Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай палове XVI стагоддзя

Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2012 в 23:29, контрольная работа

Описание работы

1. Унутраная і знешняя палітыка у часы кіравання князеў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта I Старога.
2. Ваенная і палітычная дейнасць М.Л. Глінскага і К.І. Астрожскага.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
А) афармленне такіх органаў ўлады як рада і сейм, іх функцыі;
Б) сістэма мясцовай ўлады;
В) кадыфікацыя заканадаўства і развіцце судовай сістэмы.
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая манархія, статут, Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер.

Работа содержит 1 файл

контрольная1.doc

— 184.50 Кб (Скачать)

    МИНИСТЕРСТВО  СПОРТА И ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

    УО  «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ИНСТИТУТ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ»

    КАФЕДРА ФИЛОСОФИИ И ИСТОРИИ 
 
 
 
 
 
 

    КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

      па “Гісторыі Беларусі” на тэму № 5 “Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай палове XVI стагоддзя” 
 
 
 
 
 
 
 

    Выполнила: Студентка I курса, з/о ОФКТ 017 группы

    Логан Наталья Александровна 
 
 
 
 

    Минск 2011

    Уводзіны:

    1. Унутраная  і знешняя палітыка у часы кіравання князеў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта I Старога.

    2. Ваенная і палітычная дейнасць М.Л. Глінскага і К.І. Астрожскага.

    3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

    А) афармленне такіх органаў ўлады  як рада і сейм, іх функцыі;

    Б) сістэма мясцовай ўлады;

    В) кадыфікацыя заканадаўства і  развіцце судовай сістэмы.

    4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая манархія, статут, Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    1. Унутраная  і знешняя палітыка у часы кіравання князеў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта I Старога. 
 

    У 1440 г. у ВКЛ адбыўся дзяржаўны пераварот, падрыхтаваны з удзелам прадстаўнікоў праваслаўнай знаці на чале з валынскімі князямі Іванам і Апяксандрам Чартарыйскімі. Жыгімонт быў забіты, а вялікім князем пры падтрымцы літоўскіх феадалаў стаў сын Ягайлы — Казімір, пазней польскі сейм выбраў яго каралём. Казімір Ягелончык (вялікі князь у 1440-1492 гг.) адразу ліквідаваў унію з Польшчай і пачаў замацоўваць вялікакняжскую ўладу ўнутры ВКЛ, значна падарваную пад час супрацьстаяння Жыгімонта і Свідрыгайлы. Дзеля гэтага ліквідаваў некаторые ўдзельные княствы, пакараў сваіх ворагаў. За Вялікім княствам замацаваў канчаткова Жамойцію, а так сама Валынь. У 1447 г. Казіміра выбралі польскім каралём, такім чынам аднавілася персанальная ўнія паміж краінамі. Палякі патрабавалі аддаць ім Валынь і Падолле. За гатоўнасць зрабіць гэты падарунак супраць Казіміра была арганізавана змова на чале з праваслаўнымі князямі Міхаілам Алелькавічам, Федарам Бельскім (нашчадкі Альгерда) і Іванам Гальшанскім. У 1481 г. змова была раскрыта і галоўныя ўдзельнікі пакараныя смерцю. Гэта палажыла пачатак эміграцыі праваслаўнай знаці з ВКЛ ў Маскоўскую дзяржаву.

    У 1447 г. Казімір выдаў Прывілей, значна пашыраўшы правы феадалаў на зямельную маёмасць і паклаўшы пачатак юрыдычнага афармлення рыгонніцтва ў ВКЛ. У 14 артыкулах былі замацаваны наступныя асноўныя правы феадалаў і абавязкі вялікага князя:

  • гарантавалася асабістая свабода і недатыкальнасць усіх феадалаў;
  • дазваляўся свабодны выезд за мяжу, акрамя пераходу на бок непрыяцеля;
  • давалася права на свабодны продаж, абмен і перадачу па спадчыне маенткаў;
  • сяляне баярскіх маёнткаў вызваляліся ад дзяржаўных натуральных і грашовых павіннасцяў (акрамя стацый на ўтрыманне войска і рамонту замкаў);
  • феадалы атрымалі права судзіць сваіх сялян і сялян навакольных весак;
  • вялікі князь і феадалы абяцалі не прымаць сялян-уцекачоў у сваіх маёнтках, а вяртаць іх да сваіх паноў;
  • вялікі князь абяцаў даваць дзяржаўныя пасады толькі ўраджэнцам ВКЛ, бараніць незалежнасць Княства.

    Прывілей  значна ўзмацніў эканамічны стан феадалаў, што мела наступствам узвышэнне іх палітычнай ролі. Некаторыя палажэнні Прывілея 1447 г. знайшлі працяг у Судзебніке Казіміра 1468 г.

    Па  сутнасці, Судзебнік – першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права ў ВКЛ – устанавіў адзіныя для ўсёй дзяржавы нормы пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці. Судзебнік быў напісаны на беларускай мове і складаў перапрацаваныя нормы звычаёвага беларускага права.

    У знешняй палітыке Казіміра былі і  дасягненні, і памылкі. Так, заснаванае пры яго падтрымке ў 1443 г., Крымскае ханства хутка стала васалам Турцыі (1475 г.) і пачало рабаваць землі Украіны і Паўдневай Беларусі. У адносінах з Масквой пасля падпісання дагавора 1449 г. (з Васілем II) спыніліся сутычкі. Па дагавору “Русь” была падзелена – за Масквой прызнавалася права на Пскоў і Ноўгарад, за ВКЛ – права на Смаленск і Мцэнск. Значнай перамогай яго палітыкі было канчатковае падпарадкаванне беларускіх праваслаўных епархій канстантынопальскаму патрыярху (1458 г.). Але Казімір (як польскі кароль) часта адцягваў увагу на польскія справы, таму шмат яго намаганняў не былі завершаны ці пацярпелі няўдачу. Тым не менш, яго 52-гадовае княжанне было не толькі самым працяглым, але стабільным і спакойным для княства.

    У 1492 г. вялікім князем паны-рада абралі сына Казіміра – Аляксандра (вялікі князь у 1492-1506 гг.). Але паны паставілі перад Аляксандрам умовы – князь павінен ўсе найважнейшыя справы разглядаць толькі з панамі-радай. Гэтыя патрабаванні былі замацаваныя Аляксандрам у Прывілеі 1492 г. Яго асноўныя палажэнні ўтрымліваліся ў 33 артыкулах:

    падцвярджаліся  прынцыпы ранейшых вялікакняскіх прывілеяў;

    гарантавалася захаванне незалежнасці Княства;

    было  юрыдычна аформлена месца Рады ў  сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначыны яе правы;

    вялікі  князь мог разглядаць важнейшыя  справы (абарона краіны, міжнародныя справы, выданне законаў, найважнейшыя судовыя справы) толькі разам з Радай, адмяняць гэтыя рашэнні князь не меў моцы;

    у выпадку адсутнасці князя на тэрыторыі  княства (гэта адбывалася часта – вялікі князь часта быў і каралём польскім) Рада самастойна вырашала пытанні кіравання дзяржавай;

    былі  акрэслены прынцыпы, па якім асобы  прызначаліся на дзяржаўныя пасады і  пазбаўляліся іх.

    У 1501 г. Аляксандра выбралі на пасаду караля Польшчы, гэтым аднавілася персанальная ўнія паміж дзяржавамі. Яе аднаўленне было замацавана Мельніцкім актам 1501 г. Палякі скарысталіся няўдачамі ВКЛ у вайне з Масквой, таму па ўмовах Мельніцкага акта адмяняліся асобныя выбары вялікага князя ў Вільні, адзіным манархам павінен быць кароль, выбраны на агульным сейме. Прадугледжвалася ўвядзенне агульнай грашовай сістэмы, правядзенне агульнай унутраннай і знешней палітыкі, але ў кожнай дзяржаве захоўваліся свае дзяржаўныя пасады. Разам з тым, Аляксандр вымушаны быў у Мельніцкім прывілеі 1501 г. усталяваць вяршынства сената (польскіх магнатаў) над каралём. Гэтыя абодва акта былі часовай уступкай польскім магнатам. Першымі былі незадаволены феадалы княства, і ў 1505 г. акт быў адменены сеймам ВКЛ, другім было незадаволена польскае шляхецтва, і прывілей адмянілі так сама ў 1505 г. на Радамскім сейме. Але Радамская канстытуцыя 1505 г., якая атрымала назву “нічога новага” – nihil novi – не толькі скасавала ў Польшчы Мельніцкі прывілей, але і значна абмежавала ўладу караля. Фактычна ўлада ў Польшчы была аддадзена Пасольскай Ізбе – ці шляхце. З гэтага часу выключнае значэнне атрымала права liberum veto, якое паралізавала працу сеймаў. У той жа час у ВКЛ шляхта яшчэ не атрымала такіх шырокіх правоў, улада ў княстве належыла панам-радзе, у склад якой уваходзілі буйныя феадалы – магнаты. Шляхта ВКЛ пачала барацьбу за ўраўнаванне сваіх правоў з магнатамі і шляхтай Польшчы.

    Калі  вялікі князь паціху страчваў уладу, дзяржава пачала страчваць тэрыторыю. У 1492-1494 гг. адбылася вайна паміж Масквой і ВКЛ. У выніку яе княства страціла Вяземскае княста і частку Вярхоўскіх княстваў (па рацэ Вугра). Шлюб Аляксанра з Аленай, дачкой Івана III, не выратаваў княства ад далейшага наступлення Масквы. У 1500-1503 гг. пад час вайны з Масквой адбылася бітва на Вядрошы 1500 г., у якой пацярпеў паразу гетман Канстанцін Астрожскі. Маскоўскія войскі спусташылі значную частку беларускіх зямель княства. Па ўмовах перамір’я да Масквы адышлі значныя тэрыторыі на ўсходзе з гарадамі Чарнігавам, Гомелем, Бельскам, нават частка Мсціслаўскага княства. Адначасова на княства нападалі крымскія татары (даходзілі да Наваградка), што рабавалі гарады і вескі і ўводзілі на рабскія рынкі шматтысячныя палоны. Дзякуючы рашучасці і мужнасці Міхаіла Глінскага, што ўзначаліў 7-мі тысячнае войска беларускіх баяр, падчас чарговага нападу на беларускія землі, татарскае войска было ўшчэнт разбіта пад Клецкам у 1506 г., каля 40 тысяч палонных вызвалена. Пасля такой паразы татары на беларускія землі больш не заходзілі.

    Пад час кіравання Аляксандра, Вялікае княства Літоўскае пачало страчваць свае тэрыторыі, у барацьбе за роль галоўнага збіральніка ўсходнеславянскіх зямель перамагае Масква. Супрацьстаянне Масквы і Вільні будзе працягвацца некалькі стагоддзяў і ў выніку, так ці інакш, прывядзе да падзення ВКЛ. Адначасова паслабляецца вялікакняжская ўлада, узрастае палітычная роля феадалаў і шляхты, што з цягам часу прывядзе да росту міжусобіц і анархіі ўнутры дзяржавы.

    Малодшы брат Аляксандра Жыгімонт I Стары (вялікі князь у 1506 – 1548 гг.) быў амаль адначасова выбраны і вялікім князем і каралём, гэта захавала персанальную ўнію паміж ВКЛ і Польшчай. Аднак весці войны супраць Масквы княству прыйшлося аднаму. Жыгімонт паабяцаў феадалам княства вярнуць землі, страчаныя ў дзвух папярэдніх войнах з Масквой. У адказ на яго ўльтыматум, маскоўскі князь Васіль III у 1507 г. пачаў ваенныя дзеянні (вайна 1507-1508 гг.). Конныя маскоўскія атрады паспелі зайсці глыбока на тэрыторыю княства, пакуль было сабрана паспалітае рушэнне – войска ВКЛ. Тады маскоўскія войскі адышлі назад. Другі этап вайны быў звязаны з мяцяжом Глінскіх 1508 г. Падставай да мяцежа стала страта Глінскімі ўплыву на дзяржаўныя справы ў ВКЛ пасля абрання Жыгімонта вялікім князем. Калі пры Аляксандры Глінскі быў самай уплывовай асобай княства, то зараз яго адцясніў ваявода трокскі Ян Забярэзінскі. Да того, Глінскія былі прыхільнікамі незалежнасці ВКЛ, а Забярэзінскі выступаў за ўнію з Польшчай. Міхаіл Глінскі, яго браты Іван і Васіль сабралі атрад паплечнікаў і выступілі супраць вялікакняжскай улады. Асноўныя мэты мяцежа – аднавіць асабістую ўладу, узмацніць незалежнасць княства ад Польшчы. Выступленнем Глінскіх скарысталіся крымскі хан Менглі-Гірэй і маскоўскі князь Васіль ІІІ. З апошнім Міхаіл Глінскі заключыў пагадненне аб сумесных дзеяннях. Глінскі абапіраўся на свае вялікія ўладанні з цэнтрамі ў Мазыры і Тураве, але беларускае баярства не падтрымала братоў. Сумесныя дзеянні з рускай арміяй не мелі поспеху (не ўдалося захапіць Мінск). Мяцеж не меў поспеху, але дзякуючы яму Васіль ІІІ заключыў з Жыгімонтам спрыяльны для сябе “вечны мір” (1508 г.). Згодна з ім за Масквой замацоўваліся ўсе землі, захопленыя раней, Глінскія атрымалі права ад’ехаць на службу ў Маскву, абодвы бакі дамовіліся разам выступаць супраць крымскіх татар.

    “Вечны  мір” хутка скончыўся, новая вайна Масквы і ВКЛ распачалася ў 1512 г. (вайна 1512-1522 гг.). Галоўнай мэтай Масквы быў захоп Смаленска і ўсходніх беларускіх земляў. Масква правяла значную дыпламатычную падрыхтоўку да вайны, была створана кааліцыя з Свяшчэннай Рымскай імперыяй і некаторых еўрапейскіх краін супраць Польшчы і ВКЛ. Таму пачатак вайны для Масквы быў удалы, у жніўні 1514 г. яе армія захапіла Смаленск і стала хутка прадвігацца на беларускія землі. Наступленне было спынена 8 снежня 1514 г. у выніку пераможнай для ВКЛ Аршанскай бітвы (войскам ВКЛ кіраваў гетман Канстанцін Астрожскі). Але Астрожскі не здолеў адабраць захоплены Смаленск. Вайна прыняла зацяжны характар, маскоўскія атрады разбуралі беларускія тэрыторыі, войска ВКЛ асаджала рускія гарады. Спроба заключыць мір у 1517 г. правалілася, і толькі ў 1522 г. падпісалі перамір’е на 5 год. Смаленск заставаўся за Масквой, а ў ВКЛ заставаўся вялікі “маскоўскі палон”.

    Наступная вайна з Масквой (1534-1537 гг.) была распачата Вялікім княствам пасля смерці Васіля ІІІ з надзеяй вярнуць страчаныя тэрыторыі. Але ўрад малалетняга Івана IV добра падрыхтаваўся да нападу. Наступленне войска ВКЛ было адбіта, за княствам застаўся толькі захоплены ў ліпені 1535 г. Гомель. Маскоўскае войска паваявала Падзвінне і Падняпроў’е, асобныя атрады даходзілі да Браслава і Навагрудка. На полацкай зямлі маскоўскія ваяводы пабудавалі замкі Завалач і Себеж, якія войска княства ўзяць не змагло. Бакі замірыліся ў 1537 г. на наступных умовах: за ВКЛ заставаўся Гомель з прылеглай тэрыторыяй, за Масквой – Себеж і Завалоч. У іншым мяжа не змянялася.

    Больш паспяхова шла барацьба супраць  крымскіх татар. У 1524 і 1545 гг. войска княства бралі штурмам турэцкую крэпасць Ачакаў, а ў 1527 г. на Украіне ў Альшаніцкай бітве былі ўшчэнт разбітыя татарскія атрады. У гэтых падзеях актыўны ўдзел прымалі казацкія загоны. Яны былі створаны па загаду Жыгімонта з казакаў Запарожскай Сечы для абароны паўднёвых межаў дзяржавы.

    Ва  ўнутранай палітыцы кароль і вялікі князь  Жыгімонт I Стары спрабавалі ўзмацніць дзяржаўную ўладу, вярнуць некаторыя дзяржаўныя маёнткі, правесці ваенную і грашовую рэформы, але гэтыя намаганні вызвалі рэзкую незадаволенасць феадалаў, а ў Польшчы, нават, пачаўся мяцеж – так званая “курыная вайна” 1537 г., у выніку якой польская шляхта поўнасцю была ўраўняна ў правах з магнатамі. Гэта стала прыкладам і для шляхты ВКЛ, якая такіх праў пакуль не мела.

    Відавочных  поспехаў дасягнула ў княстве  развіццё розных відаў права. Таму ў 1520-я гг. была праведзена сістэматызацыя і кадыфікацыя права ВКЛ, што мела вынікам выданне Статута ВКЛ у 1529 г. Па сутнасці, з выданнем Статута была праведзена судовая рэформа. Некаторыя прынцыпы судовага права па Статуту 1529 г.:

    абвяшчалася адзінства права на тэрыторыі  княства;

    абвяшчаўся  прыярытэт пісанага права над  звычаёвым;

    уводзіўся прынцып публічнасці адпраўлення правасуддзя, роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанага на адваката;

    ніхто не можа адказваць за злачынства, зробленае  іншай асобай;

    пакаранне можа быць устанолена толькі па суду.

    Але гэтыя прынцыпы датычыліся галоўным чынам толькі феадалаў, бяспраў’е простых людзей толькі ўзмацнілася.

    Адначасова  з прыняццем Статута, ў 1529 г. вялікім князем быў выбраны малалетні сын Жыгімонта І Старога – Жыгімонт ІІ Аўгуст. Але ўладу ў княстве ён атрымаў значна пазней – толькі ў 1544 г. Значную ролю ў гэтай перадачы ўлады па спадчыне адыграла жонка Жыгімонта Старога – Бона Сфорца. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай палове XVI стагоддзя