Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 19:46, реферат
Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення накіравана на рашэнне актуальнай праблемы павышэння якасці адукацыі ва ўмовах вялікай колькасці інфармацыі. Асноўнымі мэтамі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення з’яўляюцца:
1) фарміраванне новага стылю мыслення, для якога характэрны адкрытасць, гнуткасць, рэфлексіўнасць; 2) развіццё такіх базавых якасцяў асобы, як крытычнае мысленне, камунікатыўнасць, крэатыўнасць, мабільнасць, самастойнасць, талерантнасць, адказнасць за ўласны выбар і вынік сваёй дзейнасці;
2. Рэалізацыйны этап (2012/2013 навучальны год)
Мэта: Стварэнне ўмоў для рэалізацыі асноўных задач работы па праекце
№ п/п |
Змест работы |
Тэрміны |
Адказныя |
Форма рэалізацыі |
1. |
Вучоба настаўнікаў, уключаных у дзейнасць па рэалізацыі праекта |
Май, жнівень |
Намеснік дырэктара |
|
2. |
Фарміраванне творчай групы |
Верасень |
Дырэкцыя |
Загад |
3. |
Распрацоўка матэрыялаў для |
Верасень |
Метадычныя |
Анкеты |
4. |
Кантроль за вядзеннем |
На працягу года |
Экспертная група |
Нарады пры намесніку дырэктара |
5. |
Правядзенне пашыранага пасяджэння МА гуманітаранага цыклу: аналіз дасягненняў i недахопаў рэалізацыі ў правядзенні адкрытых урокаў |
Май |
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце |
Пасяджэнне МА |
6. |
Удзел у метадычных тыднях, узаеманаведванні ўрокаў з мэтай азнаямлення з тэхналогіяй настаўнікаў-прадметнікаў, вывучэння эфектыўнай педагагічнай практыкі |
Па плану работы |
Намеснік дырэктара вучэбнай рабоце, удзельнікі пед.праекта |
Нарада пры дырэктары |
7. |
Справаздача аб выніках I этапа рэалізацыі праекта |
Красавік |
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце |
Педагагічны савет |
3. Абагульняюча-аналітычны этап (2013/2014 навучальны год)
Мэта: Аналіз і ацэнка вынікаў работы па рэалізацыі праекта
№ п/п |
Змест работы |
Тэрміны |
Адказныя |
Форма рэалізацыі |
1. |
Вывучэнне, інтэрпрэтацыя і абагульненне вынікаў маніторынгу эфектыўнасці работы па методыцы РКМЧП |
ІІІ чвэрць |
Творчая |
Справаздача аб ходзе і выніках укаранення інавацыі |
2. |
Распрацоўка метадычных рэкамендацый па прымяненні тэхналогіі ва ўмовах школы |
Сакавік |
Творчая |
Метадычныя рэкамендацыі |
3. |
Афармленне праграмна- |
На працягу года |
Намеснік дырэктара |
Афармленне перадавога педагагічнага вопыту, публікацыі ў часопісах |
4. |
Абагульненне і |
На працягу года |
Метадычны савет |
Навукова-практычны семінар, метадычныя аб’яднанні |
V. Крытэрыі i паказчыкі
вызначэння якасці работы па рэалізацыі
праекта
1. Захаванне здароўя вучняў
2. Павышэнне ўзроўню матывацыі дзяцей
да вучобы
3. Сфарміраванасць навыкаў крытычнага
мыслення, культуры чытання, пісьма
4. Эмацыянальная i сацыяльная благанадзейнасць
удзельнікаў адукацыйнага працэсу
5. Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці
настаўнікаў.
VІ. Рэсурснае забеспячэнне
Нарматыўна-прававое
забеспячэнне: Инструкция об экспериментальной
и инновационной деятельности в учреждениях
образования Республики Беларусь (Постановление
Министерства образования Республики
Беларусь от 24.02.2003 год № 8).
О внесении изменений и дополнений в Инструкцию
об экспериментальной и инновационной
деятельности в учреждениях образования
Республики Беларусь Постановление Министерства
образования Республики Беларусь от 08.12.2006
год № 121).
Навукова - метадычнае забеспячэнне:
Варшавер О.А. Критическое мышление и новые
виды грамотности: Сборник. -Л.-.ЦГЛ, 2005
г.
Варшавер О.А. Стратегия и тактика учителя:
Сборник. - М.: ЦГЛ, 2005 г.
Загурская Е.Л., Шершнёва З.А., Реализация
инновационного проекта в фактической
деятельности педагога: планирование
и результативность.
Методические рекомендации в помощь учреждениям
образования, работающим в инновационном
режиме. - Мн.: ИГОИПК, 2005.
Заир - Бек СИ., Муштавинская И.В. Развитие
критического мышления на уроке. - М., Просвещение,
2004.
Селевко Г.К. Современные образовательные
технологии: Учеб.пособие. - М., 1998.
Публікацыі ў беларускіх метадычных часопісах,
у часопісе "Народная асвета" за 2004
- 2007 г.г.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ ”СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №20 ГОРАДА ОРШЫ”
АЎТАР ЛОКЦЕВА СВЯТЛАНА ВІКТАРАЎНА
Сучасны ўрок беларускай мовы: патрабаванні, падыходы, праблемы
ОРША 2012г.
Змест
Уводзіны
Асноўная частка
беларускай мовы
Вучобы як адна з праблем сучаснага ўрока
беларускай мовы
сучаснага ўрока беларускай мовы
4.1 Мультымедыйны ўрок
4.2 Кабінет беларускай мовы – сапраўдная
адукацыйная прастора
4.3 Актыўныя формы і метады навучання
4.4 Выкарыстанне педагагічных тэхналогій
на сучасным уроку мовы
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
Змены ў грамадстве, эканоміцы, палітыцы і культуры патрабуюць ад устаноў адукацыі падрыхтоўкі такога выпускніка, які будзе запатрабаваны грамадствам, здольны да самарэалізацыі, паспяховы, дзейсны ў сучасным шматпраблемным свеце. Але галоўнае – гэта павінна быць асоба з высокаразвітымі творчымі здольнасцямі, якая валодае высокамаральнымі якасцямі. Сёння істотна змяняюцца патрабаванні да ўрока роднай мовы, да яго зместу, падбору матэрыялу, методыкі правядзення. Звязана гэта з пераарыентацыі канчатковай мэты – зрабіць вучня не толькі спажыўцом (чытачом, слухачом) мовы, але і яе актыўным носьбітам.
Для большасцi вучняў нашай краiны мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Зараз узнiкла такая сiтуацыя, калi родная мова не з’яўляецца мовай дзiцячага мыслення. Навучэнцы рускамоўных школ сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры. Сярод вучняў 5-6 класаў было праведзена анкетаванне, адным з пытанняў якога было «Які прадмет табе больш за ўсё падабаецца?» Як атрымалася, толькі 6% вучняў цікавымі ўрокамі лічаць урокі беларускай мовы і толькі 4% - урокі беларускай літаратуры.
На пытанне «Чаму табе складана размаўляць па-беларуску?», вучні адказвалі па-рознаму. Але заслугоўваюць ўвагі наступныя адказы:
Адказы вучняў падымаюць сур’ёзныя праблемы:
Cучасны ўрок - гэта
адукацыйны прадукт творчай
Таму мэтай маёй работы з’яўляецца пошук рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока беларускай мовы.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
Пазнаёміўшыся з
літаратурай, я прыйшла да высновы,
што сучасны ўрок грунтуецца на пэўнай
метадалагічнай базе, таму і пачала
работу з вызначэння канцэптуальных
асноў сучаснага ўрока і
Асноўная частка
Уступленне ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» накіраваны на ўдасканальванне адукацыйнага працэсу і ставяць перад настаўнікамі шэраг складаных праблем, накіраваных на арганізацыю вучэбнай дзейнасці школьнікаў, забеспячэнне не толькі засваення сістэмы ведаў, уменняў, навыкаў, але і рэалізацыю развіваючых и выхаваўчых функцый навучання.
Правядзенне ўрока – гэта асноўны ключавы момант у педагагічнай дзейнасці кожнага настаўніка, ад якога залежыць якасць адукацыі і ўвогуле ступень навучанасці выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Урок з’яўляецца жывой клетачкай адукацыйнага працэсу. Усё самае важнае і самае галоўнае для вучня адбываецца на ўроку. Сорак пяць хвілін – гэта кавалачак жыцця настаўніка і вучняў, які можа быць пражыты яскрава, эмацыянальна, актыўна и стаць запамінальнай падзеяй. Кожны ўрок – гэта ступенька ў авалоданні вучнямі новых ведаў, у яго асабістым развіцці. Усе астатнія формы заняткаў у школе толькі дапаўняюць урокі.
Настаўнік на сучасным уроку не займае пазіцыю транслятара гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь.
Вучань на сучасным уроку - не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю.
Галоўнае ў працэсе
навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці
школьнікаў, а вынік – не пэўная
колькасць ведаў, а набытыя навыкі
самастойнай працы, праз самаадукацыю,
сфармаваны вопыт творчай дзейнасці.
Менавіта развіццёвы характар працэса
навучання з'яўляецца найгалоўнейшай
характэрнай прыкметай
На сучасным этапе многія настаўнікі шукаюць новыя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры, выкарыстоўваюць сучасныя метады и прыёмы, сродкі і тэхналогіі.
Паказчыкам прафесійнай кампетэнцыі кожнага педагога з’яўляецца веданне канцэптуальных асноў сучаснага ўрока:
Адукацыя сёння павінна адпавядаць задачам, якія стаяць перад усім нашым грамадствам – гэта, перш за ўсё, дасягненне якасці. У школе вучань атрымлівае ўменне дабываць веды і карыстацца імі, камунікатыўныя ўменні, высокія маральныя якасці.
Творчы падыход да ўрока з улікам новых дасягненняў у вобласці псіхалогіі, педагогікі, вопыт лепшых педагогаў забяспечваюць высокі ўзровень выкладання.
Мэты ўрока – гэта папярэдне запраграмаваны настаўнікам вынік, які павінен быць дасягнуты настаўнікам і вучнямі ў канцы ўрока. Правільная пастаноўка і фармулёўка мэты ў многім забяспечвае высокую эфектыўнасць урока. Менавіта мэце ўрока падпарадкоўваюцца метады і формы пазнавальнай дзейнасці вучняў, змест вучэбнага матэрыялу.
Структура ўрока павінна адпавядаць мэтам і логіцы засваення ведаў (успрыманне матэрыялу, яго асэнсаванне, запамінанне або прымяненне, абагульненне). Сучасны ўрок – гэта творчы ўрок, ён мае сваю асаблівасць, якая забяспечваецца індывідуальным стылем настаўніка, асаблівасцямі класа. Але, акрамя творчай непаўторнасці, у кожным уроку павінна праяўляцца прафесійная кампетэнтнасць настаўніка.