Кантрольная работа па "Гісторыі Беларусі"

Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Сентября 2011 в 20:05, контрольная работа

Описание работы

З часоў свайго заснавання Вялікае княства Літоўскае існавала ва ўмовах выбару паміж некалькімі культурна-рэлігійнымі мадэлямі развіцця грамадства. Гэта стварала далейшыя ўмовы складвання агульнай духоўнай асновы развіцця розных культур у адзіным грамадстве. Царкоўна-рэлігійны фактар у складванні беларускай-літоўскай дзяржаўнасці варта разглядаць у цывілізацыйным,культуралагічным, псіхалагічным аспектах,неабмежаваным уласна канфесійнай гісторыяй.

Содержание

Уводзіны


1. Канфесійная палітыка вярхоўнай улады.


2. Рэфармацыя і контррэфармацыя


3. Берасцейская унія


Заключэнне


Літаратура

Работа содержит 1 файл

Кантролка па гісторыі.doc

— 140.50 Кб (Скачать)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА  АДУКАЦЫІ

“МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ” 
 
 
 
 
 

Кантрольная работа №1

па гісторыі Беларусі

студэнткі ФЗН №114а

Бабковай  Юліі Уладзіміраўны 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Мінск, 2010

ПЛАН 

Уводзіны 

1. Канфесійная палітыка вярхоўнай улады.  

2. Рэфармацыя і контррэфармацыя 

3. Берасцейская унія 

Заключэнне 

Літаратура 

 

Рэлігійны стан у ВКЛ у 16-17 ст. Берасцейская царкоўная 

унія  і яе вынікі. 

Уводзіны 

     З часоў свайго заснавання Вялікае  княства Літоўскае існавала ва ўмовах выбару паміж некалькімі культурна-рэлігійнымі мадэлямі развіцця грамадства. Гэта стварала далейшыя ўмовы складвання агульнай духоўнай асновы развіцця розных культур у адзіным грамадстве. Царкоўна-рэлігійны фактар у складванні беларускай-літоўскай дзяржаўнасці варта разглядаць у цывілізацыйным,культуралагічным, псіхалагічным аспектах,неабмежаваным уласна канфесійнай гісторыяй.

     У канцы XIV ст., з пачаткам хрышчэння  паганскай часткі Літвы па заходняму  абраду, канфесійны дуалізм, у якім складнікі «паганства-хрысціянства» замяняюцца на «заходняя традыцыя - усходняя традыцыя», становіцца галоўнай умовай развіцця грамадства. У сярэдзіне XVI ст. пачынаецца трансфармацыя дуалістычнай мадэлі суіснавання дзвюх хрысціянскіх канфесій у духоўным арэале адзінай краіны. Пачынаецца яна ў віхуры агульнаеўрапейскіх культурных працэсаў, звязанных з пашырэннем гуманістычных ідэй і рэфармацыйнага руху ў хрысціянскай царкве. Адносная бесканфліктнасць свецкага і рэлігійнага пачаткаў трансфармацыйных працэсаў у светапоглядзе жыхароў ВКЛ уплывае на структуры менталітэту грамадства, дынаміку мадэрнізацыйных працэсаў. Вынікі этнаканфесійных працэсаў дапоўніліся з'яўленнем уніяцкага варыянта хрысціянскай супольнасці і яе афармлення ў канцы XVI ст. Да гэтага праваслаўная канфесія як дамінуючая на усходніх землях ВКЛ з'яўлялася галоўным носьбітам духоўных традыцый грамадства.

     Пасля падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі - варыянта лакальнага аб'яднання дзвюх галін хрысціянства - на ролю галоўнага складніка этнанацыянальнай ідэнтыфікацыі грамадства ВКЛ прэтэндуе уніяцкая царква.

      Конттрэфармацыя як частка еўрапейскага працэсу на тэрыторыі ВКЛ амаль супала з  росквітам пратэстанцкіх ідэй, аднак  асаблівая канфесійная напружанасць не набыла жудасных форм, падобных рэлігійным войнам у Заходняй Еўропе, дзякуючы выпрацаваным у ВКЛ нормам талерантнасці.

     У перыяд з канца XVI да сярэдзіны XVII стст. пратэстанцкая царква, знаходзячыся пад пагрозай ідэйнага вынішчэння на землях ВКЛ ў лоне контррэфармацыі, застаецца веравызнаннем эліт. Калі раней гэтыя эліты былі элітамі палітычнымі, і рэфармацыйныя цэрквы ўсё больш інтэграваліся ў сферу палітычнага і духоўнага жыцця дзяржавы і грамадства, то ў пачатку XVII ст. пратэстанцкае веравызнанне захоўваецца ў маргінальных колах. У гэты перыяд каталіцкая царква далей праводзіць ідэю ўжо рэалізаванага варыянта рэгіянальнага паяднання з праваслаўем. На восі барацьбы з «пазаўнійнымі» рэлігійнымі рухамі уніяцтва падзяляе бок каталіцтва. У той жа час, уніяцтва фарміруецца як новая культурна-гістарычная форма развіцця беларускага і ўкраінскага народаў, што ўсё больш выразна вызначае пэўную адасобленнасць ад рыма-каталіцкай цывілізацыйнай прасторы. Больш таго, уніяцкая царква ў якасці паўнапраўнага суб'екта міжканфесійнага дыялогу адыгрывае вызначальную ролю ў працэсе духоўнай кансалідацыі грамадства ВКЛ.  

Канфесійная палітыка вярхоўнай  улады.  

     Да  ўтварэння Рэчы Паспалітай на землях ВКЛ дзейнічалі 8 каталіцкіх ордэнаў, 18 манастыроў у Віленскай дыяцэзіі, 7 - у Луцкай, у Кіеўскай - 1. Каля 1403 г. францысканцы абаснаваліся ў Лідзе, у сярэдзіне XV ст. бернардынцы ў Пінску, у 1498 г. - у Полацку. У 1410 г. заснаваны аўгусціянскі манастыр у Берасці, у 1492 г. у Гародні. Каталіцкія манастыры Беларусі лічыліся "жабрацкімі" і не мелі вялікіх уладанняў. У 1560-х гг. была заснавана калегія ордэна езуітаў у Вільні, што стала пераломным момантам у развіцці абнаўленчай рэформы каталіцызму ў ВКЛ.

     Развіццё  і пашырэнне каталіцкай арганізацыйнай структуры на землях Беларусі было галоўным чынам звязана з ростам польскага і літоўскага асадніцтва, аб чым пераканаўча сведчаць попісы шляхты заходніх паветаў у рэвізіях войска ВКЛ 1528,1565,1567 гг. Некалькі ўсходніх парафій існавалі ў Полацку і Віцебску; яны падтрымлівалі гандлёвыя сувязі з Масквой, Рыгай, Ноўгарадам і Лівоніяй.

     Тэрытарыяльная  экспансія каталіцкай царквы, зразумела, закранала сацыяльныя інтарэсы сялян  і мяшчан Беларусі, як і прадстаўнікоў  іншых этнічных груп, у тым ліку літоўцаў, якія былі ёй падначалены. Пашырэнне магдэбургскага права на землях ВКЛ і земскія прывілеі ў пэўнай ступені рэгулявалі гарадскія этнаканфесійныя адносіны, правы царкоўных і прыватных юрыдыкоў. У першай палове XVI ст. некалькі ўзрасла колькасць рэлігійных канверсій з боку праваслаўных паноў, шляхты, пераважна звязанай з прыдворнай ці іншай службовай дзейнасцю, асобных прадстаўнікоў мяшчанскага стану, але няма звес-так пра масавы пераход да каталіцтва з боку асноўных пластоў беларускага насельніцтва.

     Правы каталіцкай царквы сістэматычна пацвярджаліся ва ўсіх агульнадзяржаўных прывілеях. Юрыдычна захоўвалася таксама большасць старых "канфесійных" артыкулаў, што датычыліся праваслаўнай царквы.

     Прававы статус праваслаўнай царквы ў канцы XV - сярэдзіне XVI ст. не вельмі змяніўся, але атрымаў пашыраную заканадаўчую аснову. Граматай Аляксандра ад 20 сакавіка 1499 г., дадзенай на імя "нарэчанага" кіеўскага мітрапаліта Hiфанта, быў зацверджаны "Свиток Ярослава", які вызначыў асноўныя ўнутраныя правы царквы і яе ўзаемаадносіны са свецкімі ўладамі. Акт 1499 г. з невялікімі зменамі быў пацверджаны наступнымі прывілеямі 1502 і 1511 гг. Больш канкрэтна правы царквы абгаворваліся ў пацвярджэннях зямельных ("абласных") прывілеяў, асобных актах. Асобны прававы статус праваслаўнай царквы ў параўнанні з каталіцкай не вельмі ўплываў на яе пануючае становішча ў Беларусі, асабліва сярод сялянства. Ён не задавальняў пэўныя колы духоўнай іерархіі, гарадскога насельніцтва і шляхты, якія актыўна ўдзельнічалі ў царкоўным, грамад- ска-палітычным і гаспадарчым жыцці Беларусі і ўсяго Княства.

     Негатыўна ўплывалі на становішча царквы ў цэлым звужэнне кананічнай тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі ў выніку войнаў, абмежаванасць яе землеўладання і фінансавых даходаў, растучае ўмяшальніцтва свецкага чынніка ў кананічныя справы.

     Болыпасць насельніцтва Беларусі, уключаючы прывілеяваныя станы, да сярэдзіны XVI ст. прытрымлівалася веравызнання сваіх продкаў. Простае, асабліва сялянскае, насельніцтва ў складаных і не вельмі спрыяльных сацыяльных і палітычных умовах заставалася асноўным захавальнікам абшчынных і іншых традыцый, "старыны", веры, мовы, звычаяў, народнай духоўнай, матэрыяльнай культуры і ментальнасці. Пэўнае значэнне мелі таксама даўняе панаванне "рускай" веры ва усёй Русі ва ўсіх яе вымярэннях, своеасаблівы статус праваслаў'я ў BKJI у канцы XIV-XVI ст., i нарэшце ўласная разнастайная дзейнасць царквы, яе зрастанне з культурна-моўнымі і канфесійнымі традыцыямі, ментальнасцю, паўсядзённым жыццём і побытам. 

Рэфармацыя  і контррэфармацыя 

     У другой чвэрці ХVI ст. у Еўропе стаў хутка  распаўсюджвацца грамадскі рух  за рэфармаванне асноўных дактрын, арганізацыі і практыкі каталіцкага касцёла. Са слоў знаўцы Рэфармацыі польскага гісторыка Януша Тазбіра, фактычна гэта была барацьба за рэлігійнае пераўтварэнне дзяржавы, за пазбаўленне касцёла пазіцый панавальнага веравызнання і звязаных з імі прывілеяў. Рэфармацыйны рух падарваў адзінства каталіцкай Еўропы і прывёў да ўтварэння новых хрысціянскіх веравызнанняў, званых пратэстантызмам.

     У другой чвэрці — сярэдзiне ХVI ст. ідэі Рэфармацыі сталі пашырацца і  ў Беларусi, дзе знаходзілі жывы водгук. Спрыялі гэтаму шчыльныя кантакты з Еўропай. Моладзь з Вялiкага Княства Лiтоўскага, якая пабыла за мяжой, асаблiва ў нямецкiх унiверсiтэтах (а студэнты з Беларусi вучылiся ў Ляйпцыгу, Вiтэнбергу, Цюбiнгене i г.д.) ці пры еўрапейскіх дварах, пасля вяртання распаўсюджвала ў сваёй айчыне iдэi вялікіх рэфарматараў касцёла, найперш Марціна Лютара (1483—1546) і Жана Кальвіна (1509—1564). Рэлiгiйныя навiны прыносiлi ў край i нямецкiя мяшчане.

     У адрозненне ад дзяржаў Цэнтральнай  і Заходняй Еўропы, дзе адной з мэтаў рэфарматараў была секулярызацыя касцёльных зямель, у Вялікім Княстве прывабнасць Рэфармацыі не залежала ад маёмасных інтарэсаў. Калі, напрыклад, у Англіі касцёл валодаў 40% асвоеных зямель, то ў ВКЛ уладанні каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы разам складалі толькі 5% ад плошчы, якая апрацоўвалася. Пашырэнне рэфармацыйных настрояў тут вызначылі палітычныя інтарэсы алігархаў, перспектыўнасць Рэфармацыі для ўмацавання дзяржаўнай ідэнтычнасці ВКЛ, а таксама прывабнасць дэмакратычных прынцыпаў арганізацыі кальвінскага касцёла ў вачах шляхты.

     Пачатак Рэфармацыі ў Вялікім Княстве  паклалі магутныя Радзівілы. Пераломным момантам стаў пераход у 1553 г. з каталіцтва ў пратэстантызм вялікага канцлера і віленскага ваяводы Мікалая  Радзівіла Чорнага (1515—1565) і гетмана найвышэйшага Мікалая Радзівіла Рудога (1512—1584), брата пашлюбленай каралём Барбары. За імі адзін задругім сталі пакідаць каталіцкі касцёл і праваслаўную царкву іншыя паны — Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Валовiчы, Саламярэцкiя, Храбтовiчы, Гарнастаi, Корсакi. Услед за вiленскiм ваяводам, які прыняў кальвiнiзм, «паўсюдна iдзе ўся шляхта», — адзначыў пазней вiленскi бiскуп Валяр’ян Пратасевiч. У тым жа 1553 г. Мікалай Радзiвiл Чорны заклаў у Берасцi першы на тэрыторыi Беларусi кальвiнскi збор і заснаваў друкарню. Гэты найбагацейшы магнат стаў галоўным пратэктарам Рэфармацыi ў Літве і Беларусі.

     Новае веравызнанне знаходзіла сваю сацыяльную апору найперш у асяроддзі  магнатаў i шляхты. Толькі самае дробнае  рыцарства заставалася пры старой веры. Трэцяй вялiкай сацыяльнай групай, якая далучылася да рэфармацыйнага руху, стала беларускае мяшчанства, асабліва яго эліты. Самым папулярным на тэрыторыі Беларусі было вучэнне Кальвіна. Пасля Берасця і Вільні ўжо ў 1550—60-х г. кальвінскія абшчыны з’явіліся ў Нясвіжы, Клецку, Віцебску, Менску, Заслаўі, Полацку, Койданаве, Івянцы, Іўі, Беліцы ды іншых гарадах і мястэчках. Магнаты, якія аддалі перавагу новаму веравызнанню, рэфармавалi ў сваiх уладаннях касцёлы, утваралi пратэстанцкiя абшчыны, а пры iх — школы, друкарнi, шпiталi. На землях паноў–пратэстантаў у новае веравызнанне пераводзiлiся і сяляне. Мікалай Радзівіл Чорны закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваў iх зямельны фонд i маёмасць, а падданых перавёў у пратэстантызм.

     Да  новай веры пераходзіла і шмат мяшчан, асабліва ў Вiцебску, дзе пасля прывiлею Жыгiмонта Аўгуста на будаўнiцтва святынi (1562 г.) кальвінскі збор фундавалi «баяры, шляхта, бурмiстры, райцы i мяшчане», а таксама ў Менску i Полацку. Мяшчане таксама былi зацiкаўлены ў аслабленнi каталiцкага касцёла, праз юрысдыкi якога абмяжоўвалiся сацыяльна–эканамiчныя правы гарадскога жыхарства.

     Аб’яднаўшы  розныя сацыяльныя слаі, рэфармацыйны рух не мог быць адзіным. У 1562—65 г. прыхільнікі вучэння Кальвіна падзяліліся  на два лагеры — кальвіністаў, якія склалі большы збор, і арыянаў, што ўтваралі меншы збор, але з больш радыкальнай праграмай (яна ставіла пад пытанне дагмат Святой Тройцы). Новае адгалiнаванне, утворанае пад уплывам італьянскіх гуманістаў, атрымала назву арыянаў, або антытрынiтарыяў. Арыяне Беларусi i Лiтвы звалiся братамi лiтоўскiмi, а Польшчы — польскiмi. Iх праграма ўяўляла з сябе сiнтэз iдэй iтальянскага антытрынiтарызму i нямецкага анабаптызму. У сацыяльным плане лiдэры арыянаў цвёрда ставiлi патрабаванне палепшыць становiшча сялян i наогул скасаваць халопства. У 1569 г. лiтоўскiя i польскiя браты паспрабавалi стварыць у Ракаве, што ў Сандамiрскiм ваяводстве, сваю абшчыну, заснаваную на агульнай працы i маёмаснай роўнасцi, аднак гэтая спроба не мела поспеху. Найбольшае распаўсюджанне iдэi антытрынiтарызму атрымалi ў Беларусi, найперш у Наваградскiм i Берасцейскiм ваяводствах, дзе арыянскі рух пашыраўся хутчэй, чым у Кароне.

     Лепшыя  часы Рэфармацкая царква Беларусi i Лiтвы перажыла ў 1550—60-х г. Пасля  смерці Мікалая Радзівіла Чорнага (1565) і адыходу іншых багатых патронаў пачаўся яе павольны заняпад. На 1591 г. у межах беларуска–лiтоўскай дзяржавы налiчвалася 207 пратэстанцкiх збораў, з іх 189 былі святынямі кальвіністаў. А на тэрыторыі сучаснай Беларусі, па падліках даследчыкаў, з сярэдзіны ХVІ да сярэдзіны ХVІІ ст. існавала 85 кальвінскіх і 7 арыянскіх збораў. Афiцыйна пратэстанцкая царква ВКЛ з 1570-х г. называлася Лiтоўскай правiнцыяй Евангелiчна–Рэфармацкага Адзiнства і дзялiлася на 6 акругаў, званых дыстрыктамi: Вiленскi, Жамойцкi, Завiлейскi, Падляшскi, Наваградскi i Рускi (беларускi). Толькi ў другой палове ХVII ст. iх колькасць зменшылася да 5. Кожны дыстрыкт узначальваў суперiнтэндант, але адзiнага кiраўнiка ўсёй правiнцыi не было.

Информация о работе Кантрольная работа па "Гісторыі Беларусі"