Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2012 в 11:05, доклад
Развіццю літаратурна-творчых здольнасцей вучняў неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу. З усіх форм творчасці літаратурная, славесная з’яўляецца самай характэрнай для школьнага ўзросту.
Уводзіны 3
Раздзел І. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі ўрока беларускай мовы 5
І.1. Сачыненне – адзін з відаў працы па ўдасканаленні
творчых здольнасцей вучняў 5
І.2. Пераказ у сістэме развіцця звязнай мовы вучняў 8
І.3. Пераклад - адзін з відаў дзейнасці па развіццю мовы вучняў 11
Раздзел ІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі ўрока беларускай літаратуры 14
ІІ.1. Творчае чытанне і вывучэнне літаратурнага твора 14
ІІ.2. Пераказ на ўроках літаратуры 15
ІІ.3. Інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае
маляванне 16
ІІ.4. Сачыненні на літаратурную тэму 17
ІІ.5. Эсэ, рэцэнзія 18
ІІ.6. Водгук як маўленчы жанр 19
Раздзел ІІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў
сродкамі пазакласнай работы па прадмеце 21
ІІІ.1. Літаратурныя вечарыны 21
ІІІ.2. Літаратурна-музычная кампазіцыя 23
ІІІ.3. Вусныя часопісы 2
ІІІ.4. Конкурсы чытальнікаў вершаў 24
ІІІ.5. Літаратурны клуб у школе 25
ІІІ.6. Школьная газета – форма калектыўнай творчай дзейнасці 25
ІІІ.7. Канферэнцыі, дыспуты, вечары пытанняў і адказаў 28
Заключэнне 29
Спіс літаратуры 30
ІІ. 3. Інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае маляванне
У методыцы літаратуры ёсць прыёмы, якія прымушаюць школьнікаў у некаторай ступені пераствараць тэкст. Гэта інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае маляванне.
Інсцэніроўка эпізодаў твора або твора – цяжкі, але практыкуемы ў школе від работы на ўроках літаратуры. Падача матэрыялу пры інсцэніроўцы часта пераходзіць у дыялог, а гэта задача для вучняў нялёгкая. Па-першае, інсцэніроўка пабуджае вучняў да творчай падачы літаратурных вобразаў, і, як і ўсе прыёмы актывізацыі чытацкага ўспрыняцця , абуджае ўяўленне і суперажыванне. Па-другое, інсцэніраванне дазваляе ўзмацніць дынамізм канфліктаў твора, больш яскрава акрэсліць сюжэтныя лініі для вучняў. Па-трэцяе, інсцэніроўка прыцягне ўвагу да тэксту твора. Умова поспеху інсцэніроўкі – неабходнасць падрыхтоўкі вучняў, магчымасць ужывання ў ролі.
Састаўленне кінасцэнарыеў паглыбляе ў вывучэнне літаратурных з’яў. Пры стварэнні кінасцэнарыя дзеці не толькі вучацца разумець мову кіно, а і глыбей і ўважлівей углядаюцца ў літаратурны тэкст. Для таго, каб напісаць кінасцэнарый неабходна не проста прачытаць твор, а перажыць яго, па-сапраўднаму ўбачыць яго героеў. Безумоўна, школьныя сцэнарыі не прэтэндуюць на прафесіяналізм, але школьнікі з ахвотаю ўключаюцца ў гульню, захапляюцца ёю, а гэта ўжо творчасць. Сутыкаючыся з ператварэннем тэксту ў кінасцэнарый, вучні пачынаюць разумець, што кожны від мастацтва непаўторны і незаменны. Стварэнне кінасцэнарыя выпрацоўвае навыкі ўдумлівага чытання, ажыўляе вобразнае бачанне і дапамагае заўважыць дэталь у святле цэлага.
Вуснае слоўнае маляванне
Слоўнае маляванне прадугледжвае, што чытач, абапіраючыся на вобразы пісьменніка, дэталізуе сваё бачанне ў карціне, якую створыць. Прапаноўваючы дзецям вусна стварыць ілюстрацыю, настаўнік не павінен ставіць іх у пазіцыю спаборніцтва з мастаком слова, аўтарам.
Слоўнае маляванне на аснове тэксту павінна ўлічваць натуральную для вучня паслядоўнасць успрыняцця іншага віду мастацтва – жывапісу, на мову якога праецыруюцца слоўныя вобразы. Таму спачатку неабходна рабіць слоўныя ілюстрацыі да эпізодоў, апісанных аўтарам так, каб яны далі нейкую “апору” для малявання вучню. Пасля можна паспрабаваць развіваць творчае ўяўленне, даручаючы дзецям намаляваць слоўны партрэт героя, не дадзены ў тэксце. І, нарэшце, самае цяжкае заданне – маляванне пейзажу. Гэты від дзейнасці, як ніякі іншы, развівае творчыя здольнасці вучняў, іх фантазію, уяўленне. Супастаўленне літаратурнага тэксту з іншымі відамі мастацтва дапамагае выяўленню чытацкага ўспрыняцця, садзейнічае фарміраванню асабістага яркага прадстаўлення, развівае імкненне да самарэалізацыі
ІІ.4. Сачыненні на літаратурную тэму
У працэсе фарміравання камунікатыўнай культуры вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей вялікае значэнне надаецца напісанню сачыненняў на літаратурную тэму. Авалоданне гэтым відам работы — складаная задача. Справа ў тым, што пры напісанні сачыненняў на літаратурную тэму “прадметам разважання становяцца думкі пісьменніка, увасобленыя ў мастацкіх вобразах, у кампазіцыі, у самой мове твора. Вучню нялёгка падняцца над разважаннямі пісьменніка, абстрагавацца, выказаць свой пункт гледжання на падзеі і герояў. Па гэтай прычыне часам сачыненне замяняецца пераказам” [ 5. С.311 ].
Навучанне сачыненню прадугледжвае такі парадак работы, пры якім забяспечваецца паступовы пераход ад лёгкага да цяжкага, разнастайнасць
заняткаў, пры гэтым уся работа па мове мае на мэце прывіць вучням гэта найскладанейшае ўменне.
Працэс напісання сачыненняў складаецца з трох этапаў:
На першым этапе вучні пад кіраўніцтвам настаўніка аналізуюць тэму (тэмы), выяўляюць кола пытанняў, раскрыцця якіх патрабуе тэма, знаёмяцца з рознымі відамі сачыненняў, вучацца складаць планы і адбіраць матэрыял для сваёй творчай работы.
На гэтым этапе работы высвятляецца значэнне эпіграфа да сачынення. Эпіграф не з'яўляецца абавязковым алементам сачынення. Неабходна дапамагчы вучням усвядоміць простую ісціну: удалы эпіграф узбагачае сачыненне, няўдалы – псуе яго.
Сістэма работы па навучанню налісанню сачыненняў-разважанняў на літаратурныя тэмы дастаткова падрабязна апісана ў шматлікіх дапаможніках для настаўнікаў.
ІІ.5. Эсэ, рэцэнзія
Эсэ – невялікі тэкст, які выражае індывідуальны пункт погляду аўтара. Спачатку неабходна прадумаць структуру і змест, тэму, вызначыцца са стылістыкай. Эсэ можа ўключаць у сябе прыклады з жыцця.
“Па жанрава-стылістычнай форме эсэ падзяляюцца: эсэ-нататка (блізкая да газетнага жанру), эсэ-мастацкая замалёўка, лірычная мініяцюра, эскіз з натуры, эсэ-партрэт, эсэ-біяграфія або аўтабіяграфія, эсэ-ўспамін, эсэ-дзённікавы запіс, эсэ-водгук (выказвае меркаванне, роздум, але не прэтэндуе на разгорнутую і аргументаваную ацэнку), эсэ-аповесць, эсэ-раман (азнаямленне ў агульных рысах з эстэтычным напрамкам у сучаснай літаратуры) і інш“[1. С.25].
Асноўныя патрабаванні да эсэ: канкрэтная тэма, навукова-канкрэтная аснова, падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання,арыентацыя на жывую гутарковую мову, права на дадумванне, фантазію, вымысел, свабодная кампазіцыя, камунікатыўнасць, адрасаванасць іншаму чытачу, праблемнасць, арыентацыя на мэту.
Рэцэнзія - усебаковы аналіз, аб’ектыўная ацэнка мастацкага, навуковага і іншага твора, спектакля, кінафільма. Прыкладная структура рэцэнзіі: аўтар, загаловак, тэма, яе значнасць, асноўныя вобразы, значэнне твора, крытычныя заўвагі: чым захапляе твор, што з’яўляецца спрэчным.
“Віды рэцэнзій: рэцэнзія на твор, рэцэнзія на зборнік (агульнае і адрознае), рэцэнзіі з дамінуючым накірункам, рэцэнзія на сачыненне, рэцэнзія на вусны адказ, рэцэнзія на навуковы артыкул, рэцэнзія на прагледжаны спектакль (тэлеспектакль, тэлефільм) і інш.”[8.С.24 ].
ІІ.6. Водгук як маўленчы жанр
Самастойныя разважаннi вучняў праяўляюцца пры напiсаннi водгуку на кiнакарцiну, кнiгу, драматычную пастаноўку i iнш..
Водгук - маўленчы твор, заснаваны на выяўленні эмацыйна-ацэначных адносін да прачытанага, убачанага, пачутага. “Водгук як жанр патрабуе ад аўтара дэманстрацыі ведаў па тэорыі вершаскладання, спецыфіцы літаратурнага працэсу, ведання спецыфікі кіно, тэатра, умення сцісла, дакладна інтэрпрэтаваць змест, тэму, ідэю, выяўляць уласнае стаўленне, разважанні [ 9. С. 38 ]. Мэты напісання водгукаў: падзяліцца ўражаннямі, зацікавіць, пераканаць, даць ацэнку. Дзейнасць па напісанні водгукаў патрабуе творчасці, выяўляе чытацкі вопыт вучня, дэманструе агульны ўзровень духоўнай і маўленчай культуры школьніка, ступень яго далучанасці да мастацтва. Схема працы над водгукам: азнаямленне ® назіранне® асэнсаванне ® аналіз (сінтэз) ® разважанне ® абгрунтаванне (доказ) ® тэзіс.
Патрабаванні да зместавага напаўнення водгукаў: выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі, бачанне аўтарскай пазіцыі, вызначэнне ролі сюжэта, кампазіцыі, разуменне ролі мастацкіх вобразаў, бачанне ролі выяўленчых сродкаў, абгрунтаванне асабістых ацэнак, моўнае і кампазіцыйнае афармленне, наяўнасць творчага характару, пісьменнасць. Для выпрацоўкi ўмення пiсаць водгук на прачытаную кнiгу бяруцца невялiкiя па аб’еме, але займальныя па зместу i нескладаныя па сюжэту творы (звычайна з тых, якiя прапануюцца для пазакласнага чытання). Напiсаныя водгукi абмяркоўваюцца, указваюцца iх недахопы, адзначаецца станоўчае.
У
водгуку вельмі важны ацэначны кампанент,
які ўтрымлівае тры аспекты: лагічны, эстэтычны
і этычны. Сфармуляваная вучнем ацэнка
– сведчанне таго, што ён адэкватна ўспрыняў
і асэнсаваў твор, кінафільм, тэатралізаваную
пастаноўку. Ацэнка павінна быць матываванай.
Неабходна выхоўваць у вучняў культуру
падачы матэрыялу, мастацкі густ, пашану
да слова.
ІІІ. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі пазакласнай работы па прадмеце
Сярод уражанняў, што застаюцца ў вучняў на ўсё жыццё, часта важнае месца належыць успамінам пра пазакласныя мерапрыемствы па мове і літаратуры. Менавіта яны, у адрозненне ад урока, тояць вялікія магчымасці ўздзеяння на розум і пачуцці дзяцей, на развіццё іх літаратурна-творчых здольнасцей. Літаратурныя вечарыны, работа літаратурных клубаў, вусныя часопісы, удзел у школьных спектаклях, канферэнцыіі – гэта невычэрпная крыніца для развіцця асобы.
ІІІ.1. Літаратурныя вечарыны
Літаратурныя вечарыны – форма пазакласнай працы, якая тоіць вялікія магчымасці ўздзеяння на розум і пачуцці школьнікаў, развівае літаратурна-творчыя здольнасці. “Многія настаўнікі з адказнасцю і шчырай зацікаўленасцю ставяцца да арганізацыі і правядзеня літаратурных вечарын, дбаюць не проста аб тым, каб уключыць у іх прагараму як мага больш разнастайнага інфармацыйнага матэрыялу, а каб з дапамогай мастацкага слова дзейсна ўплываць на светапогляд, думкі, пачуцці, памкненні вучняў, фарміраванне іх нацыянальнай самасвядомасці і эстэтычнага густу [ 12. С.5 ].
Літаратурная вечарына павінна стаць для вучняў сапраўдным святам сустрэчы з цудоўным. Гэтага вымагае сама спецыфіка літаратуры як прадмета эстэтычнага. Сіла мастацкага слова на літаратурнай вечарыне ўзмацняецца магчымасцю шырокага выкарыстання сродкаў эстэтычнага ўздзеяння: інсцэніравання, музычнага суправаджэння, дэкарацый, светлавых эфектаў, уключэння кінакадраў, слайдаў, паказ прэзентацый, відэаролікаў.
Поспех вечарыны залежыць ў многім ад выбару тэмы, таму выбар і абмеркаванне яе разам з вучнямі – істотна важны момант падрыхтоўкі вечарыны. Паводле тэматыкі і мэтавай устаноўкі можна вылучыць літаратурныя вечарыны, змест якіх звязаны з мэтай больш грунтоўнага засваеня пэўнай літаратурнай тэмы, твора, жанра, творчасці таго ці іншага пісьменіка, са святкаваннем літаратурных дат, абмеркаваннем ці аглядам навінак і вечарыны, якія не звязаны з засваеннем курса літаратуры, але ўключаюць літаратурны матэрыял. На іх можа адбыцца “абмеркаване надзённых маральна-этычных праблем, гаворка пра духоўны свет сучасніка, пра пераемнасць пакаленяў, пачуццё нацыянальнай годнасці, пра славутых беларускіх асветнікаў, вучоных, артыстаў і інш.. Тэма літаратурнай вечарыны абмяркоўваецца на пасяджэнні літаратурнага клуба, гуртка, запрашаюцца ўсе зацікаўленыя [ 8. С. 25].
У
працэсе абмеркавання тэмы звычайна
акрэсліваецца творчы актыў, гэта тыя
вучні, якіх асабліва цікавіць тэма і ўдзел
якіх у падрыхтоўцы і правядзенні вечарыны
будзе найбольш плённым. З меркаваннямі
творчага актыву трэба лічыцца на ўсіх
этапах падрыхтоўкі літаратурнай вечарыны.
Пажадана, каб назва вечарыны не бала звыклай,
стандартнай – гучала арыгінальна, прыгожа,
увасабляла як бы сам пафас галоўнай тэмы.
Трэба імкнуцца пазбягаць аднастайнасці
ў пабудове літаратурных вечарын, у падборы
літаратурнага матэрыялу, спосабах яго
падачы. Напрыклад, вечарыну, прысвечанаму
пэўнаму пісьменніку, можна правесці па
добра асвоеным метадычным варыянце: 1)
аповед пра жыццё і творчасць пісьменніка
( зрабіць гэта можа сам настаўнік, могуць
падрыхтаваныя вучні ); 2) канцэрт, у праграму
якога ўключаецца выкананне твораў гэтага
пісьменніка, а таксама іншыя нумары мастацкай
самадзейнасці, сугучныя тэме вечарыны.
Гэта так званая вечарына шырокай праграмы.
Пажадана, каб усё суправаджалася відэапрэзентацыяй.
“Слова пра пісьменіка можа перапыняцца
ўключэнем успамінаў пра яго, выкананем
яго твораў. Гэта вечарына камбінаванай
будовы, на ёй слову пра пісьменніка належыць
першасная роля, мастацкія творы і ўспаміны
выконваюць дапаможную функцыю: даюць
магчымасць аўдыторыі адчуць важныя этапы
жыцця і творчасці гэтага аўтара, адметнасць
яго мастацкай індывідуальнасці” [ 12. С. 8].
Зусім неабавязкова, каб на такой вечарыне
бала прадстаўлена ўся творчасць пісьменніка,
можна выбраць нават адзін твор ці зборнік.
ІІІ.2. Літаратурна-музычная кампазіцыя
Па структуры літаратурна-