаюць непасрэдныя успаміны ўдзельнікаў партызанскага руху, архіўныя дакументы.

     Асноўным  даследчыкам гэтага часу гісторыі Беларусі з’яўляецца М. Сташкевіч. Яго працы “Непазбежнае банкруцтва.”; “На защите идей Октября.”; “Приговор революции: Крушение антисов. движения в Белоруссии, 1917—1925.” утрымливаюць каштоўныя пласты інфармацыі па вызначанай тэме, але і таксама дастаткова тэндэнцыйныя –пазза савецким часам было амальнемагчыма апубликаваць гистарычную працу без прывязкі да афіцыйнай марксістцка-ленінскай ідэалогіі.

     Адным з найбольш вядомых даследчыкаў  гэтага перыяду беларускай гісторыі з’яўляецца  В.А. Круталевіч. У сваё сумеснай працы з  Юхо I. А. “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917— 1945 гг.) “ і яго асабістай манаграфіі “История Беларуси: становление национальной державности (1917 – 1922)”  ён раскрывае перадумовы, ход і вызваленне Беларусі ад нямецка-белапольскіх акупантаў.

     Найбольш  поўна архіўныя дакументы па нямецкай акупацыі іпартызанскім узброеным  руху прадстаўлены ў артыкуле Асіноўскага  С. “Антынямецкі ўзброены рух на Беларусі ў 1918 г”. У артыкулу вельмі падрабязна выкладзены праграмныя дакументы партызанаў, і вынікі іх дзейнасці.

     Дастаткова  поўна падзеі партызанскага руху выкладзены у “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” і найбольш часта выкарыстоўваемых  выданнях:  другіх частаках “Нарысаў гісторыі Беларусі” (1995) і “Гісторыі  Беларусі” Новікава Я.К. і Марцуля  Г С.

     Мэты даследвання: 1.) прааналізаваць сітуацыю на беларускіх земляў перад акупацыяй; 2.) прааналізаваць  партызанскі рух у час германскай акупацыі ; 3.)  прааналізаваць партызанскі рух у час польскай акупацыі.

     Партыза́нская вайна́ — вайна, якую вядуць вайсковыя фармаванні, што маскіруюцца пад мясцовае насельніцтва і пазбягаюць непасрэдных, адкрытых і значных сутыкненняў з ворагам.

     Асноўны ўхіл партызанскай вайны робіцца  ў бок засад, выпраў у месцы  размяшчэння ворагаў, дыверсійна-падрыўных  акцый у тыле.

     Яшчэ Мао Цзэдун назваў партызанскую вайну самым эфектыўным сродкам супраціўлення ўладзе (дыктатарскай, каланіяльнай альбо акупацыйнай) і высунуў асноўную ідэю партызанскай тактыкі: «Вораг нападае — мы адыходзім, вораг спыніўся — мы трывожым, вораг адыходзіць — мы пускаемся ў пагоню». Партызанская вайна патрабуе наяўнасці партызанскай базы і партызанскага раёна [22].

     Тэрміны “партызанская барацьба”, “партызанская  вайна” і “партызанскі рух” значна адрозніваюцца адно ад другога. Пад  партызанскай барацьбой разумеецца ўзброенныя дзеянні народных масаў  супраць агрэсара ці унутранага антыдэмакратычнага рэжыму. Галоўнай узбоенай сілай пры  гэтым з’яўляюцца партызанскія злучэнні, атрады і групы з ліку дабравольцаў. Таксама ўбарацьбе могуць удзельнічаць падпольныя баявыя арганізацыі (так  званыя “гарадскія партызаны”), а таксама  рэгулярныя часткі [21].

     Калі  барацьба партызан актыўна падтрымліваецца мясцовым насельніцтвам, то аперацыі  партызан часцяком дадаюцць іншымі формамі супраціўлення насельніцтва ворагу – страйкі, агітацыя і прапаганда, сабатаж. У гэтым выпадку можна гаварыць пра партызанскі рух у гэтым рэгіёне ці краіне [21].

     Партызанскі рух адыграў вялізную ролю ў выгнанні германскіх і польскіх акупантаў  з беларускіх земляў. Асаблівасцю  партызанскага руху на беларускіх землях з’яўляецца яго падвоенасць: яго  узначалівалі ў розны час бальшавікі і левыя эсэры. Іх погляды на беларускую дзяржаўнасць вельмі розніліся: калі камуністы  імкнуліся да уваходу Беларусі ў  склад Савецкай Расіі і затым  Савецкага Саюза, то мэтай левых  эсэраў было стварэнне нацыянальнай незалежнай беларускай дзяржавы. У  рэшце рэшт перамаглі камуністы, якія захапілі кіраванне партызанскімі атрадамі ў свае рукі.  
 
 
 
 

ГЛАВА 1. Становішча на беларускіх землях ў 1918-1920 гг. 

     1.1 Брэсцкі мір 1918 г. і яго вынікі для беларускіх земляў

     24 лютага для падпісання дагавору ў Брэст-Літоўск выехала савецкая дэлегацыя. 1 сакавіка яна атрымала канчатковы тэкст мірнага дагавору, які складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. [9; 21] Ад Расіі аддзяліліся Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Украінская Народная Рэспубліка і Каралеўства Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн чалавек. Савецкая Расія абязана была дэмабілізаваць армію і флот, прызнаць дагавор паміж Цэнтральнай радай УНР і Германскай імперыяй і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з радай і вызначыць мяжу паміж РСФСР і УНР. Брэсцкі мір навязваў нераўнапраўныя эканамічныя пагадненні, аднаўляў для рускіх нявыгадныя мытныя тарыфы 1904 на карысць Германіі. Тым не менш прадстаўнікі Савецкай Расіі падпісалі мір, адмовіўшыся ад далейшага абмеркавання яго ўмоў.

     Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне, з’явіўся вынікам няздольнасці Расіі працягваць вайну, краіна знаходзілася ў стане эканамічнага крызісу. Старая армія распалася, новая не была створана.

     Выхад нямецкіх войск у лютым—сакавіку 1918 г. да Дняпра і Брэст-Літоўскі мірны дагавор, які быў заключаны 3 сакавіка 1918 г. паміж Расіяй і Германіяй, карэнным чынам змянялі сітуацыю ў Беларусі і не толькі ў Беларусі. Савецкія ўстановы з Мінска спешна эвакуіраваліся ў Смаленск. Заходняя вобласць, аднак, працягвала існаваць. Яе новая тэрыторыя складалася са Смаленскай і неакупіраваных частак Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Лідэры беларускіх сацыялістычных партый вырашылі, што настаў час рашучых дзеянняў, бо спадзяваліся, што ў рэалізацыі сваіх планаў яны знойдуць разуменне Германіі. [9; 21]

     Выканаўчы камітэт Рады Беларускага з'езда 21 лютага 1918 г. прыняў Першую статутную  грамату да народаў Беларусі і  стварыў Народны сакратарыят  — часовы ўрадавы орган да склікання  беларускага Устаноўчага сходу. Сам выканком прысвоіў сабе функцыі  вышэйшай улады Беларусі. Утварылася Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта быў пачатковы крок у серыі актаў абвяшчэння дзяржаўнасці.

     Урад  Германіі разглядаў ваенныя, палітычныя і эканамічныя аспекты існуючай сітуацыі з пазіцыі ўмацавання акупацыйнага рэжыму, выцягвання на фінішы сусветнай вайны сыравінных і харчовых рэсурсаў з Беларусі, каб пазбегнуць паражэння. Германія не збіралася з кім бы там ні было дзяліць уладу ў акупіраванай ёю Беларусі, хоць і не праследавала Раду і сакратарыят БНР. Каб заваяваць рэальную ўладу, трэба было размаўляць з нямецкімі заваёўнікамі з пазіцый сілы, але такіх магчымасцей у Рады БНР не было. Партызанскі і падпольны рух, які зараджаўся, з самага пачатку знаходзіўся пад кіраўніцтвам бальшавікоў.

     У лістападзе 1918 г., пасля паражэння  аўстра-германскага блока ў сусветнай  вайне і рэвалюцыі ў Германіі, бальшавікі анулявалі Брэсцкі мір і рушылі на Захад. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія заняла Мінск. Мінскі Савет аб'явіў аб аднаўленні Савецкай улады. Адна частка Рады БНР пераехала ў Гродна, дзе арганізавала органы мясцовай улады, другая - эмігрыравала, а сацыял-дэмакратычная фракцыя засталася ў Мінску. К сярэдзіне лютага 1919 г. амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада бальшавікоў.

     Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці (Аблвыканкамзах) не прызнаваў існаванне  беларускай нацыі [9; 22-23]. Узначальвалі камітэт А. Мяснікоў і В. Кнорын. У кіраўніцтве РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Германія і Польшча быццам бы ўжо стаялі на мяжы сацыяльнага ўзрыву. Самавызначэнне нацый, стварэнне самастойных рэспублік здавалася справай непатрэбнай, нават шкоднай, таму што вяло да пабудовы бар'ераў на шляху сусветнай рэвалюцыі. Аднак надзеі на пралетарскую рэвалюцыю ў Польшчы і Германіі не збываліся. Пашыраўся рух за нацыянальнае самавызначэнне ў Літве, на Беларусі, ва Украіне. Гэта прымусіла бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый ЦК РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці. ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні БССР.

     30 снежня 1918 г. у Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя  РКП(б). Вырашалася пытанне аб  утварэнні БССР і КПБ. Было  прынята рашэнне аб стварэнні  самастойнай сацыялістычнай рэспублікі, перайменаваць Паўночна-Заходнюю  арганізацыю РКП(б) у КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест  урада Беларусі, які абвясціў  утварэнне БССР. Уся ўлада аб'яўлялася  толькі за Саветамі. Сталіцай  БССР стаў Мінск, куды са  Смаленска пераехаў ўрад. 2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі  з'езд Саветаў. (Паколькі ні I З'езд  КП(б)Б, ні ЦК КПБ(б) не мелі  права абвяшчаць дзяржаву і  ствараць уладныя органы, каб  надаць дэмакратычнасць гэтым  актам, склікаўся з'езд Саветаў.) У перыяд падрыхтоўкі з'езда  адбыліся наступныя змены: ЦК  РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні  да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай,  Смаленскай губерняў і аб'яднанні  БССР з Літоўскай ССР. Гэта  рабілася дзеля таго, каб адмежаваць  РСФСР ад Польшчы з мэтай  прадухілення адкрытай вайны  з ёю і для барацьбы супраць  БНР і Літоўскай рэспублікі  за ўсталяванне сваёй улады.  На з'ездзе Саветаў было прынята  рашэнне аб'яднаць БССР (шэсць  паветаў Мінскай губерні) з  Літоўскай ССР. Такім чынам  суверэнітэт БССР прыносіўся  бальшавікамі ў ахвяру ідэі  сусветнай рэвалюцыі[9; 24].

     27 лютага 1919 г. адбылося аб'яднанне  Літвы і Беларусі ў адзіную  Літоўска-Беларускую ССР са сталіцай  у Вільні. Старшынёй Цэнтральнага  выканаўчага камітэта стаў К.  Цыхоўскі, Савета народных камісараў  - В. Міцкявічус-Капсукас. З наступленнем  палякаў ЛітБел так сама хутка  памёрла, як і нарадзілася.  

ГЛАВА 2. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў час нямецкай акупацыі 1918-1919 гг. 

2.1 Палітыка нямецкіх акупацыйных ўладаў

 

     На  тэрыторыі Беларусі, захопленай нямецкімі войскамі, быў устаноўлены жорсткі акупацыйны рэжым. У афіцыйных зваротах і загадах акупацыйныя улады неаднаразова нагадвалі аб сваёй вызваленчай місіі. Але ў сапраўдных паводзінах гэтых улад у Беларусі, Прыбалтыцы і на Украіне ўсе паўней выяўляліся захопніцкія ваенныя, палітычныя і эканамічныя мэты германскай дзяржавы. Акупанты адмянілі дэкрэты савецкай улады. Загадам міністра земляробства Германіі аднаўлялася памешчыцкая ўласнасць. Памешчыкам вярталіся землі, якія належалі ім раней, інвентар, маёнткі, лясныя ўгоддзі. З’явіўшыся ў сваіх былых маёнтках, памешчыкі ў мэтах вяртання іх маёмасці нярэдка прыбягалі да кантрыбуцыі. У раёне Полацка за вырубку памешчыцкага лесу сялян абавязалі плаціць па 6 руб. за кубічны сажань [14; 39]. У вёсцы Юравічы Рэчыцкага павета былы ўпраўляючы памешчыцкім маёнткам Краснаполле пачаў спаганяць з сялян сена, якое яны сабралі летам 1917 г. Сялянам вёсак Юравічы і Краснаполле трэба было заплаціць агульную сумму 68 тысяч рублёў[14; 39]. Такую палітыку варожа сустрэлі беларускія сяляне, рух паступова ператвараўся ў магутны фактар нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.

     Акупанты  закрылі многія прадпрыемствы прамысловасці, а абсталяванне і сыравіну вывезлі  ў Германію. Толькі ў Мінску імі  былі закрыты лесапільны, скураны, дражджавы  заводы, тытунёвыя фабрыкі, розныя майстэрні[14; 39].

     З пачаткам вываду германскіх акупацыйных  войскаў з Беларусі ў кастрычніку 1918 г. разгарнуўся масавы вываз у  Германію лясных багаццяў,  сыравіны,  абсталявання фабрык  і  заводаў.  Разведвальныя зводкі, справаздачы ўпаўнаважаных, газетныя інфармацыі таго часу сведчаць,  што  праз  Мінск  праходзіла  ўзмоцненая  адпраўка  ў Германію  драўніны,  шпал,  металаў  і  розных  вырабаў  са  шкла.  З Магілёўскай  і  Чарнігаўскай  губерняў  вывозілася  ў  вялікай  колькасці сена,  з  Бабруйска ľ розныя  тавары.  На  станцыі  Бярэзіна  стаялі саставы,  нагружаныя  жалезам,  меддзю  і  рускім  абмундзіраваннем. Даходзіла  да  таго,  што  вывозілі  бляшаныя  банкі  з-пад  кансерваў  і нават  медныя  ручкі  з  дзвярэй [15; 64].  Таксама вывозілі  шмат  садавіны  і гародніны.

Информация о работе Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг