Заходняя Беларусь у 1921-1939

Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2012 в 10:03, курсовая работа

Описание работы

Тэрмін “Заходняя Беларусь” ужываўся беларускімі, польскімі і літоўскімі даследчыкамі , як назва этнічнай тэрыторыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі беларускія палітычныя партыі і грамад-скія арганізацыі.

Работа содержит 1 файл

Заходняя Беларусь у 1921-1939.doc

— 166.00 Кб (Скачать)

  Рабочы рух у 1936-1937гг. масавасцю і арганізаванасцю перавысіў узровень папярэдніх гадоў.

  Пад уплывам рабочага руху ў Заходняй Беларусі пачалося ажыўленне барацьбы сялян.

  Шырокі водгук атрымала забастоўка на буйнейшым у возеры Нарач. У народзе яе назвалі паўстаннем нарачанскіх рыбакоў. Забастоўка пачала-ся вясной 1935г. У ёй удзельнічала каля 5 тыс. сялян з больш чым 40 навакольныхвёсак- Пасынкі, Мікольцы, Купы, Чатовічы, Сцепанева, Занарач, Урлікі, Сымона, Панасы і інш.

  У 1935-1937гг. узмацнілася бараціба працоўных супраць палітычнага бяспраўя, прыняцця рэакцыйнай канстытуцыі, за дэмакратычныя правы. Значная частка працоўных байкатавала выбары ў сейм у верасні 1935г.

  Шырокі водгук у краіне мела кампанія абароны С.В.Прытыцкага, які, выконваючы прысуд КПЗБ над правакатарам Стральчуком, страляў у яго, калі той даваў паказанні на камуністаў у час суда ў Вільні. За гэта ён быў асуджаны да пакарання смерцю. Хваля пратэсту вымусіла ўлады змяніць прысуд на пажыццёвае зняволенне.

  Камітэты адзінага фронту арганізавалі мітынгі і дэманстрацыі супраць вайны, за мір. 26 ліпеня 1936г. у Гродне адбыліся масавы мітынг і дэма-нстрацыя пратэсту супраць замаху гітлераўскай Германіі на тэрыторыю тюзв. Вольнага горада Гданьска, у якіх удзельнічала каля 5тыс. чалавек, пераважна рабочых і гарадской беднаты.

   Большасць нацыянальных арганізацый і груповак да сярэдзены 30-ых гадоў распалася.

   Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў гэты час захавала і нават нека-лькі павялічыла свій уплыў. Пад яе кіраўніцтвам заставалася культурна-асветная арганізацыя Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, 80 гур-ткоў якога ў1934г. налічвалі каля 1200членаў. Да яго прылучылася час-тка членаў зліквідаваных уладамі гурткоў ТБШ.

   Спаслаўшыся на права нацый на самавызначэнне, праграма БНА зноў выстаўляла патрабаванне “самастойнасць беларускага народа на ўсіх яго этнаграфічных зямель, аб̕яднаных у незалежную дзяржаву”- дэмак-ратычную рэспубліку, якая супрацьстаўлялася БССР. У праграме былі патрабаванні 8-гадзічнага рабочага дня, калектыўных дагавораў, паляп-шэння ўмоў працы, свабоднага развіцця розных форм кааперацыі, увяд-зення адзінага прагрэсіўнага падатку і вызвалення ад яго даходу, неаб-ходнага для пражыцця.

  Кіраўніцтва БНА, у склад якога ўваходзілі і.Пазняк, С.Грынкевіч, М.Дварэцкі, А.Клімовіч, Я.Найдзюк і інш., не прыняло прапанову кам-партыі аб утварэнні антыфашысцкага народнага фронту, матывуючы гэта рашэнне працілегласцю ідэалогіі і асноўных мэт БХД – БНА і КПЗБ. Дзеячы БНА зноў імкнуліся стварыць на аснове іх праграмы бе-ларускі нацыянальны фронт, накіраваны супраць капіталізму, фашызму і камунізму. Такая палітыка аб̕ектыўна раз̕ядноўвалася і аслабляла на-родныя сілы.

  У другой палове 30-ых гадоў узмацнілася барацьба за нацыянальныя правы, за школу на роднай мове.

  Галоўная ўправа ТБШ прапанавала Беларускаму інстытуту гаспадаркі  і культуры арганізаваць сумесныя выступленні за беларускаю школу. Пад уплывам антыфашысцкага народнага руху большасць кіраўніцтва БНА і БІГіК згадзіліся выступаць разам з ТБШ. У лютым 1936г. ТБШ і БІГіК апублікавалі сумесную дэкларацыю, у якой звярнуліся да бела-рускага народа з заклікам падаваць заявы з патрабаваннем беларускай школы.

  Але польскія ўлады зноў выступілі супраць стварэння беларускіх школ, рабілі розныя перашкоды ў правядзенні школьнай кампаніі, запа-лохвалі сялян . Паліцыя праводзіла вобыскі і арыштоўвала актывістаў. Нягледзечы на перашкоды і праследванні, рух за адкрыццё беларускіх школ атрымаў шырокае распаўсюджванне ў Заходняй Беларусі.

  Пасля рэвалюцыйнага ўздыму 1936-1937гг. у Заходняй Беларусі, як і ў Польшчы, наглядаўся спад рабочага і сялянскага руху. Ён быў выклі-каны не толькі ўзмацненнем рэакцыі і паліцэйскіх рэпрэсій у абста-ноўцы набліжэння вайны. Шкодны ўплыў на развіццё вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі зрабілі сталінскія рэпрэсіі і палітычныя судо-выя працэсы ў СССР, якія адштурхнулі дэмакратычныя партыі ад каму-ністаў.

   Цяжкі ўплыў на вызваленчую барацьбу ў Заходняй Беларусі зрабіў неабгрунтаваны роспуск у жніўні 1938г. Выканкомам Камінтэрна Каму-ністычнай партыі Польшчы. Супраць КПП па свабрыкаваных сталінска – берыеўскімі  паслугачамі матэрыялах было высуната лжывае абвінавачанне ў тым, што яе кіраўніцтва быццам было захоплена аген-тамі пілсудчыкаўскай вайсковай арганізацыі і палітычнай паліцыі. Кіра-ўнікі КПП, КПЗБ, КПЗУ, якія знаходзіліся ў Маскве, Кіеве, Мінску, бы-лі арыштаваны і амаль усе загінулі . Рэпрэсіям падвергаліся кіруючыя дзеячы КПЗБ С.Мертэнс, А.Славінскі, А.Альшэўскі, М.Маслоўскі, В.Харужая і інш.

  Шматгадовая вызваленчая барацьба працоўных Заходняй Беларусі ме-ла вялікае значэнне для ўз̕яднання беларускага народа і захавання яго як этнасу. Яна аслабляла сацыяльны ўціск, садзейнічала развіццю нацы-янальнай і палітычнай свядомасці. У яе працэсе здабывалі нялёгкі вопыт палітычныя партыі, рухі, нацыянальна – вызваленчыя арганізацыі, Вы-коўваліся сілы для ажыццяўлення ўз̕яднання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

  Межваенны перыяд для народа Беларусі стаў трагічным, бо яго па умо-вах Рыжскага мірнага дагавора падзялілі на дзве часткі. Розным быў лёс насельніцтва БССР і заходніх беларусаў . Першыя зрабілі моцны рывок ў развіцці  - была вырашана задача перахода ад аграрнага к індустры-яльнаму грамадству, ліквідавана масавая неграматнасць, праведзены пе-раутварэнні у галіне навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва, якія вы-велі культуру беларусаў на сусветны ўзровень, вырашаны праблемы беднасці, беспрацоўя, сацыяльнай безабароненасці. Канечне нельга ідэ-алізіраваць гэтую эпоху – яна налічвая нямала і трагічных старонак: ма-савыя рэпрэсіі, раскулачванні, гвалтоўная калектывізацыя... Але жыццё насельніцтва Заходняй Беларусі на маю думку было непараўнанна больш цяжкім.

    Сяляне, якія складалі большую частку насельніцтва Заходняй Бела-русі, пакутавалі ад малазямелля і беззямелля. Памеры зямельных надзе-лаў не заўсёды дазвалялі пракарміць сям’ю. Пагаршала становішча ся-лян захаванне паўфеадальных адносін: адпрацоўкі, натуральная плата за працу, сістэма павіннасцяў, падатковы прыгнёт і чыноўнічскае сама-вольства.

    Становішча рабочых была значна цяжэйшымм. Зарабаткі былі ў не-калькі разоў менш чым раней. Рабочы дзень павялічыўся. Большасць ра-бочых не атрымлівала аплачваемых водпускаў. Выплаты па сацыяльна-му забеспячэнні былі фактычна ліквідаваны, скасаваны і калектыўныя дагаворы.

               Пастаянныя абмежаванні і падаўленне культурнага жыцця бе-ларусаў ніяк не маглі спрыяць засваенню духоўных каштоўнасцей і ве-даў, якія давалі польскія школы і культурна - асветніцкія ўстановы.

                    Нягледзячы на гэта Беларускі народ не змірыўся з прыгне-чаным становішчам, а актыўна змагаўся за нацыянальную незалеж-насць, сваю мову і культуру.

             Пагэтаму Чырвоную Армію большасць сялян, рабочых, рамесні-каў і інтэлігенцыі сустрэлі яе як вызваліцельніцу.

           Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй з’явілася актам гіста-рычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец раздзяленню Беларусі, аднавілася яе тэрытарыяльная цэласнасць, беларускі народ уз’яднаўся ў адзіную сям’ю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1.     Барадач Г.А. і інш. “Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях” Мн1959

2.     Брыгудзін П.І. і інш. “Гісторыя Беларусі” у Iiч чII, XIX-XXстст. Курс лекцый Мн 2002

3.     Вабішэвіч А. “Гісторыя Беларусі” у Vт тV Мн 2007

4.     Галубовіч В.І. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) II выд. Мн 2007

5.     Касцюк М.П. і інш. Нарысы гісторыі Беларусі ч-2 Мн 1995

6.     Казакоу Ю.Л. і інш. “Гісторыя Беларусі: дапаможнік для паступаючых у ВНУ” Мн.1998

7.     Новік Я.К. і інш. “Гісторыя Беларусі”:падручнік у 2 ч. ч-2 Мн. 2003

8.     Саракавік І.А. “Гісторыя Беларусі у кантэксце сусветнай гісторыі” Мн 2006



Информация о работе Заходняя Беларусь у 1921-1939