Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2010 в 17:03, контрольная работа

Описание работы

Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.
Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг.

Содержание

1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы правядзення рэформ i ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу у 60-х гг. XVIII ст.

2. I i II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту у 70 - 80-х гг. XVIII ст. Канстытуцмя 3 мая 1791 г.

3. Паустанне пад кірауніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне беларускіх зямель да Расійскай Імперыі.

4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права "ліберум вета", канфедэрацыя, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры.

5. Літаратура

Работа содержит 1 файл

контрольная.doc

— 189.00 Кб (Скачать)

    Другі падзел Рэчы Паспалітай

    У гэтых умовах другі падзел Рэчы Паспалітай быў толькі замацаваннем дэ-юрэ фактычнага стану. 12 студзеня 1793 паміж Расіяй і Прусіяй была падпісаная новая канвенцыя. Расія атрымоўвала ўкраінскія землі Польшчы з гарадамі Жытомір, Камянец-Падольскі, а таксама землі ВКЛ з гарадамі Менск, Слуцк, Пінск, Жытомір. Прусіі дасталіся частка Вялікай Польшчы і Куявія, а таксама Гданьск.

    Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе цэнтральная частка Беларусі была далучаная да Расійскай імперыі.

    Сейм 1793 (апошні ў гісторыі Рэчы Паспалітай) вымушаны быў ратыфікаваць дагаворы з Расіяй і Прусіяй, якія замацоўвалі вынікі Другога падзелу. Адначасова без абмеркавання была зацверджаная новая канстытуцыя, фактычна пераўтвараўшая рэшткі Рэчы Паспалітай у васала Расійскай імперыі.

    Польскія  патрыёты, не змірыўшыся з рашэннямі сейма, у сакавіку 1794 абвясцілі ў Кракаве аб пачатку паўстання супраць замежных войскаў. На чале паўстання стаў Тадэвуш Касцюшка, пры ім быў створаны Галоўная нацыянальная рада. У першай буйной бітве – пры Рацлавічах – паўстанцы атрымалиі перамогу над рускімі войскамі. У красавіку перамаглі паўстанні ў Варшаве, а таксама ў сталіцы ВКЛ Вільні. 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, якім сялянам даравалася асабістая воля, скарачаліся памеры паншчыны, прызнавалася спадчыннае права сялян на апрацоўваемыя імі землі. Аднак шляхта ўсяляк сабатавала правядзенне гэтага ўніверсала ў жыццё, а ў самой Варшаве пачаліся сутыкненні паміж Галоўнай нацыянальнай радай і мяшчанамі, якія выступалі за больш радыкальныя меры.

    Між тым у чэрвені прускія войскі ўступілі ў Кракаў, а рускія – у жніўні ўзялі Вільню. У лістападзе, не вытрымаўшы націску войскаў А.В. Суворава, здалася і Варшава. 

    Спробы  рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту  ў  70 - 80-х гг. ХVІІІстагодзя.

    1. Рэфарматарская дзейнасць Антонія Тызенгаўза
 

    Спробы  рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту  ў  70 - 80-х гг. ХVІІІстагодзя напрамую былі звязаны з рэфарматарскай дзейнасцю Антонія Тызенгаўза.

    Восенню 1780 г. быў пазбаўлены ўсіх пасад і  з ганьбай пакінуў Гродна выдатны  рэфарматар і мецэнат, гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз. “У адзінае імгненне ад аднаго канца краіны да другога кожны грамадзянін страшнае імгненне адчуў,” – пісаў сведка тых падзей, польскі пісьменнік і палітык Станіслаў Сташыц. Некалькімі гадамі раней па Гродна, як вужакі, папаўзлі чуткі: Тызенгаўз бессаромна абкрадвае свайго апекуна – караля, заключае падазроныя здзелкі з замежнымі купцамі, жорстка абыходзіцца з падначаленымі рабочымі. Сярод непрыяцеляў гродзенскага старасты аказаліся не толькі шматлікія шляхцічы, у якіх па закону адабралі зямлю пасля выверкі межаў каралеўскіх эканоміяў, але і многія магнаты-кансерватары, якія баяліся, што рэформы могуць прывесці да ліквідацыі тагачаснага палітычнага і грамадскага ладу. З’яўляючыся блізкім сябрам караля, Тызенгаўз згадзіўся аберагаць казну Станіслава Аўгуста Панятоўскага, чым настроіў супраць сябе каралеўскую сям’ю. “Інфлянцкім д’яблам” называлі упраўляючага жыхары падначаленных яму эканомій, у якіх забіралі дзяцей на працу на мануфактуры або на вучобу ў школы. Пра тое, як ненавідзелі Антонія Тызенгаўза, пісаў публіцыст Мар’ян Брандыс: “Пад яго капалі з дапамогай інтрыг і даносаў. Распаўсюджваліся чуткі аб нечалавечых метадах, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах Гарадніцы”. 

    Ніхто ўжо не ўспамінаў пра той дзень, калі на каранацыйным сейме 1765 г. новы манарх Станіслаў Аўгуст Панятоўскі асабіста ўручыў Тызенгаўзу ордэн Святога Станіслава і прызначыў яго упраўляючым усіх каралеўскіх мануфактур і арандатарам каралеўскіх эканомій: гродзенскай, брэсцкай і шавельскай. Малады граф Тызенгаўз прыступіў да ажыццяўлення сваёй мары: пераўтварыць заняпалую Рэч Паспалітую ў квітнеючы край шляхам правядзення эканамічных рэформ і адкрыцця школ, тэатраў, акадэмій. Сваёй рэзідэнцыяй ён абраў Гродна.  

    Для пачатку ён паабяцаў каралю павялічыць у тры разы прыбытак ад каралеўскіх эканомій. На ўсё патрабаваліся вялікія грошы, але казна была паўпустая. Тызенгаўз угаворвае караля для ажыццяўлення новых планаў і рэформ узяць пазыку ў Галандыі памерам у 9 мільёнаў залатых пад заклад маёнткаў. Станіслаў Панятоўскі згадзіўся, і Тызенгаўз, з’яўляючыся патрыётам сваёй Радзімы, пачынае ствараць у эканамічна адсталай земляробчай краіне магутны фундамент, які засноўваўся на развіцці ўсіх галін прамысловасці. У гэты час ён атрымаў уладу, грошы і неабмежаваны давер караля.  

      Цэнтрам гаспадарчых і культурных  рэформаў стала Гарадніца –  прадмесце Гродна. У 1760-я г.  тут распачалося добра прадуманае  будаўніцтва. Адразу была спланавана  адна – даўжынёй у паўтары  вярсты – прамая вуліца з  гучнай назвай Раскоша (цяпер – вул. Э.Ажэшкі). Адначасова ўзводзіцца карчма, за ёй, паабапал вуліцы, 20 жылых дамоў для запрошаных з-за мяжы майстроў. Пра гэтыя дамы існуе легенда, згодна з якой Тызенгаўз хацеў ашукаць заезжых рамеснікаў і таму пабудаваў толькі фасадныя сцены. Калі госці пачалі працаваць у Гродне, яны, вядома, заўважылі падман, і ім нічога больш не засталося, як дабудаваць за ўласны кошт сцены. На самой справе, пры будаўніцтве г.зв. “басняцкіх дамоў” упершыню на Беларусі былі выкарыстаны некалькі тыповых праектаў. Далей, набліжаючыся да старога цэнтра, будаваліся рэстаран, дзве кухні, кузня. Ва ўсходняй частцы Гарадніцы знаходзілася вытворча-жыллёвая зона: майстэрні і мануфактуры, У цэнтры комплексу размяшчалася навучальная зона: школа верхавой язды, медыцынская акадэмія, афіцына садоўніка з дзвюма аранжарэямі, лазарэтны сад, прагулачны сад, сажалка, замест якой пазней зрабілі Швейцарскую даліну на беразе Гараднічанкі, недабудаванай засталася абсерваторыя. За 15 гадоў Тызенгаўз узвёў на Гарадніцы каля 50 будынкаў рознага прызначэння. Ён працаваў так напружана, што спаў усяго 3–4 гадзіны ў суткі. Каля новага палаца Тызенгаўза (на месцы брацкай магілы савецкіх салдат у парку), у 1772 годзе архітэктарамі Мезерам і Сака быў закладзены тэатр, ці оперхауз. Ён уяўляў сабой вялізную паўкруглую залу з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па перыметры. 22 ложы размяшчаліся ў два ярусы, былі партэр і сцэна з пяццю планамі кулісных машын для перасоўвання дэкарацый. 

    Асаблівым гонарам графа сталі заснаваныя ім у межах сучаснай тэрыторыі Гродна 17 мануфактур, якія на пачатку выпускалі ў асноўным прадметы раскошы.У гэтым праглядваецца дзелавы, рэалістычны падыход Тызенгаўза да справы: пры натуральнай гаспадарцы, калі ўсё – ад ежы да адзення – выраблялася ва ўласных сядзібах, шляхту цікавіла толькі незвычайная прадукцыя, а менавіта – каштоўныя рэчы. На прадпрыемствах, пабудаваных графам, працавала каля 1500 чалавек і столькі ж наёмных прадзільшчыкаў. Кіравалі імі прыкладна 70 вопытных майстроў, якіх Тызенгаўз запрасіў у Гродна з усёй Еўропы. Вядома, што на Гарадніцы дзейнічалі залататкацкая і суконная, палатняная і воўнавая, панчошная, гарбарная, карэтна-экіпажная, вядома, тытунёвая мануфактуры. У самым Гродна былі заснаваны прадпрыемствы па вырабу свечак, шклянога посуду, гуляльных картаў і інш. 

    Тавары  тызенгаўзскіх мануфактур большасцю  былі не горшыя за імпартныя, але з  прычыны непрадукцыйнай працы прыгонных, высокіх затрат на сыравіну, 70% якой завозілася з-за мяжы, яны мелі амаль  у два разы большы кошт.  

    Тызенгаўз імкнуўся палепшыць інфраструктуру Гродна. Будаваліся дарогі, рамантаваліся старыя гасцінцы, узводзіліся масты і плаціны. 

      Важнай часткай рэформ былі  пераўтварэнні ў асвеце і культуры. Развіццё эканомікі патрабавала  адкрыцця шэрагу школ. Магчыма,  першай такой школай стала  будаўнічая. Пазней былі адкрыты бухгалтарская школа Барановіча, школы землямераў, каморнікаў, чарчэння і малюнка. У 70-я гады ў Гродна існавала музычная школа, якая размяшчалася ў музычным флігелі (г.зв. Крывой афіцыне).  

      Сучаснікі адзначалі, што з  правінцыйнага бруднага гарадка Гродна ўсяго за 15 год ператварыўся ў буйны прамыслова-культурны цэнтр ВКЛ, які па сваім развіцці саступаў толькі Вільні. Але “эканамічны цуд” так і не адбыўся. Прычыны – як у палітычнай, так і ў эканамічнай сферах. Хаця прагрэсіўная дзейнасць графа і была неабходнай, парушыць моцныя пазіцыі феадальнага грамадства яна не магла. Папрацаваўшы некалькі гадоў, многія з новых каралеўскіх мануфактур пачалі закрывацца. Катастрафічна падаў даход з эканомій, затрымліваліся плацяжы працэнтаў па галандскай пазыцы. Пасля адстаўкі Тызенгаўза ўсе яго пасады атрымаў самы злосны вораг графа – Францішак Ржэвускі, які з 1 жніўня зачыніў усе мануфактуры, а рабочых распусціў. Пазней некаторыя з прадпрыемстваў усё ж узнавілі дзейнасць, але ў 1784 г. замежныя каралеўскія двары адмовіліся даць Станіславу Панятоўскаму крэдыты для гродзенскіх мануфактур, што азначала канец прамысловага ўздыму. “Тызенгаўз хацеў адразу ў літоўскіх пушчах квітнеючую Галандыю бачыць. Аднак тады наша зямля не была яшчэ падрыхтавана прыняць кінутыя ў яе зярняты столькіх эканамічна-палітычных благ,” – пісаў на гэты конт польскі публіцыст Выбіцкі. Нягледзячы на гэта, па Беларусі і Літве раз’ехаліся вучні тызенгаўзавых школ, адукаваныя людзі неслі ў народ новыя веды, прыёмы працы і вытворчасці. Краіна атрымала новы культурны пласт грамадства; гэта былі таленавітыя музыканты, тэатралы, прафесійныя медыкі, вытворцы, маладыя даследчыкі і навукоўцы. 

    Антоні  Тызенгаўз вучыўся ў іезуіцкай  школе пры Віленскай акадэміі, пазнаваў лацінскую мову, паэтыку, рыторыку, дыялектыку, логіку. Пасля школы яго паслалі ў Волчын - рэзідэнцыю канцлера вялікага літоўскага Чартарыйскага, каб рыхтаваўся да грамадскай службы. У гэты самы час тут знаходзіўся пляменнік Чартарыйскага Станіслаў Панятоўскі, які потым стане каралём. Аднолькавыя ўзростам, спосабам мыслення і забавамі хлопчыкі пасябравалі. Менавіта гэта сяброўства пазней паспрыяе цудоўнай кар'еры: першую пасаду (гродзенскага падстаросты) ён атрымаў яшчэ пры князі Масальскім, гродзенскім старосце і надворным літоўскім падскарбі. У 1765 годзе Тызенгаўз становіцца надворным падскарбіем літоўскім і гродзенскім старостаю.  

    "Інфлянцкі  д'ябал", як называлі Тызенгаўза, задумаў у кароткі тэрмін стварыць  у адсталай земляробчай краіне  ўсе галіны прамысловасці, якія  існуюць у іншых дзяржавах Еўропы. Для гэтага ў яго была ўлада (па сённяшняй тэрміналогіі - пасады міністра фінансаў і міністра дзяржаўных маёмасцяў), фінансы (кароль зрабіў пазыку ў 10 мільёнаў польскіх злотых у Галандыі), неабмежаваны давер караля. 

    Тызенгаўз кipaвaў брэсцкай, шавельскай i гродзенскай эканоміямі. Апошняя была самай значнай, што, відаць, пабудзіла яго зрабіць Гродна сваей рэзыдэнцыяй. Адсюль, дарэчы, было недалёка да радавога маёнтка Жалудка. Прадмесце Гродна, былая веска Гарадніца, вядомая з XVI ст., стала цэнтрам гаспадарчых i культурных рэформаў. Знойдзены два планы Гарадніцы, датаваныя каля 1780 г. Адзін план знайшла ў Цэнтральным ваенна-гістарычным apxiвe ў Маскве даследчыца А. Квітніцкая, другі - у Кабінеце гравюраў бібліятэкі Варшаўскага універсітэта apxітэктap У. Калнін. Большасць аўтараў, якія пішуць пра Тызенгаўза звяртаюцца да плана Квітніцкай, але, на наш погляд, план Калніна больш змястоўны, бо дае ўяўленне аб першапачатковай кампазіцыі ансамбля i прызначэнні асобных яго пабудоваў. У легендзе да плана шмат будынкаў маюць дзве назвы: адну - уяўную, другую - па рэальным выкарыстанні на той час.  

    Каля 1780 г. быў цалкам пабудаваны, акрамя некалькіх пакояў, палац Тызенгаўза . Ён знаходзіўся на месцы, дзе сёння  стаіць помнік на брацкай магіле савецкім воінам i партызанам у цэнтральным парку культуры i адпачынку. 

    Пабудаваны  быў i палац віцэ-адміністратара, дзе  не было, праўда, падлогі, печаў i дзвярэй. Будынак захаваўся да сёняшняга  часу, знаходзіцца па вуліцы Горкага, 2/2 i выкарыстоўваецца пад цэнтральную навукова-даследчую лабараторыю медыцынскага iнстытута.  

    На  сённяшняй плошчы Тызенгаўза знаходзіўся  яшчэ шэраг пабудоў: гасцінная афіцына, у якой цяпер размешчаны Нацыянальны apxiў РБ у Гродне, побач было закладзена памяшканне для варты, насупраць яе - тэатральная (або крывая) афіцына, побач - музычная афіцына, дзе часова у трох пакоях мясцілася варта. Не захаваліся будынкі рэзідэнцыйнай афіцыны і стайні не паказаны на плане дом лясной адмістрацыі (цяпер дом № 4б).  

    Каля  палаца Тызенгаўза сёння знаходзіцца тэатр лялек. Лічыцца, што закладзены тэатр быў y 1772г. apxiтэктарамі Mёзepaм i Caкa. 3aлa ўяўляла сабою паўкруглае памяшканне з амфітэатрам i яруснымі галярэямі па яго перыметры. Былi 22 ложы ў два ярусы, партэр i сцэна з 5 планамі кулісных машынаў для перасоўвання дэкарацыяў.  

    Усе пералічаныя будынкі, а таксама: стайні, карэтная, кладовая цяпер па вул. Дзяржынскага, 1/1). Гандлёвы склад, дзе часова знаходзіўся архіў  эканоміі, лядоўня адносяцца да адміністрацыйна-культурнай зоны Гарадніцы, у яе заходняй частцы. У цэнтральнай частцы знаходзілася навучальная зона: школа верхавой язды, медыцынская акадэмія, будынак якой меў у 1780 г. толькі сцены з дахам i камінамі, афіцына садоўніка з дзвюма аранжарэямі, лазарэтны сад, прагулачны сад (цяпер Стары парк імя Ж.-Э.Жэлібера), сажалка, замест якой зрабілі Швейцарскую даліну на беразе Гараднічанкі, абсерваторыя , якая не была пабудавана.  

    Ва  ўсходняй частцы Гарадніцы знаходзілася вытворча-жыллёвая зона. Тут былі пабудаваны будынкі, якія занялі майстэрні i мануфактуры. Асаблівую ўвагу звярнуў Тызенгаўз на эканамічныя пераўтварэнні. Спачатку ён заняўся ўпарадкаваннем каралеўскіх эканоміяў, бо абяцаў каралю павялічыць прыбыткі са сталовых маёнткаў з 300 тысяч злотых да мільёна. Старая адміністрацыя была заменена на новую з лікy cвaix людзей. Праведзена генеральнае размежаванне эканоміі ад суседніх валоданняў шляхты, якая пры былой адміністрацыі захапіла частку каралеўскіх зямель у сваю маёмасць. Развітвацца з ёю добраахвотна яна не жадала, таму была створана каралеўская камісія. Гэтыя падзei нарадзілі Тызенгаўзу шмат ворагаў i ён стаў аб`ектам першых нападаў з боку шляхты. У 1765 г. адбылася ў эканоміях аграрная рэформа: грашовая рэнта заменена адпрацовачнай. Гэта быў крок назад, якi выклікаў у 1769 г. паўстанне сялян. Для паляпшэння гаспадаркі набыў у Германii коней, у Англіі - авечак, у Галандыі - кароў. Пачалася меліарацыя, пракладваліся дарогі.  

    Асноўную  ролю у рэформах Тызенгаўза павінны  былі адыграць мануфактуры. Па падліках розных даследчыкаў іх налічвалася звыш 20. У межах сучаснай тэрыторыі Гродна намі ўстаноўлена 16 прадпрыемстваў.  

Информация о работе Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай