Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2010 в 17:03, контрольная работа

Описание работы

Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.
Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг.

Содержание

1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы правядзення рэформ i ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу у 60-х гг. XVIII ст.

2. I i II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту у 70 - 80-х гг. XVIII ст. Канстытуцмя 3 мая 1791 г.

3. Паустанне пад кірауніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне беларускіх зямель да Расійскай Імперыі.

4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права "ліберум вета", канфедэрацыя, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры.

5. Літаратура

Работа содержит 1 файл

контрольная.doc

— 189.00 Кб (Скачать)

      У перыяд паўстання былі пашыраны прэрагатывы  “парадкавых камісій”, якія сталі  яго арганізацыйнымі цэнтрамі на месцах.

      На  пачатку мая Т.Касцюшка, які так  і не здолеў прабіцца ў бок Варшавы, адышоў у лагер пад Паланцом. 7 мая ён выдаў Паланецкі універсал, які ўсталёўваў новыя заканадаўчыя нормы. Згодна з імі сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі, прызнавалася іх спадчыннае права карыстання зямлёй, якую яны абраблялі, значна аблягчаліся павіннасці. Аднак зямля заставалася ў валоданні памешчыкаў. Такім чынам, універсал меў кампрамісны характар. Т.Касцюшка, імкнучыся прыцягнуць на свой бок сялян, адначасова не хацеў страціць саюзнікаў сярод шляхты.

      Спроба  вырашыць “сялянскае пытанне”, звороты  да сялянства не прайшлі незаўважанымі. Падчас паўстання наяўнасць сялян у беларускіх паўстанцкіх атрадах дасягала часам трэцяй іх часткі. Агульная ж колькасць удзельнікаў паўстання на ўсім яго працягу ў Беларусі складала да 30 тыс. чалавек.

      Паўстанне ў ВКЛ дасягнула ў маі найвышэйшага ўздыму. 7 мая Я.Ясінскі нанёс паражэнне расійскаму войску каля в.Паляны ў Ашмянскім павеце. Паўстанцы захапілі Гродна, Ліду, Слонім, Ашмяны, Браслаў, Брэст, Пінск і іншыя гарады. Адступаючы, рускія войскі занялі пазіцыю прыкладна ўздоўж мяжы падзелу Рэчы Паспалітай 1793 г.

      Аднак у чэрвені ваенна-палітычная сітуацыя пачала складвацца не на карысць паўстанцаў. Адбываецца аб’яднанне руска-прускіх  сіл, якія нанеслі Т.Касцюшка шэраг  паражэнняў. Адмоўною ролю адыграла адстаўка Я.Ясінскага з пасады галоўнакамандуючага паўстанцкага войска ВКЛ. С сярэдзіны мая 1794 г. Т.Касцюшка падзяліў паўстанцаў на тры корпусы на чале с Я.Ясінскім, Я.Хлявінскім і П.Грабоўскім. 4 чэрвеня зноў адзіным камандуючым у ВКЛ быў прызначаны М.Вяльгорскі, які сваёй бяздзейнасцю пацвердзіў поўную няздатнасць да гэтай пасады.

      Другая  бітва беларускіх паўстанцаў пад  камандаваннем Я.Ясінскага адбылася 25 чэрвеня пад в.Солы, каля Смаргоні. Перавага расійцаў у артылерыі дазволіла нанесці паражэнне паўстанцам.

      Я.Ясінскі прадпрыняў спробу разгорнуць партызанскую барацьбу ў тыле расійскіх войск, накіроўваючы атрады за мяжу падзелу 1793 г. Найбольш буйнымі рэйдамі на тэрыторыі ВКЛ былі выправы атрадаў пад кіраўніцтвам М.К.Агінскага (на Дынабург) і С.Грабоўскага (на Меншчыну) у жніўні – верасні 1794 г. Уступаючы ў колькасці, падрыхтоўцы і ўзбраенні расійскім сілам, рэйды поспеха не мелі.

      З сярэдзіны лета расійскія войскі паступова выціскаюць паўстанцкія атрады з тэрыторыі Беларусі. 12 жніўня была ўзята Вільна. У верасні на тэрыторыю Беларусі ўводзіцца корпус А.Суворава. Ён наносіць паражэнні паўстанцам пад в.Крупчыцы каля Кобрына і пад Брэстам.

      10 кастрычніка расійскі корпус генерала Ферзена разбіў войска Т.Касцюшкі пад Мацяёвіцамі ў Польшчы. Паранены Т.Касцюшка трапіў у палон. Рэшткі войск паўстанцкага войска ВКЛ адступілі да Варшавы. Там, пры яе абароне загінуў Я.Ясінскі. 4 лістапада Варшава капітулявала. У лістападзе здаліся апошнія змагаючыяся атрады. Пачалася расправа з удзельнікамі паўстання. Больш за 12 тыс. чалавек было адпраўлена царскімі войскамі ў ссылку, або пакарана іншым чынам. 20 тыс. паўстанцаў было інтэрніравана ў Аўстрыі, 3 тыс. – у Прусіі.

      Прычыны паражэння паўстання: палавінчатасць аб’яўленых рэформаў, хістанні шляхецкага кіраўніцтва паўстання ў пытаннях вызвалення сялян, ліквідацыі феадальных перажыткаў і г.д., што звузіла сацыяльную базу руху. Таксама адсутнічала адзінае камандаванне, належнае ўзаемадзеянне ў паўстанцкім войску. Сабатаж і невыкананне распараджэнняў Т.Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстанцаў. Не апраўдаліся разлікі паўстанцаў на падтрымку за мяжой, рэвалюцыйнай Францыі.

      Няўдача паўстання прадвызначыла ліквідаванне Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Апошні, трэці яе падзел паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй адбыўся 24 кастычніка 1795 г. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, Заходняя Валынь. Прусія атрымала большую частку Мазовіі разам з Варшавай і частку Літвы да Нёмана. Да Аўстрыі адышла тэрыторыя паўднёвай і цэнтральнай Польшы. 25 лістапада 1795 г. кароль С.А.Панятоўскі падпісаў у Гародне акт адрачэння ад прастолу.

      У заняпадзе Рэчы Паспалітай можна  бачыць гістарычную заканамернасць спынення функцыянавання практычна  замарожаных, незмяняльных палітычных структур. Пры зараджэнні і развіцці капіталістычных адносін узнікла  неабходнасць рэфармавання грамадства. Яно ж патрабавала падпарадкавання дзяржаве гаспадарчых і палітычных механізмаў, а значыць, моцнай цэнтральнай улады. Дэмакратычныя інстытуты Рэчы Паспалітай не здолелі выпрацаваць цэнтралізатарскіх пачаткаў, што не дазволіла кіруючым колам, пры знешнім уціске, адарвацца ад старай сістэмы і прадухіліць дзяржаўную катастрофу. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай стала праявай чарговага перадзелу сфер уплыву ў Еўропе. 
 

4.Дайце     вызначэнне    наступных    паняццяў:    права    "ліберум     вета", канфедэрацыя, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры. 

“Ліберум  вета” – у XVI-XVIII стст. У Рэчы Паспалітай права дэпутата сойма спыніць пасяджэнне і адмяніць усе прынятыя на ім пастановы сваім вусным пратэстам. 

“Канфедэрацыя” – у Рэчы Паспалітай часовы палітычны саюз шляхты для дасягнення пэўнай мэты. 

“Інтэрвенцыя” – (interventio — ўмяшанне) — ваеннае, палітычнае або эканамічнае .

“Сувернітэт” – (фр. souveraineté — вярхоўная ўлада, вяршэнства, панаванне - свабоднае, незалежнае ад якіх-небудзь знешніх сіл вяршэнства. 

  “Касінеры” – у час паўстання 1794 г. сяляне, якія былі ўзброены косамі, насаджанымі вертыкальна. 

                              Літаратура 

  1. Анішчанка, Я.К.Інкарпарацыя. Літоўская праінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. / Я.К. Ашшчанка. - MincK, 2003.
  2. Гісторыя Беларусі ў 6 т./ рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд) [i шш.]. - Мінск: Экаперспектыва, 2000-2008. -Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалггай (XVII - ХVIII ст.) / IO. Бохан, В. Голубеў, У. Емельянчык [i шш.]. - 2004. - 344 с.
  3. Емельянчык, У.II. Паланез для кaciнepaў. 3 падзей паўстания 1794 г. над кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі / У.П. Емельянчык. - Мінск: 1994.
  4. Кітурка. I. Ф. Дзяржаўныя уладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII- ХVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўленпя i развщця / І.Ф. Кітурка; пад рэд. В. Ф. Голубева. - Гродна: ГрДУ, 2003. - 172 с.
  5. Ковкель, И. И. История Беларуси: с древнейших времен до нашего времени./ И.И. Ковкель. Э.С. Ярмусик. - 8-е изд. - Минск: Аверсэв, 2010. - 622 с.
  6. Найясьнейшая Рэч Паспалітая: цывілізацыя, культура, рэлігія, палітыка, авантура, героіка, успамін / Складалнік А Дзярмовіч - Мінск: I.II. Логвінаў, 2007.- 346с.
  7. Сагановіч, П. Г. Нарыс гіссторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. / Г.М. Сагановіч.- Мінск, 2001.
  8. Чигринов, П. Г. Белорусская история: науч.-попул. очерк. /П.Г. Чигринов-Минск: Современная школа, 2010).    928 с.
  9. Швед, В. В. Памиж Польшччай i Расияй: грамадска-палитычнае жыццё на землях Беларуси (1772- 1863 г.)./ В.В. Швед.- Гродна: Гр ГУ, 2001.- 416 с.

Информация о работе Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай