Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2011 в 02:28, лекция
Узнікненне чалавечага грамадства — надзвычай доўгі і складаны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якія атрыманы на аснове апошніх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзі з'явіліся на Зямлі каля 2,6 млн гадоў таму. Прыблізна мільён гадоў таму людзі праніклі ў Міжземнамор'е.
100 - 35 тыс. гадоў назад – першыя спробы пранікнення чалавека на тэр. Беларус
Рассяленне ўсходніх славян. Згодна з паведамленнямі летапісаў, славянская гісторыя пачынаецца з Дунаю. Адсюль, як даводзіць летапісец Нестар, славяне прыйшлі на Днепр, дзе яны сталі вядомы як паляне, тыя, што «седоша в лесех», – драўляне. За Дняпром па Дзясне, Сейму і Суле рассяліліся севяране. Славяне, што аселі паміж Прыпяццю і Дзвіной (Заходняй), назваліся дрыгавічамі. А тыя славяне, якія аселі па рэчцы Палаце, назваліся палачанамі. Яны з’явіліся пачынальнікамі крывічоў, якія засялілі вытокі Дзвіны, Дняпра і Волгі. На поўнач ад крывічоў на возеры Ільмень рассяліліся славене і заснавалі Ноўгарад. Як бачым, назвы славянскіх плямён даволі розныя па сваім паходжанні – славяне называлі сябе па рэках (палачане), тыпах мясцовасцей (дрыгавічы, паляне, драўляне), па сваіх легендарных заснавальніках (радзімічы – нашчадкі Радзіма, вяцічы — нашчадкі Вяткі).
Усходнеславянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі. Летапісы ўпамінаюць на тэрыторыі сучаснай Беларусі некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, у аснове якіх ляжалі не столькі родаплемянныя, колькі тэрытарыяльныя сувязі.
Крывічы былі самым вялікім аб’яднаннем плямён, яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Першае датаванае ўпамінанне пра крывічоў змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і адносіцца да 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну. Пазней назва “крывічы” яшчэ шмат разоў сустракаецца на старонках летапісу: у 862г. у сувязі з запрашэннем варагаў, у 882 г. падчас захопу Кіева Алегам, у 907 – і 944 гг. – у сувязі з паходамі Алега і Ігара на грэкаў. Сярод крывічоў гісторыкі вылучаюць тры групы: полацкую, смаленскую, пскоўскую. Полацкія крывічы рассяліліся ў. Паўночнай Беларусі. Найбольш старажытнымі іх гарадамі былі Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў.
Дрыгавічы займалі вялікую тэрыторыю Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі. Важнымі дрыгавіцкімі гарадамі з'яўляліся Тураў і Пінск. У летапісе дрыгавіцкімі называюцца таксама Слуцк і Клецк. Паўночная частка дрыгавічоў, размешчаная ў вярхоўях рэк Пціч і Свіслач, была падпарадкавана палачанамі, верагодна ў X ст., і тут пазней сфарміравалася Мінскае княства.
Радзімічы рассяліліся ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнню ракі Сож і яе прытокаў. Найбольш значным горадам у землях радзімічаў быў Гомій (Гомель). Першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў адносяцца да 885 г. Пад гэтым годам паведамляецца, што кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму, а не хазарам, як было раней. У міжрэччы Нёмана і Буга ў частцы Верхняга Панямоння плямёны дрыгавічоў, валынян, мазаўшан, крывічоў суседнічалі і суіснавалі з лета-літоўскімі (усходне-літоўскімі), яцвяжскімі і іншымі плямёнамі.
Такім чынам, у выніку славянскай каланізацыі ў апошняй чвэрці I тысячагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі сфарміраваліся супольнасці, якія атрымалі назву крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і сталі тут асноўным насельніцтвам. Увабраўшы ў сваю культуру шэраг балцкіх элементаў, яны захавалі спецыфічныя рысы славянскай культуры. Гаворкі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў былі разнавіднасцямі ўсходнеславянскай мовы.Полацкія і смаленскія крывічы, дрыгавічы і радзімічы, разам з іншымі славянскімі аб’яднаннямі, з’явіліся асновай для фарміравання культуры ўсходнеславянскай супольнасці.
Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу. Супольнасці людзей каменнага веку
Праабшчына і яе распад. Жыццё старажытнага чалавека было вельмі цяжкім і небяспечным. Яго сустрэча з буйным звераі часта заканчвалася трагічна. Ён не мог адзін дабыць сабе ежу, пастаянна падтрымліваць агонь у вогнішчы.
Першыя насельнікі Беларусі не маглі жыць паасобку. Яны вымерлі б ад голаду або былі б знішчаны драпежнікамі. Таму першабытныя людзі жылі групамі або калектывамі, якія вучоныя называюць праабшчынамі. Гэта невялікі і непастаянны гурток людзей, яі сумесна дабываў сабе ежу. Відаць, ён складаўся з 20 – 30 дарослых людзей. Вялікая іх колькасць не прахарчавалася б у адной мясцовасці. Да таго ж гэты калектыў не мог быць пастаянным, таму што людзі яшчэ па розных прычынах разыходзіліся. Яны пакуль не ўмелі нават лічыць. Вельмі часта бывала так, гурток не ведаў аб страце каго-небудзь з групы. Але людзі стараліся трымацца адзін аднаго. У калектыве ім ужо не быў такім страшным голад. Гуртам можна было паспяхова змагацца і з драпежнікамі. У каменным веку змяніліся таксама адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Спачатку кожны мужчына належаў кожнай жанчыне, і наадварот. 3 цягам часу ўтварыліся парныя сем’і. Аднак саюз мужа і жонкі быў яшчэ няўстойлівы. Усе гэтыя змены садзейнічалі распаду праабшчыны і ўтварэнню больш трывалага аб’яднання людзей.
Узнікненне ранняй родавай абшчыны. Каля 40 тысяч гадоў таму назад адбыўся пераход ад праабшчыны да ранняй родавай абшчыны. Новая супольнасць людзей з’яўлялася адначасова родам і абшчынай. Таму яна і атрымала такую назву. Род – гэта група або калектыў кроўных родзічаў, якія вялі сваё паходжанне па мацярынскай ці бацькоўскай лініі.
Вучоныя мяркуюць, што з самага пачатку род быў мацярынскім. Яго аснову складала парная сям’я. Аб гэтым, напрыклад, сведчаць адносна невялікія памеры жылля на першых вядомых стаянках людзей. Муж і жонка ў гэтых сем’ях адносіліся да розных родаў. Пры заключэнні шлюбу мужчына звычайна пераходзіў у род жонкі. Родзічы па маці не маглі ўступаць у шлюбныя сувязі паміж сабою. Такая забарона істотна ўплывала на паляпшэнне здароўя чалавека. Ён стаў больш жыццяздольным.
Мацярынскі род на аснове кроўных сувязяў згуртаваў людзей у адно цэлае. Іх аб'яднанне складалася з усіх дачок, унучак і праўнучак адной маці-родапачынальніцы і іх мужоў, узятых з другіх родаў. Чалавек не ўсведамляў сябе асобна ад калектыву. Яго існаванне па-за родам было немагчымым. Ён насіў тое ж імя, што і род. Часцей за ўсё гэта была назва якой-небудзь жывёлы ці расліны, напрыклад Мядзведзь, Воўк, Ястраб, Бяроза і інш.
Усе кроўныя
родзічы карысталіся і
Адметнай рысай роду з’яўляецца раўнапраўнасць усіх кроўных сваякоў. Невыпадкова найбольш важныя пытанні іх жыцця вырашаў агульны сход дарослых членаў роду. Ён выбіраў старэйшыну, які ўплываў на родзічаў сваім аўтарытэтам. Гэта, верагодна, быў самы вопытны чалавек. Яму, відаць, даводзілася часам выкарыстоўваць розныя формы прымусу – ад заўвагі да фізічнай сілы. У кіраўніцтве працоўнай дзейнасці важнае месца належала таксама маці. (родапачынальніцы).
Пачатак аб’яднання родаў у плямёны. 3 павелічэннем колькасці насельніцтва некаторыя члены роду аддзяляліся і пераходзілі жыць на новыя месцы. Так утвараліся новыя роды. Але яны не маглі існаваць ізалявана і засноўвалі сваяцкія адносіны са сваімі родзічамі. 3 цягам часу роды пачалі аб'ядноўвацца плямёны або новыя супольнасці людзей. Адбывалася гэта на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – VI тысячагоддзях да н. э.
Племя – гэта трывалае аб’яднанне некалькіх родаў, звязаных агульнасцю паходжання, адзінствам гаспадаркі, мовы, звычаяў і тэрыторыі. Яно ўзнікла на аснове кроўных сувязей. Гэта супольнасць людзей мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя ўчасткі. Роды аднаго племені размаўлялі на адной мове, мелі агульнае племянное імя. Племянны звычай дазваляў шлюб толькі паміж супляменнікамі. Муж і жонка павінны былі належаць аднаму племені, быць яго членамі.
Жыццё і працоўная дзейнасць людзей рэгуляваліся своеасаблівымі органамі ўлады. (Улада – гэта права і магчымасць чалавека распараджацца і кіраваць дзеяннямі і паводзінамі іншых людзей).
Найбольш важныя пытанні вырашаў агульны сход племені. Кожнае племя мела таксама такі орган кіравання, як нарада родавых старэйшын. У яго ўваходзілі правадыры родаў. Старэйшы з іх быў кіраўніком племя.
Вучоныя лічаць, што першыя плямёны на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў сярэднія цячэнні Сожа і вярхоўях Прыпяці або Усходнім Палессі. Яны ўтварыліся таксама ў Заходнім Палессі і басейне Нёмана, вярхоўях Дняпра і Заходняй Дзвіны. Аб гэтым сведчыць, напрыклад, падабенства прыладаў працы на стаянках людзей, якія існавалі ў той час.
У
неаліце лічэнне роднасці па-
У бронзавым і раннім жалезным вяках, калі ў выніку пераходу да жывёлагадоўча-земляробчай гаспадаркі праца мужчыны набыла большае значэнне, адбыліся змены і ў сямейна-шлюбных адносінах. Мацярынскі род саступае месца бацькоўскаму, а парная (не зусім устойлівая) сям’я канчаткова пераходзіць у аднашлюбную (манагамную) сям’ю. Цяпер ужо муж (мужчына), як галава сям’і, імкнецца замацаваць багацці за сваімі дзецьмі. Становішча жонкі ў сям’і пагоршылася.
Палонных
не забівалі, як было раней, а ператваралі
ў рабоў і прымушалі іх працаваць
на сябе. На змену калектыўнай уласнасці
роду прыйшла прыватная ўласнасць асобных
сем’яў, а разам з ёю ў родзе з’явіліся
багатыя і бедныя сем’і, узнікла маёмасная
і грамадская няроўнасць. Чалавецтва стаяла
на парозе класавага грамадства. Яго далейшае
развіццё было нераўнамерным у розных
частках свету.