Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай палове XVI стагоддзя

Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2012 в 23:29, контрольная работа

Описание работы

1. Унутраная і знешняя палітыка у часы кіравання князеў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта I Старога.
2. Ваенная і палітычная дейнасць М.Л. Глінскага і К.І. Астрожскага.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
А) афармленне такіх органаў ўлады як рада і сейм, іх функцыі;
Б) сістэма мясцовай ўлады;
В) кадыфікацыя заканадаўства і развіцце судовай сістэмы.
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая манархія, статут, Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер.

Работа содержит 1 файл

контрольная1.doc

— 184.50 Кб (Скачать)

    Прыведзеныя ў табліцах лічбы і факты сведчаць, што на долю беларускіх феадалаў прыпадала больш як адна трэцяя частка паноў-рады, прычым колькасць іх да 60-х гадоў XVI стагоддзя ўзрасла з 37 да 45. Гэты рост адбываўся і ў складзе Найвышэйшай рады. Гаспадарская Рада найбольш уплывовай была ў пачатковы перыяд узнікнення і развіцця ВКЛ. У далейшым яе роля некалькі аслабла, а кампетэнцыя звузілася, таму што з'явіўся новы агульнадзяржаўны орган — Вальны Сейм (Сойм) У некаторых выданнях узнікненне Сейма тлумачыцца польскім уплывам. Але гэту думку падзяляюць далёка не ўсе гісторыкі. Вытокі Сейма, як і Рады, яны бачаць у вечавых традыцыях Старажытнай Русі. Гісторык М.Доўнар-Запольскі, падкрэсліваючы гэты факт, адзначаў, што хоць гэтыя ўстановы і супадалі з аналагічнымі польскімі ўстановамі, яны не былі "механічна запазычанымі з польскага дзяржаўнага права, таму што абедзве гэтыя ўстановы выраслі арганічна з асноў старажытнарускага права і нават назва іх не з'яўляецца запазычаннем з польскага права". Думку М.Доўнара-Запольскага падзяляюць і сучасныя гісторыкі права, напрыклад, беларускі вучоны Я.Юхо. Ён, у прыватнасці, піша: "Сойм, як вышэйшы заканадаўчы орган Вялікага княства Літоўскага, бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме, ператварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў". Менавіта старажытнарускія традыцыі парадзілі як агульнадзяржаўны Сейм ВКЛ, так і мясцовыя сеймы ці сеймікі, як іх тады называлі.

    Агульнадзяржаўны  Сейм у ВКЛ пачаў дзейнічаць у XIV стагоддзі і ўжо тады ён выступаў у якасці саслоўна-прадстаўнічага органа феадальнага класа. У пасяджэннях Сейма (а ён склікаўся вялікім князем ці Радай) удзельнічалі як прадстаўнікі дзяржаўных органаў (напрыклад паны-рада), так і прадстаўнікі магнатаў і шляхты ўсіх зямель Княства. Пры гэтым на першых парах прадстаўніцтва шляхты не ўстанаўлівалася юрыдычна, любы шляхціч мог прысутнічаць на Сейме. Аднак з 1512 г. былі ўстаноўлены нормы такога прадстаўніцтва — па 2 паслы-шляхцічы ад кожнага павета. Але і тады не выключалася магчымасць і асабістай прысутнасці на Сейме ўсіх жадаючых шляхцічаў, і такое бывала нярэдка, асабліва, калі трэба было вырашаць пытанні паспалітага рушання (усеагульнай мабілізацыі).

    Гісторыкі адзначаюць, што тэрміны склікання  Сейму заканадаўча не рэгуляваліся і збіраліся яны па меры патрэбы. Не было і пастаяннага месца для іх пасяджэнняў. Яны, як правіла, праводзіліся ў сталіцы княства — Вільні, але вядомы выпадкі, калі Сеймы збіраліся і непасрэдна на беларускіх землях — у Брэсце, Новагародку, Гродне. Праўда, на ўсходзе Беларусі не адзначана ніводнага Сейма, відаць, сказвалася не толькі аддаленасць гэтых зямель ад сталіцы, але і прыгранічнае становішча з Расіяй, з якой Княства канфліктавала.

    Аналізуючы  дзейнасць Сеймаў, вучоныя прыйшлі  да высновы, што яны не толькі ўдзельнічалі ў выбранні вялікіх князёў, але і вырашалі практычна ўсе найважнейшыя дзяржаўныя пытанні і справы, якія тычыліся вайны і міру, арганізацыі абароны краіны, унутранай палітыкі, увядзення надзвычайных падаткаў, прыняцця заканадаўства і г.д. Прычым кампетэнцыя Сейма пашыралася і да сярэдзіны XVI стагоддзя ён пераўтварыўся ў вышэйшы заканадаўчы і кантралюючы орган, стаў выступаць, па-сутнасці, у якасці феадальнага парламента.

    Такім чынам, асноўнымі цэнтральнымі органамі дзяржаўнай улады і кіравання ў ВКЛ з'яўляліся гаспадарская Рада і Вальны Сейм. Гэтыя органы дзейнічалі сумесна з галавою дзяржавы, але іх роля была вельмі значнай, таму што яны абмяжоўвалі ўладу вялікага князя літоўскага. Менавіта гэта і прыдавала манархічнаму ладу княства пэўныя асаблівасці.

    Б) сiстэма мясцовай улады;

    Неабходна таксама адзначыць, што важнае месца ў сістэме дзяржаўнага кіравання займалі ўрадаўцы (ўраднікі) — службовыя асобы, якія загадвалі пэўнымі галінамі цэнтральнай адміністрацыі ці ўзначальвалі мясцовыя органы кіравання. У іх ліку перш за ўсё трэба назваць канцлера ВКЛ. Ён стаяў на чале дзяржаўнай канцылярыі і каардынаваў дзейнасць усіх органаў кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім. Аб ролі гэтай службовай асобы гаворыць той факт, што пастановы і распараджэнні гаспадара і паноў-рады ўступалі ў сілу толькі тады, калі да іх была прыкладзена пячатка, якая знаходзілася ў канцлера і пастаўлены яго подпіс. Намеснікам канцлера быў падканцлер, такая пасада з'явілася з 1566 г.

    Не  менш важнай па значэнні была і пасада падскарбія земскага. Спачатку ён выконваў абавязкі галоўнага дзяржаўнага касіра, які прымаў і выдаваў па распараджэнню гаспадара і паноў-рады грашовыя сродкі, што паступалі ў цэнтр з месцаў. Але ўжо ў XVI стагоддзі падскарбі земскі ператварыўся ў сапраўднага міністра фінансаў. Яго намеснікам быў падскарбі надворны. які адказваў за грашовыя і матэрыяльныя сродкі, што ішлі на патрэбы вялікакняжацкага двара.

    У ліку важнейшых службовых асоб трэба  вылучыць і гетмана ВКЛ, гетмана  найвышэйшага, як яго называлі. На першых парах ён быў толькі галоўнакамандуючым узброенымі сіламі падчас ваенных кампаній, а ваенныя справы знаходзіліся выключна ў кампетэнцыі гаспадара і паноў-рады. У XVI стагоддзі гетман атрымаў больш шырокія правы і фактычна выконваў функцыі ваеннага міністра. Намеснікам гетмана з'яўляўся гетман дворны ці польны.

    Вельмі  значнай была ў Княстве і такая  дзяржаўная асоба, як маршалак земскі. Ен старшынстваваў на пасяджэннях Сейма  і Рады, кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да вялікага князя  прасіцеляў са скаргамі і чалабітнымі, сачыў за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афіцыйных аўдыенцый, займаўся некаторымі іншымі пытаннямі. Дапамагаў яму маршалак дворны. ён з'яўляўся і непасрэдным кіраўніком усіх гаспадарскіх дваран, якія выконвалі разнастайныя даручэнні і загады вялікага князя і паноў-рады.

    Неабходна заўважыць, што службовыя асобы цэнтральнага кіравання напачатку не былі аддзелены ад дварцовай адміністрацыі, выступалі як памочнікі вялікага князя па тых ці іншых пытаннях, ведалі яго гаспадаркай. Але ў сувязі з пашырэннем самой сферы дзяржаўнага кіравання іх роля ўзрасла і яны ўзначалілі самастойныя агульнадзяржаўныя органы княства. Што ж тычыцца прыдворных пасад, дык яны сталі пачэснымі тытуламі і іх займалі выключна шляхцічы.

    Даволі  складанай, асабліва на першых этапах фарміравання ВКЛ, была сістэма мясцовага кіравання. Яна склалася і развівалася на базе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы і адлюстроўвала яго асаблівасці. У ХIII—XIV стагоддзях гэты падзел быў звязаны са старымі межамі, якія склаліся паміж княствамі да ўтварэння ВКЛ, а самі гэтыя княствы мелі вялікую аўтаномію і выступалі як суб'екты дзяржаўна-прававых адносін.

    Аднак паступова старая сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага  падзелу і мясцовага кіравання  была зменена. Так, ужо пры Альгердзе (сярэдзіна XIV стагоддзя) цэнтральная частка Княства была падзелена на дзве ваенна-адміністрацыйныя акругі, якія потым атрымалі назву Віленскага і Трокскага ваяводстваў.

    Пазней  з'явіліся і новыя ваяводствы. Яны ў сваю чаргу падзяліліся на паветы. Усяго на тэрыторыі ВКЛ у XVI стагоддзі было створана 8 ваяводстваў, большасць якіх цалкам або часткова ахоплівала землі Беларусі. Колькасць паветаў даходзіла да 30, 16 з іх знаходзілася ў межах сучаснай дзяржаўнай тэрыторыі нашай рэспублікі. Паветы пры гэтым сталі асноўным звяном мясцовага кіравання, цэнтрам шляхецкага жыцця, іх інтарэсаў, у склад паветаў уваходзілі воласці. Такі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ вызначыла рэформа 1564-1566 гадоў, ён быў потым замацаваны Статутам 1588 г. і праіснаваў да канца XVIII стагоддзя.Утварэнне ваяводстваў і паветаў было прагрэсіўным крокам, яно дазволіла вярхоўнай уладзе, не закранаючы маёмасных правоў феадальнай знаці, істотна абмежаваць яе палітычную ролю, умацаваць цэнтральнае кіраванне праз сваіх прадстаўнікоў на месцах.

    Важнейшым з гэтых прадстаўнікоў быў  ваявода. Ён стаяў як бы на вяршыні  піраміды мясцовай адміністрацыі і  валодаў шырокімі правамі па вырашэнні  ўсіх дзяржаўных, ваенных і ў значнай  ступені судовых спраў на падначаленай яму тэрыторыі. Прызначаліся ваяводы з ліку буйных феадалаў вялікім князем і радаю, прычым абавязкова з ураджэнцаў ВКЛ. Праўда, у такіх землях, як Полацкая і Віцебская, кандыдатуры ваяводаў вялікі князь павінен быў узгадняць з мясцовым баярствам. Больш таго, і пасля прызначэння ваяводаў у гэтыя землі мясцовая знаць мела права іх змены. Самі ж мясцовыя справы, у тым ліку і судовыя ваяводы тут вырашалі не асабіста, а з удзелам тутэйшых баяр і мяшчан. Такі парадак, напрыклад, быў вызначаны ў вялікакняжацкім прывілеі Полацкай зямлі ад 23 ліпеня 1511 г. У артыкуле 15 прывілея запісана: "А ваяводе нашему Полоцкому мещан одному не судити; а судити ему с бояры и мещаны". Увогуле, і гэта трэба падкрэсліць, полацкае і віцебскае баярства мела значную палітычную самастойнасць. Шырока яно было прадстаўлена і ў цэнтральных органах Княства, што тлумачыцца ў асноўным трыма абставінамі. Па-першае, тым, што яны ўвайшлі ў склад ВКЛ на ўмовах т.зв. "ряда" (дагавору), па-другое, тут былі вельмі трывалыя ўдзельныя традыцыі, і па-трэцяе, улічвалася іх прыгранічнае становішча па адносінах да рускай дзяржавы. Другі па рангу асобай ў ваяводстве быў каштэлян – камандуючы ўзброенымі сіламі замка ваяводы і апалчэння ваеннаабавязаных ваяводства. Ён так сама быў членам Рады і Сейма.

    Намеснікам  ваяводы быў падваявода. Ён кіраваў канцылярыяй, сведчыў дакументы, старшынстваваў у гродскім (замкавым) судзе.

    На  ніжэйшай ступені стаялі ключнік (збор падаткаў), канюшы (гадоўля коней для войска), гараднічы (камендант замка). Усе гэтыя пасады мелі права займаць толькі феадалы і толькі ўраджэнцы княства, а ў некаторых ваяводствах і паветах (Віцебскае і Полацкае) – толькі з мясцовай знаці.

    У ваяводствах і паветах праводзіліся мясцовыя (ваяводскія ці павятовыя) сеймікі, што маглі вырашаць розныя пытанні з жыцця ваяводства ці павета. На сейміках прысутнічалі ўсе кіруючыя асобы і ўсе жадаючыя шляхцічы тэрытарыяльнай адзінкі. Галоўная роля сеймікаў – гэта выбар 2-ух паслоў на агульнадзяржаўны (вальны) сейм і выпрацоўка для іх інструкцый і хадайніцтваў перад урадам. На сойміках слухалі справаздачы паслоў аб сеймах, выбіралі судзей і прызначалі на пасады мясцовага кіравання.

    Больш дробнай тэрытарыяльнай адзiнкай былi паветы, галоўнай асобай у якiх з’яуляўся стараста. Назначаліся яны, як і ваяводы, вялікім князем і паны-радай з ліку буйных феадалаў і павінны былі забяспечыць правапарадак на падначаленай ім тэрыторыі, назіраць за гаспадаркай ў дзяржаўных фальварках, клапаціцца аб замках і іншых дзяржаўных пабудовах, разглядваць некаторыя судовыя справы, выконваць пастановы вышэйшых судовых інстанцый.

    Неабходна адзначыць, што ваяводы і старасты абапіраліся ў сваёй дзейнасці  на цэлы шэраг урадаўцаў і слуг, з дапамогай якіх яны і ажыццяўлялі  кіраванне. Разам з тым яны  ўлічвалі і рашэнні, якія прымаліся  на ваяводскіх і павятовых сеймах ці сейміках мясцовай шляхтай.

    Ніжэйшай  адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага  падзелу ВКЛ, як ужо адзначалася, была воласць. Ёю кіраваў сельскі  войт або стараста. Тут жа дзейнічалі, галоўным чынам у тых мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў і дзяржаўных маёнткаў (двароў), органы сялянскага самакіравання — сялянскія сходы. Органы самакіравання меліся і ў большасці гарадоў ВКЛ. Такому самакіраванню садзейнічала і сама вярхоўная ўлада, якая прадстаўляла гарадам Магдэбургскае права.

    У завяршэнне адзначым, што мясцовыя органы кіравання ў ВКЛ карысталіся шырокімі паўнамоцтвамі і мелі значную самастойнасць у вырашэнні ўсіх асноўных пытанняў. Прычым іх дзейнасць не толькі вызначалася заканадаўствам, але і грунтавалася на старых традыцыях, якія склаліся яшчэ ў папярэдні час. Значны ўплыў на сістэму мясцовага кіравання аказвала і развіццё вялікакняжацкай гаспадаркі, прыватнага землеўладання. Так, у тэрыторыі многіх паветаў і ваяводстваў укліньваліся вялікакняжацкія ці каралеўскія эканоміі, якія мелі свой падзел на воласці, што ў сваю чаргу складаліся з войтаўстваў (у кожнае з іх уваходзіла 4-6 і больш сел), староствы (якія таксама дзяліліся на воласці), дзяржавы, графствы, намесніцтвы. У гэтым, на думку гісторыкаў, рэальна адлюстроўвалася няздольнасць вярхоўнай улады справіцца з ладам, які яна атрымала ў спадчыну ад удзельных часоў.

    В) кадыфiкацыя заканадауства i развiцце судовай сiстэмы;

    Паступова развівалася і станавілася ўсё больш дасканалай і судовая сістэма Вялікага княства Літоўскага. Яна таксама абапіралася як на старажытнае звычаёвае права, так і на законы, распрацаваныя на працягу XIII—XVI стагоддзяў. Аналіз гэтай сістэмы паказвае, што яе функцыяніраванне забяспечвалі два асноўныя віды судоў — агульныя суды для ўсяго насельніцтва і саслоўныя суды толькі для шляхты. Акрамя таго, дзейнічалі і суды для асобных груп насельніцтва — духавенства, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў.

    Самай вышэйшай судовай інстанцыяй для  ўсяго насельніцтва з'яўляўся вялікакняжацкі ці гаспадарскі суд, а таксама  суд паноў-рады і як іх разнавіднасць — камісарскі суд. Аднак у далейшым, у прыватнасці, у 1581 г быў створаны новы судовы орган— Галоўны суд (Трыбунал) ВКЛ, які абмяжоўваў судовую ўладу вялікага князя і Рады. На гэты суд ускладалася задача апеляцыйнага перагляду спраў і разгляд некаторых спраў па першай інстанцыі.

    Сярод мясцовых судоў даследчыкі вылучаюць  замкавы ці гродскі суд. Я.Юхо  адзначае, што ў гэтым судзе  галоўная роля належала прадстаўнікам  мясцовай адміністрацыі княства  — ваяводам, старастам, дзяржаўцам і іх намеснікам. Замкавы суд дзейнічаў у двух саставах — вышэйшым і ніжэйшым — і разглядаў справы па абвінавачванні шляхты, мяшчан і сялян у крымінальных злачынствах. У некаторым сэнсе ён быў усесаслоўным судом, аднак поўнасцю не быў аддзелены ад адміністрацыі.

    Незалежным  і разам з тым выбарным саслоўным  судом для шляхты быў земскі павятовы суд, які ўзнік у першай палове XVI стагоддзя. Такім жа, г.зн. аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў і падкаморскі суд, які займаўся справамі па зямельных спрэчках (суддзя называўся падкаморый).

    На  новых прынцыпах выбарнасці, незалежнасці будаваўся і войтаўска-лаўнічны суд у гарадах. У сялянскім асяроддзі працягваў тады дзейнічаць старажытны копны суд, але ён мог разглядаць і справы, якія закраналі інтарэсы паноў, шляхты, асабліва тады, калі яны былі зацікаўлены ў гэтым.

    Такім чынам, у ВКЛ склалася і існавала даволі развітая сістэма кіравання і суда, якая давала магчымасць прадстаўнікам беларускіх зямель удзельнічаць у вырашэнні як мясцовых, так і агульнадзяржаўных спраў.

    Але было б не зусім правільна, як гэта робяць аўтары асобных публікацый, ідэалізаваць гэтую сістэму, лічыць яе дэмакратычнай, таму што яна служыла ў першую чаргу інтарэсам пануючага феадальнага класа. Менавіта прадстаўнікі феадальнага класа — магнатаў і шляхты займалі практычна ўсе дзяржаўныя пасады ў Княстве. У іх руках быў і суд, судовая сістэма. У Вялікім княстве Літоўскім складвалася і развівалася шляхецкая дэмакратыя, а шляхта, як вядома гэта толькі невялічкая частка народа.

Информация о работе Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай палове XVI стагоддзя