Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг

Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Ноября 2011 в 21:04, контрольная работа

Описание работы

УВОДЗІНЫ
Тэма “Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг.” з’яўляецца актуальнай. Гэта быў час, калі стваралась беларуская дзяржаўнасць, спачатку створана Беларуская Народная Рэспубліка, потым Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Але на той час, калі скончылася Першая сусветная вайна, беларускія землі імкнуліся падзяліць паміж сабой больш моцныя дзяржавы: Германіі, Польшы і Савецкай Расіі. Партызанскі рух стаў адказам на жорскія умовы акупацыйных рэжымаў Германіі і Польшы.

Работа содержит 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 96.31 Кб (Скачать)

     Сігналам  да пачатку паўстання ў Гомелі павінны былі стаць падпал нямецкіх казармаў і пуск пад адхон цягніка, які ішоў у напрамку на Кіеў. Калі цягнік быў паспяхова ўзарваны ў  ноч з 16 на 17 жніўня каля станцыі Зябраўка, то падпал казармаў аказаўся няўдалым, у выніку чаго пачатак паўстання быў дэзарганізаваны. Разграміўшы нямецкую камендатуру, вечарам 17 жніўня паўстанцы пад націскам сіл пераўзыходзячага праціўніка былі вымушаны пакінуць Гомель [19; 385].

     Адначасова  з гамяльчанамі выступілі партызанскія атрады з вёсак Васільеўка, Жгунь, Насовічы, Перарост, Прыбыткі, Фёдараўка. Паўстанцам удалося захапіць Дабранку, Добруш і Церахоўку і нанесці акупантам досыць адчувальныя страты. Немцы былі вымушаны кінуць супраць ўзброеных сялян два палкі рэгулярных войск. Тры дні паўстанцы вытрымлівалі іх націск, але пасля пакінуўшы свае пазіцыі і адышлі ў лясы. 
 
 
 
 
 

2.3.1 Палескае паўстанне 1918-1919 гг. 

     Выступленне партызан і насельніцтва Пінскага і  Ровенскага паветаў супраць аўстра-германскіх акупантаў, войск украінскага гетмана П.П.Скарападскага і Дырэкторыі за аднаўленне савецкай улады атрымала назву “Палесскае паўстанне” [19; 385]. У кастрычніку 1918 на тэрыторыі заходняй Беларусі і Украіны, акупіраваных аўстра-германскімі войскамі, дзейнічала каля 100 атрадаў (да 100 000 паўстанцаў). Да канца 1918 партызанскія атрады зведзены ў роты, створаны валасныя рэўкомы і цэнтральны Палескі рэўком. Партызаны ўзялі пад кантроль чыгунку ад ст. Сарны да ст. Ганцавічы і Парахонск, на ўсе чыгуначныя станцыі і ваенныя склады прызначылі камендантаў. 25.12.1918 у Століне на з'ездзе старшынь рэўкомаў, камандавання палкоў і партызанскіх атрадаў у вызваленых раёнах абвешчана савецкая ўлада і перавыбраны Палескі рэўком (старшыня Р.М.Астроўскі), які пераехаў у Лунінец. У склад рэўхома ўведзены і прадстаўнік ЦК РКП(б) А.М.Ільін. У сувязі з наступлением на г. Сарны пятлюраўскіх войск быў створаны ваенны савет паўстанскіх камуністычных войск на чале з Ільіным. На працягу студзеня 1919 паўстанцы вялі цяжкія баі супраць пятлюраўскіх войск, якія пацяснілі 1-ы Палескі полк і дубровідкіх партызан. На дапамогу ім падышоў 2-і Палескі полк, які выбіў пятлюраўцаў з Дубровіцы і адцясніў іх да г. Сарны[19; 385]. У студзені 1919 нямецкае камандаванне перадало ўладу ў Пінску войскам урада Дырэкторыі, атрады Чырвонай Арміі і партызан былі разброены. У адказ паўстанцы спынілі пропуск нямецкіх эшалонаў праз Лунінец, што вымусіла іх вярнуць зброю чырвонаармейцам і паўстанцам. 25.1.1919 2-і Палескі полк і чырвонаармейцы вызвалілі Пінск, куды пераехаў Палескі рэўком і штаб 2-га Палескага палка. 1-ы Палескі полк, які панёс вялікія страты ў баях, расфарміраваны. У лютым 1919 2-і Палескі і 1-ы Дубровіцкі палкі ўвайшлі ў 17-ю дывізію Чырвонай Арміі. На Палессі была ўстаноўлена савецкая ўлада. 

2.3.2 Рудабельская “рэспубліка” 

     На працягу ўсяго перыяду акупацыі Беларусі войскамі Германіі (1913) і Польшчы (1919 — 1920) на тэрыторыі Рудабельскай і суседніх валасцей Бабруйскага павета захоўвалася савецкая ўлада. На гэтай тэрыторыі  існавала так званая Рудабельская “рэспубліка”. Устанаўленнем савецкай улады і рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі ў воласці кіраваў Рудабельскі валасны рэўком, рэарганізаваны ў час барацьбы з польскім корпусам Доўбар-Мусніцкага (студзень—люты 1918) у штаб па фарміраванні Чырвонай гвардыі, а ў час нямецкай акупацыі — у падраённы камітэтт РКП(б). Яго старшынёй стаў  бальшавік А.Р. Салавей [20; 125]. Ён арганізаваў некалькі партызанскіх атрадаў пад камандаваннем Максіма Ляўкова, Максіма Уса, Нічыпара Званковіча, Сцяпана Жынко, у якіх налічвалася 630 байцоў. Пазней у Рудабельскую “рэспубліку” ўвайшлі суседнія воласці Бабруйскага, Мазырскага і Рэчыцкага паветаў. Партызаны вёскі Рудабелка і навакольных вёсак ахоўвалі тэрыторыю воласці ад нападаў легіянераў і нямецкіх акупантаў, вялі агітацыю сярод мясцовага насельніцтва і салдат варожых фарміраванняў. Немцы двойчы (у сакавіку - красавіку і летам 1918г.) спрабавалі знішчыць партызан і захапіць Рудабелку, але абедзве спробы не далі выніку: Рудабельская рэспубліка ўвесь час акупацыі была свабоднай ад акупантаў тэрыторыяй, дзе захоўвалася Савецкая ўлада. Яшчэ да адступлення немцаў партызанскія атрады Салаўя і інш. ўвайшлі ў Бабруйск і перашкодзілі акупантам вывезці нарабаваную маёмасць.

     Пра Рудабельскую “рэспубліку” напісаны кнігі, пастаўлены спектакль, зняты кінафільм. 
 
 
 
 

     2.4 Вызваленне беларусскіх земляў ад нямецкіх акупантаў. 

       У канцы 1918 г. аўстра-германскі блок пацярпеў паражэнне ў першай сусветнай вайне. У Германіі пачалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Выкарыстаўшы новыя ваенна-палітычныя абставіны, Савецкі ўрад 13 лістапада 1918 г. ануляваў Брэсцкі дагавор. У вызваленчай барацьбе народа супраць нямецкіх заваёўнікаў наступіў новы этап. Чырвоная Армія перайшла ў наступленне супраць германскіх войск па ўсяму фронту [14; 42].

     Нямецкая  армія апынулася паміж двух агнёў: рэгулярныя войскі Чырвонай арміі наступалі  на яе з фронту, а партызаны грамілі  тылы адступаючых на захад часцей. Ужо 21 лістапада 1918 г. нямецкія войскі адступілі за Бярэзіну. 22 лістапада  Чырвоная Армія заняла Полацк, 28 лістапада, 28 лістапада – Бабруйск, а ў  канцы лістапада вызваліла заходнюю частку магілёўскай губерні і  рухалася ў напрамку Мінска.

     6 студзеня Чырвоная Армія заняла  Гомель. У першай палове студзеня 1919 г.  часці Чырвонай арміі пры ўзаемадзеянні з партызанскімі атрадамі вызвалілі ад пятлюраўскіх і нямецкіх войск Палессе. Да сярэдзіны лютага 1919 г. савецкія войскі замацаваліся на лініі Панявежыс – Вільня – Вількамір – Жослі – Араны – Ліда – слонім – рака Шчара – канал Агінскага – Сарны [14; 43].

     На  вызваленай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі  Беларусі была паўсюдна адноўлена савецкая ўлада. 
 
 
 
 
 
 
 

ГЛАВА 3. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў час польскай акупацыі 1919-1920 гг. 

     3.1 Палітыка польскіх акупацыйных ўладаў

     Сацыяльнай  апорай польскага войска і адміністрацыі  Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх зямель (ЦКУЗ) ў Беларусі стала мясцовае польскае насельніцтва: заможныя землеўласнікі, каталіцкае духавенства, інтэлігенцыя.

       Быў уведзены новы адміністрацыйны   падзел  зямель  на  акругі (Брэсцкая,  Валынская, Мінская, Віленская), паветы  і гміны [16; 17]. Але ўсталяванне новай адміністрацыі  і  кіравання  суправаджалася  выпадкамі  даволі  частага  рабавання  і марадзёрства  з  боку  польскіх  войскаў  і  жандармерыі.  Асноўнымі  ж прычынамі рабавання мясцовага насельніцтва былі хутчэй за ўсё дрэннае матэрыяльнае  забеспячэнне  польскіх  вайсковых  частак,  адсутнасць дысцыпліны.  Большасць  вайскоўцаў  лічылі  гэтыя  тэрыторыі  часова занятымі. Таму, на іх думку, тут можна было забіваць і рабаваць. Многае залежала тут  і ад паводзін камандзіраў. Так, у Маладзечне летам 1919 г. інцыдэнты паміж насельніцтвам  і пазнанскімі  атрадамі  былі  своечасова папярэджаны афіцэрамі [12, 35]. Але не паўсюль так адбывалася. Даволі часта рабаваннем займаліся і самі афіцэры, што вылÏвалася ў сапраўдную трагедыю для мясцовага насельніцтва.

     Камісар ЦКУЗ Ежы Асмалоўскі на пасады ва ўсіх установах прызначыў мясцовых абшарнікаў, якія лічылі сябе палякамі. Тыя выкарыстоўвалі ўладу для расправы з сялянамі, рэагуючы на вынікі савецкай акупацыі. Павятовымі старастамі прынцыпова ставілі абшарнікаў, войтамі ў гмінах прызначалі толькі палякаў і каталікоў. Гвалт і рэквізіцыі з боку вайсковых падраздзяленняў, жандармерыі і паліцыі згладжвалі адмоўныя ўражанні, набытыя за час савецкага панавання. Рабаванне, тэрор і расстрэлы падазроных у прыхільнасці да камунізму надавалі польскай прысутнасці рысы акупацыйнай улады. Паспешліва перадавалі каталікам многія праваслаўныя храмы. Адбывалася гэта і ў тых мясцінах, дзе палякі складалі нязначны працэнт агульнага ліку жыхароў. Беларускую інтэлігенцыю адштурхоўвала нішчэнне праяў нацыянальнага жыцця. Пад рэквізіцыі і суды траплялі незалежныя беларускія газеты, у Мінску забаронена было ставіць п'есы Янкі Купалы і Каруся Каганца. Прапаганда на старонках часопіса "Straż Kresowa", якой займаўся Камітэт абароны крэсаў, развеяла ілюзіі прыхільнікаў хаўрусу з Польшчай.

     Вельмі  распаўсюджанай зíявай былі арышты і  заключэнне ў лагеры для далейшага  ўтрымання.  У  першую  чаргу  пад  рэпрэсіі  траплялі  камуністы,  прыхільнікі савецкай  улады,  чырвонаармейцы,  і  асабліва  чырвонаармейцы-палякі. Але і мірнае насельніцтва падвяргалася заключэнню. Найбольш ´недобранадзейнымі  лічыліся  яўрэі, беларусы-праваслаўныя,  беларускія  настаўнікі.  Арыштаваных  звозілі  ў  бліжэйшую  турму (у  асноўным  у  былы  губернскі  горад)  і  там трымалі  амаль  без  вырашэння  справы.  Большую  частку  з  іх  усё  роўна адпускалі  на  волю.  Але  адзначаюцца  і  выпадкі  катавання,  фізічнага  і маральнага  знішчэння.  Тыя  жудасныя  карціны,  якія  ўзгадваюць  сведкі падзей  і  дакументы,  ніколі  не  апраўдаюць  польскія  ўлады.  Адна  з найпершых  мукаў  была  так  званая ´бачносць:  арыштаванага  ставілі тварам  да  сцяны,  забараніўшы адварочвацца,  і гэтак маглі трымаць некалькі дзён [16; 19].

     Акрамя  турмаў  існавалі  лагеры  для  больш  доўгага  турэмнага  зняволення. Але патрэбна заўважыць, што ў лагеры, якія у большай масе сваёй знаходзіліся  на  тэрыторыі  Польшчы,  накіроўваліся  чырвонаармейцы  і прадстаўнікі  бальшавіцкай  партыі. Самым  знакамітым  лагерам  лічыцца

лагер у Дамбе пад Кракавам.

     Яскравым  сведчаннем  памераў  рабавання  беларускіх  зямель польскімі акупантамі з'яўляюцца дадзеныя наступнай табліцы:  
 
 
 

     Табліца 1. Агульная табліца страт падчас польскай акупацыі [16; 20].

Паветы У залатой валюце, руб. У савец. рублях 1919-1920 гг, руб. У нікалаеўскай валюце
Мінскі 13763167 914004519 38752666
Бабруйскі 1037326 - -
Барысаўскі 3254392 8120202500 -
Iгуменскі 1744623 1300 -
Мазырскі 19721488 - -
Слуцкі 3508282 - 22747
Разам 52029281 9034208319 3877541
 

     З  усяго  вышэй  сказанага  можна  зрабіць  выснову,  што  за  невялікі

прамежак  часу  акупацыі  матэрыяльнае  становішча  мясцовага насельніцтва  значна  пагоршылася.  Акрамя  рабаванняў  і  рэквізіцый,  польская акупацыя  прынесла  з  сабою  палітыку знішчэння нацыянальнай  свядомасці  беларускага  насельніцтва  праз  ажыццяўленне  арыштаў  і  забойстваў.

     Палітыка  тэрору, рэквізіцый, рабаўніцтва супраць  беларускага насельніцтва, гвалтоўная паланізацыя павярнула большасць  беларускіх палітыкаў у апазіцыю да польскага рэжыму. Рост узброеннай барацьбы ў тыле польскай арміі выклікаў лавіраванне палітыкі Ю. Пілсудскага ў адносінах да кіраўніцтва БНР. Партызанскі рух стаў лагічным працягам жорсткай акупацыйнай палітыкі палякаў.  
 
 
 
 
 

3.2 Ход партызанскага руху  

     Вопыт партызанскай барацьбы бальшавіцкія арганізацыі выкарысталі і ў 1919—1920 гг., у перыяд часовай акупацыі некаторых раёнаў Беларуси польскімі інтэрвентамі. Да жніўня 1919 г., пакуль лінія савецка-польскага фронту не стабілізавалася,  дзеянні партызан насілі лакальны характар. Яны зводзіліся да баёў ці іншых аперацый ассбных партызанскіх атрадаў і груп з невялікімі атрадамі польскіх легіянераў. Вясной і летам 1919 барацьба партызанскіх атрадаў звадзілася пераважна да дробных узброеных нападаў на асобныя трупы польскіх салдат, часам дыверсій на камунікацыях ворага, здабывання разведвальных звестак. Буйныя партызанскія атрады вялі барацьбу з акупантамі ў раёне Азарыч (500 чал.), у ваколіцах Петрыкава (300 чал., камандзір В.І. Талаш), у Пінскім павеце (500 чал., камандзір М.В. Арбузаў), у раёне Мазыра (атрад «Пралетарый», камандзір П.А. Варабей). 3.91919 для больш аператыўнага кіраўніцтва падпольнай і партызанскай барацьбой ЦК КП(б)ЛіБ падзяліў тэрыторыі акупіраваных паветаў Літоўска-Беларускай ССР, Віцебскай і Гомельскай губерній на 3 раёны — Тарыбскі, (Ковенская і Сувалкаўская губерніі), Заходні (Віленская і Гродзенская губерніі) і Усходні (Мінская, Гомельская і Віцебская губерніі) — і стварыў Бюро па нелегальной рабоце [19; 418]. Яно падтрымлівала пастаянную сувязь з паўстанцкімі цэнтрамі і кіравала іх дзейнасцю праз сваіх упаўнаважаных. 8.10.1919 для лепшай каардынацыі дзейнасці партызанскіх атрадаў Бюро вылучыла партыйны цэнтр па кіраўніцтве партызанскім рухам на чале з Багуцкім. У ліст. 19 ЦК КП(б)ЛіБ даў дырэктыву паўстанцкім цэнтрам пачаць шырокія вае дзеянні ў варожым тыле, а 19.1.19: прыняў тэзісы В.Г. Кнорына аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і Літвы. У снежні 1919 Бабруйскім павеце партызанскія атрады захапі ст. Ратміравічы, разграмілі гарнізон у Стасеўка, правялі паспяховыя апераці ў Брожскай і Рудабельскай вал.

Информация о работе Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў 1918 – 1920 гг