Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Сентября 2011 в 20:05, контрольная работа
З часоў свайго заснавання Вялікае княства Літоўскае існавала ва ўмовах выбару паміж некалькімі культурна-рэлігійнымі мадэлямі развіцця грамадства. Гэта стварала далейшыя ўмовы складвання агульнай духоўнай асновы развіцця розных культур у адзіным грамадстве. Царкоўна-рэлігійны фактар у складванні беларускай-літоўскай дзяржаўнасці варта разглядаць у цывілізацыйным,культуралагічным, псіхалагічным аспектах,неабмежаваным уласна канфесійнай гісторыяй.
Уводзіны
1. Канфесійная палітыка вярхоўнай улады.
2. Рэфармацыя і контррэфармацыя
3. Берасцейская унія
Заключэнне
Літаратура
Так Берасцейскi сабор i прынятая унiя апынулiся ў цэнтры грамадскай увагі. Мяжу ж памiж бакамі, якія варагавалі, цяпер далёка не заўсёды вызначала этнiчнае паходжанне. Напрыклад, русін Хведар Скумiн–Тышкевiч выступаў на баку унiятаў, а паляк Ян Замойскi абараняў праваслаўных. Сярод арыстакратыi i вольнага рыцарства многiя прымалi унiю па перакананнях. У зацятай палемiцы праваслаўнаму лагеру адчувальна бракавала людзей з вышэйшай адукацыяй. Бадай толькi дзве асобы — полацкі архіепіскап Мялецi Сматрыцкi (1620—1628) i кіеўскі праваслаўны мітрапаліт Пётр Магiла (1633—1647) — былi здольныя весцi высокаiнтэлектуальную дыскусiю з апанентамi. У соймавай барацьбе пачатку ХVII ст., калi жылi яшчэ традыцыi верацярпiмасцi, за «рэлiгiю грэцкую» неаднаразова ўступалася беларуская шляхта. Дамагаючыся лаяльнасцi праваслаўных падданых у складанай для каралеўскага двара сiтуацыi, сам Жыгiмонт III пайшоў на кампрамiс i ў 1607 г. абавязаўся даваць урады i царкоўныя ўладаннi «выключна шляхцiчам рускага роду i чыстай грэцкай веры», што часова стрымала рост радыкальных настрояў. Аднак ужо тады шырылiся i нелегальныя формы барацьбы супраць унii.
Найбольшы адпор «новая вера» сустрэла з боку гараджан i нiжэйшага духавенства, а таксама часткі праваслаўнай шляхты. У адрозненне ад Украiны, дзе асноўнай сiлай антыунiяцкага руху сталi казакi, у Беларусi такую ролю ўзялі на сябе мяшчане i створаныя iмi брацтвы, у якія ўваходзіла і шляхта, i клір. Гэтыя аб’яднаннi можна лiчыць першай грамадзянскай формай нацыянальнай кансалiдацыi, парасткамi культурнага жыцця выразна нацыянальнага характару. Найбольшыя з іх Вiленскае i Львоўскае брацтвы сталi сапраўднымi арганiзацыйнымi цэнтрамi ўсяго антыунiяцкага руху.
У першыя дзесяцiгоддзi пасля заключэння унii лагер яе працiўнiкаў няўхiльна пашыраўся. Многiя з тых, хто пры захаваннi ўсходняга абраду i дагматаў згаджаўся на падпарадкаванне папу, былi адштурхнуты ад унii перабольшанымi чуткамi пра лацінскі дух новай царквы. Непрымальным для многіх уяўлялася i тое, што унiяцкiя святары маглi служыць у касцёлах, а каталiцкiя ксяндзы — у цэрквах унiятаў. Барацьбу праваслаўных супраць унii i каталiцкага касцёла падтрымлiвалi пратэстанты, якiя да сярэдзiны ХVII ст. заставалiся патэнцыяльнымi саюзнiкамi дызунiтаў. З мэтай утварэння рэлiгiйнага саюзу для барацьбы за вяртанне юрыдычнай сiлы пастановам Варшаўскай канфедэрацыi, што абараняла правы некаталiкоў, у 1599 г. праваслаўныя i пратэстанты пад патранатам Радзівілаў правялi ў Вiльнi супольны з’езд, якi, аднак, не прывёў да жаданых вынiкаў.
Да
абвастрэння антаганiзму
На тэрыторыi Беларусi галоўнымi асяродкамi супрацiву новай веры былi Магiлёў, Орша, Вiцебск, Полацк i Менск, хоць паступова хваляваннi ахапiлi i шэраг iншых гарадоў. Жыхары Слуцка, напрыклад, зусiм не прызналi акта унii, а калi ў горад прыехаў унiяцкi мiтрапалiт Міхаіл Рагоза (1596—1599) — закiдалi яго камянямi. Прыкладна 30 парафiяў Слуцка i яго ваколiцаў неўзабаве пакiнула унiю. Адразу пасля Берасцейскага сабору антыунiяцкi рух пачаўся i ў Пiнску. На пачатку ХVII ст. у гарадах Менск, Горадня, Наваградак многiя святары адкрыта вярнулiся ў праваслаўе. Церпячы насiлле, пакрыўджаныя спрабавалi знайсцi абарону на сойме i ў Вышэйшым Лiтоўскiм трыбунале. У 1623 г. беларуская i ўкраiнская праваслаўная шляхта скардзiлася ў сенат на тое, што «Русь грэцкага веравызнання ўсходняга абраду» выключаюць з магiстратаў, выганяюць з цэхаў, пазбаўляюць храмаў. Паведамлялася, што гэтакi ўцiск праваслаўныя церпяць у Менску, Гораднi, Берасцi, Наваградку, Слонiме, Пiнску, Мазыры, Быхаве, Шклове, Дуброўне i многiх iншых гарадах усходняй Беларусi. Акурат на захадзе Беларусi унiя не сустрэла сур’ёзнага супрацiву i не выклiкала канфлiктаў. Там, у зоне цеснага балта–славянскага сужывання, насельнiцтва здавён ведала каталiцкi касцёл.
Асаблiва абвастрала антаганiзм гвалтоўнае закрыццё праваслаўных цэркваў. У Беларусi такiмi стараннямi ў пашырэннi унii вызначаўся полацкi унiяцкi архiепiскап Язафат Кунцэвiч (1580—1623), якi атрымаў дазвол караля на падпарадкаванне ўсiх цэркваў сваёй епархii. Праваслаўныя жыхары Вiцебска ў святочныя днi мусiлi праводзiць набажэнствы ў адкрытым полi. Гвалт прыводзiў да адваротных вынiкаў. Мяшчане Магiлёва ды Оршы закрывалi перад Кунцэвiчам гарадскiя брамы, пагражалi забойствам. Нават тыя, што былi раней паслухмяныя архiепiскапу, пачыналi бунтаваць супраць «душахвата», як яго называлi мясцовыя жыхары. У 1622 г. з лiстом да Кунцэвiча звярнуўся вялiкi канцлер Леў Сапега, якi востра раскрытыкаваў метады архiепiскапа. «Нi... кароль, нi сенатары, нi Рэч Паспалiтая не з'яўляюцца прычынаю скаргаў схiзматыкаў, а выключна злоўжываннi ўладай» самога архiепiскапа Кунцэвiча, пiсаў ён, ды папярэджваў, што гэта пагражае краiне «вялiкiм i апошнiм пажарам». Аднак Кунцэвiч не змянiў характару сваiх дзеянняў. У вынiку ў 1623 г. ён быў забiты раз’юшаным натоўпам у Вiцебску i кiнуты ў Дзвiну.
Гэтая нечуваная падзея ўскалыхнула Рэч Паспалітую. Сам папа Урбан VIIІ (1623—1644) запатрабаваў расправы над горадам. Суд i выкананне прыгавору праводзiлiся спешна, за тры днi. Вiцебск страцiў магдэбургскае права, яго ратуша была разбурана на вачах у жыхароў, а званы, якія бiлі ў набат, паздымалі з усiх храмаў горада. 20 вiнаватых пакаралi смерцю і яшчэ 100 асудзiлi на смерць завочна. Тым не менш, ужо праз год пасля забойства Кунцэвiча новы полацкі архiепiскап Антонi Сялява пiсаў, што ў Вiцебску, Магiлёве, Полацку i Вiльнi зноў гатовыя выбухнуць антыунiяцкiя бунты.
Урад Рэчы Паспалiтай урэшце мусiў афiцыйна прызнаць скасаваную грэцкую мiтраполiю. Яшчэ ў 1620 г. ерусалiмскi патрыярх Феафан, якi вяртаўся з Масквы праз Украiну, па настойлiвай просьбе ўкраiнскай шляхты, мяшчан i казакоў патаемна аднавiў праваслаўную ерархiю на чале з кiеўскiм мiтрапалiтам. З гэтага часу ў Беларусі і Ўкраіне iснавалi адначасова унiяцкiя i праваслаўныя епiскапы i мiтрапалiты. Уладыслаў IV Ваза, які не цярпеў прымусу ў справах веры, зняў ранейшую напругу «Артыкуламi супакаення рэлiгii грэцкай», распрацаванымі камісіяй праваслаўных у 1632 г. і пацверджанымі канстытуцыяй сойма 1633 г. Дзяржава вярнула правы i рэлiгiйную свабоду праваслаўнай царкве, афiцыйна прызнаўшы яе іерархаў, дазволіўшы будаваць храмы, шпіталі, школы, ствараць друкарні. Была створана супольная камiсiя, якая мусiла справядлiва падзялiць храмы i ўладаннi памiж праваслаўнымi i унiятамi прапарцыянальна колькасцi iх вернiкаў, але да гэтага не дапусцiла апостальская сталiца. Тады Ўладыслаў IV пастанавiў уласным дэкрэтам перадаць «схiзматыкам» большасць храмаў i царкоўных земляў, i толькi рашучы супрацiў мiтрапалiта Iосiфа Руцкага (1614—1637) перашкодзiў гэтаму: праваслаўныя атрымалi толькi частку сваiх ранейшых культавых пабудоў. Праваслаўнай мiтраполii i чатыром яе епархiям на тэрыторыi Беларусi i Ўкраiны (Луцкай, Львоўскай, Пярэмышльскай i Мсцiслаўска–Магiлёўскай) быў нададзены статус легальных. Антыунiяцкая публiцыстыка пайшла на спад, i ў грамадстве ўсталяваўся адносны спакой.
Шукаючы ацэнкі царкоўнай унiі, якая абярнулася расколам «Русі», трэба не забываць пра яе ўплыў на свядомасць шырокiх колаў грамадства Беларусi. Яна з’явiлася тым штуршком, што прымушаў сучаснікаў самавызначацца, паглыбляў ролю рэлiгiйнага, а з iм i нацыянальна–гістарычнага кампанента ў масавай свядомасцi насельнiцтва.
Разам з тым унія спрыяла распаўсюджванню новых культурных павеваў, якія ўступалі ў складанае ўзаемадзеянне з мясцовымі культурна-гістарычнымі традыцыямі, суправаджаліся дэзінтэграцыяй былой этнакультурнай супольнасці народа, зменамі ў культурнай, моўнай і царкоўна-рэлігійнай сітуацыі. Пераход праваслаўных беларусаў у уніяцкую веру адбываўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў. Пры канцы XVIII стагоддзя, напярэдадні анексіі Расійскай імперыяй беларускіх зямель абсалютная большасць насельнікаў Беларусі была уніятамі.
Уніяцкія епіскапы дбалі пра пашырэнне школаў, удасканаленне навучальных праграм, пра павышэнне культуры духавенства. Шмат святароў атрымалі адукацыю ў рымскіх калегіумах. Была створана вялікая уніяцкая літаратура на беларускай мове: творы Пётры Скаргі, Іпацея Пацея, Язэпа Руцкага, Іасафата Кунцэвіча. У уніяцкіх друкарнях – Віленскай і Супраслеўскай – друкаваліся шматлікія богаслужбовыя кнігі.
Уніяты
адрозна ад беларусаў праваслаўнага
і каталіцкага веравызнанняў
былі найбольш устойлівыя да паланізацыі
і русіфікацыі.
Заключэнне
ХVІ стагодздзе ўвайшло ў гісторыю Беларусі як Залаты Век нашай краіны. Гэта быў час, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывала незвычайны ўздым у культурным, эканамічным і палітычным жыцці. Друкаваліся кнігі на беларускай мове, пісаліся паэмы, багаслоўскія трактаты, дзённікі, бэлетрыстыка, былі выдадзеныя лепшыя ў Еўропе зборнікі законаў, імкліва раслі гарады, развівалася сельская гаспадарка. І ўсё гэта ва ўмовах, якія ніяк не назавеш надзвычай спрыяльнымі. Больш таго, у жыцці ВКЛ як дзяржавы XVI ст. было нашмат горшае за папярэдняе. Калі ў ХV ст. пасьля перамогі пад Грунвальдам Вялікае Княства практычна ня мела знешняй пагрозы, дык пачынаючы з княжання Аляксандра краіна вяла несупынныя войны з Масквою, якія былі вельмі няўдалымі і мелі наступствам патрэбу заключэння больш сціслай уніі з Польшчай дзеля захаваньня Вялікага Княства як дзяржаўнага арганізму. Тым не менш, менавіта ХVІ стагоддзе дало Беларусі агульнаэўрапейскую славу, якая не згубіла свайго бляску аж да сёння. Дастаткова назваць імёны Францішка Скарыны, Мікалая Радзівіла Чорнага, Сымона Буднага або Льва Сапегі, каб уявіць маштаб тае эпохі.
Манапалізацыя
каталіцкай царквой духоўнага жыцця шматканфесійнага
грамадства – як вынік контррэфармацыі
– працэс нарастання анархіі ва унутрыпалітычным
жыцці узмацнілі тэндэнцыі рэлігійнай
нецярпімасці, асабліва пасьля польска-шведскай
вайны, калі іншаверцаў абвінавацілі ў
здрадзе, супрацоўніцтве са шведамі. У
1668 годзе было прынята рашэнне аб забароне
адступніцтва ад каталіцкай веры.З 1697г.
беларуская мова перастала быць афіцыйнай:была
выключана з ужытку ў справаводстве рашэннем
кіруючых колаў Рэчы Паслалітай. Дасягненні
рэфармацыі, у выніку якой беларуская
талерантнасць атрымала увасабленне у
законах вялікага княства, былі страчаны.
Росквіт беларускай культуры ў XVIстагоддзі
быў непасрэдна звязаны з рэлігійным жыццём
грамадзян ВКЛ, таксама, як і яе заняпад
быў выкліканы зменамі ў канфесійнай палітыцы
улад Рэчы Паспалітай.
Літаратура
1. Гісторыя
Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага
Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэд.кал.:
М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] - Мінск: Экаперспектыва,
2008
2. Гісторыя
Беларусі: У 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы
Паспалітай / Ю. Бохан [і інш.]; рэд.кал.:
М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] - Мінск: Экаперспектыва,
2004
3. Генадзь
Сагановіч, Нарыс гісторыі Беларусі ад
старажытнасці да канца XVIII ст., Мінск,
Энцыклапедыкс, 2001
4. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі/ Уклад. і прадм. З. Санько, І. Саверчанка. – Вільнюс: Наша будучыня, 2002
Информация о работе Кантрольная работа па "Гісторыі Беларусі"