Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2012 в 11:05, доклад

Описание работы

Развіццю літаратурна-творчых здольнасцей вучняў неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу. З усіх форм творчасці літаратурная, славесная з’яўляецца самай характэрнай для школьнага ўзросту.

Содержание

Уводзіны 3
Раздзел І. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі ўрока беларускай мовы 5
І.1. Сачыненне – адзін з відаў працы па ўдасканаленні
творчых здольнасцей вучняў 5
І.2. Пераказ у сістэме развіцця звязнай мовы вучняў 8
І.3. Пераклад - адзін з відаў дзейнасці па развіццю мовы вучняў 11
Раздзел ІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі ўрока беларускай літаратуры 14
ІІ.1. Творчае чытанне і вывучэнне літаратурнага твора 14
ІІ.2. Пераказ на ўроках літаратуры 15
ІІ.3. Інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае
маляванне 16
ІІ.4. Сачыненні на літаратурную тэму 17
ІІ.5. Эсэ, рэцэнзія 18
ІІ.6. Водгук як маўленчы жанр 19
Раздзел ІІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі пазакласнай работы па прадмеце 21
ІІІ.1. Літаратурныя вечарыны 21
ІІІ.2. Літаратурна-музычная кампазіцыя 23
ІІІ.3. Вусныя часопісы 2
ІІІ.4. Конкурсы чытальнікаў вершаў 24
ІІІ.5. Літаратурны клуб у школе 25
ІІІ.6. Школьная газета – форма калектыўнай творчай дзейнасці 25
ІІІ.7. Канферэнцыі, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў 28
Заключэнне 29
Спіс літаратуры 30

Работа содержит 1 файл

Вопыт литаратурная творчасць.doc

— 306.00 Кб (Скачать)

     Музычнае  афармленне падчас правядзення кампазіцый патрабуе пільнай увагі. Па-першае, яго трэба з густам, з улікам тэмы падабраць, па-другое трэба зрабіць  усё, каб папярэдзіць магчымыя зрывы  на  правядзенні кампазіцыі. Неабходна не толькі своечасова ўключыць ці адключыць пэўную мелодыю, а і зрабіць так, каб яна гучала ў некаторых месцах грамчэй або цішэй і ніколі не перашкаджала чытальніку. Нечаканы абрыў мелодыі, гукавыя эфекты псуюць агульнае ўражанне, пакідаюць пачуццё незадаволенасці, нярэдка выклікаюць смех, які можа звесці да нуля намаганні выканаўцаў. 

     ІІІ.3. Вусныя часопісы

     Шырока  практыкуецца правядзенне вусных часопісаў. Звычайна вусны часопіс мае не больш 5 старонак, змест яго аб’яднаны агульнай тэмай ці праблемай. Вусны часопіс можа быць прысвечаны аднаму пісьменніку. Напрыклад, вусны часопіс ”Памножыў славу Айчыны нашай” (прысвечаны Максіму Гарэцкаму). 1-я старонка названа “Тут наш выток…”, Змест яе – дзіцячыя ўражанні, успаміны М.Гарэцкага пра родныя мясціны, сям’ю, маці. 2-я старонка – “Як я жыў без цябе?” – хвалюючы аповед пра ўзаемаадносіны з жонкай Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай, верным сябрам, вядомай пісьменіцай. 3-я старонка – “Страчана, страчана, страчана...”- пакуты і нязломнасць рэпрэсіраванага пісьменніка, незваротная, недаравальная страта чалавека, які “памножыў славу Айчыны нашай”.

     Удзячная  тэма для вуснага часопіса – “Ішла  вайна народная…”. У форме вуснага  часопіса цікава праводзіць мерапрыемства  “Паэзія – самы няўлоўны сакрэт”. 1-я старонка – “Каб пісаоіся вершы…”, тут пойдзе размова пра тое, што паэтамі нараджаюцца: прыгадваецца, як склаў свой першы верш Якуб Колас, што пісалі іншыя паэты пра “ўваходжанне ” ў свет паэзіі.  2-я старонка – “Ці ведаеш ты?” Тут прыводзяцца малавядомыя факты з жыцця і творчай дзейнасці пісьменнікаў. 3-я старонка – “Любімыя радкі”. На ёй можна прапанаваць вучням чытанне любімых вершаў, урыўкаў з вершаў. Такі від працы будзе спрыяць удасканаленню навыкаў выразнага чытання, развіццю эстэтычных патрэбаў, унутранай чуласці. Дзеці могуць самастойна  падабраць музычнае афармленне да свайго чытання, зрабіць відэапрэзентацыю, што развівае творчыя здольнасці  дзяцей. 4-я старонка – “Спявайце, юныя паэты!”, на ёй прапануецца невялікі расповед пра творчасць маладых беларускіх паэтаў або пра кігу аднаго з іх. Потым выступаюць вучні, якія самі пішуць вершы. Гэта найбольш адказны этап мерапрыемства. Важна, каб слухачы зразумелі юнага паэта, не абразілі сваімі выказваннямі, не перабілі жаданне займацца далей творчасцю. Падрыхтоўка да гэтай часткі мерапрыемства выяўляе творчыя здольнасці асобы, спрыяе іх развіццю і ўдасканаленню навыкаў напісання вершаў.

     ІІІ.4. Конкурсы чытальнікаў  вершаў

       Разнастайныя конкурсы чытальнікаў  вершаў дапамагаюць адчуць жанравыя  асаблівасці твора, вучні вымушаны параўноўваць творы, розныя паводле эмацыянальнай афарбоўкі, зразумець, як, якімі сродкамі ствараецца аўтарам настраёвая атмасфера. У выніку выразнага чытання твора ў падлеткаў узнікае жаданне авалодаць паэтыкай літаратурнай мовы, гармоніяй роднага слова. Творы беларускіх пісьменікаў для дзяцей шматфарбныя, поўныя святла і гукаў, таму развіваюць уяўленне, фантазію.

     ІІІ.5. Літаратурны клуб у школе

     Літаратурны клуб у школе – гэта сродак выхавання, развіцця самастойнасці, творчасці. Літаратурныя клубы звычайна актыўна супрацоўнічаюць з бібліятэкамі. Формы работы і структура клуба могуць быць разнастайнымі. Работа клуба аказвае інтэлектуальнае і эмацыянальнае ўздзеянне на падлеткаў, садзейнічае духоўнаму росту дзяцей.  Правядзенне літаратурна-музычных кампазіцый, сустрэча з пісьменнікамі, віктарыны, дыскусіі, прэзентацыі сваіх твораў і інш. праходзяць дэмакратычна, самадзейны характар клуба дазваляе школьніку праявіць ініцыятыву, творчасць. Асаблівую каштоўнасць тут прадстаўляюць зносіны з аднадумцамі. Да кожнага з мерапрыемстваў рыхтуюцца выставы, агляды кніг, спісы літаратуры, музычнае суправаджэнне.

     Для таго, каб дзейнасць клуба была правільна арганізавана, неабходна  ўлічваць некаторыя асаблівасці, формы  работы. Арганізацыйная структура  клуба складаецца з наступных кампанентаў:  кіраўнік, савет клуба, ініцыятыўная група, члены клуба, аб’ект уздзеяння. Кожны выконвае свае функцыі, але не ізалявана, а ва ўзаемадзеянні з іншымі. Рэгулярна праходзяць пасяджэнні членаў клуба, адбываюцца сумесныя цікавыя паездкі, экскурсіі, вучні пішуць даследчыя работы, удзельнічаюць у рабоце школьнай рэдкалегіі. Усё гэта, безумоўна, садзейнічае выкананню задачы развіцця і ўдасканалення, актыўнага творчага ўдзелу ў мерапрыемствах, што праводзяцца, развіццю імкнення да творчасці, рэалізацыі сваіх магчымасцей.

     Такім чынам, клуб прадстаўляе магчымасць самавыражэння, выпрацоўвае добры  літаратурны густ, падтрымлівае і накіроўвае першыя крокі ў індывідуальнай творчасці. 
 
 

     ІІІ.6. Школьная газета – форма калектыўнай творчай дзейнасці 

     Адной з форм калектыўнай дзейнасці па развіцці літаратурна-творчых здольнасцей з’яўляецца школьная газета. Стварэнне ўмоў для актыўнага ўключэння вучняў у сацыяльнае асяроддзе з’яўляецца галоўным накірункам школьнай газеты. Згуртаванне дзіцячага калектыву, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў, самаразвіццё, самавыражэнне асобы на аснове пазнавальнай і творчай дзейнасці. З яе дапамогай дзеці змогуць развіваць асабістую ініцыятыву, прымаць удзел у сваім жыццёвым і прафесійным развіцці. Работа над выпускамі нумароў школьнай газеты прадугледжвае непасрэдны ўдзел школьнікаў у розных сацыяльных акцыях, фарміруюцца творчыя якасці асобы, развіваецца крэатыўнасць мыслення, ствараюцца ўмовы для самарэалізацыі. Дзеці авалодваюць інфармацыйна-камп’ютарнымі тэхналогіямі, развіваюць уменні валодання вуснай і пісьмовай мовай, удасканальваюць навыкі напісання нататак, эсе, інтэрв’ю, рэпартажаў і інш.. Адбываецца фарміраванне актыўнай асобы, таго тыпу асобы, якая запатрабавана сучаным грамадствам.

     Сучасныя  тэхналогіі дазваляюць ствараць і выдаваць  школьную тыражную газету. Дзякуючы сучаснай тэхніцы магчыма надрукаваць вялікую колькасць экземпляраў. Такім чынам, газета  даступна  не толькі вучням і настаўнікам, але і бацькам.

     У наш час інфармацыя мае значную  ролю ў фарміраванні культурных і маральных нормаў паводзін у грамадстве. Школьная газета дзякуючы сваёй спецыфіцы можа фарміраваць тыя нормы і правілы паводзін у грамадстве, якія прызнаюцца і адабраюцца  бацькамі, настаўнікамі. Школьная газета зразумела вучню, бо вучнёўскі калектыў сам прымае ўдзел у яе стварэнні. Газета – сродак зносін паміж вучнямі, настаўнікамі, бацькамі, сродак інфармацыі, які дазваляе кожнаму быць далучаным да пэўных падзей,  школьны летапіс, які дазваляе зберагчы ў гісторыі школы памяць пра падзеі і асобы.

          Стварэнне на сучасным узроўні школьнай газеты  дазваляе ў комплексе вырашаць наступныя  задачы:

  • Раскрыццё творчага патэнцыялу найбольш актыўных і таленавітых вучняў, настаўнікаў, бацькоў ;
  • Аб’яднанне школьнага калектыву, сацыяльнае ўзаемадзеянне вучняў,настаўнікаў, бацькоў;
  • Праяўленне ініцыятывы з боку  вучняў, настаўнікаў, бацькоў ;
  • Стымуляванне самаадукацыі: ад паўтарэння правілаў правапісу да засваення спецыяльных камп’ютарных праграм;
  • Прадстаўленне магчымасці першай публікацыі пачынаючым паэтам і празаікам;
  • Стварэнне інфармацыйнай базы для  вучняў, настаўнікаў, бацькоў ;
  • Пашырэнне кантактаў школы з жыхарамі мікрараёна;
  • Прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей;
  • Прывіццё падлеткам цікавасці да такіх прафесій як журналіст, карэспандэнт, дызайнер,  карэктар;
  • Прывіццё любові да друкаванага слова.

     Нататкі ў школьнай газеце ўздзейнічаюць  на чатацкую аўдыторыю значна больш, чым публікацыі ў іншых выданнях.

     Па  сваёй сутнасці школьнае друкаванае выданне з’яўляецца творчай лабараторыяй. Тут на аснове самастойнай працы і практычнага вывучэння працэсу стварэння выдання  мадэліруюцца ўмовы для развіцця творчых здольнасцей школьнікаў. Ствараецца ўнікальнае творчае асяроддзе, якое дапамагае сістэматызаваць і замацаваць набытыя ўменні і навыкі, стымулюе цікавасць да развіцця інтэлектуальных здольнасцей і актыўную мабілізацыю творчых сіл.  

     Вялікае выхаваўчае значэнне мае любое школьнае выданне, яно заключаецца ў стымуляванні пазнавальнай актыўнасці вучняў, у развіцці іх самастойнасці і адказнасці за вынік работы, у фарміраванні ўмення пераадольваць цяжкасці, у прафілактыцы падлеткавых комплексаў. У працэсе работы над школьнай газетай фарміруюцца і маральныя каштоўнасці, у тым ліку, і любоў да Радзімы. 

     ІІІ.7. Канферэнцыі, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў

     Цікавымі  і неабходнымі для развіцця творчых  здольнасцей вучняў з’яўляюцца канферэнцыі, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў. Немагчыма даць падрабязныя рэкамендацыі і распрацоўкі гэтых формаў, бо іх змест ствараецца ў канкрэтных абставінах у працэсе жывога дыялога ў канкрэтнай аўдыторыі на вачах прысутных. Гэта заўсёды імправізацыя, невыпадкова вядучымі на такіх мерапрыемствах бываюць звычайна настаўнікі. Аднак аўдыторыя і самае дакладнае метадычнае майстэрства настаўніка-вядучага не забяспечаць поспеху дыспуту, канферэнцыі, калі да іх не будуць, як належыць, падрыхтаваны вучні. Напрыклад, “калі запланавана правядзенне канферэнцыі, на якой будзу абмеркавана пэўная кніга, неабходна, каб вучні абавязкова прачыталі яе, больш тага, зацікавіліся ёю. Гэта ў многім будзе залежаць ад папярэдняй гутаркі настаўніка, ад таго, як вызначыць ён мэту канферэнцыі, дыспуту, прадставіць вучням кнігу, наколькі здолее з’арыентаваць іх на самастойнае творчае асэнсаванне зместу, мастацкіх вобразаў, праблем, узнятых аўтарам. Мэтазгодна папярэдне прапанваць вучням напісаць водгук на кнігу. Гэта будзе станоўча ўплываць на арганізацыю іх мыслямоўнай дзейнасці”[12. С. 8]. Далёка не другараднае значэнне мае для поспеху канферэнцыі ці дыспуту выбар твора для абмеркавання.

     Карыстаюцца папулярнасцю вечары пытанняў  і адказаў, методыка іх правядзення даволі ранастайная. Можна распрацаваць і прапанаваць вучням адказаць на пытанні анкеты. Потым гаворка вядзецца з выкарыстаннем матэрыялу анкет. На вечарах пытанняў і адказаў карысным будзе выкарыстанне кінакадраў, слайдаў, рэпрадукцый карцін, вершаў, музычных твораў. Што тычыцца напісання сцэнарыя, то зрабіць гэта амаль немагчыма. Вечар пытанняў і адказаў заўсёды будзе вечарам-імправізацыяй. 
 
 
 
 
 

     Заключэнне

     Каб абудзіць у вучняў цікавасць да  творчасці, развіваць уменне адчуваць прыгажосць роднага слова, неабходна арганізаваць развіваючую прастору для школьнікаў. Асноўная задача настаўніка-філолага – развіццё асобы дзіцяці праз слова і творчасць. Творчую дзейнасць заўсёды адрозніваюць такія рысы як уяўленне, вобразнасць.

     У рабоце школьнага філолага недапушчальныя шаблон і трафарэт, бо пры гэтым  знікае магчымасць творчасці вучняў. Без чуласці, эмацыянальнай спагадлівасці  нельга ўстанавіць кантакт з вучнямі, стварыць той творчы настрой  і  мікраклімат на ўроку, на пазакласных занятках, без якіх  немагчыма вырашыць многія этычныя і маральныя праблемы, развіваць літаратурна-творчыя здольнасці вучняў. З дзіцяці вырасце творчая асоба толькі тады, калі педагог будзе падтрымліваць  натхненне вучняў не толькі падчас урокаў, а найбольш падчас пазакласнай работы па прадмеце .

     Сёння асабліва важна заахвочваць і  развіваць літаратурную творчасць  вучняў. На такіх занятках фарміруюцца  чытацкія якасці: эмацыянальная чуласць, вобразнае мысленне, эстэтычны густ. Такім чынам, дзеці змогуць перайсці да стварэння сваіх твораў. Наўрад ці заўтра ўсе нашы выхаванцы стануць пісьменнікамі ці журналістамі, але яны навучацца глыбока разумець літаратуру, дакладна, выразна выказваць свае думкі, бачыць не толькі цікавае, займальнае, але і ідэйнае, мастацкія, эстэтычныя вартасці, разбірацца ў тым, чым варта і чым не варта захапляцца. Актыўная пазакласная работа і прымяненне  новых педагагічных тэхналогій на ўроку таксама дапамагаюць вырашаць пастаўленую задачу – выхаванне творча арыентаванай асобы.

     Кітайская мудрасць вучыць:”Я слухаю – я забываю. Я бачу – я запамінаю. Я раблю -  я разумею”. Гэтыя словы могуць стаць арыенцірам у рабоце па развіццю літаратурна-творчых здольнасцей  вучняў сродкамі ўрокаў беларуская мовы і літаратуры і пазакласнай дзейнасці па прадмеце. 
 

    Літаратура

  1. Белая, А. I. Методыка напісання эсэ: Эсэ як жанр літаратурнай творчасці і форма самавыяўлення асобы, Беларуская мова і літаратура. 2006, № 1. С. 23-26.
  2. Ермаловіч, А. В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання: дапаможнік для настаўнікаў. Мінск, 2006. С. 194
  3. Лаўрэль, Я. М. Навучанне сачыненню тыпу апісання, Беларуская мова і літаратура. 1989. № 6-8.
  4. Лаўрэль, Я. М. Падрыхтоўка да сачынення-апісання знешнасці чалавека, 7 клас // Роднае слова, 1994. № . С. 31-36.
  5. Ляшук, В.Я. Урокі навучання сачыненням тыпу разважання / Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік / Мінск, 2002. С. 302-326.

6. Масціцкая, Р.У. Развіццё творчых здольнасцей падлеткаў пры               вывучэнні беларускай дзіцячай літартуры // Роднае слова, 2000. №4 . С. 41-42.

Информация о работе Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце