Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2012 в 11:05, доклад

Описание работы

Развіццю літаратурна-творчых здольнасцей вучняў неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу. З усіх форм творчасці літаратурная, славесная з’яўляецца самай характэрнай для школьнага ўзросту.

Содержание

Уводзіны 3
Раздзел І. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі ўрока беларускай мовы 5
І.1. Сачыненне – адзін з відаў працы па ўдасканаленні
творчых здольнасцей вучняў 5
І.2. Пераказ у сістэме развіцця звязнай мовы вучняў 8
І.3. Пераклад - адзін з відаў дзейнасці па развіццю мовы вучняў 11
Раздзел ІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі ўрока беларускай літаратуры 14
ІІ.1. Творчае чытанне і вывучэнне літаратурнага твора 14
ІІ.2. Пераказ на ўроках літаратуры 15
ІІ.3. Інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае
маляванне 16
ІІ.4. Сачыненні на літаратурную тэму 17
ІІ.5. Эсэ, рэцэнзія 18
ІІ.6. Водгук як маўленчы жанр 19
Раздзел ІІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі пазакласнай работы па прадмеце 21
ІІІ.1. Літаратурныя вечарыны 21
ІІІ.2. Літаратурна-музычная кампазіцыя 23
ІІІ.3. Вусныя часопісы 2
ІІІ.4. Конкурсы чытальнікаў вершаў 24
ІІІ.5. Літаратурны клуб у школе 25
ІІІ.6. Школьная газета – форма калектыўнай творчай дзейнасці 25
ІІІ.7. Канферэнцыі, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў 28
Заключэнне 29
Спіс літаратуры 30

Работа содержит 1 файл

Вопыт литаратурная творчасць.doc

— 306.00 Кб (Скачать)

     Адным са сродкаў развiцця ў вучняў умення лагiчна думаць i даказваць правiльнасць вылучаных палажэнняў з’яўляецца сачыненне-разважанне. Элементы разважання ёсць у любым сачыненнi.

     Сачыненне па дадзеным пачатку дае магчымасць узмацнiць элемент творчасцi, пазбаўляе шаблону ў вучнеускiх працах. Пачатак сачынення складае настаўнiк сам цi бярэ з якога-небудзь твора. Першыя фразы павiнны быць зыходным пунктам, ад якога развiваецца самастойная творчая думка школьнiкаў.

І.2. Пераказ у сістэме  развіцця звязнай мовы вучняў

   “У сiстэме развiцця звязнай мовы вучняў вялiкая роля належыць пераказам, якiя фармiруюць i ўдасканальваюць звязную мову школьнiкаў. У працэсе падрыхтоўкi i правядзення пераказаў у дзяцей выпрацоўваецца ўменне рабiць лагiчны аналiз тэксту, выдзяляць у iм галоўнае i другаснае, складаць план выказвання, дакладна перадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкi. Апрача таго, пераказы пашыраюць слоўнiкавы запас вучняў, умацоўваюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пiсьменнасць, развіваюць літаратурна-творчыя здольнасці вучняў” [ 9. С. 22 ].

    Пераказ – гэта пiсьмовая або вусная перадача сваiмi словамi чаго-

небудзь прачытанага, пачутага.

   У метадычнай лiтаратуры i ў школьнай практыцы вядомы розныя вiды пераказаў:

   1.   па адносiнах да аб’  ему зыходнага тэксту: падрабязныя, сцiслыя;

   2.   па адносiнах да зместу зыходнага тэксту: поўныя, выбарачныя, з дадатковым заданнем;

   3.   па спосабу выканання:  вусныя, пiсьмовыя;

   4.   па месцы выканання: класныя, дамашнiя;

   5.   у залежнасцi ад мэты навучання:  навучальныя,  кантрольныя;

   6.  паводле характару тэкставага матэрыялу:   апавяданне, апiсанне,  разважанне, характарыстыка.

  Для любога з гэтых вiдаў пераказаў могуць быць прапанаваны яшчэ граматыка-стылiстычныя цi граматыка–арфаграфiчныя заданнi. Пасля стараннага вывучэння тэксту для будучага пераказу настаўнiк вызначае словы, выразы i сказы, з якiмi трэба пазнаемiць дзяцей за некалькi дзён да адпаведнага ўрока. На ўроку, калi праводзiцца пераказ, разглядаюцца словы i словазлучэннi, значэнне якiх залежыць ад кантэксту (фразеалагiзмы, словы, ужытыя ў пераносным значэннi), настаўнiк тлумачыць іх ва ўступнай гутарцы да пераказу i запiсвае на дошцы. Карысна напярэдаднi пераказу арганiзаваць чытанне тэкстаў, праслухоўванне музычных твораў, прагляд кiнафiльмаў i тэлеперадач на тэму, блiзкую да тэксту пераказу.

       Пры падрабязным пераказе ставiцца задача не толькi перадаць

асноўную думку аўтара, але i захаваць паслядоўнасць тэксту,  апiсання месца, дзеючых асоб, дэталей i характэрныя выразныя сродкi мовы: аўтарскую лексiку, фразеалогiю, сiнтаксiс.

   Сцiслыя пераказы прадугледжваюць кароткую перадачу асноўнага зместу пачутага, прачытанага цi ўбачанага, выдзяленне ў тэксце галоўнага, iстотнага. Такiя пераказы лепш за ўсе пачынаюць з добра знаёмых вучням тэкстаў сюжэтнага характару, якiя лёгка расчляняюцца на асобныя, лагiчна закончаныя часткi. Тут патрабуецца захаваць не толькi асноўную думку, а таксама тыя моўныя асаблiвасцi тэксту i мастацкiя дэталi, без якiх нельга зразумець яго iдэйнай накiраванасцi i дасягнуць пазнавальна-выхаваўчых мэт.

   У выбарачным пераказе ўзнаўляецца якая-небудзь адна з «рассыпанных» у розных частках тэм зыходнага тэксту, напрыклад, апiсанне наступлення восені, якое дадзена ў тэксце, разгрупавана ў некалькiх частках. Пры такiм пераказе дзецi вучацца расчляняць тэкст i выбiраць з яго менавiта тое, што адпавядае пастаўленай мэце.

   У пераказе з творчым заданнем зыходны тэкст некалькi змяняецца, пераапрацоўваецца цi дапаўняецца звязаным па сэнсу, зыходным, але самастойным тэкстам, створаным аўтарам пераказу. У вынiку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту. Асноуная iх задача—развiццё i ўдасканаленне мастацкiх здольнасцей вучняу, у прыватнасцi ўменняў i навыкаў уключаць у пераказ характарыстыкi дзеючых асоб, апiсанне прадметаў, жывёл, людзей, абстаноўкi, пейзажу, увесцi ў тэкст пэўны эпiзод. Творчыя элементы, якiя ўключаюцца ў пераказ, павiнны арганiчна злiвацца са зместам таго, што служыць прадметам пераказу.

   Сярод пераказаў, ускладненых моўных заданнем, вылучаюцца пераказы з  лексiчным, граматычным, марфалагiчным, сiнтаксiчным,  стылiстычным i iншымi заданнямi.   Сярод пераказаў гэтай групы ў школьнай практыцы найбольш ужывальныя пераказы са зменай  асобы апавядальнiка. Вучням часта цяжка перадаць змест тэксту, напiсанага ад першай асобы. З гэтай мэтай трэба даваць невялiкiя i нескладаныя па зместу пераказы з заданнем змянiць асобу, ад iмя якой вядзецца апавяданне. Пры гэтым важна, каб вучнi не карысталiся аднымi i тымi ж асабовымi займеннiкамi, а ўжывалi замест iх iмя героя цi словы, якiя паказваюць на яго прафесiю, становiшча ў грамадстве.

     У выхавані маўленчай культуры, развіцці навыкаў самастойнага выказвання вучняў важную ролю адыгрывае вусны пераказ. “Як і пісьмовыя, вусныя пераказы бываюць розных відаў: падрабязныя (поўныя, блізкія да тэксту), сціслыя, выбарачныя, з творчым заданнем. Паводле характару тэкставага матэрыялу яны могуць быць тыпу апісання, апавядання, разважання і характарыстыкі [ 10. С. 59 ].

І.3. Пераклад - адзін з відаў дзейнасці па развіццю мовы вучняў

       Пераклад з рускай мовы на  беларускую садзейнiчае развiццю маўленчай мабiльнасцi, адчування слова, удасканальвае навык дакладнасцi выбару слова ў адпаведнасцi з кантэкстам.

Выдзяляюць  розныя вiды перакладаў:

- пераклад – супастаўленне;

- пераклад  асобных слоў, словазлучэнняў;

- пераклад  сказаў;

- пераклад  тэкстаў;

- пераклад  – пераказ.

     Практыкаваннi на пераклад-супастаўленне выкарыстоўваюцца ў 5-6 класах. Названы тып практыкаванняў – самы просты ў параўнаннi з iншымi практыкаваннямi ў гэтым накiрунку. Пры выкананнi такiх практыкаванняў вучнi павiнны прачытаць прапаваныя беларускiя словы, параўнаць iх вымаўленне з аналагiчнымi рускiмi словамi i вызначыць адметныя асаблiвасцi, характэрныя для беларускай мовы.

     Пераклад  слоў, спалучэнняў, сказаў праводзiцца, як правiла, пры замацаваннi вывучанага матэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоўкi. Вучнi чытаюць прапанаваны матэрыял падручнiка па-беларуску. Настаўнiк разам з вучнямi працуюць над недахопамі перакладу.

       Методыка правядзення перакладу тэкстаў своеасаблiвая. Пераклад тэксту як навучальны вiд пiсьмовай работы павiнен праводзiцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоўкай. Вучні  выконваюць пераклад тэксту дома (рыхтуюць чарнавы варыянт), на ўроку настаўнiк праглядае чарнавыя накiды тэксту, вучням даецца 5-10 хвiлiн для кансультацыi, класу прапануецца ўзор перакладу (тэкст чытае адзiн з вучняу), настаўнiк у час чытання тэксту вучнем пазначае для сябе словы, перакладзеныя няўдала, якасць перакладу абмяркоўваецца калектыўна: выказваюцца вучнi, выказвае сваю думку настаўнiк, разам раюцца пра найбольш дакладны выбар слова у адпаведнасцi з тэкстам, вучнi самастойна запiсваюць тэкст па-беларуску.

     Пры абмеркаваннi прапанаванага перакладу нельга абмяжоўваць вучняў ў выбары беларускiх слоў-эквiвалентаў. Дзецям трэба растлумачыць, што перакласцi пэўнае рускае слова можна з дапамогай некалькiх адпаведных беларускiх слоў, з якiх i трэба выбраць самае дакладнае менавiта для дадзенага кантэксту.

  Такiм чынам, у працэсе перакладу неаабходна прапаноўваць некалькi беларускiх слоў-адпаведнiкау, з якiх дзеці павiнны выбраць найбольш дакладнае. Тым самым мы развiваем у дзяцей адчуванне мовы, развіваем іх творчыя здольнасці.

     Можна выкарыстоўваць таксама i калектыўны пераклад тэксту. Праводзiцца ён па асобных сказах наступным чынам: настаўнiк (цi вучань) чытае сказ, дзецi прапаноўваюць розныя варыянты яго перакладу, выбiраецца лепшы i запiсваецца. Пасля таго, як будзе запiсаны апошнi сказ, тэкст чытаецца паўторна, пераклад удакладняецца.

     Карысна для перакладу даваць урокi хрэстаматыйных твораў, вядомых вучням. Пераклаўшы ўрывак, вучнi маюць магчымасць зверыць свой тэкст з арыгiналам, адзначыць недахопы ў перакладзе.

     Працу над перакладам трэба рабiць творчай. Парадковы пераклад не заўсёды дакладна перадае асноўны змест тэксту, не стымулюе развiццё ў вучняў творчых здольнасцей. Таму рэкамендуецца пры арганiзацыi працы над перакладам узяць кiрунак на творчы пераклад, якi развiвае ў дзяцей не толькi маўленчую мабiльнасць, але i адчуванне беларускага слова, мовы, навык творчага пераасэнсавання прачытанага i адпаведнай перадачы пэўнага зместу у беларускiм тэксце. Гэта асаблiва важна падчас працы над тэкстам мастацкага стылю.

     Часам прапануецца выканаць пераказ рускага  тэксту па-беларуску. Гэта пераклад-пераказ. Прачытаўшы рускi тэкст, вучнi перакладаюць яго і пераказваюць змест тэксту. Пераклад, якi адбываецца пры гэтым, i пераказ тэксту адносна свабодныя: вучнi вызначаюць асноўную думку апавядання i сцісла пераказваюць яго змест.

     Пераклад  – цiкавы вiд працы, эфектыўны метадычны прыём. Аднак iнтэнсiўнасць яго выкарыстання павiнна строга кантралявацца, нельга дапускаць празмернага захаплення толькi гэтым відам працы. Пераклад карысны ў комплексе з iншымi прыёмамi. Тады ён лiчыцца мэтазгодным i апраўданым. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

   ІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрока беларускай літаратуры

          У працэсе навучання настаўніку неабходна вырашаць творчыя задачы, уводзіць элементы самастойных даследванняў, развіваючы пазнавальныя інтарэсы дзіцяці, яго літаратурна-творчыя здольнасці,  патрэбу самастойна думаць. Займаючыся развіццём літаратурнай творчасці навучэнцаў, напрацоўваецца сістэма творчых заданняў па развіцці літаратурных здольнасцей вучняў.  Вывучэнне мастацкіх твораў спрыяе развіццю і ўдасканаленню вуснай і пісьмовай мовы вучняў. Да асноўных відаў работ у гэтым накірунку адносяцца: вусныя і пісьмовыя пераказы, партрэтныя характарыстыкі, сачыненні, вуснае славеснае маляванне, водгукі, рэцэнзіі, даклады, выразнае чытанне, вопыты мастацка-творчага характару і інш.. Цікавасць да словатворчасці абуджаюць розныя літаратурныя гульні, асаблівую цікавасць вызываюць творчыя практыкумы, паэтычныя рынгі, трэнінгі “Гуляем ў рыфмы”, “Падкажы слова”, “Збяры радкі”. У працэсе гульні дзеці развіваюць пачуццё рытму, вершаваны слых, атрымліваюць уяўленне пра вершы, іх стварэнне. Гульнявая дзейнасць падштурхоўвае да творчасці. Нярэдка школьнікі самі спрабуюць пісаць вершы.  Задача настаўніка – зразумець індывідуальнасць кожнага  пачынаючага аўтара, дапамагчы яму. Асноўныя творчыя работы вучняў – безумоўна, вершы. Першапачаткова ў іх шмат недахопаў, але неабходна дзяцей вучыць пісаць вершы, казкі, эсэ, нататкі.

      ІІ.1.  Творчае чытанне і вывучэнне літаратурнага твора

              Для реалізацыі шляхоў развіцця творчых здольнасцей вучняў педагог павінен такім чынам арганізаваць працэс чытання і вывучэння літаратурнага твора, каб падлеткі пастаянна знаходзіліся ў сітуацыі вырашэння творчых задач. Гэта ўмова на ўроках літаратуры рэалізоўваецца найбольш ярка.

    Метод творчага чытання садзейнічае развіццю назіральнасці, уменню бачыць і чуць з’явы жыцця, уменню знайсці правільныя словы і выразы для перадачы сваіх уражанняў. Сярод відаў дзейнасці пры рэалізацыі прыёмаў творчага чытання вылучаюцца выразнае чытанне, слуханне мастацкага чытання, пераказы, інсцэніроўкі, састаўленне сцэнарыеў, сачыненні рознага жанру.

      Пры развіцці творчага ўмення развіваюцца  і творчыя здольнасці. Гэта такія  здольнасці як гатоўнасць памяці, мыслення да здольнасці пераносу вопыту. Таксама фарміруецца самастойнасць пры ацэнцы таго, што дзеці чытаюць, чуюць і пішуць. А значыць і такая важная літаратурна-мастацкая творчая здольнасць, як крытычныя адносіны да вынікаў творчасці  і яе працэсу. У вучняў развіваецца імкненне знайсці новы падыход, новы тып рашэння, а гэта ўжо арыентацыя на творчасць, творчая актыўнасць вучня.

    ІІ. 2.  Пераказ на ўроках літаратуры

      Вусны пераказ садзейнічае выкананню  задачы развіцця і ўдасканалення, актыўнага  і поўнага творчага ўспрыняцця мастацкага твора, развіццю іх імкнення да творчасці, рэалізацыі сваіх магчымасцей. Перед настаўнікам стаіць задача абудзіць у вучняў суперажыванне, актывізаваць уяўленне, сфарміраваць чытацкія якасці. Гэтаму садзейнічае шэраг прыёмаў,  якія ўключаюць школьнікаў у разнастайную дзейнасць, актывізуюць сатворчасць чытача. Выразнае чытанне настаўніка  з’яўляецца штрыхом да разумення твора. Выразнае чытанне вучня рэалізуе разуменне твора.

      “Пераказ амаль заўсёды носіць творчы характар, бо пры пераказе праяўляецца асабістыя адносіны вучня да прачытанага”[6.С.40].

      Пры пераказе  па матывах твора дапускаецца  больш свабодная падача тэксту, які  скарачаецца і можа перакампаноўвацца. Пераказ твора, яго асобных эпізодаў ад аўтара, ад чытача, ад імя героя  развівае ўяўленне вучняў, для школьнікаў гэты занятак цікавы ў тым выпадку, калі герой блізкі ім. Творчы пераказ не толькі развівае чытацкія якасці вучня, але і ўзбагачае мову, садзейнічае спасціжэнню сэнсу літаратурнага твора. І выразнае чытанне, і пераказ патрабуюць ад вучня актыўнага перажывання. 

Информация о работе Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце