Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2010 в 17:03, контрольная работа
Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.
Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг.
1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы правядзення рэформ i ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу у 60-х гг. XVIII ст.
2. I i II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту у 70 - 80-х гг. XVIII ст. Канстытуцмя 3 мая 1791 г.
3. Паустанне пад кірауніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне беларускіх зямель да Расійскай Імперыі.
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права "ліберум вета", канфедэрацыя, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры.
5. Літаратура
План
5.
Літаратура
Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.
Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг. Іх вынікам было поўнае разбурэнне гарадоў і сельскай гаспадаркі, асабліва ва ўсходніх і паўночных раенах. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя паветы Беларусі. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася плошча ворыўных зямель і колькасць цяглай жывелы. Плошчы палеткаў на Беларусі скараціліся больш чым напалову. Феадалы часова ішлі на ўступкі сялянам, асабліва ва ўсходніх раенах, якія шмат пацярпелі ад вайны. Але з аднаўленнем гаспадаркі ўзмацнялася феадальная эксплуатацыя сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцяў: адпрацовачнай, грашовай і натуральнай. Асабліва цяжкае становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў. Арандатар нярэдка павялічваў павіннасці звыш ўсякіх нормаў.
У аднаўленні сельскай гаспаларкі былі зацікаўлены феадальныя ўласнікі – шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіх знаходзілася галоўнае багацце – зямля і прыгоннае сялянства. Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маенткі, якімі ен распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Падчас аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк – чынш і пашырэнне фальварка.
Грашовы аброк ужываўся часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук.
У 30-40-я гг. XVIII ст. фальваркавыя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму стала шырока практыкавацца перадача маентка ў арэнду або залог, пераважала кароткатэрміновая арэнда 1-3 гады.
У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і феадалы. Каб хутчэй узняць пусткі, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму ўздыму краіны ў цэлым.
Сялянскія надзелы дзяліліся на цяглавыя, за якія ў асноўным выконвалася паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным чынам сяляне плацілі грашовы аброк.
Паншчыну адбывалі круглы год і мужчыны і жанчыны, са сваей рабочай жывелай. Памеры яе вызначаліся з улікам магчымасці сяляніна весці сваю гаспадарку. За разглядаемы перыяд памер паншчыны павялічыўся амаль у 3 разы, дасягаючы фантастычных лічбаў 24 дні на тыдні з валокі.
Дзяржаўны падатак – падымнае – штогод уносіўся з кожнага двара. Максімальныя памеры падаткаў вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюду парушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маенткаў. Улады, што абараняла б сяляніна, не было.
Доўгія годы сяляне Крычаўскага староства вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства кіраўніцтва староства і арандатароў. Звычайныя формы барацьбы – скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцекі – вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброеннае паўстанне. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі Радзівілавых арандатароў, замест іх абралі са свайго кола. Паўстанцы разбурылі двары і падзялілі маемасць. Былі знішчаны судовыя і даўгавыя кнігі. На разгром паўстання Радзівіл накіраваў у студзені 1744 г. значны вайсковы атрад на чале з палкоўнікам Пястжэцкім, які захапіў горад, напаў на лагер паўстанцаў і разбіў сялянскае войска. Неарганізаваннасць, стыхійнасць і лакальнасць – прыкметы амаль усіх сялянскх паўстанняў, з-за якіх яны не маглі скончыцца перамогай.
Не менш моцным было паўстанне на Каменшчыне 1754-1756 гг. Хваляванні сялян ва ўладаннях віленскага капітула на Мазыршчыне пачаліся яшчэ ў 1736 г., у 1754 г. яны перараслі ва ўзброеннае паўстанне. Сяляне аказвалі сур’езнае супраціўленне. Толькі ў 1756 г. паўстанне было задушанна.
Гарады знаходзіліся ў глыбокім заняпадзе, унутраны рынак звузіўся. Было падарвана развіцце рамяства. Частка рамеснікаў, якія засталіся ў гарадах, былі вымушаны перасяляцца ў веску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў. Ва ўмовах бязладдзя феадалы рабавалі купецкія абозы, рабілі наезды на рынкі і гарады, патрабавалі ад апошніх выкупы.
З
аднаўленнем прадукцыйных сіл у
весцы паступова пачынае
Адраджэнне рамяства суправаджаецца аднаўленнем арганізацый рамеснікаў – цэхаў. Адначасова ўзрастае роля скупшчыка – пасрэдніка паміж вытворцам і рынкам.
Новае
ў эканамічным жыцці – гэта
з’яўленне мануфактурнай
У сярэдзіне XVII ст. прыкметна звузіўся памер унутраннага і знешняга гандлю. Прычынамі быў агульны заняпад гаспадаркі ў выніку шматлікіх воінаў, збядненне асноўнай масы насельніцтва, вузкасць унутраннага рынку, абмежаванні на гандаль для сялянства, памяншэнне ролі Беларусі як пасрэдніка ў расійскім знешнім гандлі.
У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Адной з прычын гэтага ажыўлення была дэмаграфічная, звязанная з хуткім ростам насельніцтва.
Другая прычына – гэта павышэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Попыт на прадукцыю сяла павялічваўся таму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў.
Трэцяя
прычына звязана з
У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маенткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх правоў.
Чацвертая прычына – гэта меры збоку дзяржавы па развіцці гандлю і сродкаў зносін.
У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, аб’ему і даўжыні. У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай уводзіць генеральную мытную пошліну, абавязковую для ўсіх, і адмяняе ўнутраныя пошліны. Меры вярхоўнай улады садзейнічалі эканамічнаму развіццю Беларусі, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Гэта праявілася ў пашырэнні фальварковай запашцы на захадзе і ў цэнтры краіны, асваенні новых зямель, узнікненне новых фальваркаў, удасканаленні агратэхнікі, росце пагалоўя хатняй жывелы, павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне таварнасці вотчынай сельскай гаспадаркі, пашырэнні яе сувязяў з рынкам.
Сялянскія павіннасці засталіся тымі ж але змяніліся іх памеры. У цэлым яны ўзраслі ў сярэднім у 1,5 раза ў параўнанні з папярэднім перыядам.
Паглыбленне
эканамічнай дыферэнцыяцыі, выкарыстанне
ў некаторых памешчыцкіх
Адрадзілася
большасць гарадскіх
Самая вялікая рамесная група – апрацоўшчыкі металаў. Гэта кавалі, слесары, залатых і сярэбранных спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхары і майстры зброевай справы. Другая група – рамеснікі па скураным вырабе. Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў паменшылася да канца XVIII ст.
На Беларусі з’явілася мануфактурная вытворчасць, заснаваная на раздзяленні працы і ручной тэхніцы. Першыя прадпрыемствы адчынялі буйныя феадалы, якія мелі магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіх маентках і танную рабочую сілу – прыгонных сялян.
Гандлевыя
аперацыі як на ўнутраным, так і на
знешнім рынку ажывіліся толькі
ў другой палове XVIII ст. Гэтаму садзейнічалі
ўзнаўленне сельскай гаспадпркі, уздым
рамеснай вытворчасці і развіцце мануфактуры,
пашырэнне таварна-грашовых адносін, паляпшэнне
сродкаў зносін. У развіцці ўнутраннага
гандлю асноўная роля належала кірмашам.
Знешні гандаль – гэта вываз традыцыйных
тавараў: збожжа, воску, меду, скару.
Першы падзел Рэчы Паспалітай.
Паводле
першага падзелу Рэчы Паспалітай
усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была
ўключаная ў склад Расійскай імперыі.
5 жніўня 1772 года Расіяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу
была падпісана канвенцыя, паводле якой
да Расіі пераходзілі цалкам Мсціслаўскае
і Інфляндскае ваяводствы, усходнія землі
Мінскага ваяводства і большая частка
Віцебскага і Полацкага ваяводстваў. У
адпаведнасці з гэтымі дакументамі Аўстрыя
атрымоўвала Галіцыю, Прусія – Памор'е
(апроч Гданьска) і частку Вялікай Польшчы.
Сейм
1773 змушаны быў ратыфікаваць дадзеныя
дамовы. У той жа час на гэтым і на наступных
сеймах былі прынятыя і рашэнні, накіраваныя
на ўнутраную стабілізацыю Рэчы Паспалітай.
Быў створаны Пастаянная рада для ажыццяўлення
функцый урада ў перыяд паміж сеймамі,
заснаванае першае ў Еўропе міністэрства
асветы – Адукацыйная камісія, выдадзены
шэраг пастаноў па пытаннях развіцця гандлю
і прамысловасці. Чатырохгадовы сойм (1788–1792)
3 мая 1791 прыняў Канстытуцыю, якая ўмацоўвала
цэнтральную выканаўчую ўладу. Выбарнасць
караля замянялася выбіральнасцю дынастыі.
Пры каралю стваралася рада «Варта законаў»,
якая складалася з прымаса і 5 міністраў,
прызначаных каралём. Кароль узначальваў
раду, меў права прызначаць біскупаў, сенатараў,
службоўцаў і афіцэраў, у выпадку вайны
здзяйсняў вярхоўнае камандаванне войскам.
Адмяняліся пасольскія інструкцыі, канфедэратыўныя
соймы і liberum veto. Рэфармавалася таксама
і судовая сістэма. Вялікай памылкай патрыятычнай
партыі сейма, якая і дабілася прыняцці
канстытуцыі, было яе зварот за падтрымкай
да Прусіі, якая імкнулася насамрэч да
далейшых падзелаў Рэчы Паспалітай.
Пры поўнай падтрымцы Расіі ў маі 1792 старашляхецкай партыяй была створаная Таргавіцкая канфедэрацыя, меўшая сваёй мэтай ліквідацыю Канстытуцыі 3 мая. Расійскія войскі, якія запрасілі канфедэраты, уступілі ў Варшаву, у выніку чаго лідэры патрыятычнай партыі змушаныя былі пакінуць краіну. Вярнуліся старыя часы. Са свайго боку, Прусія таксама ўвяла ў Польшчу свае войскі, якія занялі Гданьск і Торунь.