Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2012 в 23:29, контрольная работа
1. Унутраная і знешняя палітыка у часы кіравання князеў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта I Старога.
2. Ваенная і палітычная дейнасць М.Л. Глінскага і К.І. Астрожскага.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
А) афармленне такіх органаў ўлады як рада і сейм, іх функцыі;
Б) сістэма мясцовай ўлады;
В) кадыфікацыя заканадаўства і развіцце судовай сістэмы.
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая манархія, статут, Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер.
Гісторыкі звяртаюць увагу і на тое, што ў дзяржаўных органах княства, па-сутнасці, не было ні якой зменнасці асоб. Усе пасады звычайна лічыліся пажыццёвымі, пазбаўленне пасады магло быць праведзена толькі судом за ўчыненне цяжкага крымінальнага злачынства.
Пры гэтым у ВКЛ вельмі шырока была распаўсюджана такая практыка, калі адна і тая ж асоба займала адначасова некалькі дзяржаўных пасад. Нзпрыклад, А.І.Хадкевіч у 1534 г. Займаў тры пасады: старасты берасцейскага, маршалка дворнага, дзяржаўцы вілейскага, астрынскага і кнышынскага. Ян Радзівіл у 1535 г. з'яўляўся кашталянам віленскім, гетманам найвышэйшым, старастам гродзенскім, маршалкам дворным, дзяржаўцам лідскім і беліцкім, г.зн. займаў пяць пасад. Такія прыклады можна было б працягваць. Нярэдка дзяржаўныя пасады пераходзілі толькі да прадстаўнікоў таго ці іншага феадальнага сямейства і амаль па спадчыне.
3 другога боку, у ВКЛ важнае значэнне надавалася асабістай адказнасці ў выкананні дзяржаўных абавязкаў, дысцыпліне, неабходнасці своечасовага з’яўлення на праводзімыя пасяджэнні дзяржаўных органаў, асабліва Сейма. Напрыклад, каб пазбегнуць шкоды, якую можа прычыніць Вальнаму Сейму спазненне яго ўдзельнікаў, была прынята пастанова (самім жа Сеймам у 1566-1567 г.г.), што калі хто з паноў-радных без уважлівых прычын не прыедзе на трэці дзень пасля адкрыцця Сейма, той пазбаўляецца на столькі дзён права голасу на колькі спазніўся, і без пярэчання павінен прыняць тое, што было прынята на Сейме ў яго адсутнасць. Хто з астатніх (г.зн. не паноў-радных) не прыедзе на Сейм у той жа тэрмін і таксама без уважлівых прычын, той траціць права голасу на ўсю сесію, не маючы, аднак, права ад'езду з Сейма. Вызначаны былі таксама штрафы за спазненне і няяўку на павятовыя сеймікі.
Нельга не адзначыць і той факт, што ўсе асноўныя пытанні дзяржаўна-прававога характару ў Княстве рэгуляваліся заканадаўчымі актамі. Так, нават у пачатковы перыяд, калі фарміравалася Княства, кожная з яго абласцей кіравалася не толью звычаем, але і пісаным правам, законам і, ў прыватнасці, "Рускай праўдай" і мясцовымі ўстаўнымі граматамі.
Калi ж склалася дзяржава, у якасці заканадаўчых актаў сталі дзейнічаць вялікакняжацкія граматы (прывілеі). Потым з'явіліся і агульнадзяржаўныя прававыя акты, першым з якіх можна лічыць Судзебнік Казіміра, прыняты ў 1468 г.
Новы этап у развіцці законатворчай дзейнасці ў ВКЛ гісторыкі звязваюць з распрацоўкай Статутаў. У 1529 г. быў складзены першы Статут ВКЛ, які афіцыйна быў прызнаны агульнадзяржаўным заканадаўчым актам. Ён стаў галоўным прававым дакументам дзяржавы і меў перавагу над іншымі юрыдычнымі актамі. У 1566 г. з'явілася другая рэдакцыя Статута, а ў 1588 г. —трэцяя. Юрыдычныя нормы гэтых рэдакцый таксама мелі агульнадзяржаўны характар і распаўсюджваліся на ўсе саслоўі, усе вобласці ВКЛ. Аналіз зместу Статутаў паказвае, што ўжо ў першым выданні Статут ВКЛ уяўляў сабою дакумент, які адлюстраваў даволі высокі ўзровень развіцця прававой думкі, прававой тэорыі. Ён ахопліваў нормы дзяржаўнага, крымінальнага, цывільнага і працэсуальнага права. Яшчэ больш дасканалай стала другая і асабліва трэцяя рэдакцыя Статута.
Статут
1588 г., як адзначаў М.Доўнар-Запольскі,
пакінуў далёка за сабою сучасныя яму
славянскія і заходнееўрапейскія кодэксы,
ва ўсякім разе, стаяў непамерна вышэй
за тыя сціплыя спробы кадыфікацыі, якія
былі зроблены прыблізна ў той час у Польшчы.
Гэты Статут, па-сутнасці, з'явіўся першым
усебакова распрацаваным кодэксам феадальнага
права ў Еўропе, своеасаблівай канстытуцыяй,
якая рэгулявала ўсе бакі жыцця ВКЛ, а
значыць, і беларускіх зямель. Важна пры
гэтым адзначыць і той факт, што і Судзебнік
Казіміра і Статуты ВКЛ ды і шмат якія
з княжацкіх прывілеяў былі напісаны на
беларускай мове і ў іх аснове ляжалі не
толькі дасягненні ў развіцці прававой
тэорыі, думкі, але і вопыт народа, накоплены
ў папярэднія часы. Такім чынам, у ХV-XVI
стст.Вялiкае княства Лiтоускае можна лiчыць
канстытуцыйнай манархiяй на чале з вялiкiм
князем лiтоускiм,улада якога абмяжоувалася
Статутамi ВКЛ, вальным сеймам(соймам)
i радай паноў.
4.
Дайце вызначэнне наступных
паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая
манархія, статут, Метрыка
ВКЛ, гетман, канцлер.
Саслоўна-прадстаўнічая манархія – гэта форма, пры якой улада кіраўніка дзяржавы абмежаваная саслоўна-прадстаўнічымі органамі (соймы у Рэчы Паспалітай, Земскі сабор у Масковіі, парламент у Ангельнечыне, Генеральные Штаты у Францыі, картэсы у Гішпаніі і г.д.).
Статут – гэта першы сiстэматызаваны агульна-дзяржаўны зборнiк законаў феадальнага права у Еўропе.
Метрыка ВКЛ – гэта дзяржаўны архіў, які ўключваў у сабе ўсе акты, друкаваўшыяся ад імя вялікага князя Літоўскага.
Гетман - кіраваў усімі ўзброенымі сіламі дзяржавы. У ваенных абставінах і пад час паходаў меў шырокія паўнамоцтвы – нават мог пакараць падначаленых смерцю без суда. Меў намеснікаў – гетмана дворнага і гетмана польнага, што ўзначальвалі частку войска.
Канцлер
- кіраўнік ураду у ВКЛ, кіраваў дзяржаўнай
канцылярыей, наглядаў за дакладнасцю
вядзення Метрыкі – дзяржаўнага архіва,
захоўваў дзяржаўную пячатку ВКЛ і ставіў
подпіс пад законамі, без гэтага законы
не мелі моцы. Намеснік канцлера – падканцлер
– прымаў удзел у падрыхтоўке законаў,
кіраваў юрыдычнай службай канцылярыі.
Заключэнне:
Такім чынам, у дадзенай кантрольнай рабоце я выявіла, што унутрыпалітычнае становішча ў Княстве на працягу усяго разглядваемага перыяду было складаным. Яно вызначалася асаблівасцямі ВКЛ як дзяржавы, рэлігійна-этнічнымі і іншымі супярэчнасцямі, існаваўшымі паміж рознымі групоўкамі пануючага класа. Аднак супярэчнасці гэтыя не з'яўляліся антаганістычнымі і паступова былі пераадолены, а само грамадства, на аснове прынятых прававых актаў, у значнай ступені кансалідавалася.
У
XV-XVI ст. галоўным напрамкам знешнепалітычнай
дзейнасці Вялікага княства Літоўскага
сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай
дзяржавай, канкурэнтам у справе аб’яднання
рускіх зямель.Да сярэдзіны XVI ст. ВКЛ ўжо
не магло на роўных супрацьстаяць Рускай
дзяржаве. Логіка барацьбы з ей, іншыя
міжнародныя і ўнутраныя абставіны вымусілі
ВКЛ да больш цеснага дзяржаўнага абяднання
з Польшчай.
Літаратура:
Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка I. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 235 сISBN 985-457-267-6 (ч.I);
ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ М.В. Гісторыя Беларусі. Мн, 1994;
ЮХО Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.;
Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 1.Ад старажытных часоў – па люты 1917 г./Я.К.Новік, Г.С. Марцуль, І. Л.Качалаў і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля.- 2-е выд., перапрац. І дап.-Мн.: Універсітэцкае, 2000.-416 с;
Вялікае
Княства Літоўскае: энцылапедыя: у 3
т./рэдкал.: Г.П. Пашкоў (і інш.).; маст. З.Э.
Герасімовіч. – Мінск: БелЭН, 2006-2010. – 3
т.
Информация о работе Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай палове XVI стагоддзя