Адмена прыгоннага права

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Ноября 2011 в 23:12, реферат

Описание работы

Гісторыя Беларусі да другой сярэдзіны ХХ стагоддзя - гэта пераважна аграрная гісторыя. Сялянства складала абсалютную большасць беларускага насельніцтва, адыгрывала рашучую ролю ў эканоміцы краіны. Фактычны ўзровень вядзення сельскай гаспадаркі на Беларусі доўгі час заставаўся на адносна невысокім узроўні, на працягу многіх дзесяцігоддзяў гаспадарка беларускага селяніна характарызавалася захаваннем значнай колькасці перажыткаў, якія тармазілі яе далейшае развіццё. З мэтай ліквідацыі гэтых перажыткаў і павышэння ўзроўня развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ўладамі неаднаразова праводзіліся сельскагаспадарчыя рэформы: Устава на валокі 1557 г., адмена прыгоннага права 1861 г., сталыпінская аграрная рэформа, калектывізацыя і іншыя.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………………………2
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы адмены прыгоннага права……4

Рост сялянскага руху…………………………………………………………………….6

Падрыхтоўка адмену…………………………………………………………………….8

Адмена прыгоннага права………………………………………………………...……12

Уплыў рэформы на эканоміку краіны…………………………………………………15

Заключэнне……………………………………………………………………………………..20
Спіс літаратуры………………………………………………………………………………...21
Дадатак.Манифест 19 февраля 1861года……………………

Работа содержит 1 файл

РЕФЕРАТ.doc

— 229.50 Кб (Скачать)

  У перадрэформенныя гады сялянскі пратэст супраць прыгонніцтвп прымаў разнастайныя формы. Па-ранейшаму шырокае распаўсюджанне мелі калектыўныя прашэнні на царскае імя.у многіх выпадках сяляне пераходзілі да адкрытага непадпарадкавання памешчыкам і актыўнай барацьбы за неадкладную ліквідацыю прыгону і звязаных з ім павіннасцей. Яны аказвалі супраціўленне ўладам і панскай адміністрацыі.

  Своеасаблівым пратэстам  супраць прыгоннага права  з'явіўся ўдзел сельскага насельніцтва ў руху за цвярозасць. На сялянскіх  зборах прымаліся рашэнні супраць  адкупной сістэмы на продаж гарэлкі, спіцця насельніцтва, аб байкоце піцейных  устаноў.

  У гады рэвалюцыйнай сітуацыі атрымала распаўсюджанне і такая форма  руху ,як масавыя ўцёкі з маёнткаў. Сяляне без дазволу ўладальніка  адпраўляліся на будаўніцтва чыгунак і фабрык.

  Аднак узровень барацьбы на вёсцы вызначалі  не гэтыя пасіўныя формы супраціўлення, а пераход сялян да такіх актыўны дзеяннеў, як масавае адмаўленне ад выканання распараджэнняў фальварковых упраўленняў і мясцоовых улад, ад выканання павіннасцей на карысць памешчыкаў. Усё часцей сяляне падпльвалі панскія маёнткі, забівалі іх уладальнікаў і асабліва ненавісных прадстаўнікоў панскай адміністрацыі. Усе гэтыя формы барацьбы разам са штодзённымі шматлікімі,што не паддаюцца ўліку, акцыямі, накіраванымі супраць панскай ўласнасці (патравы, высечкі лесу і г.д.), стваралі напружанае становішча на вёсцы. Прычым у большасці выступленняў некалькі форм барацьбы перапляталіся паміж сабой, выклікаючы да жыцця адна другую. На Беларусі, паводліняпоўных данх, у 1858-1860гг. Было зафіксавана 19 калектыўных выпадкаў адмовы ад паншчыны, 17— непрызнання панскіх улад, 17 – групавых уцёкаў з маёнткаў, 3 – забойствы памешчыкаў, 2 – напады на сядзібы, 2 выпадкі калектыўных высечак панскіх лясоў.

  Найбольш  распаўсюджаннай была адмова сялян ад выканання паншчыны. У сувязі з чаканнем хуткай волі сяляне многіх маёнткаў пераставалі выходзіць на паншчыну. Аб масавых адмовах выконваць гэту павіннасць паведамлялі мясцовыя ўлады з Копыльскага павета Магілёўскай губ., Мазырскага і Бабруйскага паветаў Мінскай губ., Вілейскага і Дзісенскага паветаў Віленскай губ. і шэрагу іншых.

  Пры арышце кіраўнікоў выступленняў сяляне нярэдка спрабавалі сілай вызваліць  іх, як гэта было у в. Старынкі Мінскага павета. Па дарозе ў мінскую турму  на канвой напаў натоўп мужчын, жанчын і дзяцей і адбіў арыштаваных.

  Вопыт барацьбы  паступова прыводзіў  сялян да ўсведамлення неабходнасці аб’яднання не толькі ў маштабах аднойвёскі, усяго маёнтка, а нават і некалькіх суседніх маёнткаў. Для Беларусі канца 50-х гадоў вядомы выпадкі, калі сяляне некалькіх маёнткаў выступалі супраць прыгону. У прыватнасці, вясной 1860г. у Дзісенскім павеце Віленскай губ. сяляне чатырох маёнткаў перасталіі выконваць паншчыну. Толькі прысылка дзвюх рот салдат прымусіла падпарадкоўвацца ўладам.

  Аб  упартасці барацьбы сялян свечыць пасылка не месцы хваляванняў паліцыі і салдат. Адчуваючы  сваё ўзрастаючае бяссілле пераднаціскам сялян,улады ўсё часцей у барацьбезімі сталі ўжываць ваенную сілу. На Беларусі напярэданні рэформы 1861г. кожнае чацвёртае хваляванне было падаўлена з дапамогай войск. У 1859г. 28% хваляванняў было падаўлена з дапамогай войск, у 1860г. – 26%. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3. Падрыхтоўка адмены прыгону

  Істотнай  прыкметай рэвалюцыйнай сітуацыі ў  Pacii з'явіўся i «крызіс вярхоў». «Адно прыгнечанне, — пісаў У. I. Ленін, — якое б вялікае яно нi было, не заўсёды стварае рэвалюцыйнае становішча ў краіне. Большай часткай для рэвалюцыі недастаткова таго, каб нізы не хацелі жыць, як раней. Для яе патрабуецца яшчэ, каб вярхі не маглі гаспадарыць i кipaваць, як раней».

  Па  меры таго як абвастралася становішча на вёсцы, ва ўрадзе i сярод часткі памешчыкаў расло разуменне неабходнасці палітычных перамен, у першую чаргу ліквідацыі прыгону. Спачатку узнялі пытанне аб вызваленні сялян лібералы. Яны выражалі інтарэсы той части памеснага дваранства, якая была зацікаўлена ў перабудове сваёй гаспадаркі на капіталістычнай аснове. Большасць жа памешчыкаў выступала супраць ліквідацыі прыгону. У гэтых адносінах характэрнай з'яўляецца зaпicкa памешчыка Маплёўскай губ. Сердзюкова. Ён даказваў, што народу свабода пашкодзіць i прапаноўваў толькі «палепшыць побыт сялян» шляхам заключэння добраахвотных пагадненняў паміж памешчыкамі i сялянамі аб перадачы апошнім у карыстанне зямлі за пэўныя павіннасці.

  Але i лібералы, i прыгоннікі выступалі за захаванне панскага землеўладання i самадзяржаўя.

  Абвастрэнне сялянскай барацьбы вымусіла Аляксандра II пагадзіцца з думкай аб неабходнасці вызвалення сялян. У пачатку 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт з мэтай падрыхтоўкі рэформы. Пры гэтым урад вырашыў выкарыстацца ініцыятывай дваранскіх інвентарных камітэтаў Віленскай, Гродзенскай i Ковенскай губерняў, якія выказаліся за вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці без зямлі. Такім шляхам памешчыкі бела-руска-літоўскіх губерняў спадзяваліся вызваліцца ад абавязковых інвентароў, увядзеннем якіх яны былі незадаволены. Адпаведныя хадайніцтвы ад пералічаных камітэтаў у вepacнi 1857 г. праз віленскага генерал-губернатара У. I. Назімава была накіраваны у Пецярбург.

  Адказам на прапановы памешчыкаў стаў рэскрыпт Аляксандра II на імя Назімава ад 20 лістапада 1857 г., якім дазвалялася дваранам пералічаных губерняў у спецыяльных губернскіх камітэтах распрацоўваць праекты адмены прыгону на умовах, выкладзеных урадам. Захоўваючы за памешчыкамі права на ўсю зямлю, рэскрыпт патрабаваў перадаць сялянам ix сядзібы за выкуп. Памешчыкам таксама прапаноўвалася перадаць у карыстанне сялянам за павіннасці некаторую колькасць ворнай зямлі. Для выкупу сядзіб вызначаўся пераходны перыяд да 12 гадоў. За памешчыкамі захоўвалася права вотчыннай паліцыі. 5 снежня такі ж рэскрыпт быў дадзены пецярбургскаму генерал-губернатару П. Н. Ігнацьеву, а затым разасланы начальнікам іншых губерняў з тым, каб памеснае дваранства прыступіла да распрацоукі праектаў адмены прыгону па прапанаванай урадам праграме. Камітэты павінны былі складацца выключна з прадстаўнікоу памешчыкаў.

  Прыгонніцкая сутнасць урадавай праграмы вызвалення сялян выкрывалася на старонках «Колокола» i «Современника». Герцэн i Агароў выступалі супраць прызнання памешчыкаў уласнікамі усёй зямлі i выдзялення сялянам надзелаў толькі ў карыстанне за павіннасці. Яны правільна паказвалі сапраўдную мэту выкупу сялянамі сядзіб: прымусіць сялян выкупляць асабістую свабоду i прымацоўваць ix да маёнткаў. Гэтак жа рэзка ідэю выкупу сядзібы крытыкаваў i Чарнышэўскі. Ён зазначаў, што сядзіба з'яўляецца уласнасцю селяніна, а не памешчыка i таму ніякіх выкупных плацяжоў на карысць апошняга уносіць не трэба. Аб захаваніі ўлады памешчыка на вёсцы «Колокол» пicaў, што гэта «падвоены прыгонны стан», «рабства, рабства i закончанае рабства».

  У 1858 г. у Расійскай iмпeрыi дзейнічалі 44 губернскія камітэты i 2 камicii, у якіх разгарнулася барацьба паміж групоўкамі памешчыкаў за розныя шляхі адмены прыгону. На Беларусі i ў Літве, акрамя камітэтаў у кожнай губерні, была створана яшчэ Віленская агульная камісія, задача якой складалася у абагульненні прапаноў Віленскага, Гродзенскага i Ковенскага губернскіх камітэтаў i выпрацоўцы агульнага для ix праекта. У губернскіх камітэтах былі галоўным чынам сярэднія памешчыкі, якія мелі ад 100 да 500 дзес. зямль. Паколькі пытанне аб вызваленіі сялян ад прыгоннай залежнасці было фактычна вырашана, у камітэтах вакол яго не узнікала дыскусій. У цэнтры ix увагі аказаліся такія пытанні, як надзяленне сялян зямлёй, вызначэнне павіннасцей за сядзібу i ворную зямлю, адміністрацыйнае уладкаванне сялян.

  У адпаведнасці з пануючымі сярод памешчыкаў тэндэнцыямі губернскія камітэты Беларусі i Літвы, як i Pacii у цэлым, падзяліліся на дзве неаднолькавыя трупы. Меншасць у ix выказалася за вызваленне сялян з палявой зямлёй за выкуп, за ліквідацыю вотчыннай улады памешчыкаў. Гэта частка пануючага класа імкнулася атрымаць неабходныя для перабудовы гаспадаркі грашовыя сродкі ў выглядзе выкупных плацяжоў. За абавязковы выкуп сялян не толькі з сядзібамі, але i з палявымі надзеламі выступалі i тыя памешчыкі, землі якіх былі настолькі малаўрадлівыя, што уладальнікі палічылі за лепшае пазбавіцца ад ix, атрымаць выкуп, які намнога перавышаў каштоўнасць гэтых зямель, i жыць на даход з капіталу. Такога погляду прытрымліваліся камітэты Магілёўскай i Віцебскай губерняў, а таксама памешчыкі Мазырскага i Рэчыцкага паветаў Мінскай губ., дзе пераважалі малаурадлівыя землі. Але i яны iмкнyлicя зменшыць сялянскія надзелы, вызначыць высокія павіннасці, што не адпавядалі даходнасці зямлі, г. зн. здзейсніць рэформу за кошт сялян.

  У Віленскай, Гродзенскай i частцы Мінскай губерняў землі ацэньваліся даражэй, а многія сярэднія i дробныя памешчыкі caмi кіравалі фальварковай гаспадаркай, здаючы ў арэнду толькі частку зямельных угоддзяў. У многіх маёнтках тут практыкаваўся наём парабкаў з беззямельных сялян. У сувязў з гэтым большасць памешчыкаў дадзенага рэгіёна выступала за беззямельнае вызваленне сялян, што знайшло адлюстраванне ў праектах адпаведных дваранскіх камітэтаў.

  Пры абмеркаванні пытання аб «сядзібнай аселасці» частка памешчыкаў выказалася супраць яе выкупу сялянамі. Аднак губернскія камітэты былі вымушаны свае рашэнні па гэтым пытанні узгадняць з урадавым рэскрыптам. Таму канчатковыя праекты ўcix губернскіх камітэтаў Беларусі, а таксама Віленскай агульнай кaмicii зафіксавалі права сялян на выкуп Сядзіб, але абставілі яго такімі ўмовамі, дзякуючы якім сяляне засталіся б у кабале ў памешчыкаў. Усе праекты прадугледжвалі права памешчыкаў на перанос сялянскіх сядзіб на новыя месцы, на змяшчэнне іх памераў, на вызначэнне за іх павіннасцей і выкупу, што намнога перавышалі іх вартасць і даходнасць. Фактычна ж выкуп за сядзібу, як і за ўсю надзельную зямлю, з’яўляўся платай памешчыку за асабістую свабоду сялян.

  Прэтэндуючы на захаванне ў сваіх руках  усёй зямлі маёнтка, памешчыкі Гродзенскай, Віленскай і большай  часткі Мінскай  губерняў пагаджаліся пакінуць у  карыстанні сялян за пэўныя павіннасці палявыя надзелы толькі на пераходны  перыяд. Па заканчэнні гэтага перыяду камітэты Гродзенскай і Мінскай губерняў прапаноўвалі даць сялянам права арэнды панскай ворнай зямлі на падставе добраахвотных пагадненняў  з памешчыкамі. У такіх абставінах сяляне, прымацаваныя да маёнтка выкупленай сядзібай, былі б вымушаны згаджацца з кабальнымі ўмовамі арэнды ці наймацца парабкамі ў фальваркі. У выніку памешчыкі не адчувалі б недахопу ў таннай рабочай сіле, а неабходныя для вядзення гаспадаркі сродкі атрымалі б у выглядзе арэнднай платы.

  Ад  гэтага плана грабяжу сялян па сутнасці не адрозніваліся прапановы, якія былі прынятыя Віленскім губернскім камітэтам і Віленскай агульнай камісіяй. Яны зводзіліся да таго, каб замацаваць сялян за маёнткамі шляхам перадачы ім ў карыстанне за адпрацоўкі ўчасткаў зямлі ад 5 да 20 дзес. на двор. Права на такія участкі прызнавалася толькі за сялянамі, якія мелі да рэформы не менш за 5 дзес. на двор. Астатнія прыгонныя пазбаўляліся права корыстання зямлёй, у тым ліку сядзібай. І ў гэтым выпадку памешчыкі захоўваліправа ўласнасці на ўсю зямлю і забяспечвалі сябе таннымі рабочымі рукамі. Абеззямеленыя сяляне пайшлі б у фальварак парабкам. Сяляне, якія атрымалі ў карыстанне кавалачак зямлі, вымушаны б былі рассплачвацца за яго працай на памешчыка. Абодва праекты давалі памешчыкам парва ўключаць у склад фальваркаў угоддзі, якія знаходзіліся да рэформы ў сялян, выдзяляючы замест іх па сваім меркаванні іншыя землі.

  Усе губернскія камітэты Беларусі выказаліся на карысць захавання ў маёнтках ранейшых павіннасцей. На час пераходнага  перыяду яны ўсталёўваліся ў тых жа памерах і выглядзе. Пасля яго заканчэння пытанне аб павіннасцях фактычна мог вырашыць сам памешчык.

  Памешчыкі імкнуліся адцягнуць час адмены прыгону. Таму ўсе губернскія камітэты ў краі выказаліся за максімальны  пераходны перыяд – 12 га доў. На працягу гэтага часу сяляне павінны былі заставацца на ранейшым месцы жыхарства i выконваць вызначаныя павіннасці на карысць феадала. Гэта давала памешчыкам магчымасць не рабіць карэннай ломкі гаспадаркі адразу ж пасля рэформы. Захоўвалася вотчынная улада памешчыкаў. У адпаведнасці з праектамі камітэтаў сельская грамада павінна была знаходзіцца пад кантролем памешчыка — начальніка грамады.

  Такім чынам, у ходзе абмеркавання асноў будучага вызвалення сялян памеснае дваранства Беларсі, як i ўсёй Pacii, выявіла відавочнае імкненне абараніць свае правы i прывілei на зямлю i сялян, захаваць свой уплыў на вясковае жыццё. Яны намагаліся стварыць такія ўмовы сялянскага землекарыстання, якія дазволілі б ужываць ранейшыя прыгонніцкія прыёмы эксплуатацыі.

  Рознагалоссі ў губернскіх камітэтах паміж дзвюма групоўкамі памешчыкаў не мелі прынцыповага характару. Яны былі прадстаўнікамі аднаго класа, стаялі на глебе прызнання непарушнасці правоў памешчыкаў на ўсю зямлю i спрачаліся толькі аб тым, ці «выгадней для памешчыка мець арандатара (або «адработачнага» селяніна) зусім без зямлі ці «з надзелам», г. зн. прымацаванага да месца, прывязанага кавалачкам зямлі, з якога нельга жыць i на якім прыходзіцца шукаць «заработкаў» — icцi ў кабалу да памешчыка».

  Праекты губернскіх камітэтаў падвергліся вострай крытыцы з боку pycкix рэвалюцыйных дэмакратаў, якія характарызавалі ix як «новае прыгоннае права». «3 падобнымі камітэтамі, — пicaў Агароў, — Расія будзе валачыся па гразі... 3 падобнымі камітэтамі можна дайсці да разні, таму што народ страціць цярпенне i дойдзе да развязкі знізу» . Гэтага баяўся i царызм. Абвастрэнне класавай барацьбы на вёсцы вымусіла яго адмовіцца ад cвaix першапачатковых планаў вызваліць сялян без зямлі. Галоўны камітэт па сялянскай справе, у які быў перайменаваны Сакрэтны камітэт, у канцы снежня 1858 г. прапанаваў новую праграму будучай рэформы. Апрача ліквідацыі асабістай залежнасці ад памешчыкаў i права на выкуп сядзіб, сяляне павінны былі атрымаць магчымасць выкупіць свае надзелы. Урад адмовіўся таксама ад думкі захаваць вотчынныя правы памешчыкаў. Такім чынам, новая праграма прадугледжвала не толькі асабістае вызваленне сялян, але i паступовую адмену феадальных вытворчых адносін. Яна адкрывала дарогу буржуазнаму аграрнаму развіццю.

Информация о работе Адмена прыгоннага права