Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 19:46, реферат
Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення накіравана на рашэнне актуальнай праблемы павышэння якасці адукацыі ва ўмовах вялікай колькасці інфармацыі. Асноўнымі мэтамі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення з’яўляюцца:
1) фарміраванне новага стылю мыслення, для якога характэрны адкрытасць, гнуткасць, рэфлексіўнасць; 2) развіццё такіх базавых якасцяў асобы, як крытычнае мысленне, камунікатыўнасць, крэатыўнасць, мабільнасць, самастойнасць, талерантнасць, адказнасць за ўласны выбар і вынік сваёй дзейнасці;
Тэхналогія развіцця
крытычнага мыслення накіравана на рашэнне
актуальнай праблемы павышэння якасці
адукацыі ва ўмовах вялікай колькасці
інфармацыі. Асноўнымі мэтамі тэхналогіі
развіцця крытычнага мыслення з’яўляюцца:
1) фарміраванне новага стылю мыслення,
для якога характэрны адкрытасць, гнуткасць,
рэфлексіўнасць; 2) развіццё такіх базавых
якасцяў асобы, як крытычнае мысленне,
камунікатыўнасць, крэатыўнасць, мабільнасць,
самастойнасць, талерантнасць, адказнасць
за ўласны выбар і вынік сваёй дзейнасці;
3) фарміраванне культуры чытання, якая
ўключае ў сябе ўменне арыентавацца ў
крыніцах інфармацыі, адэкватна разумець
прачытанае, ацэньваць новыя веды, рабіць
вывады і абагульненні;
4) стымуляванне самастойнай пошукавай
творчай дзейнасці.
Рэфлексія (разважанне) з’яўляецца апошнім этапам тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, на якім у вучняў фарміруецца асабістая думка, адносіны да вывучанага матэрыялу, прыводзяцца ў сістэму новыя веды па тэме.
На этапе рэфлексіі
настаўнік з класам можа (пры неабходнасці)
закончыць запаўняць
Дапамагае вучням свабодна і адкрыта думаць па любой тэме на этапе рэфлексіі метадычны прыём «Складанне кластара», ці проста «Кластар». Яшчэ яго можна назваць і «Павучок», бо слова «кластар» запазычана з французскай мовы, што ў перакладзе абазначае «прамень, пучок, сузор’е» і ў гатовым выглядзе нагадвае абрысы павука. Гэта сапраўды нелінейная форма асэнсавання, якая патрабуе ад малодшых школьнікаў вызначыць толькі тыя структурныя элементы ў інфармацыі, якія даюць магчымасць сістэматызаваць ужо набытыя веды па вывучанай тэме. Кластар – гэта графічная форма (схема) адлюстравання вывучаемага ці вывучанага матэрыялу, з дапамогай якой можна лёгка і эфектыўна паказаць сэнсавыя межы пэўнай інфармацыі. Са складаннем кластара вучні лёгка спраўляюцца. Асабліва не ўзнікае праблем, калі настаўнік хоць адзін раз пакажа ход сваіх разважанняў і вывадаў на дошцы ў форме графічнай апорнай табліцы: спачатку ў цэнтры запісваецца галоўнае слова-паняцце; затым ад яго ў розныя бакі адыходзяць стрэлкі-прамяні з фіксацыяй іншых тэрмінаў, ад якіх у сваю чаргу стрэлкі могуць адгаліноўвацца і далей. Выгляд элементаў кластара можа быць разнастайным: у форме кружкоў, квадрацікаў, ромбаў, зорак, кветак, шаблонаў, авалаў, абрысаў фігур і г.д.
Прыём кластара можна
выкарыстаць таксама для
2) працягваць працу, пакуль не скончыцца
час ці не вычарпаюцца ідэі; 3) паспрабаваць
пабудаваць як мага больш сувязяў. Не рухацца па
загадзя вызначаным плане. Намі таксама
выпрацаваны рэкамендацыі для настаўнікаў
пачатковых класаў па працы з кластарамі:1)
ацаніце тэкст, з якім будзеце працаваць.
Ці патрэбна ў даным выпадку разбіўка
на "гронкі"? Ці можна вылучыць у тэксце
вялікія і малыя сэнсавыя адзінкі?; 2) дапамажыце
вучням, калі ў іх узнiклi сумненні, вылучыць
сэнсавыя адзінкі пры дапамозе пытанняў,
ключавых слоў ці фраз; 3) агучце кластары.
Хай кожная група вучняў зробіць прэзентацыю
сваіх запісаў; 4) абавязкова неабходна
ўстанаўлiваць сувязі паміж "галінкамі"
атрыманай "гронкі" і растлумачыць
іх; 5) калі вы хочаце спыніцца на якім-небудзь
сэнсавым блоку, папрасіце зрабіць гэту
галінку больш яркай.
Сістэма кластараў дазваляе ахапіць вялiкi аб’ём інфармацыі. У далейшай працы, аналізуючы атрыманы кластар як "поле ідэй", варта канкрэтызаваць накірункі развіцця тэмы. Магчымыя наступныя варыянты: 1) узбуйненне ці дэталізацыя сэнсавых блокаў (па неабходнасці); 2) вылучэнне некалькіх ключавых аспектаў, на якіх будзе засцяроджана ўвага.
"Шэсць
капелюшоў мыслення". Гэты прыём выкарыстоўваюцца
на стадыі рэфлексіі пры падвядзенні вынікаў
працы на ўроку. Кожнаму вучню прапануецца
абраць адзiн з капелюшоў па колеры. Колер
капелюша паказвае на асноўныя моманты,
якія неабходна асэнсаваць і абагульніць.
Чырвоны капялюш прадугледжвае выражэнне
сваіх пачуццяў, без тлумачэння прычын
іх узнікнення. Белы – пералік фактаў. Чорны– выяўленне
недахопаў і іх абгрунтаванне (негатыўнае
мысленне). Жоўты –пазітыўнае мысленне:
што было добрага і чаму. Вучні, якія абралі
зялёны капялюш, шукаюць адказы на пытанне,
дзе і як можна выкарыстоўваць вывучаны
матэрыял. Сіні капялюш прадугледжвае
агульны, філасофскі вывад. Вучняў
Паняційна-тэрміналагічная карта. Даная стратэгія дазваляе вучням больш актыўна ўключыцца ў працэс фарміравання і асэнсавання паняццяў. Вучням прапануюцца некалькі паняццяў і вызначэнняў да іх. Неабходна прачытаць іх, вылучыць у іх адметныя прыметы і пераказаць сваімі словамі. Пры працы з паняційна-тэрміналагічнай картай мэтазгодна выкарыстоўваць прыём "Тоўстыя і тонкія пытанні" для больш эфектыўнага засваення вывучаемых паняццяў.
Прыём «Напісанне сінквейна». У перакладзе з французскага слова «сінквейн» азначае верш, які складаецца з пяці радкоў. Сінквейн пішацца па вызначаных правілах. У чым сэнс гэтага метадычнага прыёму? Складанне сінквейна патрабуе ад вучняў у кароткіх выразах рэзюмаваць вучэбны матэрыял, інфармацыю. Гэта форма свабоднай творчасці, але па вызначаных правілах. Правілы напісання сінквейна такія: на першым радку запісваецца адно слова – назоўнік. Гэта і ёсць тэма сінквейна; на другім радку трэба напісаць два прыметнікі, якія раскрываюць тэму сінквейна; на трэцім радку запісваюцца тры дзеясловы, якія апісваюць дзеянні, што адносяцца да тэмы сінквейна; на чацвёртым радку размяшчаецца цэлы выраз, сказ, які складаецца з некалькіх слоў і з дапамогай якога вучань выказвае свае адносіны да тэмы; апошні радок – гэта слова-рэзюме, якое дае новую інтэрпрэтацыю тэмы, дазваляе выказаць да яе асабістыя адносіны.
Знаёмства з сінквейнам
праводзіцца па наступнай схеме:
1) тлумачацца правілы напісання
сінквейна; 2) у якасці прыкладу прыводзіцца
некалькі сінквейнаў; 3) прапануецца
тэма сінквейна; 4) фіксуецца час
на гэты від працы;
5) заслухоўваюцца варыянты сінквейнаў.
Выкарыстанне данай стратэгіі дапамагае ўзбагаціць i пашырыць актыўны слоўнік дзіцяці; дазваляе кожнаму вучню адчуць сябе творцам i філосафам; рыхтуе вучняў да сціслага пераказу; дазваляе ў лаканічнай форме выразіць iдэю твора.
Сінквейны вельмі карысныя ў якасці інструмента для сінтэзу i абагульнення складанай інфармацыі; сродку ацэнкі слоўнікавага запасу вучняў; сродку творчай самарэалізацыі.
Выкарыстанне сінквейна на
Маці
клапатлівая, ласкавая
любіць, песціць, галубіць
Я люблю сваю матулю.
Цеплыня.
Такім чынам, на стадыі
рэфлексіі вучні: па-першае, cі
Праект
па рэалізацыі тэхналогіі “Развіццё навыкаў
крытычнага мыслення праз чытанне i пісьмо”
Распрацавала: Зацверджаны |
Праект
па рэалізацыі тэхналогіі
“Развіццё навыкаў крытычнага мыслення
праз чытанне i пісьмо”
Выканаўцы: дырэктар Установы адукацыі
“Дзяржаўнай
агульнаадукацыйнай сярэдняй школа №
3 г. Нясвіжа”
А.В. Мяленька,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
І.К.Яшчанка; настаўнікі рускай мовы i літаратуры,
беларускай мовы i літаратуры.
I. Абгрунтаванне
выбару тэмы
Хуткія перамены, якія адбываюцца ў сучасным
свеце, робяць неабходным фарміраванне
новага тыпу мыслення, для якога характэрны
адкрытасць, гнуткасць, рэфлексіўнасць,
асэнсаванне ўнутранай мнагазначнасці
пазіцый i пунктаў гледжання, альтэрнатыўнасці
прымаемых рашэнняў. Праблемы, якія паставіць
жыццё, можа пераадолець такая асоба, у
якой развітыя наступныя якасці:
Час патрабуе i ўмення свабодна арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы. Падчас правядзення ўнутрышкольнага кантролю ў адукацыйным працэсе былі выяўлены наступныя праблемы:
Праблемы магчыма вырашыць
пры змяненні стратэгіі навучання.
Як сведчыць вопыт работы настаўнікаў
розных краін свету, гэта дазволіць
зрабіць работа па ўкараненні сучаснай
універсальнай тэхналогіі развіцця
крытычнага мыслення праз чытанне i пісьмо.
Вынікі апытвання педагогаў сведчаць
аб гатоўнасці ix да выкарыстання ў практыцы
работы тэхналогіі развіцця крытычнага
мыслення праз чытанне і пісьмо.
ІІ. Мэта: Забеспячэнне
развіцця крытычнага мыслення сродкамі
інтэрактыўнага ўключэння вучняў у адукацыйны
працэс; стварэнне ўмоў для фарміравання
суб'ектных адносін паміж настаўнікамі
i вучнямі.
IІІ. Задачы:
ІV. Этапы інавацыйнага
праекта
Праект разлічаны на 3 гады (кастрычнік
2011 года - чэрвень 2014 года)
1. Падрыхтоўчы этап (2011/2012 навучальны год)
Мэта: стварэнне комплексу ўмоў, якія забяспечаць эфектыўнасць i якасць рэалізацыі адукацыйнай мадэлі “Развіццё крытычнага мыслення праз чытанне i пісьмо”.
№ п/п |
Змест работы |
Тэрміны |
Адказныя |
Форма рэалізацыі | |
1. |
Вызначэнне класаў для работы па праекце, пачатак рэалізацыі праекта |
Кастрычнік |
Дырэкцыя |
Загад | |
2. |
Размеркаванне абавязкаў паміж удзельнікамі рэалізацыі педагагічнага праекта |
Кастрычнік |
Дырэкцыя |
Загад | |
3. |
Курсавая падрыхтоўка настаўнікаў |
Май |
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце |
||
4. |
Вывучэнне інструктыўна- метадычных матэрыялаў з настаўнікамі |
Верасень-кастрычнік |
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце |
Нарада | |
5. |
Азнаямленне бацькоў i вучняў з сутнасцю працы па методыцы "Развіццё навыкаў крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо” (РКМЧП) |
Кастрычнік-лістапад |
Удзельнікі рэалізацыі праекта |
Бацькоўскія сходы, класныя гадзіны | |
6. |
Вывучэнне публікацый па тэме |
На працягу года |
Удзельнікі рэалізацыі педагагічнага праекта |
Праблемны семінар | |
7. |
Вывучэнне вопыта работы школ, якія працуюць па рэалізацыі праекта (Нясвіжскай гімназіі, ДУА “СШ № 1 г.Нясвіжа”) |
На працягу года |
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце |
Наведванне ўстаноў адукацыі |
8. |
Дзейнасць педагогаў па праектаванню методыкі РКМЧП |
На працягу года |
Удзельнікі рэалізацыі педагагічнага праекта |
Правядзен-не ўрокаў |
9. |
Вызначэнне формаў унутрышкольнага кантролю, формаў справаздачнасці, аналізу i афармлення атрыманых вынікаў, формаў карэкцыі i шляхоў пераадольвання цяжкасцей у рэалізацыі праекта |
Кастрычнік |
Праграма адзначаных мерапры-емстваў | |
10. |
Фарміраванне партфоліа педагогаў, удзельнікаў рэалізацыі праекта |
На працягу года |
Удзельнікі рэалізацыі педагагічнага праекта |
|
11. |
Фіксацыя дасягненняў, недахопаў (назіранне, наведванне ўрокаў, анкетаванне) |
На працягу года |
Дырэкцыя і экспертная група |
Нарады пры дырэктары |
12. |
Вывучэнне адносін бацькоў i вучняў да работы па тэхналогіі |
Красавік |
Экспертная група |
Аналіз анкет, гутарак |
13. |
Справаздача аб выніках |
Красавік |
Намеснік дырэктара |
Педагагічны савет |