Заходняя Беларусь у 1921-1939

Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2012 в 10:03, курсовая работа

Описание работы

Тэрмін “Заходняя Беларусь” ужываўся беларускімі, польскімі і літоўскімі даследчыкамі , як назва этнічнай тэрыторыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі беларускія палітычныя партыі і грамад-скія арганізацыі.

Работа содержит 1 файл

Заходняя Беларусь у 1921-1939.doc

— 166.00 Кб (Скачать)

 

 

 

 

 

 

                  II. Нацыянальны прыгнёт. Палітычнае бяспраўе.

У 1920 – 1921гг. быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністра-цыйна – тэратарыяльны падзел, створаны чатыры ваяводствы: Віленс-кае, Навагрудскае, Палескае, Беластоцкае. Ваяводствы падзяляліся на паветы, а паветы на гміны. У адпаведнасці з такімі падзеламі складва-лася структура органаў дзяржаўнага кіравання і грамадзянскага сама-кіравання, аховы грамадскага парадку (паліцыі). Сваю структуру мелі органы дзяржаўнай бяспекі (дэфензіва), судовыя і вайсковыя , а таксама сістэма органаў аховы дзяржаўнай мяжы.

   Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча спалучалася з не-меньш цяжкім нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Поль-скія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыяналь-ную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Каб неяк “абгрунтаваць” сваё права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся нават перад фальсіфікацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе на-сельніцтва Заходняй Беларусі. Так, па матэрыялах афіцыйнай статысты-кі, у 1931г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах да паля-каў залічылі амаль усіх беларусаў – католікаў і шмат праваслаўных. Яшчэ 707 тыс. чалавек, пераважна на Палессі, былі запісаны “тутэйшымі”, як пазбаўленыя нацыянальнай свядомасці. Гэта было зроблена дзеля павелічэння ў Заходняй Беларусі ўдзельнай вагі палякаў.

   На самай жа справе, згодна са звесткамі перапісу 1897г., палякі на тэрыторыі пазнейшых трох заходнебеларускіх ваяводстваў складалі каля 5,5%.  Праўда,у 20 – 30ыя гады тут пасялілася яшчэ пэўная коль-касць палякаў з ліку вайсковых і цывільных каланістаў- асаднікаў, чы-ноўнікаў, інтэлігенцыі, паліцыі, рабочых. У цэлым у Віленскім, Наваг-рудскім і Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5%, як сцвяржала афіцыйная польская статыстыка, а 67%, палякаў не 42, а 12 – 13%, укра-інцаў – 5 – 6%, яўрэяў – каля 9%, рускіх – 2%, літоўцаў – 3% (5,ст221).

    Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэспублікай. Аднак абвешчаныя канстытуцыяй 1921г. свабода слова, друк, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на “крэсах”. Тут панавалі самавол і здзекі над насельніцтвам з боку паліцыі, чыноўнікаў. Паліцыя сачыла і арыштоўвала ўсіх, каго падазравала ў прынадлежнасці да кам-партыі ці камсамола, а таксама беспартыйных актывістаў з рабочых і ся-лян. Асабліва ўзмацняліся рэпрэсіі ў перыяды ўздыму вызваленчага ру-ху. У пачатку 30-ых гадоў у турмах Польшчы знаходзілася больш 10тыс. палізняволеных. Новая хваля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934г. на Палессі, у Бярозе Картузскай, быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных.

   Выбарчая сістэма служыла інтарэсам памешчыкаў і буржуазіі. У сейм праходзілі пераважна прадстаўнікі пануючых класаў, буржуазных і дробнабуржуазных партый і толькі нязначная колькасць ад радыкаль-ных партый і арганізацый працоўных. У час выбараў 1922г. у сейм былі  абраны 11, а ў сенат - 3 беларусы з агульнай колькасці 444 дэпутаты і 111 сенатараў. У 1928г. у сейм трапілі 10 беларускіх дэпутатаў і 2 сена-тары. Толькі частка іх прадстаўляла радыкальныя партыі і арганізацыі. На выбарах 1932 і 1938гг. не было абрана ні аднаго беларуса, ні аднаго прадстаўніка левых сіл (3,ст368).

  Мала што маглі зрабіць для народа органы мясцовага самакіра-вання – гарадскія і гмінныя рады, якія падпарадкоўваліся адміністрацыі. З імі звычайна ўлады не лічыліся. Панаванне манаполій і буйнога па-мешчыцкага землеўладаня, узмацненне ўціску працоўных, рэакцыйная зямельная і падатковая палітыка буржуазна-памешчыцкага ўрада, мала-зямелле і паўперызацыя сялян абвастралі сацыяльныя супярэчнасці. Жорсткі нацыянальны прыгнёт і палітычнае бяспраўе рабочых і сялян ва ўмовах буржуазнай дыктатуры яшчэ больш паглыблялі супярэчнасці паміж  народам і пануючымі  класамі.

                                             

                    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

III.Стан асветы і культуры

З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць бела-рускія школы, якія у 1918 – 1919гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925г. Засталіся ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рус-кія школы былі ператвораны ў польскія. Тыя, хто змагаўся за адкрыццё беларускіх школ, праследаваліся ўладамі. У 1927 – 1928гг. урад Пілсуд-скага пад націскам нацыяналіна – вызваленчага руху вымушаны быў адкрыць 29 беларускіх і 49 змешаных польска – беларускіх школ. Існа-валі 4 беларускія гімназіі – у Вільні, Радашковічах,Клецку і Навагрудку, якія маглі працаваць дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы грамадскасці. У 1932 – 1934 гадах тры з іх былі закрыты. Апошняя Беларуская гімна-зія ў Вільні, у якой навучалася каля 200 вучняў, была ператворана ў фі-ліял польскай гімназіі. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Бела-русі не стала ні адной беларускай школы (2,ст407).

  Польскіх школ было недастаткова, каб забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей. У 1927/28 навучальным годзе ў трох ваяводствах працавала 3455 агульных школ, у якіх было 292,9 тыс. навучэнцаў, а ў 1937/38гг., - 4421школа з 546,6 тыс. навучэнцаў. Каля 13%дзяцей школьнага ўзросту не вучыліся ў школе. У сапраўднасці іх было значна больш. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931г. налічвалася 43% (3,ст424).

   У1927/28 навучальным годзе ў тых жа трох ваяводствах дзейні-чалі 85 гімназій, у якіх налічвалася 17,8 тыс. навучэнцаў. Праз 10 гадоў – у 1938г. колькасць гімназій зменшылася да 15,9 тыс. У 1929/30 наву-чальным годзе ў 15 настаўніцкіх семінарыях навучалася 2258 чалавек. Іх было яўна недастаткова, каб забяспечыць школы настаўнікамі. Нягле-дзячы на гэта, да 1938г. колькасць семінарый зменшылася да 8, а наву-чэнцаў – да 300 Высокая плата за навучэнне, беднасць і перашкоды з боку ўлад абмяжоўвалі доступ дзецям  працоўных у сярэднія школы. Вышэйшыя навучальныя ўстановы па сутнасці былі для іх недаступныя (2,ст409).

   Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязнач-ная колькасць беларускай інтэлігенцыі. Па звестка польскай адмініст-рацыі, на долю беларусаў у Палескім ваяводстве у 1928г. прыходзілася толькі 2,5% інтэлігенцыі, а на долю палякоў – 75% інтэлігенцыі(3,с426).

   У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Культурнае жыццё беларускага народа пастаянна абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікіяклубы, бібліятэкі, хаты-чы-тальні, створаныя ў мінулыя гады намаганнямі беларускай грамадскас-ці. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму. Калі ў 1927г. пад націскам масавага нацыянальна-вызва-ленчага руху, звязанагаз дзейнасцю Беларускай сялянска-рабочай грама-ды, Таварыствам беларускай школы выдаваліся 23 беларускія легаліныя газеты і часопісы, то ў 1932 г. іх засталося толькі 6 (ст427).

             Культурнае жыццё заходнебеларускіх зямель у 1921 – 1939гг. Праходзіла ў дастаткова складаных умоў. Адмоўны ўплыў на яго аказ-валі заняпад эканомікі, цяжкі нацыянальны і сацыяльны прыгнёт, кала-ніяльная палітыка польскага урада. Дзякуючы супраціўленню беларус-кай паланізацыі і развіццю нацыянальна - вызваленчага руху культура атрымлівала магчымасцьдля захавання. Пастаянныя абмежаванні і па-даўленне культурнага жыцця беларусаў ніяк не маглі спрыяць засваен-ню духоўных каштоўнасцей і відаў, якія давалі польскія школы і куль-турна – асветніцкія ўстановы.

         Польскім уладам не ўдалосявыканаць у Заходняй Беларусі цыві-лізатарскай місіі. Кіруючыя колы не імкнуліся задаволіць спаўна патрэ-бы людзей  у асвеце нават на польскай мове. Польскія школы не маглі забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей хаця б у межах пачатковай адука-цыі. Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, у 1937/38 навучальным годзе ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах школу навед-валі толькі каля 80% дзяцей ва ўзросце 7 - 13 гадоў (4,ст323), аднак  у сапраўднасці кантынгент дзяцей, якія не хадзілі ў школу, быў большым. Высокі кошт падручнікаў, школьных прылад, адсутнасць у некаторых вёскахшкол, беднасць сялян – усё гэта прыводзіла да таго, што значная частка дзяцей працоўных не магла скончыць пачатковай школы.

           Катастрафічна зменшалася беларускамоўнае навучанне. Калі ў 1936/37 навучальным годзе яшчэ дзейнічалі тры беларускія і 13 польс-ка-беларускіх школ, то ўжо праз год у Заходняй Беларусі існавалі толькі пяць польска – беларускіх пачатковых школ, а ў 44 польскіх беларуская мова вывучалася як прадмет. Мелася толькі адна беларуская гімназія. Напярэдадні верасня 1939г. беларукіх школ фактычна не засталося. Лёс адзінай беларускай гімназіі ў Вільні быў няпэўным. У такіх абставінах вострай праблемай заставалася непісменнасть і малапісьменнасць. У 1931г. 43% насельніцтва краю было непісьменным, у Палескім ваявод-стве гэты паказчык дасягнуў 50%(6, ст369).

   З – за высокай платы за навучанне, перашкод з боку улад, нацыяналь-най прынадлежнасці, палітычных матываў колькасць дзяцей з беларус-кіх сем´яў была невялікай у сярэдніх, прафесійных школах, вышэйшых навучальных установах. Студэнтаў ВНУ беларускай нацыянальнасці ў краіне ў 1937/37 навучальным годзе налічвалася ўсяго 218 чалавек. У 1930 – 1936гг. доля беларусаў сярод студэнтаў Віленскага універсітэта вагалася ад 1,6 да 2,8%. Доля ж палякаў узрасла з 63,2% у 1930/31 акадэ-мічным годзе да 72,6% у 1937/38 акадземічным годзе(2,ст404).

   Вынікам палітыкі нацыянальна – культурнага прыгнёту была малалі-касць беларускай інтэлігенцыі. У 1925/26 навучальным годзе з 7тыс. настаўнікаў беларусы складалі каля 1 тыс. Гэта былі кадры, падрыхтава-ныя пераважна ў дарэвалюцыйны час. У 1932г. у палескім ваяводстве налічвалася 8204 асобы інтэлігенцыі. З іх палякаў было 75,5%, яўрэяў – 9,5, беларусаў – 2,6,  украінцаў – 2,5%(3,ст423).

         Польскія ўлады не стварылі ў Заходняй Беларусі разгалінаванай сеткі бібліятэк, чытальняў. У Польскім ваяводстве ў 1934г. іх паслугамі карысталася ўсяго 1,3% насельніцтва. У сярэднім на адну польскую кні-гу прыходзілася каля 15 чытачоў. Беднасць, няведанне польскай мовы, высокі ўзровень непісьменнасці былі перашкодамі ў карыстанні кнігамі і перыядычнымі выданнямі.

           Такая сітуацыя ў галіне асветы патрабавала павышэння ролі наро-днай творчасці ў удыходным жыцці беларускага насельніцтва, выкліка-ла рух супрацьдзеяння паланізацыі, у абарону нацыянальнай культуры і мовы, за вызваленне і ўз̕яднанне беларускага народа.

          Вырастаючы ва ўмовах узмацнення нацыянальна – вызваленчага руху, заходнебеларуская літаратура чэрпала ідэі, тэмы і вобразы з жыц-ця ахопленых вызваленчай барацьбой мас. І.Канчэўскі сваёй кнігай “Адвечным шляхам “ зрабіў моцны ўплыў на грамадскую думку Заход-няй Беларусі. Узмацніўся агульначалавечы пачатак у патрыятычнай і палітычнай літары. Гэта адчувалася ў вершах Л.Родзевіча са зборніка “Беларусь”. Прадстаўніком рэалістычнай плыні быў М.Гарэцкі. У 1920г. выйшла ў свет яго “Гісторыя беларускай літаратуры”.

          У 1920-я гг. галоўнай тэндэнцыяй у літаратуры стаў рамантызм, які вылучыў на пярэдні план грамадскага жыцця менавіта мастацтва. У.Жылка аб̕ядноўваў у сваёй паэзіі ў адзінае цэлае ідэі сацыяльнага і нацыянальнага адраджэння. Рэальным сродкам вызвалення і ўз̕яднання беларускага народа ён лічыў паўстанне працоўных Заходняй Бнларусі. Прыродаапісальнай, інтымнай была ранняя лірыка Н.Арсенневай. Яе першы зборнік вершаў “Пад сінім небам” вылучаўся высокай культурай творчасці.

            Грамадскі ўздым, які быў звязаны з дзейнасцю Беларускай сялян-ска-работніцкай грамады, выклікаў ажыўленне літаратурнага жыцця. У заходне-беларускую паэзію ўлілася кагорта маладых сіл. Новая плынь паэзіі мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, была цесна звязана з барацьбой працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. М. Ва-сілёк узбагаціў рэвалюцыйна-рэмантычную сімволіку, выступаў суп-раць эстэцкай кволасці і апалітычнасці ў паэзіі: “Красу я бачу іншымі вачыма, яна бунтарная, яна працоўных моц”. Вершы В. Салагуба мелі агітацыйны характар. Напісаны ім за турэмнымі кратамі “Лукішскій дзённік” стаў узорам тагачаснай публіцыстыкі. П.Пестрака найбольш хвалявала тэма вызваленчай барацьбы, услоўленне мужнасці паліт-зняволенных, сярод якіх ён сам правёў 11-аць гадоў, вера ў лепшую бу- дучыню. Пратэст супраць нацыянальнага ўціску, заклікалі да змагання прысутнячалі і ў творчасці В. Таўлая, М. Машары, М.Засіма і іншых паэтаў.

          У пачатку 1930гг. у літаратурным жыцці адбылося дэферэнцыя-цыя паміж рэвалюцыйна-дэмакратычнай плынню паэзіі і той, што арыентавалася на нацыянальныя, агульначалавечыя каштоўнасці, апалі-тычны эстэтызм. У 1933г. быў створаны літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў, які выступаў за выкарыстання пераважна кла-савага і партыйнага прынцыпаў.

           У сярэдзіне 1930гг. літаратура развівалася пад уплывам руху за стварэнне антыфашысцкага народнага фронту. У гэты час выявіўся паэтычны талент М.Танка. У яго зборніках “На этапах”, “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”, паэме “Нарач” цэнтральнай фігурай быў прафе-сійны рэвалюцыянер. У вершаваных творах, публіцыстычных арты-кулах паэт заклікаў маладых літаратараў ісці дарогай праўды, свабоды, служыць змаганню народа.

     У цэлым літаратура Заходняй Беларусі  з’яўлялася яскравай выраз-ніцай свядомасці мясцовага насельніцтва, яго спадзяванняў на лепшую будучыню. Заходнябеларускія літаратары знаходзіліся на перадавых пазіцыях  у вызваленчым змаганні. Іх творчасць была прасякнута пафа-сам барацьбы, працягвала адраджэнскую традыцыю.

    Асаблівасцю заходнябеларускай рэчаіснасці было існаванне побач дзвюх асноўных нацыянальных культур: мясцовай, даўняй культуры карэннага беларускага насельніцтва, што складала пераважную больша-сць, і  польскай культуры, якую падтрымлівалі памешчыкі, нешматлікае польскае насельніцтва і насджвалі ўлады. Менавіта дзяржаўная падтры-мка павінна была забяспечыць польскай культуры пануючыя пазіцыі ў Заходняй Беларусі. Ва ўмовах пастаянных абмежаванняў, у ціску і гвал-ту супраць культуры і мовы беларусаў замест узаемадзеяння, дыялога культур назіралася іх жорсткае супрацьстаянне.

Информация о работе Заходняя Беларусь у 1921-1939