Заходняя Беларусь у 1921-1939

Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2012 в 10:03, курсовая работа

Описание работы

Тэрмін “Заходняя Беларусь” ужываўся беларускімі, польскімі і літоўскімі даследчыкамі , як назва этнічнай тэрыторыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі беларускія палітычныя партыі і грамад-скія арганізацыі.

Работа содержит 1 файл

Заходняя Беларусь у 1921-1939.doc

— 166.00 Кб (Скачать)

    Немалая роля ва ўмацаванні становішча польскай культуры на заход-небеларускіх землях адводзілася польскай адукацыі. На першым Усе-агульным з’ездзе польскага Таварыства апекі “Крэсаў” у снежні 1923г. было пацверджана, што дзяржаўныя пачатковая і сярэдняя школа павін-на быць польскай.  Польскія улады меркавалі выканаць цывілізатарскую місію - “Даць мясцоваму насельніцтву ўзорную польскую школу, якая ўзроўнем навучання, культурнасцю выхавання і практычнай накірава-насцю прыцягнула б да сябе розныя нацыянальнасці і веравызнанні”.

   Аднак улады так і не змаглі стварыць у Заходняй Беларусі разгаліна-ванай сеткі польскіх навучальных устаноў. Сетка пачатковых школ, бібліятэк, культурна-асветніцкіх установ не задавальняла ў 1930гг. сацыяльна-эканамічныя, культурныя патрэбы  Заходнебеларускага краю. Нешматлікія тэатры, музычныя ўстановы, радыё,кінатэатры пра-пагандавалі пераважна польскую культуру, ігнаравалі нацыянальна-культурныя інтарэсы няпольскага насельніцтва. У 1936г. у Польшчы працавалі 103 тэатры, з іх польскіх было 67, украінскіх і рускіх 16, яўрэйскіх 15, а беларускіх і літоўскіх афіцыйных звестак не было (3,ст 434).

    Беларуская культура ўсё-такі не праіграла ў супрацьстаянні з польс-кай, бо паўнавартаснага, парытэтнага саперніцтва не было. Польская культурная экспансія на “Усходнія крэсы” не здзейснілася ў запланава-ных памерах. Нацыянальны прыгнёт нават аказаў мабілізуючае ўздзеян-не на працэс самазахаванне беларускай культуры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

IV. Нацыянальна-вызваленчы рух у 1921-1929гг.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са свім паднявольным становішчам, за акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькоўшчыны. На працягу 20 гг. ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызвален-не. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае бяспраўе працоўных, жорсткій нацыянальны прыгнёт вызначалі характар і мэты вызваленчай барацьбы.
    Асноўнымі сіламі яе былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за на-цыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя продстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацы-яльна-палітычныя лагеры: першы - буржуазна-памешчыцкі, другі- дроб-набуржуазны, дэмакратычны, трэці- пралетарскіх і рэвалюцыйна- дэма-кратычных сіл. 

    Вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі праходзіла пад уплывам расійскіх рэвалюцый і падзей, што адбываліся ў беларускай ССР. З БССР працоўныя Заходняй Беларусі звязвалі свае надзеі на лепшую бу-дучыню. У 1919-1923гг. у Заходняю Беларусь вярнуліся з Расіі больш 700 тысяч бежанцаў часоў першай сусветнай вайны, сярод якіх нямала было ўдзельнікаў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

   Узмацненню рабочага руху спрыяла ўмацаванне і рост арганізацый              кампартыі. У канцы кастрычніка 1923г. у Вільні адбылася першая кан-ферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, якая абвяс-ціла стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі як састаўной часткі Кампартыі Польшчы. У момант стварэння яна налічвала 528 чле-наў. Паступова склалася кіруючае ядро КПЗБ. Яе першымі арганізата-рамі былі С.А. Мертэнс, А.С.Славянскі, С.Т.Мілер, С.А.Дубовік. Палі-тычным сакратаром ЦК КПЗБ за 1926 па 1936г. быў І.К.Лагіновіч .

   Адначасова фарміраваўся і камсамол, які пашыраў свой уплыў на ра-бочую і сялянскую моладзь. У 1924г. камсасольскія арганізацыі краю аб̕ядналіся ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які ўваходзіў у склад камсамола Польшчы. Сакратарамі ЦК КСМЗБ у розны час былі А.І. Андрюк, С.Р. Анісаў, М.М.Дворнікаў, Н.П. Масло-ўскі, А.І. Федасюк, В.З. Харужая. ЦК КСМЗБ выдаваў газеты “Малады камуніст”,”Малады змагар” і інш.

   У 1921 – 1923гг. значным уплывам сярод насельніцтва Заходняй Бела-русі карысталася партыя беларускіх эсэраў. На чале яе стаялі Ф.Грыб, П.Бадунова, Г.Мамонька, А.Цвікевіч, В.Ластоўскі і інш.

  У другой палове 1922г. з левага крыла партыі беларуская рэвалюцый-ная арганізацыя. Яна налічвала каля 300 членаў – пераважна сялян і ін-тэлігентаў. На чале яе стаялі І.К. Логінаў, А.У.Канчэўскі, паэт Л.Г.Радзевіч, А.С Капуцкі.

  БРА ўтваралася як рэвалюцыйна-дэмакратычнае і нацыянальна-вызва-ленчае фарміраванне. Яна патрабавала канфіскацыі памешчыцкай зямлі і перадачы яе без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам, спы-нення каланізацыі беларускіх зямель, дэмакратычных правоў.8-гадзін-нага рабочага дня, стварэння рабоча – сялянскага ўрада.

  На згодніцкіх у адносінах у адносінах да буржуазіі пазіцыях і ў парла-менцкай апазіцыі да польскага урада стаяла і Беларуская сацыял-дэма-кратычная партыя, якую ўзначальвалі А.Луцкевіч, Б.Тарашкевіч, С.Рак-Міхайлоўскі і інш. Яны абапіраліся пераважна на беларускую нацыя-нальную інтэлігенцыю.

  Вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў першай палове 20-ых гадоў часткова прыняў форму ўзброенай партызанскай барацьбы. Яшчэ ў дру-гой полове 1921г. пачалі ўзнікаць падпольныя паўстанцкія арганізацыі. У канцы 1922г. у іх налічвалася каля 5 – 6 тыс. членаў (5,ст241). Дзейнічаючы невялікімі атрадамі і групамі, партызаны нападалі на палі-цэйскія ўчасткі, гмінныя ўправы, вайсковыя патрулі. Асабліва многа клопатаў польскім уладам рабіў атрад Мухі, пад імем якога выступалі камандзіры розных партызанскіх атрадаў.

   Партызанскі рух у цэлым меў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыя-нальна- вызваленчы характар. Партызаны змагаліся за зямлю, сацыяль-нае і нацыянальнае вызваленне, супраць польскай акупацыі. У заходніх паветах – на Гродзеншчыне, у Белавежскай пушчы партызанскія атрады ўзначальвалі беларускія эсэры. На ўсходзе – камуністы і беспартыйныя актывісты, якія ішлі за імі. Сярод каманзіраў партызанскіх атрадаў выз-началіся К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў і інш.

  У маі 1924г. партызаны разграмілі паліцэйскі ўчастак у мястэчку Кры-вічы Вілейскага павета, у жніўні – у Стоўбцах, у кастрычніку – у Кажан-Гарадку Стольніцкага павета. Перапалох сярод мясцовых улад выклікаў напад партызан 24 верасня гэтага года на цягнік, у якім ехалі ваявода і іншыя чыноунікі. Толькі з красавіка 1924г. да лістапада 1925г. парты-заны правялі каля 280 баявых аперацый (3,ст406).

  Улетку 1924г. урад увёў асаднае становішча на тэрыторыі Навагру-     дскага ваяводства. Супраць партызан накіравалі войска і паліцыю.

   У красавіку 1925г. толька Навагрудскім ваяводстве было арыштавана каля 1400 чалавек. Улічваючы гэтыя ўмовы, ЦК КПЗБ заклікаў членаў партыі і партызан спыніць узброеную барацьбу. Восенню 1925г. парты-занскі рух у Заходняй Беларусі спыніўся.

       З гэтага часу ў гісторыі вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі па-чаўся новы этап, звязаны з перыядам стабілізацыі капіталізму , калі асабліва ўзрастала неабходнасць спалучэння легальных і нелегальных формаў палітычнай барацьбы.

   У маі – чэрвіні 1926г. Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) аформілася як самастойная палітычная арганізацыя.

  Прынятая ў маі Грамады патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх зя-мель і падзелу іх без выкупу паміж беззямельнымі сялянамі, утварэння сялянска-рабочага ўрада, дэмакратычных правоў, 8-гадзіннага рабочага дня, развіцця кааперацыі, вызвалення працоўных сялян ад падаткаў, да-памогі беспрацоўным, скасавання асадніцтва і ўсіх прывілеяў маёмас-ных класаў, дэмакратычнага самакіравання, аддзялення царквы ад дзяр-жавы, школы на роднай мове.

  У маі 1926г. у польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот. Да ўлады прыйшлі ваенныя на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. У краіне ўстанаві-лася ваенна буржуазная дыктатура, якая дапускала, аднак, існаванне абмежаванай парламенцкай сістэмы і легальнай апазіцыі буржуазныхі дрбнабуржуазных партый.

  У апошнія месяцы 1926г. супраціўленне працоўных польскім буржуаз-ным уладам стала паўсюдным і масавым. Яно набывала ўсё больш вост-ры характар. У Заходняй Беларусі наспявала рэвалюцыйная сітуацыя.

  Урад Пілсудскага, баючыся паўстання ў Заходняй Беларусі, вырашаў разграміць Грамаду. У ноч на 15 студзеня 1927г. па ўсяму краю пачаліся масавыя вобыскі і арышты камуністаў і актавістаў Грамады.

   Працоўныя Заходняй Беларусі адказалі на разгром Грамады шматлі-кімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і дэманстрацыямі. Буйная дэма-нстрацыя адбылася ў Косаве Палескага ваяводства. Яна была арганіза-вана Косаўскім падпольным райкомам КПЗБ.

Эканамічны крызіс 1929-1933гг. прывёў да новага абвастрэння сацыя-льных супярэчнасцей і класавай барацьбы. У працэсе вызваленчага руху працоўныя Заходняй Беларусі да гэтага часу набылі вопыт барацьбы. На чале значнай часткі рабочых і сялян была КПЗБ. У 1932г. яня налічвала больш 3600 членаў, апрача тых, хто знаходзіўся ў турмах.

  Крызіс і рост беспрацоўя не спынілі рабочы рух. У 1930-1931гг. прай-шлі забастоўкі на прадпрыемствах Вільні, Беластока, Пінска, Слоніма, Гродна. У 1932г. забастовачная барацьба значна ўзмацнілася. Ад аба-роны раней дасягнутых заваёў рабочыя ўсё часцей пераходзілі ў насту-пленне. У пачатку гэтага года баставалі рабочыя лесапільных заводаў Гайнаўкі, Белавежы, Слоніма, фабрыкі гумовых вырабаў у Лідзе, каму-нальнікі Гродна і Брэста, рабочыя фанерных фабрык у Пінску і Гродне. У Лідзе, Пінску, Брэсце, Навагрудку прайшлі выступленні беспра-цоўных. Усяго ў 1932г. у заходняй Беларусі адбылася 51 забастоўка, у якіх прынялі ўдзел 32,4тыс. рабочых у 1933г.- 81 забастоўкка і 36,7 тыс. рабочых, тады як у 1933г.- 19 забастовак з 15,2 тыс рабочых(2,ст428).

  У 1932 – 1933гг. эканамічныя стачкі ўсё часцей перарасталі ў паліты-чныя , Яны суправаджаліся шматлюднымі мітынгамі і дэманстрацыямі, якія нярэдка завяршаліся сутычкамі з паліцыяй.

  У кастрычніку 1932г. рабочыя лясных промыслаў у Белавежскай пуш-чы патрабавалі павельчэння заработнай платы. У забастоўку ўклячаліся лесарубы і возчыкі17 вёсак. Іх падтрымалі рабочыя лесараспрацовак і сяляне больш 40 вёсак Пружскага павета, усяго больш 4тыс. чалавек.  Буйныя выступленні лесарубаў і возчыкаў адбыліся ў канцы 1933- пачатку 1934г. у Сакольскім, Беластоцкім і Гродзенскім паветам.

  У 1931г. пачаўся ўздым сялянскага руху. Узмацнілася барацьба супра-ць памешчыкаў, камасацыі і ліквідацыі сервітутаў, падатковага цяжару, шарварак. У красавіку пачалася забастоўка сялян супраць шарварак, якая ахапіла многія вёскі Заходняга Палесся. Узначальвалі барацьбу за-бастовачныя камітэты. Для абароны ад паліцаі былі створаны дружыны сялянскай самаабароны.

   Каб прымусіць, напрыклад, сялян вёскі Заполле Карэліцкай гміны пла-ціць падаткі, улады паслалі ў вёску атрад паліцэйскіх. Але сяляне прагналі іх. На дапамогу паліцыі прыйшло папаўненне. Больш як 100 чалавек былі арыштаваны, сялян катавалі. У 1931 г. карныя атрады дзейнічалі ў вёсках Брэсцкага, Кобрынскага, Навагрудскага, Ашмян-скага і іншых паветаў. Толькі ў другой палове 1931г. у Заходняй Бела-русі было вынесена 44, а ў 1932г. – 76 смяротных прысудаў (3,ст 361 ).

  Барацьба сялян нярэдка вылівалася ў сутычкі з паліцыяй. Жыхары вёс-кі Асташын Навагрудскага павета ў сакавіку 1932г. не дазволілі паліцыі забраць у іх канфіскаваную за нявыплату падаткаў маёмасць. 8 краса-віка 1932г. дружыны сялянскай самаабароны некалькіх вёсак напалі на паліцэйскі ўчастак ў Нягвічах Навагрудскага павета і разграмілі яго, за-хапіўшы пры гэтым зброю. Улады кінулі супраць сялян карныя атрады. Пачаліся арышты і катаванні. Па прыгавору ваенна-палявога суда 4 ак-тыўныя ўдзельнікі выступлення былі павешаны, 29 чалавек асуджаны на розныя тэрміны турэмнага зняволення.

  Рэвалюцыйны сялянскі рух у Заходняй Бетарусі ў 1931-1933гг.  дася-гнуў значнай вастрыні і сілы. За гэты час зарэгістравана больш як 460 выступленняў сялян, не лічачы масовак. Каля 1500 вёсак ахапілі высту-пленні. У іх удзельнічала 140-150 тыс. чалаве, або па 40-50тыс. кожны год (2,ст 426). Найбольшага размаху барацьба дасягнула ў Брэсцкім , Кобрынскім, Пружанскім, Гродзенскім, Навагрудскім, Слонімскім і Пінскім паветах. Сялянскія выступленні нярэдка пашыраліся на цэлыя гміны і нават паветы. Выступленні з эканамічнымі патрабаваннямі пера-пляталіся з барацьбой за зямлю без выкупу, за ўладу народа. Яны мелі ў аснове рэвалюцыйна-дэмакратычны характар.Кіравала імі КПЗБ.

  На развіцці нацыянальна-вызваленчага рухау ў Заходняй Беларусі ба-люча адбіліся рэпрэсіі ў БССр над былымі кіраўнікамі Беларускай рэва-люцыйнай арганізацыі, Грамады, клуба “Змаганне”, якія ў 1932г. у выні-ку абмену палітвязнямі паміж СССР і Польшай пераехалі ў БССР, дзе атрымалі палітычнае сховішча і працавалі ў розных установах. У ліку рэпрэсіраваных былі Л.Радзевіч, Я.Бабровіч, А.Капуцкі, П.Клінцэвіч, С.Рак-Міхайлоўскі, П.Валошын, П.Мятла, М.Бурсевіч, І.Дварчанін, Я.Гаўрылік, Ф.Валынец, П.Крынчык.

У 1934-1935гг. вызваленчы рух у Заходняй Беларусі праходзіў у яшчэ больш цяжкіх умовах, чым раней. Узмацнілася палітычная рэакцыя. У 1934г. санацыйныя ўлады прынялі рэакцыйны закон “ Аб ізаляцыі гра-мадска небяспечных элементаў”, на падставе якога ў тым жа годзе ў Бя-розе Картузскай на Палессі быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палі-зняволеных. У 1935г. у Польшчы была прынята навая канстыту-цыя, якая заканадаўча ўводзіла аўтарытарнае праўленне. Тысячы рады-кальна настроеных рабочых, сялян, прадстаўнікоў прагрэсіўнай інтэлі-генцыі былі кінуты ў турму і лагер, выселены з родных месц. У адным Палескім ваяводстве ў 1934-1937гг. былі зняволены 1064 чалавекі, у большасці камуністы і камсамольцы. У канцэнтрацыйнымлагеры ў Бярозе Картузскай у ліпені 1939г. знаходзілася 473 чалавекі (5,ст418).

  Дасягнутае адзінства станоўча ўплывала на стан рабочага руху. Бо-льшая частка выступленняў рабочых у 1935-1937гг. праходзіла пад ло-зунгамі адзінага фронту. У студені і лятым 1935г. прайшла забастоўка на фабрыцы гумавых вырабаў у Лідзе. Быў абраны забастовачны камі-тэт. Рабочыя патрабавалі ад адміністрацыі аднаўлення на рабоце зво-леных, павышэння заработнай платы. Іх падтрамалі рабочыя іншых прадпрыемстваў горада. У забастоўцы Ўдзельнічала некалькі тысяч ча-лавек. Забастоўка зявяршылася перамогай рабочых.

  Зімой 1935-1936г. забаставалі лесарубы і возчыкі Сакольскага, Нава-грудскага, Брэсцкага і іншых лясніцтваў. У сакавіку 1936г. аб̕явілі забастоўку рабочыя Гродзенскай фанернай фабрыкі. У маі забаставалі рабочыя, занятыя на грамадскіх работах у Гродне. Іх падтрымалі рабо-чыя іншых прадпрыемстваў горада. У красавіку рабочыя Вільні, Гродна, Беластока, Брэста правялі забастоўку пратэсту супраць расстрэлу палі-цыяй рабочых у Кракаве і Чанстахове.

Информация о работе Заходняя Беларусь у 1921-1939