Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2012 в 10:03, курсовая работа
Тэрмін “Заходняя Беларусь” ужываўся беларускімі, польскімі і літоўскімі даследчыкамі , як назва этнічнай тэрыторыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі беларускія палітычныя партыі і грамад-скія арганізацыі.
Уводзіны
Тэрмін “Заходняя Беларусь” ужываўся беларускімі, польскімі і літоўскімі даследчыкамі , як назва этнічнай тэрыторыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі беларускія палітычныя партыі і грамад-скія арганізацыі.
У афіцыйных польскіх дзяржаўных дакументах назва “Заходняя Беларусь” не ўжывалася. Як у свой час царскія службоўцы і русіфіката-ры “заходнеросы” называлі беларускія землі “Паўночна – Заходнім кра-ем”, так і польскія ўлады, палітыкі і навукоўцы называлі іх паўночна – ўсходнімі ці ўсходнімі ўскраінамі (крэсамі), а беларусаў зняважліва “крэсавякамі”.
У залежнасці ад метадалагічных падыходаў да вызначэння тэр-міна “ Заходняя Беларусь” у навуковай і вучэбнай літаратуры сустрака-юцца супярэчлівыя звесткі аб яе тэрыторыі, нацыянальным і канфесія-нальным складзе, эканамічным патэнцыяле.
У1921г пры дапамозе Антанты да Польшчы адышлі Гродзен-ская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцскага, Мазырскага і Мін-скага паветаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісенскі паветы Ві-ленскай губерні. Агульная іх плошча складала амаль 113 тыс.км² і ў 1931 г. на ёй пражывала 4,6 млн чалавек, з іх беларусы скла-далі 65%, палякі -15, яўрэі -11, украінцы- 4, літоўцы 2,5, рускія – 2%. У вёсцы пра-жывала 85% насельніцтва і толькі 15% - у гарадах. Большасць жыхароў на веравызнанні былі праваслаўнымі (6,с359).
У выніку польска - савецкай вайны 1919 – 1920гг. Заходняя Бела-русь апунулася пад уладай буржуазна – памешчыцкай Польшчы. І тым самым беларускі народ быў раздзелены на дзве часткі, шляхі развіцця якіх карэнным чынам адрозніваліся. Была парушына калісці агульная сістэма эканамічных , вытворчых, сацыяльна – культурных адносін, якія з’яўляюцца асновай існавання і развіцця любой нацыі. Гэта несправядлівасць была выпраўлена толькі праз амаль двадцаць гадоў – у верасні-літападзе 1939г., калі адбылося далучэнне заходняй Беларусі да БССР і СССР.
У сучаснай гістарычнай навуцы і асабліва грамадска – палітычнай думцы, гэтая падзея трактуецца не аднабакова. Большая частка даслед-чыкаў прытрымліваецца погляду, што восенню 1939г. адбылося ўз’яд-нанне беларусаў. Але частка перш за ўсё палітычных дзеячаў асабліва прадстаўнікоў Польшчы і Літвы на ўвесь свет называюць гэту падзею савецкай акупацыяй. Галоўным аргументам гэтых “даследчыкаў” з’яў-ляецца стаўшы вядомы грамадству сакрэтны пратакол пакта “ Молатава – Рыбентропа” у якім СССр і фашысцкая Германія падзяльлі сферы ўп-лыву ў цэнтральнай Еўропе і Прыбалтыцы, тым самым ставя Савецкі Саюз адзначыць і БССР у рады агрэсараў. Уваход Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі тым самым ацэньваюць як акт агрэсіі супраць суверэннай Польшчы.
Так уз’днанне, ці акупацыя?
Для адказа на гэта пытанне, перш за ўсё трэба пазнаёміцца са зна-чэннем тэрмінаў акупацыя і уз’яднанне. Акупацыя – гвалтоўны захоп чужой тэрыторы ўзброенай сілай. Уз’яднанне – гістарычны акт які адпа-вядае інтэрасам шырокіх мас народа , роднаму па паходжанню, мове, культуры і гістарычным мінулым. Каб выясніць ці адпавядалі падзеі во-сені 1939г. інтэрэсам беларускага народа, у сваёй рабоце я паставіла перад сабой задачу разглядзець, якіх умовах жыло насельніцтва Заход-няй Беларусі, якімі былі умовы яго працы і адпачынку, грамадзянскія правы і абавязкі. Як развівалась культурнае і духоўнае жыццё беларусаў у складзе Польшчы.
I.Эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі
На захопленай тэрыторыі беларускі народ апынуўся пад сацыяль-ным і нацыянальным прыгнётам польскіх памешчыкаў,буржуазіі і за-межнага капіталу. У эканоміку пранікаў капітал замежных манаполій – французкіх, італьянскіх, амерыканскіх, шведскіх.
Эканамічная палітыка польскіх кіруючых колаў была нацэліна на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” ў становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Ка-рыстаючыся таннасцю сыравіны і рабочай сілы ва ўмовах аграрнага перанасялення і масавага беспрацоўя, польскія і замежныя капіталісты выкачвалі нацыянальныя багацці Заходняй Беларусі, тым самым асуд-жалі край на адсталасць і галечы.
Эканоміка Заходняй Беларусі насіла рысы, характэрныя для ад-сталых паўкаланіяльных краін. Цяжкай прамысловасці тут амаль не бы-ло. Пераважную большасць складалі дробныя прадпрыемствы, занятыя перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцо-вай сыравіны. На долю харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці пры-ходзілася 2/3 прадпрыемстваў і рабочых. Прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш чым 20 чалавек у Віленскім, Навагрудскім, Палескім ваяводствах у канцы 1926 г. налічвалася 172, у тым ліку з колькасцю больш чым 100 чалавек – усяго 19. Сярод іх шклозавод “Нёман”, запалкавая фабрыка “Прагрэс – вулкан” у Пінску, тытунёвая фабрыка ў Гродне і інш. У 1928г. на такіх прадпрыемствах было занята 11,6 тыс. рабочых – менш, чым у 1913г., у 1937г. іх было 15,4 тыс. чала-век, з Беластоцкім ваяводствам – 33тыс. Усяго ў прамысловасці, на транспарце, у гандлі і ўстановах камунальнага абслугоўвання, паводле перапісу 1931г., было занята 86тыс. рабочых, з іх у прамысловасці – 38тыс ( 3 ,с.353-354).
Пасля невялікага ажыўлення прамысловай вытворчасці ў пер-шыя пасляваенныя гады, у 1924г. эканоміка Польшчы апынулася ў ста-не крызісу, які працягваўся да 1926г. Праведзеная ў 1924г. грашовая рэ-форма, у ходзе якой была ўведзіна новая польская нацыянальная валюта – злоты, ліквідавала гіперінфляцыю, нармалізавала грашовае абарачэнне ўнутры краіны і ў знешнім гандлі. Аднак “эканамічнага цуду” не адбы-лося. Прамысловы ўздым, які пачаўся ў другой палове 1926г., працяг-ваўся толькі да 1928г. Асабліва ў цяжкім стане апынулася прамысло-васць Заходняй Беларусі . Тут крызіс выклікаў вялікі спад вытворчасці . Так , у галінах апрацоўчай прамысловасці Навагрудскага і Палескага ваяводстваў, у якіх была занята большасть рабочых, колькасць іх змян-шалася з 13,4 тыс. у 1928г. да 5,1 тыс. у канцы 1931г., або ў 2,5 раза ( 7 , с.189).
Аснаўным цяжарам крызіс клаўся на плечы працоўных. Зарабат-ная плата рабочых у Заходняй Беларусі да 1931г. змяншалася на 52% су-праць узроўню 1928г. За гады крызісу рэзка ўзрасло беспрацоўе. Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных да канца 1931г. па-вялічылася ў тры разы і дасягнула 16,1 тыс (3,с.354). Аднак і тыя, хто працаваў, не былі ўпэўніны ў заўтрашнім дні, бо каля варот прадпры-емстваў пастаянна знаходзілася шмат лядзей, якія шукалі работу. Платны адпачынак, дапамога па сацыяльнаму забяспячэнню ў 1933г. фактычна былі ліквідаваны .
У канцы 1933г. эканоміка Польшчы, як і іншых буржуазных краін, што вышлі з крызісу, апунуліся ў стане эканамічнай дэпрэсіі, якая працягваласяда 1937г. і характарызавалася агульным застоем вытвар-часці. Ажыўленне, звязанае з падрыхтоўкай да вайны, не ўнесла істот-ных змен у эканамічнае становішча Польшчы, у тым ліку і Заходняй Беларусі. Прамысловыя вытворчасць толькі крыху перавысіла ўзравень перадкрызіснага 1928г.
Але жыццё працоўных не палепшылася і ў наступныя гады. Так, сярэдні дзённы заробатак рабочых у Навагрудскім ваяводстве ў 1934г. складаў – 2 злотых, у Палескім – 2 злотых 96 грошаў. Заробак рабочых – мужчын на Гарадзішчынскай фанернай фабрыцы ў 1937г. складаў 1 злоты 20 грошаў, а жанчын – 60 грошаў за дзень. І гэта ў той час, калі кілаграм сітнага хлеба каштаваў 34 грошы, мукі пшанічнай – 53 грошы, масла- 3,4 злотага, 1л газы- 35 грошаў,10 кВт·ч электраэнергіі – 7,3 злотага ( 8,ст302).
Значны пласт гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі. Аднак, як адзначалася ў справаздачы Брэсцкай фінансавай палаты, насельніцтва, занятае рамяством, не магло паспяхова супрацьставаць канкурэнцыі больш прадукцыйнай прамысловай вытворчасці і выбараў рамяства з іншых раёнаў. Рамеснікі і саматужнікі бяднелі і разараліся, папаўняючы рады гарадскога пралітарыяту. Калі ў канцы 1931г. у Віленскім, Наваг-рудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 46,5 тыс. рамеснікаў, то ў 1937г. – 33,5.
Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаван-нем буйнога памешчыцкага земляўладання, малазямеллем і масавым збядненнем большай часткі сялян. У 1931г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах землеўладальнікі з плошчай маёнткаў больш 100га мелі 3,1млн.га, а разам з дзяржаўнымі і царкоўнымі ўладаннямі – каля млн.га, або 48% усёй зямлі (1,ст77).
Радзівілам, Сапегам, Тышкевічам і іншым буйным уладальнікам зямель належалі многія тысячы гектараў. У той жа час на 610 тыс. сялянскіх гаспадарак прыходзілася 4,3 млн. га. З іх 56% мелі менш 5 га зямлі кожная (3,ст356).
Зямельная рэформа, якую вымушаны быў распачаць польскі ўрад пад націскам сялянскага руху, праводзілася на карысць польскіх паноў – абшарнікаў і сельскай буржуазіі. Улады правялі т.зв. парцэляцыю, або продаж дробнымі участкамі часткі абшарнікаў і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асадні-каў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919 – 1920 гадоў. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху. Да 1930г., па няпоўных звестках, у Заходняй Беларусі пасяліліся 4434 вайсковыя асаднікі. Яны атрымоўвалі на льготных умовах ці бясплатна зямельныя ўчасткі звычайна ад 10 да 45 га і сяліліся хутарамі (5, ст217).
З мэтай ліквідацыі цэраспалосіцы праводзілася т. зв. Камасацыя, або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. Да 1939г. у Віленскім, Нава-грудскім і Палескім ваяводствах пераважна прымусова былі пераселены на хута-ры 259 тыс., ці больш 40% сялянскіх гаспадарак. Пераход на хутары дазваляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі. Пераход на хутары дазваляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі. Але малазямельным ён амаль нічо-га не даваў. Больш таго, выдаткі на правядзенне камасацыі і перася-ленне пагоршылі становішча большасці сялян. Толькі заможныя сяляне ў выніку вухаду на хутары ўмацавалі сваё становішча.
Камасацыя не магла вырашыць зямельнае пытанне і адкрыць шлях да паспяховага развіцця сялянскай гаспадаркі , бо не ліквідавала малазямелле ў вёсцы, не вызваляла сялян ад залежнасці з боку памешчыкаў і сельскіх багацеяў, не давала ім магчымасці выйсці з беднасці. Таму большасць сялян, перш за ўсё сельская бедната, былі супраць камасацыі.
Цяжкія вынікі для сялян мела скасаванне сервітутаў. Да 1938г. 115,7 тыс. сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены права карыстацца сервітутнымі пашамі, выганамі, за якія атрымоўвалі невялікую кампенсацыю (6,с.360). Сяляне былі супраць ліквідацыі сервітутаў на такіх умовах, выступалі за захаванне права карыстацца сервітутамі, за поўны пераход іх ва ўласнасць сялян.
Такім чынам, зямельная рэформа, якую праводзіў польскі ўрад, мела буржуазны характар. Яна садзейнічала захаванню буйнога памешчыцкага землеўладання. У выніку рэформы ўмацавалася стано-вішча дробнай і сярэдняй сельскай буржуазіі, некалькі пашыраўся ўнутраны рынак. Адначасава пагоршылася становішча беднаты.
Ва ўмовах буйнога землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Сялянін – бядняк не мог забяспечыць належнай апрацоўкі зямлі. Гэтаму перашкаджала і няспын-нае драбленне сялянскіх гаспадарак.
Ураджай збожжавых у бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарках у 30-ыя гады складаў у сярэднім 7 ц з га, у абшарнікаў і кулакоў – каля 9 ц з га. Частымі былі неўраджаі. І тады галадалі многія тысячы сялян. Толькі ў 1929г. сельская гаспадарка была адноўлена да ўзроўню 1913г. У першай палове 30-ых гадоў ва ўмовах эканамічнага крызісу адбылося скарачэнне пасяўных плошчаў, зменшылася ўраджайнасць, колькасць буйной рагатайжывёлы, свіней. Некаторае павелічэнне сельскагаспадар-чай вытворчасці ў 1934 – 1938гг. істотна не не змяніла становішча. Сельская гаспадарка ў цэлым знаходзілася ў стане хранічнага застою (5,ст218).
Ва ўмовах цяжкага сацыяльнага прыгнёту ішло збядненне большай часкі сялян. Сяляне - беднякі ў пачатку 30-ых гадоў складалі каля 70%, сераднякі- 23%, заможныя сяляне з асаднікамі і шляхтай – больш 6%. Вялізных памераў дасягнула скрытае беспрацоўе ў вёсцы, якое ахоплівала ў гэты час каля 40% рабочых рук ( 2 ,ст399).
Малазямельныя сяляне жылі бедна. У 1927г. каля 30% сялян не мелі кароў. Беднякі вымушаны былі за мізэрную плату ісці да абшарні-каў, асаднікаў, заможных сялян, на падзённую работу, працаваць за частку ўраджаю. Яны залазілі ў даугі, за якія прыходзілася адпра-цоўваць на цяжкіх умовах. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны – асабліва ў Латвію, Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек (4,ст307).
У цэлым Заходняя Беларусь уяўляла сабой у складзе Польшчы адсталы аграрны рэгіён, які выкарыстоўваўся як крыніца сыравіны і таннай рабочай сілы, рынак збыту для польскай рамысловасці. У эка-намічным развіцці назіраліся застойныя працэсы, якія абцяжарлівалі матэрыяльны стан жыхароў заходнебеларускіх зямель.
На становішча Заходня Беларускіх сялян моцна адбівалася гандлёвая палітыка манаполій. Прамысловыя тавары былі дарагія, а прадукты сельскай гаспадаркі несуразмерна танныя. За гады эканаміч-нага крызісу цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі знізіліся да 40%, на прамысловыя тавары – да 73% у параўнанні з 1928г (5,ст219). Разбежка цэн яшчэ больш пагаршала становішча сялян.
Падатковая палітыка ўрада мела выразна класавы характар. Абшарнікі плацілі з 1 га зямлі значна менш, чым малазямельныя сяляне. Пры спагнанні падаткаў улады часта звярталіся да прымусовых мер. Шырока практыкаваўся продаж маёмасці даўжнікоў з малатка. Агульная запазыча-насцьсялян Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў па падатках на 1 студзеня 1934г. складала 197,1 млн. злотых, або ў сярэднім 460 злотых на адну гаспадарку. Толькі на працягу 1929г. гэтых ваяводствах было праведзе-на 30,7 тыс. экзекуцый, з якіх 11,9 тыс суправаджаліся прымусовым адабраннем маёмасці ў насельніцтва (1,ст 86).
У першыя гады польскай акупацыі сяляне былі прымушаны бяс-платна даваць падводы для абслугоўвання паліцыі і чыноўнікаў. Яны павінны былі выконваць дарожныя павіннасці – шарваркі, выходзіць на рамонт дарог і мастоў без усялякай аплаты. На сялян сыпаліся шматлі-кія штрафы.
У пачатку 30-ых гадоў у трох заходнебеларускіх ваяводствах наліч-валася 88,3 тыс. сельскагаспадарчых рабочых. Звязаныя цяжкімі умова-мі найму, яны знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад землеўласнікаў. Пра-цягласць рабочага дня дасягала нярэдка і больш 14 гадзін. Сельска-гаспадарчыя рабочыя, страціўшы працу, не падлягалі рэгістрацыі як беспрацоўныя і ніякай дапамогі не атрымалі.
У выніку каланіяльнай палітыкі польскіх улад і панавання па-мешчыкаў і буржуазіі жыццёвы ўзровень працоўных у Заходняй Бела-русі быў намнога ніжэй, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы, і, як адзначалася ў адной са справаздач Брэсцкай фінансавай палаты, “ніжэй перадваеннага, які ніколі тут не быў высокім”. Медыцынскае абслугоўванне было недаступна для большасці насельніцтва з-за неда-хопу дактароў і вялікага кошту лячэння. У 1935г. Палескім аяводстве адзін доктар прыходзіўся на 5662 чал., а ў Навагрудскім – на 5950 чал.