Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2012 в 23:29, контрольная работа
1. Унутраная і знешняя палітыка у часы кіравання князеў Казіміра, Аляксандра і Жыгімонта I Старога.
2. Ваенная і палітычная дейнасць М.Л. Глінскага і К.І. Астрожскага.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
А) афармленне такіх органаў ўлады як рада і сейм, іх функцыі;
Б) сістэма мясцовай ўлады;
В) кадыфікацыя заканадаўства і развіцце судовай сістэмы.
4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: саслоўна-прадстаўнічая манархія, статут, Метрыка ВКЛ, гетман, канцлер.
2.
Ваенная і палітычная
дейнасць М.Л. Глінскага
і К.І. Астрожскага.
Сведчаннем напружанасці і нестабільнасці ўнутрыпалітычнага жыцця ў ВКЛ у гэты час з'явілася і такая падзея, як паўстанне М.Глінскага. Яно адбылося ў 1508 годзе і ахапіла значную тэрыторыю Княства, галоўным чынам беларускія і ўкраінскія землі. Ёсць падставы сцвярджаць, што паўстанне М.Глінскага —самае буйнае ваенна-палітычнае выступленне ў ВКЛ пасля феадальнай вайны 30-х гадоў ХV стагоддзя. Міхаіл Глінскі быў вядомы дзяржаўны дзеяч і, як адзначае М.Доўнар-Запольскі, адзін з самых адукаваных людзей свайго часу. Гэту адукацыю ён атрымаў, пабыўшы за мяжою, у еўрапейскіх краінах. У Княстве М.Глінскі не толькі займаў высокія дзяржаўныя пасады, але і карыстаўся асабістай дружбаю вялікага князя Аляксандра Казіміравіча, да якога быў прыбліжаны. Тады ён практычна быў кіраўніком дзяржавы, першай асобай у Княстве.
Аднак, пасля смерці Аляксандра, М.Глінскі быў адхілены ад вялікакняжацкага двара і трапіў у няміласць да новага гаспадара, што, як лічаць некаторыя гісторыкі, і стала прычынай яго незадаволенасці, а значыць, і паўстання, якое ён узначаліў.
Безумоўна, асабістыя крыўды адыгралі сваю ролю. Але прычыны паўстання нельга звесці толькі да гэтага, яны знаходзіліся глыбей і звязаны былі з тымі супярэчнасцямі, якія ўжо даўно існавалі ўнутры пануючага класа ВКЛ.
Перш за ўсё супярзчнасцямі паміж феадаламі-праваслаўнымі і феадаламі-католікамі. М.Глінскі добра ведаў настроі праваслаўных феадалаў т.зв. "рускіх зямель" Княства і разлічваў, што яго выступленне будзе падтрымана імі. ды і не толькі імі, але і больш шырокімі слаямі насельніцтва гэтых зямель. Разлічваў ён і на дапамогу Масквы, з прадстаўнікамі якой уступіў у перамовы.
Ужо сучаснікі адзначалі, што М.Глінскі задумаў стварыць самастойнае княства на былых старажытнарускіх землях, якія ўваходзілі тады ў склад ВКЛ і ўзначаліць яго. Польскі храніст ХVІ стагоддзя Мацей Стрыйкоўскі пісаў, што М.Глінскі спадзяваўся "узнавіць Вялікае княства ад Літвы да Русі і адрадзіць Кіеўскую манархію". Па-сутнасці, ставілася мэта, якой дабіваліся і прыхільнікі князя Свідрыгайлы ў 30-я гады ХV стагоддзя пад час грамадзянскай ці феадальнай вайны, аб якой гаварылася раней.
Паўстанне пачалося на поўдні Беларусі, дзе ў Глінскага былі буйныя маёнткі. Цэнтрам яго стаў горад Тураў. Адсюль Глінскі са сваім атрадам пайшоў да Мазыра і, як паведамляе "Хроніка Літоўская і Жамойцкая", "Мозыр взял и своим людям осадил". У хуткім часе на бок М.Глінскага перайшлі многія князі паўднёва-усходніх і ўсходніх раёнаў Беларусі. Летапісец адзначыў, што "пристали те ж до него княжата Друцкие и князь Михаил Мстиславский з замков своим, той з Друцким, а сей Мстиславский, тактеж и оршанцы, Кричев, Гомель поддались яму". Потым М.Глінскі, сумесна з маскоўскім войскам, узяў у аблогу Мінск, распачаліся ваенныя дзеянні і пад Слуцкам, Новагародкам і іншымі гарадамі.
Аднак гэтыя поспехі насілі часовы характар, М.Глінскаму так і не ўдалося здзейсніць пастаўленыя мэты. Ён пацярпеў няўдачу, вымушаны быў пакінуць ВКЛ і перайсці на службу да маскоўскага князя.
Трэба заўважыць, што ў гістарычнай літаратуры выступленне М.Глінскага ацэньваецца неадназначна, а ў савецкай гісторыяграфіі яно ўвогуле ідэалізавалася, падавалася як найбольш яскравы прыклад барацьбы беларускага народа супраць літоўскага прыгнёту, за ўз'яднанне з Расіяй.
У
сучасных гістарычных працах пры
аналізе паўстання М.Глінскага
вылучаюцца два моманты. Па-першае,
у паўстанні Глінскага
Неабходна падкрэсліць, што паўстанне Глінскага, як і ўсе іншыя па-пярэднія канфлікты, не было безвыніковай з'явай. Вярхоўная ўлада ўсё больш усведамляла неабходнасць вырашэння пытанняў, якія ўзнімаліся праваслаўнай знаццю усходне-славянскіх зямель Княства. Вось чаму яна не абмежавалася толькі пакараннем удзельнікаў паўстання М.Глінскага, але і прыняла меры па дзяржаўна-палітычнай кансалідацыі грамадства, ліквідацыі каранёў сепаратызму ў Княстве. Гэта асабліва стала актуальным, відавочным у сувязі з абвастрэннем суперніцтва з Маскоўскаю дзяржавай.
Аналіз палітыкі вялікакняжацкага ўрада з канца ХV — пачатку ХVІ стагоддзя, зроблены гісторыкамі, паказвае, што менавіта з таго часу ён актыўна садзейнічаў умацаванню як эканамічных, так і палітычных пазіцый феадалаў рускай часткі дзяржавы. Так, з канца ХV стагоддзя значна пашыраюцца зямельныя ўладанні гэтых феадалаў, асабліва знаці, галоўным чынам за кошт вялікакняжацкіх падараванняў. Яе прадстаўнікі пачалі шырэй прыцягвацца і да кіравання дзяржавай і, ў прыватнасці, да ўдзелу ў рабоце вышэйшага органа дзяржэўнай улады — гаспадарскай Рады. У першай палове ХV стагоддзя іх колькасць, па падліках А.Грыцкевіча, фактычна зраўнялася з колькасцю літоўскіх феадалаў, а ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя дасягнула дзвюх трэцей агульнага складу паноў рады. Прадстаўнікі усходніх зямель Княства меліся нават у складзе найвышэйшай ці пярэдняй Рады, этнічную і каталіцкую чысціню якой асабліва ахоўвала літоўская арыстакратыя. У канцы ХV— першай палове ХVІ стагоддзя сярод палітычнай эліты Княства мы знаходзім прадстаўнікоў такіх вядомых і буйных феадальных родаў беларускага краю, як Глебавічы, Іллінічы, Сапегі, Зяноўевічы, Храптовічы, Друцкія, Солтаны. Багавіцінавічы, Адзінцэвічы і іншыя.
Выхадцы з беларускіх і іншых усходне-славянскіх зямель сталі займаць і важныя адміністрацыйныя пасады ў Княстве. Напрыклад, вядомы тады праваслаўны князь К.Астрожскі з 1522 па 1529 год займаў пасаду трокскага ваяводы, што дазволіла яму сесці на першае месца раднай "лавіцы". У гістарычнай літаратуры прыводзіцца і такі факт, што з 20 назначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў, якія адбыліся за перыяд з канца ХІV стагоддзя па 1569 год, 14 прыходзілася на час пасля 1500 г.
Так
што вялікакняжацкі ўрад зрабіў неабходныя
вывады з паўстання М.Глінскага, а гэта
значыць, што працяглая барацьба, якую
вялі праваслаўныя феадалы "рускіх"
зямель ВКЛ за палітычнае раўнапраў’е
з літоўска-каталіцкай арыстакратыяй,
закончылася іх перамогай. Гэта перамога
была замацавана і юрыдычна вялікакняжацкім
прывілеем 1563 г., які адмяніў артыкул 9
Гарадзельскай пастановы. Хоць дадзены
артыкул і раней ужо фактычна не дзейнічаў,
з выданнем прывілея 1563 г. былі ліквідаваны
і фармальна-прававыя абмежаванні палітычных
правоў феадалаў па этнічна-рэлігійных
прыкметах. У прывілеі адзначалася што
з гэтага часу “достоинства и преложеньства
всякие, и до рады нашое на урады дворные
и земския, не только подданые костелу
римскому... обираны и прекладаны быти
мають, але одинаково и заровно вси рыцерского
стану з народу шляхетского люди и годности
своее, от нас, гоподаря, на месца зацные
и преложеньства з ласки нашое браны быти
иають”.
3. Дзяржаўны лад ВКЛ. Пераход ад неабмежаванай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
А) афармленне такіх органаў ўлады як рада і сейм, іх функцыі;
Б) сістэма мясцовай ўлады;
В)
кадыфікацыя заканадаўства
і развіцце судовай
сістэмы.
Трэба адразу падкрэсліць, што па сваім дзяржаўна-палітычным ладзе Вялікае княства Літоўскае істотна не адрознівалася ад большасці еўрапейскіх краін, хоць і мела пэўныя асаблівасці. Гэта была феадальная слабацэнтралізаваная манархія, і ўся сістэма органаў улады і суда ў ёй будавалася на агульных прынцыпах феадальнага права.
Манархічны лад ВКЛ увасабляўся кіраўніком дзяржавы — вялікім князем ці гаспадаром, як яго тут называлі. Праўда, некаторыя з князёў лічылі сябе каралямі. Так, першым такі тытул пачаў насіць князь Міндоўг, (у грамаце 1254 г. ён названы "кароль Літвы"); гэты тытул ён атрымаў у 1252 або 1253 годзе ад рымскага папы, калі перайшоў у каталіцтва. Называў сябе каралём і Гедымін, дамагаўся гэтага тытула таксама Вітаўт. Але пераважаючай была назва галавы дзяржавы — вялікі князь ці гаспадар.
Па-рознаму называлася і сама дзяржава. Па пісьмовых крыніцах вядомы такія яе назвы, як вялікае княства, гаспадарства, іншы раз называлі дзяржаву панствам, рэччу паспалітай. Як адзначае Я.Юхо, у кожную гэту назву ўкладваўся пэўны сэнс і яны мелі свае адценні. Так, у назве "вялікае княства" падкрэслівалася велічыня тэрыторыі і форма ўлады ў дзяржаве. У назве "гаспадарства" рабіўся акцэнт на тое, што гэта асабістае валоданне вялікага князя-гаспадара. У тэрміне "панства" адлюстроўваліся ўладарныя паўнамоцтвы магнатаў і шляхты (паноў), якія сумесна з вялікім князем былі гаспадарамі дзяржавы. У тэрмін "рэч паспалітая" ўкладвалася разуменне дзяржавы як агульнай справы, агульных інтарэсаў і агульнага дабрабыту. Гэты тэрмін з'яўляўся даслоўным пераводам на беларускую мову лацінскага паняцця ''рэспубліка". Рэч паспалітая, адзначаюць гісторыкі, ужывалася ў той час і ў значэніні “грамадства'', аднак выкарыстоўвалася гэта назва тады рэдка. Найбольш пашырынымі, распаўсюджанымі былі назвы дзяржавы — вялікае княства і гаспадарства.
Вялікаму князю як галаве дзяржавы належылі шырокія правы як у сферы ўнутрыпалітычнага, так і знешнепалітычнага жыцця. Ён узначальваў усё кіраўніцтва дзяржавай, з'яўляўся найвышэйшым суддзёй, галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны.
Аднак, і гэта трэба падкрэсліць, улада вялікага князя літоўскага не была абсалютнай, яна абмяжоўвалася вярхамі феадальнага класа, прычым вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў пануючай дынастыі і, у прыватнасці, з прадстаўнікоў дому Гедымінавічаў.
Вучоныя ўжо даўно звярнулі ўвагу на тое, што хоць ВКЛ, як і Маскоўскае княства, і стала пераемніцай дзяржаўна-прававой сістэмы, якая склалася ў старажытнарускі перыяд, на працягу XIII—XVI стагоддзяў у ім усталяваўся палітычны рэжым, які істотна адрозніваўся ад Маскоўскага, дзе панавала самаўладдзе цара. Гэты рэжым многія гісторыкі называлі канстытуцыйным, падкрэсліваючы тым самым важную ролю ў Княстве права, закона, а таксама тых дзяржаўных устаноў ці органаў, якія дзейнічалі тут і абмяжоўвалі ўладу вялікага князя.
A) афармленне такiх органаў улады як рада i сейм, iх функцыi;
У ліку такіх органаў перш за ўсё трэба назваць гаспадарскую Раду або паны-раду. На першых парах свайго існавання гаспадарская Рада выступала ў якасці дарадчага органа пры вялікім князі, "была, — як адзначаў М.Доўнар-Запольскі. —яго княжацкай думай, такой самай радай, якая была пры ўдзельных князях і якая дзейшчала ў найстаражытнейшы перыяд з самага пачатку складвання рускай дзяржавы". Але паступова значэнне Рады ў справе кіравання дзяржавай узрастала і ўжо ў XIV стагоддзі яна пераўтварылася ў цэнтральны дзяржаўна-палітычны інстытут, які ў значнай ступені абмяжоўваў і ўладу самога вялікага князя
Аб узросшай ролі Рады сведчыць той факт, што менавіта яна вырашала пытанні, звязаныя з выбраннем вялікага князя. Так, са згоды паноў-радных Віцень стаў вялікім кпязем літоўскім, з іх згоды пасля смерці Альгерда на вялікакняжацкі прастол уступіў Ягайла. Узмацненню ролі Рады садзейнічалі і самі князі, якія выдалі шэраг прывілеяў юрыдычна замацаваўшых яе правы (напрыклад прывілеі 1432 і 1506 гадоў). Аналіз гістарычных крыніц, якія тычацца Рады, сведчыць, што кампетэнцыя яе была вельмі шырокай і разам з тым не зусім акрэсленай.
У склад Рады уваходзiлi прадстаўленыя асобы, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады з ліку буйных феадалаў і бліжэйшых родзічаў вялікага князя. Гэта — канцлер ВКЛ, ваяводы і кашталяны віленскія, трокскія, некаторыя іншыя ваяводы, старасты жамойцкі і луцкі, гетман, падскарбі земскі, маршалак земскі, другія дзяржаўныя ўрадаўцы, а таксама віленскі каталіцкі біскуп і некаторыя іншыя каталіцкія біскупы (жамойцкі, кіеўскі, луцкі). У рабоце Рады маглі прымаць удзел і буйнейшыя князі па запрашэнню гаспадара.
Трэба заўважыць, што колькасць паноў-радных не была пастаяннай. Так, пры Гедыміне яна налічвала прыкладна 20 чалавек, у XV— першай палове XVI стагоддзяў, да рэформы 1565 г., у яе ўваходзіла 45 чалавек, а пасля гэчай рэформы, калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, паноў-радных стала 65. Усе яны сядзелі на т.зв. лавіцах, ад першай да апошняй, у адпаведнасці з важнасцю займаемай пасады. Дарэчы, так было і ў Баярскай думе, якая дзейнічала ў Расіі.
Аналіз дзейнасці гаспадарскай Рады паказвае, што ў поўным складзе яна збіралася рэдка, толькі для вырашэння найважнейшых спраў, а ўсе бягучыя справы вялікі князь звычайна вырашаў з удзелам найбольш блізкіх саноўнікаў, якія знаходзіліся побач з ім. Менавіта з іх утварылася т.зв. Найвышэйшая або Тайная рада.
У сваю чаргу з Найвышэйшай (Тайнай) рады вылучылася Пярэдняя рада ("першая лавіца"), у склад якой уваходзілі толькі шэсць найбуйнейшых і найбольш уплывовых саноўнікаў, у тым ліку віленскі біскуп, віленскі ваявода і кашталян, троцкі ваявода і кашталян, жамойцкі стараста. Менавіта яны і аказвалі рашаючы ўплыў на рашэнне пытанняў як ўнутранай, так і знешняй палітыкі ВКЛ.
Паўстае пытанне: наколькі шырока былі прадстаўлены ў гаспадарскай Радзе феадалы беларускіх земляў? Вывучэннем гэтага пытання спецыяльна займаўся гісторык А.П.Грыцкевіч. Ён прааналізаваў склад паноў-радных з улікам іх этнічнага паходжання і рэлігійнага веравызначэння і склаў табліцы, у якіх прыведзены адпаведныя лічбы.
Информация о работе Палітычнае становішча ВКЛ у XV – першай палове XVI стагоддзя