Адмена прыгоннага права

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Ноября 2011 в 23:12, реферат

Описание работы

Гісторыя Беларусі да другой сярэдзіны ХХ стагоддзя - гэта пераважна аграрная гісторыя. Сялянства складала абсалютную большасць беларускага насельніцтва, адыгрывала рашучую ролю ў эканоміцы краіны. Фактычны ўзровень вядзення сельскай гаспадаркі на Беларусі доўгі час заставаўся на адносна невысокім узроўні, на працягу многіх дзесяцігоддзяў гаспадарка беларускага селяніна характарызавалася захаваннем значнай колькасці перажыткаў, якія тармазілі яе далейшае развіццё. З мэтай ліквідацыі гэтых перажыткаў і павышэння ўзроўня развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ўладамі неаднаразова праводзіліся сельскагаспадарчыя рэформы: Устава на валокі 1557 г., адмена прыгоннага права 1861 г., сталыпінская аграрная рэформа, калектывізацыя і іншыя.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………………………2
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы адмены прыгоннага права……4

Рост сялянскага руху…………………………………………………………………….6

Падрыхтоўка адмену…………………………………………………………………….8

Адмена прыгоннага права………………………………………………………...……12

Уплыў рэформы на эканоміку краіны…………………………………………………15

Заключэнне……………………………………………………………………………………..20
Спіс літаратуры………………………………………………………………………………...21
Дадатак.Манифест 19 февраля 1861года……………………

Работа содержит 1 файл

РЕФЕРАТ.doc

— 229.50 Кб (Скачать)

  Для разгляду розных праектаў адмены прыгону, якія былі прапанаваны губернскмі камітэтамі, i распрацоўкі ўрадавага праекта рэформы ў пачатку 1859 г. былі ўтвораны Рэдакцыйныя кaмicii. Яны выражалі інтарэсы ўcix панскіх груповак, паміж якiмi вяліся вострыя спрэчкі. Праекты губернсіх камітэтаў Заходняй Беларусі i Віленскай агульнай кaмicii, што супярэчылі ўрадавай праграме, былі адхілены. На пасяджэнні Рэдакцыйных камісій выклікаліся асобныя прадстаўнікі ад губернскіх камітэтаў. Вынікам спрэчак былі кампрамісы, імкненне задаволіць ycix памешчыкаў. Так, жадаючы заспакоіць праціўнікаў выкупу зямлі сялянамі, Кaмicii вырашылі зрабіць гэты выкуп добраахвотным, а фактычна залежным цалкам ад волі памешчыка.

  Рэвалюцыйныя  дэмакраты адклікнуліся на гэты крок урада артыкуламi, у якіх рэзка крытыкавалі ідэю так званых добраахвотных пагадненняў. Як пicaў Чарнышэўскі ў артыкуле «Материалы для решения крестьянского вопроса», у гэтым выпадку «замест свабоднага пагаднення было б абсалютнае дыктаванне ўмоў выкупу адным бокам» i, такім чынам, адбыўся б грабеж сялян.

  Рэдакцыйныя кaмicii у свaiм праекце, з аднаго боку, прызнавалі за сялянамі права на выкуп надзелаў, якія знаходзіліся у ix карыстаніі, а з другога — давалі памешчыкам пры пэўных умовах права адразаць у сваю карысць частку сялянскай зямлі.

  Рэвалюцыйныя  дэмакраты на старонках легальнага i нелегальнага друку выступалі супраць змяншэння сялянскіх надзелаў i за передачу сялянам усёй зямль Як пicaў М. А. Серна-Салаўевіч, “права на яе набыта адвечным уладаннем i турботамі”. Ён патрабаваў вярнуць сялянам Літвы i Бeлapyci землі, якія былі адрэзаны ў ix памешчыкамі напярэдадні адмены прыгону. Права сялян на існуючыя надзелы адстойваў i Чарнышэўскі. Прычым пад «існуючым надзелам» ён разумеў усе ўгоддзі, якiмi сяляне карысталіся, уключаючы лясы i сенажаці. Рэвалюцыйныя дэмакраты называлі выкупныя плацяжы адкрытым грабяжом селяніна. Яны былі за бязвыплатную перадачу зямлі сялянам. «Колокол» 1 студзеня 1861 г. у артыкуле «На Новый год» рэзка крытыкаваў падрыхтаваную рэформу як прыгонніцкую. Расійскія рэвалюцыянеры чакалі, што адказам на яе будзе паўсюднае абурэнне сялянскіх мас, i таму ўсе сілы кінулі на падрыхтоўку сялянскай рэвалюцыі. Чарнышэускі нaпicaў адозву «Барским крестьянам от их доброжелателей поклон», у якой тлумачылася грабежніцкая сутнасць рэформы, выкрывалася палітыка самадзяржаўя, абарона iм панскіх інтарэсаў i тое зло, якое яно прыносіць народу. Чарнышэўскі заклікаў сялян рыхтавацца да паўстання за зямлю i волю i чакаць сігнала да выступления.

  Ход i змест барацьбы за новую Paciю, за адмену прыгону у гады першай рэвалюцыйнай сітуацыі паказаў, што водападзел у ей праходзіць паміж yciмi памешчыкамі, інтарэсы якіх абараняў царызм, i yciм сялянствам Расійскай iмпeрыi, ідэолагам якога з'яуляліся рэвалюцыйныя дэмакраты. Ішла барацьба вакол спосабу правядзення рэформы. «I тыя i другія адстойвалі ўмовы буржуазнага эканамічнага развіцця (не усведамляючы гэтага), але першыя — такога развіцця, якое забяспечвае максімальнае захаванне панскіх гаспадарак, панскіх даходаў, панскіх (кабальных) прыёмаў эксплуатацыі. Другія - інтарэсы такога развіцця, якое забяспечыла б у найбольшых, магчымых наогул пры даным узроўні культуры, размерах дабрабыт сялянства, знішчэнне панскіх латыфундый, знішчэнне ўcix прыгонніцкіх i кабальных прыёмаў эксплуатацыі, пашырэнне свабоднага сялянскага землеўладання". 
 
 
 
 

4.Адмена прыгоннага права 

  Усведамленне  сацыяльна-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага адставання краіны ад іншых еўрапейскіх  дзяржаў, боязь перарастання анты прыгонніцкіх настрояў у сялянскую рэвалюцыю вымусілі Аляксандра II падпісаць 19 лютага 1861 г. ухваленыя Дзяржаўнай радай Маніфест аб адмене прыгоннага права і іншыя акты (іх было 17), якія атрымалі сілу закона. У "Агульнае палажэнне" уключаліся правілы, у адпаведнасці з якімі рэформа праводзілася ва ўсіх губернях Расіі. Яно вызначала асабістыя і маёмасныя правы сялян, парадак кіравання сялянамі і выкананне імі дзяржаўных павіннасцяў, а таксама правілы аб выкупе зямлі. Становішча прыгонных сялян змянялася карэнным чынам. Яны атрымоўвалі асабістую волю, фармальную незалежнасць ад памешчыка. Былы прыгонны, у якога раней памешчык мог забраць усю яго маёмасць, а самога прадаць, закласці, падарыць, атрымоўваў не толькі магчымасць вольна распараджацца сабою, але і вызначаныя грамадзянскія правы. Селянін ад свайго імя мог звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, складаць гандлёвыя і іншыя ўгоды, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу і ў навучальныя ўстановы.

  Аднак варта мець у выгляду, што пасля  куплі зямлі, яна не пераходзіла  ад памешчыкаў не да асобнай сялянскай гаспадаркі, а да сельскай абшчыны ў цэлым, дзе і размяркоўваліся надзелы паміж сялянскімі дварамі па колькасці душ мужчынскага полу. У межах абшчыны сяляне не з'яўляліся ўласнікамі зямлі як такавымі, а былі толькі яе часовымі карыстальнікамі. У абшчыне захоўваліся правіла кругавой парукі ў дачыненні збору падаткаў, адпрацоўкі павіннасцяў, рэкруцкіх набораў і інш.

  У адпаведнасці з законам сяляне сталі  ў большай меры залежаць ад сельскай абшчыны, без згоды якой яны не маглі вольна распараджацца сваімі надзеламі і сыходзіць з вёскі. Абшчынная форма землекарыстання служыла відавочным тормазам на шляхі прагрэсу, стрымлівала працэс дыферэнцыяцыі сялянскіх гаспадарак і пранікненні рынкавых адносін у вёску.

  У той жа час рэформа 1861 г. адрознівалася нерашучасцю і непаслядоўнасцю на практыцы, імкненнем урада любымі сродкамі не ўшчаміць інтарэсаў памешчыкаў. У Беларусі рэформа праводзілася на аснове агульнага і двух мясцовых палажэнняў. На Віцебскую і Магілёўскую губерні распаўсюджвалася "Палажэнне для губерняў вялікарасійскіх, наварасійскіх і беларускіх". У гэтых губернях і паветах, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, усталёўваліся вышэйшы і ніжэйшы надзелы зямлі на душу мужчынскага полу. Вышэйшы складаў 4-5,5, а ніжэйшы - 1,3-2,8 дзесяціны зямлі. У выпадку, калі дарэформавы надзел перавышаў вышэйшы, усталяваны "Палажэннем", то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць і ў тых выпадках, калі ў памешчыкаў заставалася меней трэці акультуранай зямлі, частка сялянскіх надзелаў адрэзалася ў карысць памешчыка. Дарэчы, адрэзкі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях у выніку рэформы сяляне страцілі ад 25 да 40 % землі. З-за гэтага сялянскія дарэформавыя надзелы былі больш, чым ізноў  абноўленая вышэйшая мяжа.

    У Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях дзейнічала "Мясцовае палажэнне". Вылучэнне гэтых губерняў у асобную групу дыктавалася тым, што тут не існавала сялянскай абшчыны, а панавала падворнае землекарыстанне з фіксаванымі сялянскімі надзеламі. У сялян захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861г.

  Пры падзеле зямлі памешчыкі, натуральна, выбіралі сабе лепшыя ўчасткі. Гэта прывяло да няўяўнай цераспалосіцы панскіх і сялянскіх уладанняў. Амаль усе лясы, азёры, лепшыя сенажаці засталіся ў руках памешчыкаў. Сялянам жа надзелы вылучаліся далёка ад вёсак, часцяком на няўдобіцах, пясках, забалочаных участках. Яны пазбаўляліся сенажацяў, Вадапою для жывел і іншых угоддзяў агульнага карыстання. Словам, большасць сялян апынулася ў такім становішчы, што паспяхова весці сваю самастойную гаспадарку ім было амаль немагчыма, і яны зноў траплялі ў кабалу, залежнасць ад сваіх ранейшых спадароў. Да таго ж шматлікія тысячы дваровых, якія да рэформы служылі ў панскіх маёнтках і не мелі зямельных надзелаў, засталіся беззямельнымі і пасля рэформы.

  Сяляне  атрымалі права выкупляць сваю сядзібу, а з згоды памешчыка - і палявы надзел. У адпаведнасці з законам выкуп селянін павінен быў плаціць толькі за зямлю. Аднак кошт на яе ў Беларусі пры гэтым быў завышаны ў 3-4 разы. Неабходных для гэтага грошай у сялян, як правіла, не было, а памешчыкі жадалі атрымаць іх цалкам і неадкладна. Урад улічыла інтарэсы памешчыкаў наступным чынам: 20% сумы пры выкупе плацілі самі сяляне, а пакінутую частку - урад. Сяляне,якія станавіліся такім чынам дзяржаўнымі даўжнікамі, павінны былі выплачваць гэтую суму ўраду на працягу 49 гадоў. Прычым з улікам працэнтаў за падаванне гэтага своеасаблівага ўрадавага крэдыту. Усё гэта  цяжарам легла на сялянскія плечы. Выкупныя плацяжы збіраліся з сялян аж да рэвалюцыі 1905-1907 гг., у сувязі з якой урад змушаны быў датэрмінова адмяніць іх. Усяго сяляне да гэтага часу выплацілі сумы, у 3 разы якія перавышалі кошт атрыманай імі зямлі.

  Каб не пакінуць памешчыкаў без працоўных рук, "Палажэннямі" ад 19 лютага 1861 г. прадугледжвалася, што выкупляць свае надзелы сяляне маглі не раней чым праз 9 гадоў. Увесь гэты час яны лічыліся часоваабавязанымі і павінны былі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку грашовы падатак за карыстанне "сваім" надзелам. На перыяд часоваабавязанага стану для сялян Магілёўскай і часткі Віцебскай губерняў усталёўвалася паншчына. Яна абмяжоўвалася 40 днямі мужчынскага і 30 днямі жаночай працы ў год з вышэйшага душавога надзелу, г.зн. з 4-5,5 дзесяціны зямлі. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях усталёўваўся чынш да 3 рублёў з дзесяціны або паншчына не меней 23 дзён у год.

  Памешчыкі гублялі абсалютную ўладу над вёскай, бо прадугледжваўся новы парадак кіравання, заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Ён складаўся ў тым, што на агульным зборы сельскія жыхары абіралі старасту. На валасных зборах сельскія старасты разам з упаўнаважанымі (адзін ад 10 двароў) выбіралі валасное кіраванне, валаснога старшыні і суддзю. Валасны сялянскі суд дзейнічаў на аснове норм і традыцый звычайнага права. Да ліку галоўных абавязкаў выбарных сельскіх органаў ставіліся: расклад і збор падаткаў,  кантроль за выкананнем сялянамі сваіх павіннасцяў, рэгуляванне зямельных адносін, арганізацыя ў вёсках правапарадку. За спраўнае выкананне розных павіннасцяў і выплату падаткаў сяляне адказвалі на аснове кругавой парукі. Такая практыка захоўвалася да пачатку XX ст.

  Становішча, у якое патрапілі сяляне ў выніку рэформы, шмат у чым ім не падабалася. Яны не прынялі абвешчанай ім "волі", адмаўляліся адбываць паншчыну і іншыя павіннасці, падпарадкоўвацца распараджэнням кіраўнікоў маёнткамі. Мелі месца самавольныя вырубкі лесу і пакосы лугоў, а таксама падпалы памешчыцкіх сядзіб. Ужо ў 1861 г. адбыліся масавыя абурэнні і выступленні сялян. На працягу сакавіка-чэрвеня іх адбылося 273. Яны ахапілі 1305 вёсак. За ўвесь 1861 г. у Беларусі было зафіксавана 379 выступленняў, з якіх 125 падушана паліцыяй і войскамі . У 1862 г. адбылося 152 выступы, 78 з іх былі звязаныя з размеркаваннем зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі, прыцягненнем апошніх да цяжкіх павіннасцяў. І гэтыя хваляванні душыліся з выкарыстаннем войскаў.

  Паўстанне 1863 г. вымусіла расійскі ўрад прыняць меры, якія мелі мэтай змякчыць сацыяльна-палітычную напружанасць, не дапусціць масавага ўдзелу ў ім беларускага сялянства. Указам 1 сакавіка 1863 г. уводзіўся абавязковы выкуп сялянамі сваіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях. З 1 мая спыняліся часоваабавязаныя адносіны, сяляне перакладаліся ў разрад уласнікаў зямлі. Выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. У лістападзе 1863 г. гэты ўказ быў распаўсюджаны на Віцебскую і Магілёўскую губерні. У гэты жа час генерал-губернатар М. Мураўёў падпісаў загад аб надаванні трохдзесяціннымі зямельнымі ўчасткамі сялян, якія страцілі зямлю ў 1846-1856 гг. Тым, у каго памешчыкі аднялі зямлю ў пазнейшае час, надзелы вярталіся цалкам. Усе гэтыя меры істотна памякчылі наступствы рэформы 1861 г. у Беларусі. Яны забяспечылі хутчэйшае развіццё, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, новых вытворча-эканамічных, або, як іх прынята зваць, капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы.

  У 1867 г. быў уведзены абавязковы выкуп зямлі і для дзяржаўных сялян, якія складалі ў Беларусі каля 20% усяго сельскага насельніцтва. Яны далучаліся да разраду сялян-уласнікаў.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

  5.Уплыў рэформы на эканоміку краіны.

  К сярэдзне XIX ст. на Беларусі, якая была састаўной часткай Расійскай імперыі, крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы прыкметна абвастрыўся. Узрастаючы, прадукцыйныя сілы ўсё больш уступалі ў супярэчнасць з пануючымі феадальнымі вытворчымі адносінамі. У частцы маёнткаў прымянялі ўдасканаленыя прылады і сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі рацыянальныя формы земляробства з травасеяннем і пасевамі тэхнічных культур, пашыралі скарыстанне наёмнай, галоўным чынам прымусовай, працы. Раслі таварнасць панскай гаспадаркі і панскае прадпрымальніцтва, назіраліся сацыяльнае расслаенне сялянства, узмацненне адыходніцтва. Развівалася прамысловасць, з'явіліся капіталістычныя прамысловыя прадпрыемствы, заснаваныя на вольным найме рабочай сілы. У нетрах феадалізму ішоў працэс фарміравання новага, капіталістычнага ўкладу, не сумяшчальнага з прымусовай працай прыгонных сялян з уласцівай ей руціннай тэхнікай.

  Рост  таварнай прадукцыі панскай гаспадаркі, асабліва пашырэнне вытворчасці збожжа на продаж, прывёў да павелічэння плошчы фальварковай (панскай) ворнай зямлі Яна пашыралася не толькі за кошт аблогі ,пусткаў, асваення няўдобіцы, але і у выніку захопу сялянскіх угоддзяў. Узмацнілася паншчынная эксплуатацыя і абеззямеленне сялянства. Інвентарная рэформа у заходніх губернях у сярэдзіне 40—50-х гадоў, накіраваная на некаторае абмежаванне панскага свавольства шляхам нарміравання павіннасцей, не была завершана і ў цэлым не аблегчыла становішча панскіх сялян. Узмацненне феадальна-прыгонніцкага прыгнёту выклікала рэзкае абвастрэнне класавай барацьбы на вёсцы.

  Такім чынам, на Беларусі, як і ва ўсёй краіне, выспявалі неабходныя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы для адмены прыгону. У. I. Ленін зазначаў, што памешчыкаў прымусіла ўзяцца за рэформу «сіла эканамічнага развіцця, якая уцягвала Расію на шлях капіталізму. Памешчыкі-прыгоннікі не маглі перашкодзіць росту таварнага абмену Расіі з Еўропай, не маглі ўтрымаць старых форм гаспадаркі, што разбуралася.

Информация о работе Адмена прыгоннага права