Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2011 в 21:04, контрольная работа
УВОДЗІНЫ
Тэма “Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг.” з’яўляецца актуальнай. Гэта быў час, калі стваралась беларуская дзяржаўнасць, спачатку створана Беларуская Народная Рэспубліка, потым Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Але на той час, калі скончылася Першая сусветная вайна, беларускія землі імкнуліся падзяліць паміж сабой больш моцныя дзяржавы: Германіі, Польшы і Савецкай Расіі. Партызанскі рух стаў адказам на жорскія умовы акупацыйных рэжымаў Германіі і Польшы.
Ядро партыз. фарміраванняў БПС складала «Сувязь беларускага працоўнага сялянства». У верасні 1919 выступленні эсэраўскіх паўстанцкіх фарміраванняў супраць польскіх войск набылі рыс арганізаванага ваеннага супраціўлення. Паступова ўсе паўстанцкія і партызанскія рады БПС-Р аб'ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю — народную ваенную самаабарону (НВС), якая па сутнасці з'яўлялася зародкам беларускай нацыянальнай арміі [19; 418]. У канцы 1919 — пач. 1920 адбылося аб'яднанне плыней партызанскага руху — камуністычнай і эсэраўскай. У канцы снежня 1919 гэта аб'яднанне замацавана на нарадзе паміж прадстаўнікамі Ц КП(б)ЛіБ і ЦК БПС-Р, дзе падпісана пагадненне аб сумеснай барацьбе супраць польскіх інтэрвентаў. Сувязны звяном паміж імі стала Беларуская камуністычная арганшацыя (БКА), яка ўзнікла ў студз. 1920 з левага крыл партыі беларускіх эсэраў. Пад яе кіраўніцтвам дзейнічала шырокая сетка партызанскіх атрадаў у Мінскай і Гродзенскай губернях (больш за 200 атрадаў). У пач. 1920 адбыліся сялянскія паўстанні ў некаторых валасцях Мінскага павета.
Аднак
ЦК КП(б)ЛіБ і партыйныя
Найбольш буйным сярод партызанскіх фарміраванняў, якія ўзніклі акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў 1919 г., з'яўляўся Асобны партызанскі батальён імя Бабруйскага рэўкома. Ен быў створан па рашэнню павятовага рэўкома ў пачатку снежня 1919 г. шляхам зліцця трох буйных атрадаў Бабруйскага і Рагачоўскага паветаў. Камандзірам батальона (застаючыся адначасова і начальнікам партызанскіх атрадаў аб'яднага павета) быў прызначаны С. Л. Вілюга. У саставе Асобнага партызанскага батальёна імя Бабруйскага рэўкома налічвалася ў той час ля 600 байцоў. Пасля ўключэння атрада I. Жынко (у студзені 1920 г.) абовы склад батальёна яшчэ больш павялічыўся. Дзякуючы вялікай арганізатарскай рабоце, якую праводзіла Камуністычная партыя па разгортванню партызанскай барацьбы ў тыле інтэрвентаў, фронт яе ўвесь час пашыраўся. Павялічвалася колькасць партызанскіх атрадаў, пашыралася зона іх дзеяння, узрастаў аўтарытэт партызан сярод працоўных мас. У пачатку 1920 г. партызанская барацьба супраць польскіх інтэрвентаў уяўляла сабой арганізаваны рух шырокіх слаёў працоўных, які з'яўляўся састаўной часткай агульнай рэвалюцыйнай барацьбы працоўных супраць знешняй і ўнутранай контррэвалюцыі. Уцягненне ў барацьбу шырокіх слаёў працоўных было адметнай рысай партызанскага руху ў 1920 г. Бальшавіцкія падпольныя арганізацыі і партызанскія атрады былі свайго роду ядром, вакол якога фарміраваліся рабочыя і сяляне, якія часта не ўваходзілі ў арганізацыйна аформленыя баявыя адзінкі. Працоўныя спачувалі партызанам, па меры сіл і магчымасцей ім дапамагалі і ва ўмовах нарастаўшага рэвалюцыйнага ўздыму ўцягваліся ва ўзброеную барацьбу супраць інтэрвентаў[11; 89].
ЦК КП(б)ЛіБ праз бальшавіцкія падпольныя арганізацыі ажыццяўляў кіраўніцтва партызанскім рухам, прымаў меры па далейшаму раз-іццю і ўдасканаленню яго форм і метадаў барацьбы. 19 студзеня 920 г. ЦК КП(б)ЛіБ былі прыняты за аснову тэзісы В. Г. Кнорына а пытанню аднаўлення дыктатуры пралетарыяту і падрыхтоўкі ўзброенага паўстання на тэрыторыі Літоўска-Беларускай ССР. У тэзісах гаварылася, што галоўнай задачай моманту з'яўляецца стварэнне перадумоў для аднаўлення ўлады працоўных шляхам узброенага паўстання. Меркавалася, што камуністычныя арганізацыі будуць весці настойлівую паўсядзённую агітацыйную работу на заводах, фабрыках, у майстэрнях і сельскай мясцовасці, растлумачваючы рабочым і сялянам неабходнасць стварэння нелегальных Саветаў, якія «з першага дня свайго існавання павінны былі станавіцца баявымі органамі класавай барацьбы за ўладу, арганізацыйнымі цэнтрамі паўстання»[11; 89].
Да вясны 1920 г., паводле няпоўных даных, у Мінскім павеце было партызанскіх атрадаў, у Бабруйскім і частцы Рагачоўскага — 28, у Мазырскім—12, у Ігуменскім—10, у Пінскім—8, у Слуцкім—10 . Інтэнсіўна дзейнічалі партызаны ў Баранавіцкім, Барысаўскім, Пружанскім, Слонімскім і іншых паветах. Усяго, паводле прыблізнага падліку, арганізацыйна аформленых атрадах і групах у гэты час налічвалася ля 12 тыс. партызан. Апрача гэтага, было шмат партызан, якія складалі рэзерв. Да таго ж не аб усіх арганізацыйна аформленых баявых адзінках выяўлены звесткі.
Вясной — летам 1920 г. для тактыкі партызан былі характерны дыверсійныя дзеянні, якія праяўляліся перш за ўсё ў пашкоджанні шляхоў зносін і ліній сувязі, баі, збор разведвальных даных аб стане і перамяшчэнні часцей польскай арміі і г. д [11; 89].
Вялікае месца ў дзейнасці партызан займала агітацыйна-прапагандыстская работа сярод насельніцтва і салдат польскай арміі. Аднак, астаючыся ў асноўным ранейшымі па форме, метады барацьбы партызан сталі больш паглыбленымі і мэтанакіраванымі, а сама барацьба — больш плённай і маштабнай. Характэрнай асаблівасцю 1920 г. было каардынаванне дзеянняў партызанскіх атрадаў з часцямі Чырвонай Арміі.
У 1919 г. узброеныя выступленні партызан у большасці сваёй зводзіліся да баёў з асобнымі групамі польскіх войск або нападаў на абозы. Зясной жа і асабліва ў час наступления Чырвонай Арміі ў чэрвені 1920 г., апрача баёў з мэтай знішчэння жывой сілы і маёмасці праціўніка, партызаны праводзілі налёты на аб'екты, якія мелі ваеннае або стратэгічнае значэнне: на асобныя гарнізоны, на польскія жандармерыі, склады з баепрыпасамі і інш. У многіх выпадках партызаны адбівалі ў праціўніка чыгуначныя станцыі, населеныя пункты, масты і інш [11; 90].
У сакавіку 1920 г. па заданию партызанскага штаба група партызан Старадарожскага атрада (30 чалавек) зрабіла налёт на станцыю Дараганава, занятую палякамі. Было пашкоджана абсталяванне пуці, перарэзаны тэлеграфныя правады ў напрамку Слуцка і Асіповіч, забіта ахова: капрал і два салдаты з часцей Велікапольскай дывізіі. Той жа ноччу другія групы Старадарожскага атрада спалілі чыгуначны віядук на перагоне Ясень — Татарка, мост на шашы каля в. Сімановічы і перарэзалі на 2 км тэлеграфныя правады паблізу Старых Дарог .91 Гэта аперацыя выклікала вялікі рэзананс у праціўніка: па вёснах былі разасла-ны карныя атрады для выяўлення і арышту партызан. Допыты і здзекі над мясцовымі жыхарамі нічога не далі: нольскім інтэрвентам не ўдало-ся напасці на след партызан і даведацца аб месцы знаходжання атрада. Толькі праз некаторы час, з дапамогай правакацыі, жандармерыя арыш-тавала 13 чалавек з ліку тых, хто зрабіў налёт на станцыю Дараганава. Шэсць з іх было расстраляна карнікамі[11; 91].
У сакавіку 1920 г. байцы асобага падрыўнога атрада пры штабе партызан Мінскага павета пад камандаваннем I. Маслыкі арганізавалі крушэнне польскага вайсковага эшалона, які ішоў на Бабруйск. Дыверсія была праведзена паміж станцыямі Міханавічы і Рудзенск. Вагоны з жывой сілай праціўніка і некалькі артылерыйскіх батарэй не дайшлі да месца прызначэння. Пазней гзта ж група спусціла пад адхон другі зшалон паміж станцыямі Замір'е і Пагарэльцы. Аналагічная дыверсія была праведзена партызанамі Мінскага павета і ў пачатку красаві-ка 1920 г. У выніку чыгуначнай катастрофы былі разбіты вагоны вайсковага эшалона, забіта і паранена многа польскіх салдат і спынены рух паяздоў на гэтым участку на суткі. 10 мая партызанамі быў знішчаны ваениы эшалон за 15 вёрст ад Слуцка, а некалькімі тыднямі пазней — яшчэ тры эшалоны, якія накіроўваліся з Мінска з папаўненнем для 5-й дывізіі лольскай арміі. Усяго з сакавіка па ліпень 1920 г. партызанамі Мінскага, Барысаўскага і Слуцкага паветаў было ажыццёўлена звыш 20 чыгуначных дыверсій. У выніку іх была знішчана вялікая колькасць жывой сілы і тэхнікі праціўніка і сарваны планы правядзення некалькіх баявых аперацый [11; 92].
Польскія
акупацыйныя ўлады прымалі
У раёне гэтых вёсак у акружэнне трапілі 170 партызан і група чырвонаармейцаў у 50 чалавек, якая дзейнічала разам з імі. У няроўным баі партызаны панеслі цяжкія страты, але тыя, што засталіся ў жывых. не скарыліся ворагу.
Для падаўлення партызанскай барацьбы і паўстання сялян у раёш Старых Дарог, Слуцка і Асаўца польскае камандаванне вымушана бы ло зняць з фронту тры палкі. На ваенным становішчы быў аб'яўлены Слуцк. Больш за 100 яго жыхароў было арыштавана, а ў ноч на 23 кра-савіка легіянеры акружылі мястэчка Грэск і захапілі 14 партызан. Раніцай партызан пад узмоцненым канвоем даставілі ў Слуцк, а 24 кра-савіка расстралялі па прыгавору ваенна-палявога суда [11; 92].
У выніку правакацый польскай дэфензівы ў сакавіку — красавіку 1920 г. адбыліся правалы падпольных балыпавіцкіх арганізацый у Баб-руйску і Мінску. У Бабруйску польскай жандармерыяй былі схоплены члены падпольнага партыйнага камітэта А. Дняпроўскі (Фёдараў), Л. Каменскі (Фальк), М. Баброва (Броніна). Палякі падверглі іх жорст-кім катаванням, імкнучыся выведаць імёны астатніх падпольшчыкаў і даныя аб рабоце арганізацыі, але нічога не дамагліся. Па прыгавору ваенна-палявога суда кіраўнікоў арганізацыі расстралялі[11; 92].
У Мінску жандармы напалі на след паўстанцкага камітэта і арыштавалі многіх яго членаў. У гэты ж час была прадпрынята карная экспедыцыя ў саставе двух кулямётных рот і эскадрона жандармерыі супраць Дукорскага партызанскага атрада (камандзір — А. Блажко), 11 найбольш актыўных партызан на чале з А. Блажко расстралялі, 5 адпра-вілі ў катаржныя турмы Полыпчы, з якіх яны не вярнуліся.
Арыштамі,
зверскімі расправамі і пакараннямі
смерцю падпольшчы-каў і партызан,
рэпрэсіямі супраць насельніцтва, якое
ім спачувала і актыўна
Напярэдадні наступления Чырвонай Арміі на Заходнім фронце партызанскія атрады разгарнулі актыўныя дзеянні ў тыле польскіх інтэрвентаў. Асабліва вялікага размаху партызанскі рух дасягнуў у перыяд савецка-польскай вайны (красавік — кастрычнік 1920 г.).
25
красавіка войскі Польшчы
На працягу чэрвеня ЦК РКП (б) і СНК быў прыняты рад мер па ўмацаванню Заходняга фронту. Для папаўнення асабовага саставу фронту былі накіраваны 8 стралковых дывізій, 4 стралковыя і 1 кава-лерыйская брыгады. Значнае падмацаванне было атрымана ў выніку партыйных мабілізацый [11; 93].
На Заходні фронт было адпраўлена ўзбраенне, боепрыпасы, абмун-дзіраванне. У 1920 г. войскі Заходняга фронту атрымалі 126,7 тыс. вінтовак, больш чым 2 тыс. кулямётаў, 125 млн. патронаў, 243 гарматы, 13 тыс. шабляў, 91 самалёт і інш. Былі палепшаны камунікацыйныя лініі і папоўнены транспартныя сродкі. Дзякуючы намаганням намаганням да канца чэрвеня былі створаны ўмовы для паспяховых наступальных аперацый[11; 94].
У ліпені 1920 г. Чырвоная Армія перайшла ў наступление супраць войск польскіх інтэрвентаў. Барацьба за вызваленне Беларусі ад польскай акупацыі ўступіла ў апошнюю фазу. У гэты час узнікала многа новых партызанскіх атрадаў і груп. Большасць з іх існавала нядоўга, два-тры тыдні. Па меры таго як войскі Чырвонай Арміі вызвалялі тэрыторыю, на якой дзейнічалі партызанскія атрады, многія з іх уліваліся ў Чырвоную Армію.
Баявыя дзеянні партызаны планавалі з такім разлікам, каб аказваць максімальную дапамогу Чырвонай Арміі і перашкодзіць ворагу пры адступленні знішчаць стратэгічныя аб'екты, населеныя пункты і маёмасць мірнага насельніцтва. У ліпені 1920 г. партызаны Гатаўскага атрада адстаялі станцыю Міханавічы, якую спрабавалі спаліць адступаючыя ча-сці польскай арміі. У выніку бою былі захоплены 110 палонных і 3 кулямёты з. Прыкладна ў той жа час група партызан з атрада С. В. Гладкага вытрымала бой з часцю польскага гарнізона, якая мела намер перарэзаць шлях наступления Чырвонай Арміі і спаліць мост праз р. Пціч па Койданаўскаму тракту (у раёне в. Падгай і Прылукі). Партызаны разам з жыхарамі навакольных вёсак патушылі пажар і праз некаторы час па выратаваным мосце перапраўляліся часці Чырвонай Арміі, якія праследавалі адступаючага праціўніка. У іншых выпадках, калі таго патрабавала баявая абстаноўка, партызаны, наадварот, разбуралі варожыя камунікацыі [2; 150].
Атрад I. Арлоўскага (дзейнічаў у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета ў наваколлі вёсак Жукавічы, Ламавічы і інш.) спаліў два драўляныя масты праз р. Пціч, якія знаходзіліся на адлегласці 10 км адзін ад аднаго. Гэта было зроблена для таго, каб перагарадзіць поль-скім войскам шлях да адступлення і падставіць іх пад удар надыходзя-чых часцей Чырвонай Арміі. У першыя дні ліпеня ў некалькіх дзесят-ках кіламетраў ад Мінска, на Ігуменскім напрамку, партызанскі атрад узарваў артылерыйскія склады. Партызаны атрада I. Арлоўскага знішчылі значна большы па ліку польскі гарнізон, які размяшчаўся ў адным з пунктаў Рудабельскай воласні. Салдаты гэтага гарнізона абра-бавалі вёску, якая знаходзілася непадалёку. Жыхары вёскі паведамілі аб гэтым партызанам і ноччу партызанскі атрад зрабіў налёт на вёску адкуль яшчэ не паспелі выйсці грабежнікі. Большая частка польски салдат была знішчана, астатнія выратаваліся ўцёкамі. Партызаны за хапілі вялікую колькасць зброі і адбілі ў палякаў 60 падвод, нагружа кых харчаваннем і маёмасцю, адабранай у сялян. 3 боем адстаял таксама партызаны вёскі Падгай, Каханаўшчына, Веліковічы[11; 94].