Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2012 в 11:05, доклад

Описание работы

Развіццю літаратурна-творчых здольнасцей вучняў неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу. З усіх форм творчасці літаратурная, славесная з’яўляецца самай характэрнай для школьнага ўзросту.

Содержание

Уводзіны 3
Раздзел І. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі ўрока беларускай мовы 5
І.1. Сачыненне – адзін з відаў працы па ўдасканаленні
творчых здольнасцей вучняў 5
І.2. Пераказ у сістэме развіцця звязнай мовы вучняў 8
І.3. Пераклад - адзін з відаў дзейнасці па развіццю мовы вучняў 11
Раздзел ІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі ўрока беларускай літаратуры 14
ІІ.1. Творчае чытанне і вывучэнне літаратурнага твора 14
ІІ.2. Пераказ на ўроках літаратуры 15
ІІ.3. Інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае
маляванне 16
ІІ.4. Сачыненні на літаратурную тэму 17
ІІ.5. Эсэ, рэцэнзія 18
ІІ.6. Водгук як маўленчы жанр 19
Раздзел ІІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі пазакласнай работы па прадмеце 21
ІІІ.1. Літаратурныя вечарыны 21
ІІІ.2. Літаратурна-музычная кампазіцыя 23
ІІІ.3. Вусныя часопісы 2
ІІІ.4. Конкурсы чытальнікаў вершаў 24
ІІІ.5. Літаратурны клуб у школе 25
ІІІ.6. Школьная газета – форма калектыўнай творчай дзейнасці 25
ІІІ.7. Канферэнцыі, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў 28
Заключэнне 29
Спіс літаратуры 30

Работа содержит 1 файл

Вопыт литаратурная творчасць.doc

— 306.00 Кб (Скачать)

Аддзел  адукацыі Дзяржынскага раённага выканаўчага  камітэта 

Дзяржаўная  ўстанова адукацыі

«Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа»

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Развіццё  літаратурна-творчых  здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце 

          Намінацыя: настаўнік - прадметнік

          Напрамак: настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

          Мігура  Ірына Рыгораўна 
           
           
           
           
           
           
           

                                    2011

Змест

Уводзіны           3 

Раздзел І. Развіццё літаратурна-творчых  здольнасцей вучняў

сродкамі  ўрока беларускай мовы       5

І.1. Сачыненне – адзін з відаў працы па ўдасканаленні

творчых здольнасцей  вучняў        5 

І.2. Пераказ у сістэме развіцця звязнай мовы вучняў    8

І.3. Пераклад - адзін з відаў дзейнасці па развіццю мовы вучняў   11

Раздзел ІІ. Развіццё літаратурна-творчых  здольнасцей вучняў

  сродкамі ўрока  беларускай літаратуры     14

ІІ.1. Творчае чытанне і вывучэнне літаратурнага твора   14

ІІ.2. Пераказ на ўроках літаратуры       15

ІІ.3. Інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае

 маляванне           16

ІІ.4. Сачыненні на літаратурную тэму      17

ІІ.5. Эсэ,  рэцэнзія         18

ІІ.6. Водгук як маўленчы жанр       19

Раздзел ІІІ. Развіццё літаратурна-творчых  здольнасцей вучняў

  сродкамі пазакласнай  работы па прадмеце     21

ІІІ.1. Літаратурныя вечарыны        21

ІІІ.2. Літаратурна-музычная кампазіцыя      23

ІІІ.3. Вусныя часопісы         23

ІІІ.4. Конкурсы чытальнікаў вершаў       24

ІІІ.5. Літаратурны клуб у школе       25

ІІІ.6. Школьная газета – форма калектыўнай творчай дзейнасці  25

ІІІ.7. Канферэнцыі, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў   28

Заключэнне          29

Спіс  літаратуры          30 
 
 
 
 

УВОДЗІНЫ

     Тэма: Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце.

     Сучаснае  грамадства прад’яўляе да чалавека ўсё  больш высокія патрабаванні. Ва ўмовах росту сацыяльнай канкурэнцыі маладому чалавеку неабходна ўмець творча прымяняць тыя веды, уменні, навыкі,  якімі ён валодае, умець дзейнічаць эфектыўна. Для таго, каб быць запатрабаваным грамадствам, неабходна быць крэатыўным,  незаменным. А для гэтага трэба, каб дзейнасць насіла творчы характар. Праблема развіцця маўлення вучняў набывае ў наш час усё большае грамадскае значэнне, таму што маўленне з’яўляецца важным паказчыкам духоўнай культуры асобы. Грамадству неабходны людзі, якія валодаюць словам, умеюць абараніць свае перакананні, погляды, творча ўключыцца ў працэс міжасобаснай камунікацыі.

     Развіццю  літаратурна-творчых здольнасцей  вучняў неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу. З усіх форм творчасці літаратурная, славесная з’яўляецца самай характэрнай для школьнага ўзросту.

      Пры напісанні работы вырашаліся  наступныя задачы:

- вывучэнне   і аналіз псіхолага-педагагічнай  і навукова-метадычнай літаратуры па дадзенай праблеме;

- аналіз  методыкі  развіцця літаратурна-творчых  здольнасцей вучняў сродкамі  ўрокаў беларускай мовы і літаратуры  і пазакласнай работы па прадмеце;

- высвятленне  эфектыўнасці прымянення разнастайных  метадаў і прыёмаў, накіраваных  на актывізацыю дзейнасці вучняў, фарміраванне ў іх творчых здольнасцей.

     Ва  ўсіх педагогаў адна мэта – вучыць, развіваць, выхоўваць, але ўсе ідуць  да яе рознымі шляхамі. Правільны  накірунак работы педагога разам  з індывідуальнымі асаблівасцямі  вучня фарміраваць усебакова развітую асобу. 

     Адным з галоўных прынцыпаў нашай адукацыі з’яўляецца яе гуманістычны характар, прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, жыцця і здароўя чалавека, свабоднага развіцця асобы. Педагог павінен удзяляць максімум увагі індывідуальным здольнасцям кожнага дзіцяці, гэта значыць, кожны вучань можа разлічваць на тое, што яго магчымасці будуць улічаны настаўнікам, а значыць, кожная асоба можа свабодна і поўна рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

      Сучасная педагогіка абапіраецца на тэзіс, што здольнасці да творчасці ёсць у любога чалавека, любога дзіцяці. Задача педагогаў раскрыць гэтыя здольнасці, развіць іх. Здольнасці фарміруюцца паступова ў працэсе актыўнай дзейнасці чалавека. Забяспечыць яе, улічваючы пры гэтым асаблівасці дзяцей, - задача педагога.

  Пры напісанні работы выкарыстоўваліся працы наступных аўтараў:

 Белай А. I., Ермаловіча А. В., Лаўрэля  Я. М., Яленскага М.Г., Руцкай А. В., Ляшук. В.Я., Яфімавай М.Б., Масціцкай Р.У., Чэчата А.В., Цыбульскай С.І., Рагойшы  В. П. і іншых. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

І. Развіццё літаратурна-творчых  здольнасцей вучняў сродкамі ўрока беларускай мовы

   Урокі мовы павінны садзейнічаць развіццю літаратурна-творчых здольнасцей  вучняў. Зрабіць урокі роднай мовы больш цікавымі, нагляднымі і дынамічнымі дазваляе мультымедыя-ўрок. І калі спачатку прэзентацыі рыхтуе выключна настаўнік, то з цягам часу гэта становіцца творчым  заданнем для вучняў.

   Інфармацыйныя тэхналогіі фарміруюць уменні самастойна шукаць, аналізаваць і падбіраць  неабходную інфармацыю, арганізоўваць, пераўтвараць, захоўваць і перадаваць яе сродкамі рэальных аб’ектаў (тэлевізар, магнітафон, камп’ютэр) і інфармацыйных тэхналогій (аўдыа- відэазапісы, электронная пошта, СМІ, Internet).

І.1. Сачыненне – адзін з відаў працы па ўдасканаленні творчых здольнасцей вучняў

    Сачыненне – вiд пiсьмовых работ, які спрыяе развіццю літаратурна-творчых здольнасцей вучняў. Iх значэнне i роля у развiццi звязнай мовы абумоўлена самастойным характарам, прадугледжвае выкладанне вучнымi сваiх думак на пэўную тэму. Гэта праца творчая. Пры напiсаннi сачыненняў выяўляюцца творчыя здольнасці школьнiкаў, глыбiня iх ведаў, самастойнасць думак i выказванняў, здольнасць фантазiраваць i суадносiць уяўленнi з рэчаiснасцю, а галоўнае – уменне выражаць свае пачуццi i думкi словамi.

    У час падрыхтоўкi да напісання сачыненняў выяўляецца i творчасць настаўнiка, яго майстэрства змястоўна наладзiць заняткi, выклiкаць цiкавасць выхаванцаў да пошуку, дапамагчы iм псiхалагiчна арганiзаваць i дысцыплiнаваць сябе, падпарадтаваць свае памкненнi, пачуццi, мары адзiнай мэце.

    “Сачыненні, якія праводзяцца на ўроках мовы, у залежнасці ад тэматыкі падзяляюцца на дзве вялікія групы:

    1. сачыненні на лінгвістычныя тэмы,
    2. сачыненні на тэмы з жыцця (так званыя вольныя тэмы)”

     [ 9. С. 30 ].

    У метадычнай і вучэбна-метадычнай літаратуры пытанні падрыхтоўкі вучняў да напісання сачыненняў розных жанраў дастаткова поўна распрацаваны.

    Урок, на якім пішацца сачыненне, не мае статычнай структуры: усё залежыць ад таго, над сачыненнем якога тыпу праводзіцца праца. Напрыклад, пры правядзенні сачынення па карціне асноўная ўвага надаецца аналізу зместу твора жывапісу (гутарка па карціне), пасля чаго арганізуецца лексіка-граматычная праца (падбор апорных сдоў, словазлучэнняў), складанне плана і запіс тэксту. Пры правядзенні сачынення паводле ўяулення вялікае значэнне мае падрыхтоўчая праца на папярэдніх уроках: чытанне тэкстаў, назіранні, вусныя выказванні і г. д.. На самім уроку ставіцца задача, даюцца парады адносна таго, як лепш справіцца з ёй.

  1. У адпаведнасці з канцэпцыяй развіццёвага, асобасна арыентаванага навучання арганізацыя працы над сачыненнем мае свае асаблівасці. Па традыцыйнай методыцы дзейнасць вучняў на ўроках развіцця звязнага маўлення часцей за ўсё носіць аднабаковы характар: дзеці або застаюцца сам-насам з пастаўленай дыдактычнай задачай без належнай дапамогі дарослага, або дарослыя «выкарыстоўваюць настолькі актыўную, масіраваную зместавую і лексіка-граматычную падрыхтоўку» [ 9. С. 31 ], што заціскаюць творчыя здольнасці дзяцей у вызначанае імі рэчышча, не даючы раскрыцца гэтым здольнасцям, самавыявіцца асобе.

    Асаблівасці працы нал сачыненнем у адпаведнасці з канцэпцыяй асобасна арыентаванага навучання грунтуюцца на зыходным тэзісе: вучыць пісаць сачыненні неабходна паэтапна, спачатку арыентуючыся на тэкст-узор, а затымна ўласную творчасць, абапіраючыся на атрыманыя веды і ўменні.

    Напрыклад, у 5 класе найбольш рацыянальны шлях заключаецца ў арганізацыі падрыхтоўчай працы на аснове тэксту-ўзору. Пры гэтым маецца на ўвазе не ўзорны тэкст лепшага сачынення вучня, а мастацкі тэкст пісьменніка. Заўважым: вучням даецца не арыенцір для дзеяння, а паказваецца прыклад таго, як можна расказаць пра пэўную падзею, з'яву, удала выкарыстоўваючы моўныя сродкі і веды аб пабудове тэксту.

    Сачыненнi адрознiваюцца ў залежнасцi ад: месца выканання (класныя i дамашнiя); аб’ёму (разгорнутыя i мiнiяцюрныя); спосабу выканання (калектыўныя i iндывiдуальныя); мэты (навучальныя i кантрольныя); характару працы (без дадатковых заданняў i з iмi); жанру i тыпу тэксту (апавяданне, апiсанне, разважанне, партрэтная характарыстыка, рэпартаж, нататка, рэцэнзiя i iнш.); крынiцы атрымання матэрыялу ( па карцiне, на лiтаратурныя тэмы, на матэрыяле асабiстых назiранняў, перажыванняў i жыццёвага вопыту вучняў).

     На  ўроках мовы часцей за ўсе практыкуюцца сачыненнi па карцiне i сачыненнi на аснове асабiстых назiрання, жыццёвых уражанняў i ўласнага вопыту школьнiкаў. Кожны з гэтых вiдаў мае сваю спецыфiку i вызначаецца асаблiвасцю методыкi правядзення.

     Сачыненнi па карцiне - адзiн з распаўсюджаных у школе вiдаў пiсьмовых прац па развiццi мовы. Карцiна аказвае моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на дзяцей, абуджае iх мысленне, дапамагае знайсцi неабходныя словы для пераканаўчага i яскравага выражэння настрою, думак i перажыванняў, якiя ўзнiкаюць пад уражаннем ад карцiны.

     Ярка  праяўляецца здольнасць вучняу да самастойнай  творчасцi ў сачыненнях, напiсанных на аснове асабiстых назiранняў, жыццёвых уражанняў i ўласнага вопыту.  Пры выбары тэмы для сачынення настаўнiку трэба кiравацца не толькi яе складанасцю цi прастатой, але i тым, наколькi тэматыка цiкавая i блiзкая вучням, цi знаёмы дзецi з тым матэрыялам, якi трэба адлюстраваць у сачыненнi. Вельмi важна прапаноўваць тэмы, блiзкiя да рэальных сiтуацый, каб праца над iмi захапiла дзяцей, выклiкала ў iх роздум, самастойную ацэнку фактаў, падзей, пра якiя вучань пасля раскажа ў сачыненнi. Тэму сачынення неабходна фармуляваць так, каб яна падказала сюжэт апавядання, асноўную яго думку, нацэльвала на апiсанне канкрэтных прадметаў, з’яў, падзей, пабуджала школьнiкаў да творчасцi.

     Найбольш  распаўсюджанымi ў школьнай практыцы з’яўляюцца сачыненнi апавядальнага характару. Асноўным матэрыялам iх зместу служаць падзеi з асабiстага жыцця дзяцей цi грамадскiя падзеi, у якiх дзецi прымаюць удзел. Сюды ўваходзяць i пiсьмовыя апавяданнi дзяцей аб экскурсiях на прыроду, мясцовыя прадпрыемствы, апавяданнi аб правядзеннi свят, канiкул i г.д.. Такiя сачыненнi ў большасцi выпадкаў уключаюць у сябе i элементы апiсання. Пiсаць сачыненнi тыпу апавядання вучням значна лягчэй, чым рабiць апiсаннi, паколькi ўражаннi, атрыманыя ад падзей, у школьнiка больш трывалыя, чым ад назiрання карцiн прыроды цi навакольных прадметаў.

     Самымi складанымi з’яўляюцца апiсальныя сачыненнi. Мэта такiх сачыненняў – не толькi расказаць пра знаёмае дзецям, але i вызначыць галоўнае, тыповае, спецыфiчнае, уласцiвае толькi кожнаму з iх, перадаць пачуццi i настроi, якiя выклiкаюць гэтыя прадмет, з’ява, падзея, чалавек. Вучыць дзяцей складаць апiсаннi трэба пачынаць з развiцця ў iх назiральнасцi за адзiночным прадметам [ 2. С. 59 ].

Информация о работе Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце