Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 19:46, реферат
Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення накіравана на рашэнне актуальнай праблемы павышэння якасці адукацыі ва ўмовах вялікай колькасці інфармацыі. Асноўнымі мэтамі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення з’яўляюцца:
1) фарміраванне новага стылю мыслення, для якога характэрны адкрытасць, гнуткасць, рэфлексіўнасць; 2) развіццё такіх базавых якасцяў асобы, як крытычнае мысленне, камунікатыўнасць, крэатыўнасць, мабільнасць, самастойнасць, талерантнасць, адказнасць за ўласны выбар і вынік сваёй дзейнасці;
Урокі з выкарыстаннем актыўных форм і метадаў навучання прадугледжваюць:
- выкарыстанне калектыўных спосабаў дзейнасці: абавязкі размяркоўваюцца паміж членамі калектыва з улікам іх індывідуальных асаблівасцей і інтарэсаў. У працэсе калектыўнай работы вядзецца пошук аптымальных сродкаў узаемасувязі членаў групы, карэкцыя дзейнасці асобных вучняў, калі іх дзеянні не скаардынаваны з агульным планам калектыўнай працы;
- развіццё ўменняў і навыкаў самастойнай работы, імкненне да творчага пошуку: матэрыял, пададзены ў новай форме, успрымаецца як інфармацыя, што прымушае задумацца, зразумець і запомніць;
- зацікаўленыя
адносіны да вучэбнага
- актывізацыя дзейнасці вучняў: гэта ўжо не проста вучні, а актыўныя ўдзельнікі вучэбна-выхаваўчага працэсу;
- авалоданне
спосабамі кіравання
- станаўленне новых адносін паміж вучням і настаўнікам: вучань становіцца партнёрам педагога па творчасці ў атмасферы супрацоўніцтва і калектыўнай працы. Па-іншаму ўспрымаюць вучні свайго педагога як цікавага, граматнага, эрудыраванага чалавека, які імкнецца ўнесці разнастайнасць у складаны працэс навучання і выхавання. Гэты момант павышае цікавасць вучняў да вучэбнай дзейнасці, спрыяе ўдасканаленню прафесіяналізма педагога, яго энтузіязму і творчаму падыходу да работы;
- ацэнка дзейнасці вучняў іх сябрамі і таварышамі па вучобе: гэта ацэнка для іх часам больш значная, чым ацэнка педагога;
Асноўныя групы ўрокаў з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання
Але хочацца адзначыць, што дадзенымі метадамі і формамі нельга злоўжываць. Як ні кажыце, але гэта ў пэўнай меры гульня, і таму можна проста “загуляцца”, у той час, як нашы дзеці павінны ўмець граматна пісаць і выкладаць свае думкі. Таму многія ўрокі беларускай мовы руцінныя, рабочыя, заснаваныя на глыбокай адпрацоўцы матэрыяла. Але настаўнік можа ў такі ўрок увесці нешта новае, цікавае, на чым дзеці пераключацца, адпачнуць (змена дзейнасці) і па-новаму зірнуць на сумны прадмет.
4.4 Выкарыстанне педагагічных тэхналогій на сучасным уроку мовы.
ХХІ стагоддзе разам
з шэрагам розных пераўтварэнняў
у чалавечым грамадстве прынесла
і новае асэнсаванне працы
настаўніка. Высокія патрабаванні да
ведаў выпускніка агульнаадукацыйных
навучальных устаноў і
І сярод такіх тэхналогій апынуліся тэхналогія асобасна-арыентаванага навучання, тэхналогія поўнага засваення ведаў, інтэгральная тэхналогія, тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо, тэхналогія інтэнсіфікацыі ведаў праз выкарыстанне апорных схем, фрэймавая тэхналогія.
Адначасовае выкладанне мовы і літаратуры патрабуе ад настаўніка-філолага гнуткасці ў выкарыстанні тэхналогій, таму часцей аддаецца перавага толькі асобным тэхналагічным метадам. Так, напрыклад, логіка-сэнсавую мадэль магчыма выкарыстоўваць для рашэння дыдактычных задач самага рознага кшталту, яна ўдала кладзецца ў любую дыдактычную сістэму.
ЛСМ магчыма выкарыстоўваць:
Заключэнне
Сучаснае дзіця
– гэта дзіця свету. “Не навязвайце
свае метады навучання вашым дзецям,
бо яны нарадзіліся ў іншы час”
– гаворыцца ў адной
Вось як вучні ўяўляюць ідэальны ўрок. Менш працаваць па падручніку, пажадана, каб на ўроку адбывалася нешта цікавае: выкарыстоўваліся камп’ютарныя вучэбныя праграмы і гульні, вучэбныя фільмы, адбывалася праца ў групах і дыскусіі, ствараліся калажы і праекты, праводзіліся гульні з элементамі драматызацыі. Ім хацелася б слухаць і развучваць сучасныя песні на беларускай мове. Такім чынам, у навучэнцаў ёсць жаданні, у педагогаў ёсць магчымасці. Разам мы можам зрабіць навучанне не толькі больш эфектыўным, але і больш радасным.
Самае разумнае – прыслухацца да парадаў маленькіх беларусаў, пазбаўленых шчасця бездакорнага валодання роднай мовай. Наўрад ці яны здолеюць самастойна справіцца з псіхалагічным бар'ерам непрыняцця беларускай мовы. І мы, настаўнікі, павінны дапамагчы ім, бо ад гэтага залежыць наша «заўтра».
Ад маладога чалавека, які ўступае ў жыццё, сёння патрабуецца ўменне працаваць у групе і ў калектыве, адстойваць сваю думку, згладжваць канфлікты, адчуваць адказнасць за работу, быць мабільным, камунікабельным, гібкім у розных сітуацыях. Валоданне гэтымі ўменнямі дапаможа выпускніку ўладкавацца ў жыцці. Але вельмі важна разумець, што авалодаць названымі кампетэнцыямі можна толькі шляхам дзейнасці вучняў. Каб навучыцца ўзаемадзейнічаць – трэба ўзаемадзейнічаць.
Без сумнення, педагог
павінен арыентавацца на патрэбы
вучняў, выкліканыя запатрабаваннямі
часу, не баяцца мяняцца самому, па-новаму
пераасэнсоўваць уласную
Літаратура
1. Барановский, Д.Н. Интерактивное взаимодействие. Мотивация, креативность, исследовательский компонент // Народная асвета. 2006. №7.-С.13-15
2. Валочка, Г. Асноўныя
характарыстыкі сучаснага
3. Віслабокава, Н. Урок беларускай мовы на сучасным этапе / Н.Віслабокава // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.10-12.
4. Ермаковіч ,С.
Рыхтаваць вучня да
5. Жуковіч, М.В.
Сучасныя педагагічныя
6. Казлова , А. Камп’ютэрная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры / А.Казлова // Беларуская мова і літаратура.-2008.- № 12.-С.19-21.
7. Кныш, М. Свята жаданай сустрэчы: патрабаванні да сучаснага ўрока// Роднае сло ва. 2005. №1.-С.24-25
8. Марук, І. Імкнуцца
быць крэатыўнай асобай / І.Марук
// Беларуская мова і літаратура.-
9. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей устаноў , якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі); пад рэдакцыяй М.Г.Яленскага.-Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007.
10.Секреты урока /сост. Т.Е. Заводова – Мн.: Красико-Принт, 2007