Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2010 в 17:03, контрольная работа
Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпаду на Беларусі.
Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1651 гг.; вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг.
1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы правядзення рэформ i ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу у 60-х гг. XVIII ст.
2. I i II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў i захавання дзяржаўнага сувернітэту у 70 - 80-х гг. XVIII ст. Канстытуцмя 3 мая 1791 г.
3. Паустанне пад кірауніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне беларускіх зямель да Расійскай Імперыі.
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права "ліберум вета", канфедэрацыя, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры.
5. Літаратура
Што
ж выраблялі на пералічаных мануфактурах?
Самыя розныя рэчы. На панчошнай - шоўковыя,
баваўняныя i ваўняныя панчохі. На суконнай
- рознае сукно i камлот (ваўняная тканіна
з дамешкам шоўкавай або баваўнянай ніткі),
якія пастаўляліся каралеўскаму двару.
На карункавай і залататкацкай мануфактуры
плялі каштоўныя карункі, выраблялі залатую
i срэбную ніткі, галуны, ордэны i рабілі
некаторыя ювелірныя вырабы. На карэтна-экіпажнай
мануфактуры працавалі сталяр з Галандыі
і адзін з найлепшых парыжскіх майстроў
экіпажаў, якога браты Бекю здолелі выцягнуць
з Бастыліі. Яны майстравалі ''экіпажы
накшталт парыжскіх".
Як
бачым, acнoўнымi таварамі тызенгаўзаўскіх
мануфактураў былi прадметы раскошы. Гэта
было невыпадкова. Падскарбі разумеў,
што пры натуральнай гаспадарцы ў салянскіх
дварах i маёнтках yласнікаў выраблялася
ўсе неабходнае: прадукты, вопратка, абутак,
прылады працы, прадметы хатняга ўжытку.
Магнаты i шляхта куплялі толькі каштоўныя
рэчы, прычым замежнага паходжання. Тызенгаўз
прапаноўваў сваё, часам лепшага гатунку,
чым імпартнае, праўда, даражэйшае з-за
высокіх цэнаў на замежную сыравіну i аплаты
працы іншаземных майстроў.
Звярнуў
увагу Тызенгаўз i на шляхі зносінаў.
Будаваліся новыя дарогі. Напрыклад, Гродна
- Беласток, абсаджаная дрэвамі, шырокая,
брукаваная, з кюветамі. Рамантаваліся
старыя гасцінцы, paбіліся насыпы, узводзіліся
масты i плаціны. Францішак Мілікант Нарвойш
тры гады расчышчаў русло Нёмана ад камянёў:
ад Гродна да Віліі было расколата або
ўзорвана каля 3 мільёнаў буйных камянёу.
Быў пабудаваны Каралеўскі (з 1846 г. Днепра-Бугскі)
канал, які дазволіў заходнім губерням
адпраўляць сваю прадукцыю да партоў Каспійскага
i Чорнага мароў.
Другой
складанай часткай рэформаў Тызенгаўза
былі пераўтварэнні ў асвеце i культуры.
Паколькі адбываўся будаўнічы бум, відаць,
адной з першых створаных школаў была
будаўнічая. Кіраваў ёю галоўны архітэктар
ВКЛ італьянец Джузепэ (Юзаф) Сака. Чатыры
''прафесары'' вучылі 11 вучняў матэматыцы
(2 гадзіны ў дзень), архітэктурнаму малюнку
(4гадзіны), рахункаводству (1 гадзіна),
каліграфіі. Заняткі ішлі з 5.00 да 20.00 з
перапынкамі па 1 гадзіне на абед i вячэру.
Сур'ёзную ўвагу ўдзялялі практыцы: 6 гадзін
вучні праводзілі каля "каменнай сцяны"
і аглядалі фабрычныя працы, а зімою працавалi
ў майстэрні на вырабе мадэляў.
Развіцце
эканомікі патрабавала адкрыцця
цэлага шэрагу школаў. Бухгалтарская школа
пад кіраўніцтвам Барановіча рыхтавала
рахмайстроў, кантралёраў, пісараў, рэгістратараў.
Яшчэ былі школы землямераў, каморнікаў,
чарчэння і малюнка.
У
1775-1781 гг. у Гродне дзейнічала медыцынская
школа (акадэмія) пад кіраўніцтвам французскага
прафесара анатоміі, хірургіі і натуральнай
гісторыі Жана-Эмануэля Жылібера (1741 -
1814). Адбылося тры выпускі ўрачоў, а пасля
адхілення Тызенгаўза яна была пераведзена
ў Вільню, дзе стала асновай фармавання
медыцынскага факультэта універсітэта.
У
1774 - 1780 гг. у Гродне існавала музычная
школа. Яна знаходзілася ў музычным флігелі
(Крывой афіцыне). У трох класах былі сабраны
музычна адораныя дзеці прыгонных сялян
i мяшчан васьмі-дзесяці гадовага ўзросту.
Акрамя агульнаадукацыйных прадметаў
(пісьмo, арыфметыка, малюнак, французская
i італьянская мовы, рукадзелле, этыкет),
ix вучылі іграць на музыкальных інструментах
(скрыпцы, флейце, фагоце, альце, трубе
i іншых), спяваць, танцаваць, нотнай грамаце,
кампазіцыі i тэорыі музыкі. Свае веды
i ўменні перадавалі вучням скрыпач i капельмайстар
Л.Сітанскі (кіраўнік школы), музыканты
i артысты капэлы, вакальнай i балетнай
труп Гродзенскага тэатра, у тым ліку італьянцы:
кампазітар i капельмайстар К.Абатэ i харэограф
Г.Пецінеці.
Тызенгаўз
планаваў адкрыць у Гродне астранамічную
абсерваторыю. Нарвойш быў пасланы ў Галандыю,
Германію, Aнглію для закупу абсталявання.
Але з адхіленнем Тызенгаўза ад працы
абставіны змяніліся i яна створана не
была. Па гэтай самай прычыне не адкрылася
Акадэмія навук, хоць была ўжо складзена
праграма, збіраліся адукаваныя людзі,
папаўняліся кнігасховішчы i натуральныя
кабінеты. Не адбыўся пераезд на Гродзеншчыну
французскага асветніка, пісьменніка
i кампазітара Жан-Жака Русо, з якім Тызенгаўз
пазнаёміўся ў Парыжы ў 1778 г. Вялікі філосаф
ужо згадзіўся ехаць у Белавежскую пушчу,
але нечаканы выпадак з палякам - авантурыстам
Вянжэвічам, які яго падмануў, сарваў пераезд.
Нямала
зpaбiў Тызенгаўз i ў галіне культуры.
У 1765 - 1780 гг. у Гродне грала капэла
- найбольш буйны i высокапрафесійны калектыў
у ВКЛ. У яго склад уваходзілі італьянскі
кампазітар i капельмайстар К.Абатэ, чэхі
Эндерле i Геранім, мясцовыя музыканты:
капельмайстар i першы скрыпач Л.Сітанскі.
Т.Вежбаловіч, Д.Пташынскі, Я.Насулевіч,
С.Швед i іншыя. У 1779 г. налічвалася 30 музыкантаў
i 7 "хлопцаў з капэлы" (вучняў). У рэпертуары
капэлы былі араторыі, ciмфонii, мессы, бытавая
музыка (серэнады, танцы, дывертысмент),
музыка да сцэнічных твораў. Напрыклад,
капэла выконвала оперу А.Грэтры "Цудоўны",
сімфонію І.Гайдэна, суправаджала камедыі
"Севільскі цырульнік" П.Бомарше,
"Вясковы балет" i "Балет пекараў"
Г.Пецінеці.
У
будынку езуіцкай калегіі Тызенгаўз
заснаваў у 1775 г. каралеўскую друкарню
i быў да 1785 г. яе арэндатарам. Відаць,
упершыню ў Рэчы Паспалітай запpaciў
ён сюды людзей, якія маглі paбіць штампы
на матрыцы i ліць літары. Адсюль бралі
ix літоўскія i варшаўскія друкарні. У гродзенскай
друкарні выдавалі падручнікі, польскія
i лацінскія малітоўнікі, рэчы дэпутатаў
гродзенскіх сеймаў, бухгалтарскія кнігі,
рэкламныя праспекты, афішы, аб'явы, бланкі.
У 1776 - 1783 г. выходзіла першая на тэрыторыі
Беларусі газета "Газета Гродзенская",
а ў 1776 - 1800 IT. - "Каляндар гаспадаркі
Літоўскай". Абодва выданні былі на
польскай мове. Выдавалася таксама арыгінальная
навукова-папулярная і мастацкая літаратура
- усяго каля 100 кніг. Напрыклад, прыгаданыя
намі "Флора Літвы" Жылібера (у 1781
г.), "Усходняя гісторыя аб задзігу"
Вальтэра (1776 г.), "Кароткі збор карфагенскай
і егіпецкай гісторыі" К.Барэцкага (1776
г.).
Aнтонi
Тызенгаўз меў характар самаўладны
i дэспатычны - да мэты iшoў простым шляхам,
не зважаў на перашкоды, вызначаўся працавітасцю
і не вычарпальнай крыніцай задумкаў.
Спаў відаць не больш як тры - чатыры гадзіны.
За пятнаццаць гадоў свайго староства
ў Гродне Тызенгаўз зрабіў многае, але
нажыў вopaгaў. Мы ўжо ведаем пра незадавальненне
шляхты, у якой забралі зямлю пасля выверкі
межаў эканоміяў. Жыхары эканоміяў, у якіх
забралі дзяцей на працу на мануфактурах,
або вучыцца у школах, называлі Тызенгаўза
д'яблам. Кансерватыўныя магнаты, старапольская
партыя, лічылі яго вар`ятам, бо баяліся,
што рэформы прывядуць да ліквідацыі тагачаснага
палітычнага і грамадскага ладу. Патрыёты
адхіліліся ад Тызенгаўза, бо бачылі яго
паслухмянай зброяй караля, чалавекам,
які выконвае для яго самую брудную палітычную
працу.
Пасля
адстаўкі Тызенгаўз, гледзячы на пагібель
сваёй працы, страціў розум, але
быў вылечаны. Памёр Тызенгаўз 31
сакавіка 1785 года ў Варшаве. Відаць,
апошнім цвіком у накрыўцы яго
труны была навіна, якая дайшла да Рэчы
Паспалітай у жніўні 1784 г. аб адмове
саксонцаў даць Станіславу Панятоўскаму
крэдыты для тызенгаўзаўскіх мануфактураў.
Злы
рок не пакідаў Тызенгаўза і пасля
смерці: спачатку ён быў пахаваны ў
фамільным склепе кармяліцкага кляштара
м.Жалудка, а потым два разы перазахаваны.
Сёння ў склепе касцёла Ўшэсця ёсць
пяць умураваных у сцяну белых мармуровых
дошак. На адной з іх надпіс: “Тут спачываюць
астанкі сяброў роду графаў Тызенгаўзаў
з XVIII ст., перанесеныя з трунаў старога
касцёла ў гэтую святыню. Вечны спакой
дай ім, Гасподзь.” Сярод гэтых астанкаў
пакоіцца і рэфарматар Антоні Тызенгаўз.
Б.
Чатырохгадовы Сойм
Чатырохгадовы
Сойм (іншая назва — Вялікі Сойм)
— вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які
адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка
1788 па 30 чэрвеня 1792 году. Сойм правёў шэраг
радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай
і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны
ў 1789 г., арганiзаванай па тэрытарыяльным
прынцыпе, павелiчэньне колькасьці войска,
частковае ўраўненьне правоў мяшчан са
шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным.
Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца
прыняцьце канстытуцыі 3 траўня.
Палітычная
сытуацыя напярэдадні
Сойму
Пасьля
першага падзелу ў 1772 годзе Рэч
Паспалітая знаходзілася пад моцным
ціскам суседніх манархій, у першую
чаргу Расеі.
Краіне
забаранялася мець войска больш за 30.000,
заключаць саюзы ці весьці войны без дазволу
Кацярыны ІІ. Палітычную сфэру рэгулявалі
«Кардынальныя правы» — дакумэнт, які
абвяшчаў непарушнымі шляхецкую вольніцу,
«ліберум вета», бязцэнзавы ўдзел шляхты
ў сойміках. Кіравала ў краіне Пастаянная
Рада — савет міністраў, дзе найвялікшы
ўплыў меў расейскі пасол.
У
1787 Расея разьвязала чарговую вайну
з Турцыяй. У гэтым жа годзе
пачалася і расейска-швэдзкая вайна.
З гэтай прычыны Кацярына ІІ дазволіла
Станіславу Аўгусту правесьці ў
Варшаве сканфэдэраваны Сойм і прыняць
на ім рашэньне аб павелічэньні войска.
Утварэньне
на Сойме некалькіх канфэдэрацый
з паслоў давала магчымасьць прымаць
рашэньні большасьцю галасоў, што нэўтралізавала
права «лібэрум вета».
Даведаўшыся
пра гэта, прускі кароль Фэрдынанд ІІ
даў загад свайму паслу ў Варшаве Бухгольцу стварыць
на будучым Сойме сваю партыю, каб перашкодзіць плянам
Кацярыны. Аўстрыя знаходзілася на той
момант у саюзе з Расеяй і ня ўмешвалася ў справы
Рэчы Паспалітай.
У
жніўні 1788 па ўсёй краіне прайшлі перадсоймавыя
соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта
пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых
выбарах перамаглі апазіцыйныя сілы (як
прапрускай, так і прарасейскай накіраванасьці),
а прыхільнікі караля засталіся ў меньшасьці.
Храналёгія
6 кастрычніка 1788 — распачалася першая кадэнцыя Сойма. Былі ўтвораныя дзьве канфэдэрацыі — польская і літоўская. Маршалкам польскай канфэдэрацыі стаў Станіслаў Малахоўскі, а маршалкам літоўскай — гэнэрал артылерыі Казімір Нестар Сапега.
12 кастрычніка 1788 — была прачытаная нота прускага пасла Бухгольца з патрабаваньнем не пачынаць вайну з Турцыяй. Гэтая нота разьбіла апазыцыю на два лягеры — прыхільнікаў прускага і расейскага двара.
24
кастрычніка 1788 — быў ухвалены
праект ліквідацыі Вайсковага
дэпартамэнту і стварэньня
9
сьнежня 1788 — замест дэпартамэнту
спраў iншаземных Пастаяннай
25 студзеня 1789 — ухвалена 10-мільённая пазыка ў замежных краінаў.
30 студзеня 1789 — зьліквідаваная Пастаянная Рада, што скампрамэтавала сябе прарасейскай палiтыкай.
26 сакавіка 1789 — Сойм ухвалiў падатак у памеры дзясятага гроша пад назвай «Ofiara wieczysta stanu rycirskiego Obojga narodow na wojsko». Гэты падатак узымаўся, як дзесяць працэнтаў з уладаньняў шляхецкiх i дваццаць працэнтаў з уладаньняў духоўных асобаў.
7 верасьня 1789 — была створана «Deputacja do poprawy formy rzadu», якая мусіла займацца стварэньнем урадавага праекту і сыстэмы ворганаў, якія прйышлі б на зьмену Пастаяннай Радзе.
24
лістапада 1789 — створаныя «цывiльна-
24
сакавіка 1790 — прыняты закон,
які выключаў дробную шляхту
з удзельнікаў павятовых
16 сьнежня 1790 — пачатак другой кадэнцыі Сойму. Пазбаўленьне чыншавай шляхты выбарчых правоў.
18
красавіка 1791 — закон аб гарадох.
Мяшчане атрымалi права
3 траўня 1791 — прыняты «Ўрадавы закон» — новая канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая ўводзіла шэраг зьменаў у жыцьцё краіны.