Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2010 в 17:03, контрольная работа
Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.
Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг.
1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы правядзення рэформ i ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу у 60-х гг. XVIII ст.
2. I i II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту у 70 - 80-х гг. XVIII ст. Канстытуцмя 3 мая 1791 г.
3. Паустанне пад кірауніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне беларускіх зямель да Расійскай Імперыі.
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права "ліберум вета", канфедэрацыя, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры.
5. Літаратура
15
чэрвеня 1791 — у Пінску зьбіраецца
гэнэральная кангрэгацыя
21 кастрычніка 1791 — прынятае «Заручэньне абодвух народаў» — дакумэнт, які пацьвярджаў захаваньне фэдэратыўнасьці Рэчы Паспалітай і разьмяжоўваў асноўныя ворганы гэтай дзяржавы.
31
траўня 1792 — Вялікі Сойм
Вынікі Сойму
Сойм
правёў шэраг радыкальных
3. Канстытуцыя 3 траўня 1791 г.
Нягледзячы
на моцныя пазыцыі сваёй партыі ў
Сойме, «патрыёты» баяліся, што прыхільнікі
захаваньня шляхецкіх гарантыяў
здолеюць заблякаваць прыняцьце
Канстытуцыі. У такой сытуацыі было
прынятае рашэньне прызначыць абвяшчэньне
канстытуцыі на 3 траўня, за 2 дні да афіцыйнага
пачатку паседжаньняў. Паслы, прыхільнікі
рэформаў, патаемна прыбылі ў Варшаву
ў той час, як большасьць паслоў яшчэ не
вярнулася зь велікодных вакацыяў. Замак,
дзе павінна было праходзіць паседжаньне,
ахоўвала каралеўская варта. Усё гэта
дае падставы некаторым дасьледчыкам
параўноўваць прыняцьце канстытуцыі зь
дзяржаўным пераваротам. Такім чынам,
пры няпоўным складзе паслоў, канстытуцыя
была абвешчаная.
Гэта
выклікала пратэсты з боку рэакцыйнага
лягера, але праз 2 дні пад ціскам шляхты
і мяшчанства новая канстытуцыя афіцыйна
была абвешчаная «Ўрадавым законам», і,
акрамя таго, Сойм адмысловым законам
усталяваў, што ўсе выступы і пратэсты
супраць Канстытуцыі ня маюць ніякай сілы.
Зьмест
Канстытуцыі
Канстытуцыя
складалася з 11 пунктаў, у якіх апісваліся
кардынальныя правы шляхты, сацыяльныя
пытаньні, дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай,
пытаньні рэгентства і войска.
Кардынальныя
правы
Пануючай
рэлігіяй абвяшчалася каталіцтва. Пры
гэтым для іншых веравызнаньняў дэкляраваліся
ўсе вольнасьці і свабоды. Аднак пераход
у іншую рэлігію каталіка забараняўся.
Шляхце
Рэчы Паспалітай гарантаваліся ўсе
свабоды і прывілеі, атрыманыя
імі ад часоў Казіміра Вялікага і
Вітаўта. Рыцырства прызнавалася найвышэшым
саслоўем Рэчы Паспалітай і галоўным абаронцам
Канстытуцыі.
Сацыяльныя
пытаньні
Гарады
і мяшчанства атрымлівалі пашыраныя
правы. Мяшчане атрымалi права карыстацца
правам Neminem captivabimus («асабiстай недатыкальнасьцi»),
атрымалi магчымасьць займаць духоўныя,
сьвецкiя i вайсковыя пасады, набываць
зямлю, шляхце ж было дазволена займацца
мяшчанскiмi справамi. Каралеўскiя гарады
атрымалi большае самакiраваньне, права
дасылаць на Сойм прадстаўнiкоў («plenipotentow»)
да Скарбавай i Палiцэйскай камiсiяў з правам
дарадчага голасу ў пытаньнях, што тычылiся
гарадоў, гандлю і г.д. Атрымалi мяшчане
i магчымасьць атрымаць шляхецкiя патэнты.
Сяляне,
як асноўная працоўная сіла дзяржавы
бралася пад апеку Ўраду, які
гарантаваў, што ўсе дамовы заключаныя
паміж шляхецтвам і сялянствам мусяць
выконвацца.
Дзяржаўны
лад
Пункты
з 5 па 8 апісвалі форму дзяржаўнага
кіраваньня. Улада дзялілася на тры галіны:
заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
Заканадаўчая улада — Сойм, які дзяліўся на дзьве ізбы: пасольскую і сэнатарскую.
Сэнатарская ізба: складалася з ваяводаў, маршалкаў, біскупаў, міністраў і караля. Асноўная функцыя Сэнату — прыняцьце ці непрыняцьце законаў, якія прайшлі абмеркаваньне і былі падтрыманыя ніжэйшай ізбой. Сэнат меў права адзін раз адхіліць праект да наступнага Сойму. Другі раз ён абавязаны быў яго прыняць.
Пасольская
ізба: складалася з прадстаўнікоў
шляхты ўсіх паветаў Рэчы Паспалітай
(па 2 прадстаўнікі ад кожнага павета).
Асноўныя функцыі: распрацоўка і
прыняцьце законаў —
Сойм
мусіў зьбірацца кожныя 2 гады. Пазачарговыя
Соймы маглі зьбірацца ў
Вокладка
першага выданьня
Выканаўчая
ўлада — «Варта законаў» (па-польску:
Straż Praw) на чале з каралём. Асноўная
функцыя выканаўчай ўлады — кантраляваць
і арганізоўваць выкананьне прынятых
Соймам пастановаў. «Варта законаў» ня
мела права прымаць новыя ці зьмяняць
старыя законы, абвяшчаць мір ці вайну,
уводзіць ці адмяняць падаткі. «Варта»
могла весьці часовыя перамовы з замежнымі
прадстаўнікамі, а таксама вырашаць надзённыя
справы, неабходныя для забесьпячэньня
спакою ў краіне паміж Соймамі.
У
адпаведнасьці з канстытуцыяй захоўвалася
выбранасьць трону, але ў межах адной нязьменнай
сям'і. Такім чынам быў знойдзены кампраміс
паміж прыхільнікамі элекцыйнасьці і
спадчынасьці трона. Першым прадстаўніком
новай каралеўскай дынастыі абвяшчаўся
Фрыдэрык Аўгуст Сас.
Асоба
караля абвяшчалася сьвяшчэннай, але ні
ў чым не адказнай. Кароль мусіў быць не
самаўладцам, але бацькам народу. За каралём
пакідалася кіраваньне ўзброенымі сіламі
пад час вайны, а таксама намінаваньне
афіцэраў, біскупаў, прызначэньне міністраў.
«Варта
законаў» складалася з прымаса, пяці міністра
— міністра паліцыі, пячаткі, скарбу пячаткі,
справаў замежных, справаў вайсковых і
2 сакратароў. На паседжаньнях «Варты»
мусіў прысутнічаць маршалак соймавы,
бяз права голасу, для таго, каб у выпадку
небясьпекі ці хваробы караля склікаць
пазачарговы Сойм. «Варце закону» падпарадкоўваліся
4 камісіі: Вайсковая, Скарбу, Адукацыі
і Паліцыі.
Судовая ўлада мела некалькі ўзроўняў:
Суды першай інстанцыі існавалі для кожнага павету і ствараліся для хуткага разгляду самых розных справаў. Наступнай інстанцыяй былі Галоўныя Трыбуналы, якія існавалі асобна для кожнай з трох правінцыяў (Вялікая Польшча, Малая Польшча, Літва). Судзьдзяў для судоў першай і другой інстанцыяў выбіралі на сойміках. Гэтыя суды займаліся толькі справамі шляхты;
Асобна стваралі суды для гарадоў у адпаведнасьці зь іхнімі правамі;
Рэфэрэндаўскія суды для кожнай правінцыі вырашалі пытаньні вольных сялянаў;
Суды задворныя асэсарскія, рэляцыйныя і курляндзкі захоўваліся;
Выканаўчыя камісіі мелі свае суды на месцах;
Найвышэшым
судом для ўсіх саслоўяў прызнаваўся
соймавы суд.
Апошнія
пункты канстытуцыі былі прысьвечаныя
рэгенцтву, выхаваньню каралеўскіх
дзяцей і настаўленьню грамадзянаў
паважаць сваё войска.
Пытаньне
фэдэратыўнасьці
Рэчы Паспалітай
Дыскусійным
пытаньнем застаецца тое, што ў тэксьце
ні аднаго разу ня ўзгадваецца Вялікае
княства Літоўскае і толькі 2 разы Рэч
Паспалітая. У астатніх выпадках ужываецца
назва краіны «Польшча». Гэта дае падставы
сьцьвярджаць, што Канстытуцыя 3 траўня
па сутнасьці ліквідоўвала Вялікае княства
Літоўскае як асобную дзяржаву. Аднак
сучасныя польскія гісторыкі мяркуюць,
што адсутнасьць узгадак пра ВКЛ у тэксьце
Канстытуцыі гаворць хутчэй, наадварот,
пра вострую супярэчнасьць у гэтым пытаньні
паміж літоўскімі і польскімі пасламі.
Баючыся, што пытаньне ўніфікацыі можа
пазбавіць Канстытуцыю падтрымкі паслоў
ВКЛ, распрацоўшчыкі папросту абмінулі
яго ў сваім праекце. Ускосным пацьверджаньнем
гэтай вэрсіі зьяўляецца тое, што ВКЛ як
асобны суб'ект Рэчы Паспалітай працягвала
прысутнічаць і пасьля 3 траўня ва ўсіх
дакумэнтах. А 20 кастрычніка 1791 году паміж
ВКЛ і Польшчай былі падпісаныя «Узаемныя
Заручыны абодвух народаў» (па-польску:
Zaręczenie Wzajemne Obojga Narodów) — дакумэнт, дзе дакладна
разьмяжоўваліся функцыі дзьвюх дзяржаваў.
Значэньне
канстытуцыі
Канстытуцыя
Рэчы Паспалітай 3 траўня 1791 году была
другім у сьвеце канстытуцыйным законам
такога выгляду пасьля Канстытуцыі
ЗША 1787 году і першым у Эўропе.
Прыняцьце
Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, нягледзячы
на яе абмежаваны характар, было ўсё ж
прагрэсіўнай зьявай у жыцьці Рэчы Паспалітай,
бо садзейнічала ліквідацыі фэадальнай
анархіі, некалькі абмяжоўвала самаўпраўнасьць
і магутнасьць магнатаў, прызнавала ў
якасьці грамадзка-сацыяльнай сілы толькі
ўзьнікаючую буржуазію.
Істотна
адзначыць, што канстытуцыя так і не была
да канца распрацаваная. Дакумэнт, прыняты
3 траўня павінен быў быць толькі пачаткам
вялікай працы. У самой канстытуцыі ёсьць
спасылкі на неабходнасьць дапрацоўкі.
Гуга Каланта 5 траўня абвесьціў аб працы
над эканамічнай канстытуцяй, якая так
і не была завершаная.
Ліквідацыя
Канстытуцыі 3 траўня
Дзеяньні
таргавіцкай канфэдэрацыі, падтрыманай
адкрытай ваеннай інтэрвэнцыяй Расейскай
імпэрыі, прывялі да адмены Канстытуцыі
3 траўня і ліквідацыі створаных
на яе аснове органаў улады ў 1792 годзе.
У сакавіку 1794 пачалося паўстаньне пад
кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшка, мэтамі
якога было ўзнаўленьне тэрытарыяльнай
цэласнасьці, сувэрэнітэту і Канстытуцыі
3 траўня, аднак увесну таго жа году яно
было падаўлена. Пасьля падаўленьня паўстаньня
ў 1795 адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай
(па дамове, заключанай паміж Расеяй, Прусіяй
і Аўстрыяй) і канфэдэратыўная дзяржава
(Польшча і Літва) на вызначаны час зьніклі
з мапы Эўропы.
3.
Паўстанне пад кірауніцтвам
Т. Касцюшкі. III падзел
Рэчы Паспалітай i далучэнне
беларускіх зямель да
Расійскай Імперыі.
Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне шырокіх слаёў патрыятычна настроенага насельніцтва. Уздыму нацыянальна-вызваленчага і антыфеадальнага руху садзейнічала абвастрэнне рэвалюцыйнай барацьбы, якая пад уплывам Французскай буржуазнай рэвалюцыі ахапіла ў той час Заходнюю Еўропу.
У
1793 – пачатку 1794 г. на тэрыторыі Рэчы
Паспалітай ствараліся тайныя арганізацыі,
у т.л. і ў ВКЛ. Сярод арганізатараў
падрыхтоўкі паўстання
Паўстанне пачалося 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве, дзе Т.Касцюшкам быў абвешчаны “Акт паўстання”. У ім вызначаліся асноўныя мэты паўстанцаў: пазбаўленне ад іншаземнай акупацыі, барацьба за поўную сувярэннасць Рэчы Паспалітай, аднаўленне яе ў межах 1772 г., вяртанне рэфарматарскіх рашэнняў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Для кіраўніцтва паўстаннем ўтваралася Найвышэйшая Нацыянальная Рада.
З Кракава войска Т.Касцюшкі рушылася на Варшаву. 4 красавіка яна атрымала перамогу над рускім атрадам пад Рацлавіцамі.
17–18 красавіка паўстала Варшава. Гараджане знішчылі расійскі гарнізон.
У канцы сакавіка паўстанне пачынаецца на тэрыторыі ВКЛ. Часткі войска ВКЛ на чале з Я.Ясінскім, пры падтрымцы гараджан у ноч з 22 на 23 красавіка разбілі расійскі гарнізон у Вільна. На другі дзень, 24 красавіка быў абвешчаны Віленскі акт паўстання. Была створана Найвышэйшая Рада ВКЛ на чале з Я.Ясінскім для кіраўніціва паўстаннем у ВКЛ. У Рэчы Паспалітай таксама ствараліся крымінальныя суды, якія каралі смерцю “таргавічан”.
На першыя этапе разгортвання паўстанне ў ВКЛ мела больш радыкальны характар, чым у Польшчы. Найвышэйшая Рада ВКЛ заклікала не толькі да набыцця вольнасці, але і грамадзянскай роўнасці. Гэта выклікала незадавальненне Я.Ясінскім правага крыла кіраўніцтва паўстаннем на ВКЛ. Пад націскам кансерватараў Т.Касцюшка звольніў Я.Ясінскага з пасады кіраўніка Найвышэйшай Рады ВКЛ.