Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2011 в 02:28, лекция
Узнікненне чалавечага грамадства — надзвычай доўгі і складаны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якія атрыманы на аснове апошніх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзі з'явіліся на Зямлі каля 2,6 млн гадоў таму. Прыблізна мільён гадоў таму людзі праніклі ў Міжземнамор'е.
100 - 35 тыс. гадоў назад – першыя спробы пранікнення чалавека на тэр. Беларус
Яскравым прыкладам уплыву шнуравікоў і распаўсюджвання набыткаў новай эпохі ў канцы 3-га - 1-я палове 2-га тысячагоддзя да н.э. сталі плямёны паўночнабеларускай культуры, якія займалі тэрыторыю сучасных Віцебскай, поўначы Мінскай і поўдня Пскоўскай абласцей. Помнікі – Кастыкі Вілейскага, Крывіна-1,2,3 (Галоўск) Сенненскага, Асавец-2,5 Бешанковіцкага раёна. Займаліся паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, а таксама прымітыўным земляробствам і жывёлагадоўляй. Жылі на берагах азёр і невялікіх рэк у збудаваннях з двухсхільным дахам. Характэрны разнастайны вострадонны і пласкадонны посуд з дамешкам тоўчаных ракавін у цесце сценак. Прылады працы пераважна з рога і косці, былі таксама вырабы з крэменю. На апошнім этапе – медныя і бронзавыя вырабы На стаянках знойдзены творы першабытнага мастацтва: статуэткі людзей, звяроў і птушак, гравіраваныя выявы людзей на кераміцы. У Асаўцы-2 знойдзены музыкальныя, падобныя да жалейкі інструменты з трубчастых костак буйных птушак.
Пры
вывучэнні іх стаянак,
К сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н.э. на поўдні Беларусі, а таксама на поўначы Украіны і на значнай тэрыторыі Польшчы сфарміравалася супольнасць плямён тшцінецкай культуры (названа па паселішчы каля Тшцінца ў Польшчы). Асобныя групы носьбітаў культуры дайшлі ажно да правабярэжжа Нёмана. Помнікі: паселішча каля в. Ліпляны Лельчыцкага раёна, бескурганныя могільнікі пад Хадасавічамі Рагачоўскага, Гарошкавам Рэчыцкага, Сябровічамі Чачэрскага раёнаў. Тшцінецкае насельніцтва жыло на даволі вялікіх паселішчах у паўзямлянках, вырабляла гладкасценны посуд, было знаёма з металургіяй бронзы. Пра заняткі вытворчымі формамі гаспадаркі сведчаць знаходкі костак свойскіх жывёл, крамянёвыя сярпы, зернецёркі. Лічыцца, што нашчадкі тшцінецкіх плямён месцамі прынялі ўдзел у фарміраванні сгаражытнага славянскага этнасу.
Прыбалтыйская (жуцаўская) займала Паўночны захад Беларусі і Паўднёвы ўсход Прыбалтыкі ў 1-я палове 2-га тысячагоддзя да н.э. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Жылі каля вадаёмаў у прамавугольных жытлах на слупах, з двухсхільным дахам, унутры адкрытыя агнішчы. Трупапалажэнне ў ямах у скурчаным становішчы. Крамянёвыя прылады працы і зброя, каменныя шліфаваныя сякеры лодкападобнай формы. свідраваныя матыкі. Гаршкі з выразнай шыйкай і амфары, арнаментаваныя гарызантальнымі шнуравымі адбіткамі. Помнікі: стаянкі Лічыцы Ваўкавыскага, Ярэмічы Карэліцкага, Русакова Слоніскага раёна, пахаванні каля пас. Краснасельскі.
У самым
канцы бронзавага веку на тэрыторыі
Беларусі пачынаюць утварацца культуры
з гладкасценнай і
Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку
Плямёны ранняга жалезнага веку(VII ст. да н. э. – V ст. н. э.)
Археолагі ўстанавілі, што ў VII – VI стст. да н. э. плямёны, якія жылі на поўдні Беларусі, навучыліся здабываць жалеза з балотных руд і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгажэнні. У Беларусі рудныя карысныя выкапні прадстаўлены пераважна бурымі жалезнякамі – ліманітамі. Гэта сыравіна была шырока распаўсюджана, а яе перапрацоўка ў невялікіх печах – домніцах не ўяўляла складанасці, таму жалеза хутка і амаль цалкам выцесніла камень. Старажытныя майстры металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. У домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз гліняныя трубкі-соплы ўздзімалі халоднае “сырое” паветра. Працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і пераўтваралася ў порыстую жалезную масу – крыцу. Таму жалеза, атрыманае ў печах-домніцах, называлі крычным. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлаку. На гарадзішчах каля вёскі Лабеншчына Мінскага раёна, Свідна Лагойскага, Канькі (ур.Цербахунь) Віцебскага раёна выяўлены амаль цэлыя печы-домніцы ранняга жалезнага веку. Каля вёскі Урагава Верхнядзвінскага , Новы Болецк (урочышча Буракова) Гарадоцкага, вёсак Кастрыца і Кублічы Лепельскага раёнаў выяўлены кузні-майстэрні, у якіх апрацоўвалі жалеза. З выкарыстаннем жалеза адбыўся пераход да падсечна-агнявога, або ляднага земляробства. Медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць амаль выключна для ўпрыгажэнняў. Перыяд да пачатку нашай эры называюць раннім жалезным векам.
Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывёлагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства паскорылі гаспадарчае і грамадскае развіццё. Яшчэ больш павялічвалася маёмасная няроўнасдь паміж родамі і нават асобнымі сем’ямі. Назапашваюцца багацці. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далёкіх краёў – з грэка-рымскага Прычарнамор’я, ад кельтаў Цэнтральнай Еуропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным – рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на Беларусі.
Надзейным спосабам захавання набытага ад разрабавання суседзямі стала будаванне вакол паселішчаў умацаванняў з зямлі і дрэва, што ператварала іх у гарадзішчы. Вёскі пачалі размяшчаць на цяжкадаступных узгорках, прырэчных мысах, абводзілі іх валамі і равамі, агарожвалі драўляным парканам або сцяной. За ўмацаваннямі гарадзішчаў знаходзіліся жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, загоны для жывёлы.
У жалезным веку тэрыторыю нашага краю засялялі плямёны розных археалагічных культур, якія розніліся між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгажэннямі, а таксама абрадамі, уключаючы пахаванне памёршых
Паўднёвы ўсход Беларусі і прылеглую частку Украіны ў 7 – 4 ст. да н.э. займалі плямёны мілаградскай культуры (па гарадзішчы каля в.Мілаград на Гомельшчыне). Помнікі: Майсееўка Мазырскага раёна, Ліскі Рэчыцкага, Ястрабка Лоеўскага раёна. Менавіта яны першыя і пазнаёміліся з жалезам. Мілаградцы жылі на гарадзішчах і ў неўмацаваных вёсках на селішчах, дзе меліся ў адзінкавых выпадках зямлянкі з агнішчамі, пераважалі наземныя збудаванні плошчаю 12 – 16 м2, слупавой канструкцыі, якія мелі ямы-склепы.
Мілаградскія жылыя пабудовы ў многіх выпадках мелі характэрную прыкмету, якая вылучае іх сярод сінхронных і наступных культур: спецыфічны выступ прамавугольнай, авальнай або круглай формы ў адной са сцен або ў куце. Памерлых хавалі пад невялікімі курганамі або ў грунтовых капцах па абраду трупаспалення – крэмацыі. Для культуры мясцовага насельніцтва характэрны гаршкі з яйкападобнай і шарападобнай формай тулава і прамою або крыху адагнутаю вонкі шыйкаю. Посуд быў у большасці сваёй кругладонны. Сустракаюцца гаршкападобныя праселкі для прадзення і ткацтва і іншы інвентар і ўпрыгажэнні з жалеза, медзі, шкла, керамікі. 3 культавых рэчаў, якія адначасова з'яўляюцца і творамі мастацтва, унікальнымі прадстаўляюцца гліняныя фігуркі коней. На жыццё мілаградцаў істотны ўплыў аказваў скіфскі свет паўночнага Прычарнамор'я.
Грэчаскі гісторык Герадот, што жыў у V ст. да н.э., апісвае паўночных суседзяў скіфаў – неўраў. Некаторыя даследчыкі да гэтых неўраў і адносяць носьбітаў мілаградскай культуры. Тым больш, што на Беларусі да сёння захаваліся назвы паселішчаў тыпу Наўры, Наўране і да т.п.
Заходняе Палессе ў IV – III (4 – 3) стст. да н.э. засялялі плямёны паморскай культуры, арэал распаўсюджання якіх распасціраўся на тэрыторыю Польшчы, Паўночна-Заходняй Украіны і Паўднёва-Заходняй Беларусі. На поўначы іх паселішчы займалі ўзбярэжжа Балтыйскага мора, на захадзе дасягалі Одэра, на поўдні – вярхоўяў Віслы і Днястра, на ўсходзе і паўночным усходзе – Гарыні, Ясельды і Мазурскіх балрт. Асноўная тэрыторыя, якую займалі паморцы, знаходзілася на тэрыторыі Польшчы. Тут іх супольнасць сфарміравалася яшчэ ў VII ст. да н.э., на аснове мясцовых традыцый лужыцкіх плямён эпохі позняй бронзы, на ўсход жа ад Буга яны праніклі толькі ў IV ст., на завяршальным этапе сваёй экспансіі.
Паморцы жылі толькі на неўмацаваных паселішчах, забудаваных паўзямлянкамі або наземнымі пабудовамі слупавой канструкцыі з адным або двума памяшканнямі і адкрытымі агнішчамі, выкладзенымі камянямі. Аднак паселішчы пакуль што даследаваны мала, лепш вывучаны могільнікі гэтага насельніцтва, прадстаўленыя пераважна бескурганнымі некропалямі. Курганы пакуль што выяўлены толькі на Гданьскім Памор'і.
Пахаванні паморскай культуры на тэрыторыі Беларусі даследаваліся каля вёсак Ратайчыцы, Трасцяніца ў Камянецкім, Аздамічы ў Столінскім раёнах, каля Драгічына і Пінска і ў некаторых іншых месцах. Пахаванні адбываліся па абрадзе трупаспалення за межамі могільніка. Перапаленыя косткі ссыпалі проста на дно магільнай ямкі альбо ў вялікую гліняную пасудзіну – клёш, якую зверху накрывалі міскай або гаршком. Часам рэшткі нябожчыка змяшчалі ў гліняную урну або абстаўлялі па перыметры камянямі.
Асноўная маса знаходак у пахаваннях і на паселішчах – ляпны гліняны посуд, прадстаўлены глянцаванымі з бліскучай паверхняй гаршкамі, міскамі, вазамі, кубкамі, накрыўкамі. Пашыраны былі таксама грубаляпныя вялікія пасудзіны-клёшы і гаршкі з бугрыстай наверхняй. 3 упрыгожанняў знойдзены фібулы раннелатэнскага выгляду, спіральныя і рубчастыя бранзалеты, кольцы, шкляпыя і каменныя пацеркі.
На мяжы III – ІІ стст. да н.э. на тэрыторыі, да гэтага занятай мілаградскім і часткова паморскім насельніцтвам, пачынае фарміравацца супольнасць плямён зарубінецкай культуры (па могільніку каля в.Зарубінцы на Кіеўшчыне).. Зарубінецкія старажытнасці цалкам перакрываюць тэрыторыю мілаградскай культуры на Беларусі. Яе носьбіты занялі пабудаваныя ў ранейшы час гарадзішчы і селішчы. Жылыя збудаванні выяўлены на паселішчах каля вёсак Велямічы, Рубель, Давыд-Гарадок, Хотамель Столінскага, Чаплін, Мохаў Лоеўскага раёнаў і інш. Па асаблівасдях канструкцыі яны падзяляюцца на тры групы: паўзямлянкавыя, з паглыбленай у зямлю падлогай і наземныя. Першыя з іх сустракаюцца толькі на Палессі, апошнія – у Прыдняпроўі. Усе яны маюць невялікія памеры (10 – 24 м2), квадратную або прамавугольную ў плане форму. Паўзямлянкавае жытло мела зрубавую канструкцыю сцен, ацяплялася глінабітнымі агнішчамі або печамі. Наземныя і злёгку паглыбленыя збудаванні з адкрытымі агнішчамі і са слупавой канструкцыяй сцен выяўлены на помніках Падняпроўя. Пераемнасці ў будаўнічых традыцыях мілаградскага і зарубінецкага насельніцтва не назіраецца. Калі мілаградцы ўзводзілі дамы слупавой канструкцыі, то зарубінецкае насельніцтва будавала і наземныя будынкі, і зрубавыя паўзямлянкі. Мілаградскія жылыя памяшканні ацяпляліся агнішчам, месца якога зрэдку абкладвалася камянямі, зарубінцы выкарыстоўвалі агнішчы і печы з камянёў і гліны. Характэрныя знаходкі на помніках зарубінецкай культуры – пласкадонны посуд.
У Беларусі найбольш даследаваны комплекс помнікаў зарубінецкай культуры (гарадзішча, паселішча, могільнік) каля в. Чаплін Лоеўскага раёна на Гомельшчыне.
Дастаткова добра вывучаны таксама пахавальныя звычаі зарубінецкіх плямён. На 11 могільніках даследавана каля 750 пахаванняў. Могільнікі не маюць знешніх прыкмет. Пахаванні адбываліся па абрадзе трупаспалення за межамі некропаля. Рэшткі нябожчыка змяшчалі ў круглых або падоўжаных у плане ямках глыбінёю 0,2 – 1 м. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя пахаванні і кенатафы, а ў Прыпяцкім Палессі – ямныя і урнавыя трупаспаленні і пахаванні няспаленых чарапоў. Пахавальны інвентар даволі багаты і разнастайны. Ён складаецца з ляпных глянцаваных гаршкоў, місак, кубкаў, радзей сустракаецца грубаляпны, неглянцаваны посуд. У вялікай колькасці знойдзены спецыфічныя, так званага зарубінецкага тыпу фібулы з трохвугольным шчытком, сярэднелатэнскія і позналатэнскія фібулы, посахападобныя і са спіральнай галоўкай шпількі, кольцы, падвескі, пранізкі, шкляныя і бурштынавыя пацеркі, прылады працы і зброя, косткі хатніх жывёлін, рэшткі рытуальнай стравы. У некаторых пахаваннях ІІалескіх могільнікаў знаходзяць вялікія бронзавыя шпількі са спіральным навершам, якія не сустракаюцца ў іншых рэгіёнах зарубінецкай культуры. Своеасаблівасцю вызначаецца пахавальны інвентар могільніка каля в.Сямурадцы Жыткавіцкага раёна, у пахаваннях якога выяўлены мініяцюрныя пасудзінкі, якія па сваёй форме падобныя на вялікія начынні зарубінецкай культуры.
На даследаваных паселішчах выяўлены ўпрыгожанні, прылады працы, бытавы інвентар – сяксры-кельты і абушковыя сякеры, нажы, сярпы, іголкі, шылы, долаты, наканечнікі дзід, стрэл і дроцікаў, гліняныя біканічныя і шайбападобныя праслачкі, грузікі і інш. На паселішчах пераважае грубаляпны посуд у адрозненне ад могільнікаў, дзе пахаванні звычайна суправаджаюцца глянцаванымі пасудзінамі чорнага, карычневага або шэрага колеру.
Увесь комплекс знаходак, выяўленых на паселішчах і могільніках, сведчыць аб тым, што насельніцтва зарубінецкай культуры валодала адпаведнымі навыкамі і прыёмамі атрымання і апрацоўкі жалеза і каляровых металаў і мела сталыя абменныя сувязі з блізкімі і далёкімі суседзямі. У I ст. н.э. класічная зарубінецкая культура спыняе сваё існаванне.
Многія вучоныя лічаць зарубінецкія плямёны продкамі славянскага насельніцтва Падняпроўя, ці плямёнамі з асобным дыялектам, які займаў прамежкавае становішча паміж славянскай мовай і блізкімі да яго заходнебалцкімі дыялектамі. Некаторыя даследчыкі звязваюць прадстаўнікоў зарубінецкай культуры з бастарнамі, пра якіх пісалі антычныя аўтары.