Першабытны лад

Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2011 в 02:28, лекция

Описание работы

Узнікненне чалавечага грамадства — надзвычай доўгі і складаны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якія атрыманы на аснове апошніх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзі з'явіліся на Зямлі каля 2,6 млн гадоў таму. Прыблізна мільён гадоў таму людзі праніклі ў Міжземнамор'е.
100 - 35 тыс. гадоў назад – першыя спробы пранікнення чалавека на тэр. Беларус

Работа содержит 1 файл

1Першабытны лад.doc

— 235.50 Кб (Скачать)

  У фінальнапалеалітычны час (пасля адступлення ледніка) Знойдзена капя 20 паселішчаў. Тэрыторыя Беларусі была вельмі слаба заселена.

  Старажытнейшымі з гэтай трэцяй хвалі засялення  тэрыторыі Беларусі былі плямёны лінгбійскай (названа па стаянцы ў мясцовасці Лінгбі ў Даніі) і грэнскай (па ўрочышчы Грэнск каля в.Ворнаўка на Кармяншчыне Гомельскай вобл.) культур.

  Плямёны лінгбійскай культуры прыйшлі  з тэрыторыі Польшчы 12 тысячагоддзяў назад і занялі значную частку заходняй Беларусі і паўднёва-заходняй Літвы.  Помнікі –  стаянкі каля в. Адрыжын і в. Опаль Іванаўскага р-на. Займаліся паляваннем на паўночнага і высакароднага аленяў, дзіка і інш. Характэрныя прылады –  рагавыя сякеры і грубыя несіметрычныя крамянёвыя наканечнікі дзідаў  з шырокай насадкай.

  Прадстаўнікі  грэнскай культуры прыкладна ў гэты ж час, 12 тыс. гадоў да н.э., прасунуліся на наша Падняпроўе з поўдня, з Украіны. Помнікі  –  Берасцянёва Аршанскага, Кісцяні Рагачоўскага і Лудчыц Быхаўскага раёнаў. Асіметрычныя з крамянёвых адшчэпаў наканечнікі стрэл, авальныя каменныя сякеры і інш. Асноўны занятак –  паляванне на паўночнага аленя.

  Некалькі  пазней, у канцы познепалеалітычнага часу, у заходняй і цэнтральнай Беларусі і на суседніх тэрыторыях Польшчы, Украіны і Літвы запанавала насельніцтва свідэрскай культуры (па стаянцы ў мясцовасці Свідры Вельке пад Варшавай), (Паўднёвы Захад і Захад Беларусі). Помнікі –  Бабровічы Івацэвіцкага, Вішнеўка Навагрудскага, Заазер'е Пінскага, Опаль Іванаўскага раёнаў. Доўгія лазістай формы наканечнікі стрэл, авальныя і са звужэннем на корпусе крамянёвыя сякеры, пласцінчатыя нажы і інш. Асноўны занятак –  паляванне на паўночнага аленя.

  Свідэрцы  адыгралі вялікую ролю ў далейшым гістарычным развіцці земляў як Беларусі, так і паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі.

  У пачатку  мезаліту (9 – 7 тысячагоддзе да н.э.) Падняпроўе працягвала засяляць насельніцтва грэнскай культуры. Грэнскія паселішчы знойдзены на Дняпры каля вёсак Бароўка і Дальняе Ляда Быхаўскага р-на, на р.Бярэзіне каля в.Гута Бярэзінскага і на р.Сож каля в.Ворнаўка (Грэнск) Кармянскага р-на. Займаліся паляваннем на лася, мядзведзя, дзіка і інш. Асіметрычныя (з аднабаковай выемкай на чаранку) з крамянёвых  адшчэпаў  наканечнікі стрэл (грэнскі тып),  авальныя  каменныя  сякеры   і   інш.   Пачалося выкарыстанне дробных крамянёвых укладышаў.

  У 6-5 тысячагоддзі  да н.э. Беларускае Падняпроўе і Усходняе Палессе плямёны днепра-дзяснінская ці Сожскай культуры (на  яе  аснове  ўзнікла   Верхнедняпроўская ў   неаліце).   Помнікі    Васілевічы;   Гарадок Жлобнскага, Міхайлаўка Светлагорскага раёна; Шыбаўка, Новыя Грамыкі Веткаўскага, Новы Быхаў Быхаўскага раёна, Аўраамаў Бугор Веткаўскага, Берагавая Слабада Рэчыцкага раёна, а ўсяго   – больш за 30 стаянак. Па крамянёваму інвентару –  спадчынніца грэнскай і свідэрскай культур. Каменныя наканечнікі стрэл са свідэрскімі і грэнскімі рысамі – з дакладна аграненых ножападобных крамянёвых пласцін.

  Поўнач  Беларусі ў 8 - 5 тыс. да н.э. засялялі прадстаўнікі кундскай культуры (ад стаянкі каля г.  Кунда ў Эстоніі) (лічыцца постсвідэрскай)

  Выяўлена  тры помнікі –  каля в. Замошша Верхнядзвінскаг, а в. Крумплева і на возеры Суя каля в. Плусы Полацкага раёна. Пласцінчатыя наканечнікі стрэл з перажытачнымі свідэрскімі рысамі. 3-за недахопу крэмяню – шырокае выкарыстанне прылад працы і зброі з рогу і костак. Першыя вядомыя сярод культур пахаванні (трупапалажэнне).

  Паўночны  Захад Беларусі ў 8 - 5 тысячагоддзе да н.э. засялілі плямёны нёманскай мезалітычнай культуры.  Вядома больш за 10 помнікаў – стаянкі каля в. Беліца і Збляны Лідскага, в. Нясілавічы Дзятлаўскага раёнаў, каля Сямёнава Хутара Полацкага раёнаў і інш. Характэрны лістападобныя  і  чаранковыя наканечнікі стрэл, авальныя сякеры, касцяныя вырабы.

  У познім мезаліце на паўднёвы ўсход Беларусі з Украіны праніклі нешматлікія групы прадстаўнікоў кудлаеўскай культуры. Помнікі: в. Азярное ў Любанскім раёне.  На поўдні Беларусі выяўлены стаянкі плямён яніславіцкай культуры. Помнікі: на Дняпры – Старая Лутава Лоеўскага раёна, на Прыпяці – Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, на Бярэзіне – Красноўка Светлагорскага раёна.

  Культуры  неалітычныя  Плямёны, што ў раннім неаліце засялялі тэрыторыю Беларусі, карысталіся вастрадонным посудам, аздобленым штампаваным арнаментам. Выяўляецца блізкасць і ў крамянёвым інвентары. Гэта сведчыць, што яны былі між сабою роднасныя. Матэрыяльныя сляды іх жыцця археолагі абядноўваюць у шэраг культур. Захад Беларусі засялялі плямёны нёманскай культуры, усходняе Палессе – дняпроўска-данецкай, Магілёўшчыну і поўнач Гомельшчыны – верхнедняпроўскай культур. У Паазер'і панавалі носьбіты нарвенскай культуры Гэтыя археалагічныя культуры распаўсюджваліся і на суседнія тэрыторыі –  паўночную і цэнтральную Украіну, паўночна-ўсходнюю Польшчу, паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку, некаторыя вобласці захаду еурапейскай Расіі.

  На  працягу 4500 – 2000 гг. да н. э. Беларускае Панямонне і левабярэжжа Верхняй Прыпяці займалі плямёны нёманскай неалітычнай  культуры. Помнікі –  Ярэмічы Карэліцкага, Любішчыцы Івацэвіцкага, Кругліца (Лысая Гара) Стаўбцоўскага, Камень Пінскага, Добры Бор Баранавіцкага, Русакова Слонімскага і Моталь Іванаўскага раёнаў. Фармавалася на мясцовай мезалітычнай аснове. Тры этапы: ранні (крамянёвы інвентар з мезалітычнымі рысамі, кераміка з расліннымі дамешкамі ў гліне, грабеньчатыя расчосы): сярэдні (лысагорскі) (крамянёвы інвентар неалітычнага характару, гаршкі з шыйкамі, пасудзіны гладкія); позні (дабраборскі) склаўся пад уплывам культур шарападобных амфараў і шнуравой керамікі (крамянёвая індустрыя. трохвугольныя наканечнікі стрэл, сярпы, у гліне знікаюць раслінныя дамешкі, у арнаменце –  адбіткі лінейнага штампа). Наземныя жытлы авальнай формы  на берагах рыбных вадаёмаў. Аснова гаспадаркі – паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, у канцы існавання культуры пачалі развівацца земляробства і жывёлагадоўля.

  На  працягу 4 300 – 2000 гг. да н.э. Усходняе Палессе і Паўночны Усход Украіны займалі плямёны днепра-данецкай культуры - (купьтура грабеньчата-накольчатай керамікі). Вядома каля 250 помнікаў. Помнікі –  Слабодка Мазырскага, Юравічы Калінкавіцкага. Юркавічы Любанскага. Ложыч і Краснаселле Хоніцкага раёнаў і інш. Жытлы – невялікія наземныя або крыху заглыбленыя ў зямлю, авальныя ці прамавугольныя. Пахавальны абрад – трупапалажэнне на спіне ў яме. Кераміка – прысадзісты шыракагорлы і вострадонны гаршчок з прамым венчыкам. На адным з гаршкоў, знойдзеных каля в. Юравічы наколамі была выгравіравана кампазіцыя: Мужчына-воін, які танцуе перад качкай. Познія краманьёнцы, паляўнічыя, рыбаловы, а потым земляробы і жывёлаводы.

  Верхнедпяпроўская (рагачоўская) культура на працягу 4-га – 2-га тысяч. да н.э. займала тэрыторыю Падняпроўя. Узнікла на базе днепра-дзяснінскай (сожскай). Помнікі – Гронава Чэрыкаўскага,  Вець Быхаўскага, Струмень Кармянскага, Дубовы Лог Добрушскага, Рудня Шлягіна Веткаўскага раёнаў і інш. Насельніцтва жыло на селішчах па берагах рэк. Жытло –  драўляныя паўзямлянкі круглай або авальнай формы. Керамічны посуд –  таўстасценны вострадонны, у гліняным цесце раслінны дамешак, раслінны арнамент. Ромбападобныя трохвугольныя наканечнікі стрэл і коп'яў, сякеры, цёслы, скрабкі на акруглых адшчэпах.

  Нарвенская  культура на працягу 4000 – 2300 гг. да н.э. займала басейн Віліі і Бярэзіны Дняпроўскай, Паддзвінне, Паазер'е. ) Назва –  па характэрным паселішчы каля Нарвы ў Эстоніі. Больш за 40 стаянак. Паселішчы, стаянкі на берагах азёр і рэк. Помнікі - каля в. Зацэнне Лагойскага, Стругалапы Мядзепьскага, Галоўск Сенненскага і Асавец-4 Бешанковіцкага раенаў. Знойдзены наземныя жытлы з агнішчам. Прылады працы і зброя з крэменю, рога і косці, касцяныя і бурштынавыя ўпрыгожанні і творы першабытнага мастацтва: фігуркі змея і птушак, лася, падвескі з зубоў і сківіц бабра,  выразаны з косткі  твар жанчыны – асавецкая мадонна, драўляны ідал у выглядзе шыракатварага мужчыны. Посуд – шырокаадкрытыя прысадзістыя вастрадонныя гаршкі з грабеньчатымі расчосамі. Аснова гаспадаркі –  паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, у канцы неаліту –  земляробства і жывёлагадоўля. Выкарыстоўвалі рыбалавецкія сеткі, берасцяныя паплаўкі і каменныя грузілы.

  Бронзавы  век 

  Агульная  характарыстыка. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. (7 – 6 ст. да н.э.) У гэты час паяўляюцца вырабы з медзі і бронзы, якія трапляюць на тэрыторыю Беларусі з поўдня, бо ў нашай краіне не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Так як цэнтры старажытнай металургіі знаходзіліся далёка, таму медных і бронзавых вырабау у край трапляла мала і цаніліся яны вельмі высока. Гэта былі пераважна ўпрыгажэнні, сустракаліся таксама сякеры, наканечнікі дзідаў,  далоты і цяслы, шылы, зрэдку нават мячы. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэменю. Больш таго, у яго апрацоўцы былі зроблены ўдасканаленні – наносілася доўгая струменьчатая рэтуш, ад чаго рэжучыя і колючыя краі рабіліся асабліва вострымі.

  У бронзавым  веку шырока распаўсюдзілася ўмельства  шліфаваць камень і высвідроўваць у вырабах з крьшггалічных парод адтуліны для рукаятак. Амаль на кожным паселішчы гэтага часу можна знайсці сякеры-кліны, сякеры і матыкі са свідраваннямі, булавы. Свідравальны станок стаў другім пасля лука механізмам, які вынайшаў чалавек.

  Адной з самых характэрных  адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне пласкадоннага глінянага посуду. Значыць, у інтэр'еры жытла ўжо былі дашчаныя паліцы і сталы, а таксама агнішчы з роўным чэранем. Посуд стаў разнастайны. Вядомы гаршкі, збаны, міскі, кубкі. Гэта сведчыць аб росце побытавай культуры.

  Вельмі  важная рыса бронзавага веку ў Беларусі – паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства. Земляробства і жывёлагадоўля з дапаможных заняткаў ператварыліся, асабліва ў пазнейшы час, у вядучыя. Патрэба ў вялікай колькасці сякер для высечкі лясоў выклікала росквіт крэмнездабываючай справы на Краснасельскіх шахтах. Больш распаўсюджанымі сталі прадзенне і ткацтва, пра што гавораць знаходкі гліняных праселак для верацёнаў і кроснаў, адбіткі тканіны на кераміцы. Земляробства і жывёлагадоўля, першабытная металургія і крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчыну перад жанчынай у сацыяльна-гаспадарчым жыцці роду і племя. Ужо ў раннебронзавых пахаваннях з Дняпроўя сустракаюцца надзвьгчай багатыя пахаванні мужчын-ваяроў з вялікай колькасцю медных і бронзавых рэчаў, з імпартаванымі бурштынавымі і шклянымі ўпрыгажэннямі. Пры жыцці нябожчыкі, відавочна, займалі выключнае становішча сярод супляменнікаў, маглі быць першымі сярод старэйшын, военачальнікамі, мелі пэўную ўладу ў акрузе. Сімваламі такой улады маглі з'яўляцца каменныя булавы. Усё гэта дае магчымасць гаварыць аб існаванні сталага патрыярхальнага ладу і зараджэнні родаплемянной арыстакратыі. Бронзавы век – час узнікнення першых дзяржаў у Міжземнамор'і. Як бачым, і на Беларусі існавалі элементы пераддзяржаўнай грамадскай арганізаванасці.

  Назапашванне  пэўных багаццяў, імкненне авалодаць  самымі ўрадлівымі землямі або крамянёвымі радовішчамі вялі да пашырэння міжплемянных узброеных сутычак, якія маглі перарастаць у зацятыя і працяглыя войны. Стваралася зброя, прызначаная не на звера, а на чалавека – мячы, баявыя сякеры, шыпастыя наканечнікі стрэл.

  Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць вельмі нераўнамерна, спрыялі развіццю абмену. 3 Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку – бурштын. Пераважна каўказскага і прыкарпацкага паходжання нашы першыя металы, а ўпрыгажэнні са шклопадобнай масы траплялі аж з усходніх берагоў Міжземнага мора.

  Новыя фюрмы гаспадарання, з'яўленне прышлага насельніцтва вялі да змен і ў духоўным жыцці. У пачатку эпохі бронзы  памерлых пачалі хаваць у магільных ямах, нярэдка насыпаючы над імі курганы. 3 сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э., пад уплывам земляробча-жывёлагадоўчых культаў, звязаных з абагаўленнем сонца і агню як жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў, які на Беларусі пратрымаўся больш за два з паловай тысячагоддзі – аж да ўсталявання хрысціянства. На некаторых стаянках знойдзены рэшткі адмысловых бажніц. Культавыя абрады ў іх ужо маглі практыкаваць "прафесіяналы" – язычніцкія святары.

  У бронзавым  веку працягвала развівацца мастацгва. Багатымі арнаментамі пакрываўся посуд, у тым ліку і магічнымі фігуркамі плоднасці, агню і нябесных свяціл – трохкутнікамі, крыжамі, нават свастыкамі. Пашыраны былі ўпрыгажэнні з костак, бурштыну, медзі. Удзялялася ўвага дасканаласці формы і аздабленню прылад працы і зброі. У паўночнай Беларусі, дзе мацней трымаліся архаічныя традыцыі, з дрэва і косці выразалі выявы людзей, звяроў і птушак.

  Бронзавы  век на Беларусі распачаўся з радыкальнай  змены культурнай і этнічнай сітуацыі.  У гэты час на прасторах ад Рэйна на захадзе да сярэдняй Волгі на ўсходзе і ад Швецыі і Фінляндыі на поўначы да цэнтральнай Украіны распаўсюдзіліся ваяўнічыя плямёны,  характэрнейшымі адзнакамі якіх былі баявыя лодкападобныя сякеры і посуд, аздоблены адбіткамі шнура. Археолагі ў адносінах да новых плямён выкарыстоўваюць назвы «культуры шнуравой керамікі», ці «культуры баявых сякер», а плямёны называюць «шнуравікамі». Гісторыкі часцей ужываюць назву «індаеўрапейцы». Індаеўрапейцы добра ведалі жывёлагадоўлю і земляробства, вынайшлі кола. Паводле найбольш верагоднага меркавання, індаеўрапейцы першапачаткова жылі ў Малой Азіі, якую лічаць іх прарадзімай. Яны былі паўночнымі суседзямі семіцкіх народаў Блізкага Усходу. Адсюль індаеўрапейцы рассяліліся на поўнач, часткова праз Балканы і Каўказ. На працягу 3-га тыс. да н.э. Прычарнамор’е было другой прарадзімай для заходніх індаеўрапейцаў. Менавіта ад іх рэкі Дон, Днепр, Днестр і Прут атрымалі свае сучасныя назвы. 

  Шнуравікі трапілі і на нашу тэрыторыю. Мясцовае насельніцтва пачало паступова змешвацца з імі. У выніку ўтварыўся шэраг культур шнуравой керамікі.  Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з'яўляецца сярэднедняпроўская, плямёны якой у 2400 – 1400 гг. да н.э. засялялі Беларускае Падняпроўе і Прыпяцкае Палессі, суседнія раёны Украіны. Помнікі –  могільнікі Рудня-Шлягіна Веткаўскага, Сябровічы Чачэрскага, Ходасавічы Рагачоўскага раёна. Насельніцтва жыло ў невялікіх паселішчах. Яны размяшчаліся ў поймах рэк на пясчаных дзюнах. Будавалі наземнае жытло слупавой канструкцыі. Памёршых сародзічаў хавалі ў курганах ці ў бескурганных грунтавых могільніках.

Информация о работе Першабытны лад