Еўропа і Беларусь ў раннім і высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)

Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2012 в 18:42, курс лекций

Описание работы

Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Туравскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі
Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
Язычніцтва на землях Беларусі
Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.
Пісьменнасць і асвета ў Беларусі ў 9 – 13 стст. Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.
14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў Беларусі у 9 – 13 стст.

Работа содержит 1 файл

l2.doc

— 174.50 Кб (Скачать)

Язычніцтва  гэта перш за Усё мнагабожжа. Так  Бялун быў вярхоўным богам  але ў яго была жонка і сын  Пярун былі і сваякі іншыя богі і багіні.

 Пярун бог грому і маланкі, вайны і пакравіцель князёў і іх дружын. Як бачыце, ён светлы бог але апекуе над не зусім светлай справай – вайной.

Сварог быў  богам неба, Дажбог з'яўляўся яго  сынам бог дажджу.

Хорс лічыўся  богам Сонца.

Стрыбог кіраваў  вятрамі, якія наганялі дажджавыя хмары.

Мокаш — багіня ўрадлівасці і хатняга ачага, прадзення і іншых жаночых спраў. Пасля прыняцця хрысціянства яе пераіменавалі ў святую Параскеву Пятніцу. Славяне-язычнікі лічылі пятніцу днём Мокашы і у гэты дзень нельга было прасці. Яшчэ Мокаш багіня грошай.

Былі  яшчэ  багі,  ад якіх,  залежалі будучы ўраджай, жыццё і побыт людзей. Сярод іх Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда, замацаваныя за пэўнымі порамі года.

Лада або  Лёля – багіня кахання.

Яга цікавае  бажаство. Славяне яе ўяўлялі як маладую прыгожую цяжарную жанчыну, бо Яга – багіня цяжарнасці. Але  калі прыйшло хрысціянства, чамусці іменна на гэту багіню хрысціяне ўзвялі паклёп. Яны сталі гаварыць аб ёй як аб старй агіднай і злой ведзьме. Той самай, што крадзе Іванушак з дапамогай гусей лебедзей. Прыблізна ў 16 стагоддзі хрысціяне часткова рэабілітавалі Ягу – вярнулі ёй дабрыню. Цяпер яна стала дапамагаць Івану Царэвічу перамагчы Кашчэя.

Былі сваякі і ў Чарнабога, дарэчы, некатораыя з іх не такія дрэнныя як сам Чарнабог. Напрыклад, самы вядомы і паважаемы з цёмных багоў гэта Вялес (Волас) — бог жывёлагадоўлі.

Ох – цікавае бажаство, якое адносіцца таксама да цёмных, але робіць толькі дабро. Няшчасны чалавек пачне бедаваць і охаць у слых і, такім чынам, выкліча Оха. Старэнькага добрага дзядка. Яму можна паплакацца ў жылетку, ён абавязкова суцешыць і надасць вам трохі аптымізму. Ох мае яшчэ адно імя – Бядуля.

Зюзя – бог зімы і марозу, Жыжаль – бог агню. Гэтыя багі могуць быць злымі а могуць быць і добрымі, у залежнасці ад абставін.

А вось кладнік  гэта злое бажаство. У яго многа  золата ён апрануты ў золата, і каштоўныя каменні, вартуе тысячы кладаў, але ён такі скупы, што не карыстаецца сваім золатам. Ежу або просіць як міласціну, або крадзе таму ён заўжды галодны і худы. Кладнік хавае сваё золата не толькі ад людзей але і ад іншых кладнікаў. Кладнікі б’юцца за золата, крадуць клады адзін у аднаго, але ім не прыходзіць у галаву думка, што за золата можна купіць сабе ежы, ці адзення ці яшчэ чаго патрэбнага. Так гэтыя няшчысныя істоты і жывуць у нястачы ў голадзе але ў золаце. Павучальная гісторыя, праўда?

Мысленнае дэва, гэта дрэва якое карнямі дасягае Пекла, ствол праходзіць праз мір людзей а крона дасягае міру светлых багоў які называецца Багонь. Па дрэву можна схадзіць з Неба ў Пекла і вярнуцца назад. Гэта могуць рабіць багі, з міру людзей гэта маглі рабіць некаторыя шаманы ці валхвы.

Вось гэта мінімум  які вы павінны ведаць па дахрысціянскай веры нашых продкаў на дзесяць  балаў.

Пытанне 12. Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.

Прынята лічыць, што ўвядзенне хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях было нечым станоўчым. Што ж, гэта магчыма, але як мы ўжо пераканалісь, ў хрысціянстве вельмі вялікая доля язычніцкіх міфаў. А чыстая язычніцкая міфалогія нават больш цікавая чым тая, што ў Бібліі.

Цяпер трэба падумаць аб тым, хто і калі ўводзіў хрысціянства. Увёў яго Уладзімір Святаславіч Святы або Чырвонае Сонейка, як яго лісліва называлі папы-падхалімы. Давйце з большага разглядзім справы гэтага святога. Самае святое, што ён зрабіў, напэўнае, гэта згвалтаваў Рагнеду на вачах ў яе бацькоў і братоў, якіх моцна трымалі Уладзіміравы дружыннікі, а потым на вачах ў Рагнеды забіў усю яе сям’ю і толькі пасля гэтага Рагнеда стала яго жонкай.

Праз сем год калі у Рагнеды было пяцера дзяцей Уладзімір Святы вырашыў развесціся з ёй і аддаць замуж за кагосці з сваіх дружыннікаў. Ці трэба нагадваць, што Уладзімір Святы меў сем жонак і 800 наложніц. Акрамя таго Уладзімір Святы перад тым як захапіць Кіеўскі прэстол забіў роднага брата. Папы кажуць, што Уладзімір Святы так паступаў калі быў язычнікам, а як толькі ён стаў праваслаўным ён адразу ісправіўся.

І сапраўды, нават падхалім кіеўскіх князёў – патомкаў Уладзіміра, манах Нестар і тое не вытрымаў, і ўпамянуў – такі, што Прыпяць у час хрышчэння Тураўшчыны Уладзімірам Святым стала чырвонай ад крыві. І, трэба меркаваць, не адна Прыпяць у 988 годзе стала чырвонай, можа і іншыя рэкі.

Вы павінны ведць са школы, што калі Уладзімір захацеў змяніць мнагабожжа на адзінабожжа. Да яго прыйшлі святары чатырох рэлігій: іўдзеі, мусульмане каталікі і праваслаўныя. Іўдзйская рэлігія была адхілена, бо забараняла есці сала. Уявіце сабе ўкраінца без сала. Мусульманства была адвергнута таму, што забараняла не толькі сала есці але і ужываць алкаголь. Уладзімір так і сказаў “Віно есьм веселіе Русі не можа без яго быці”. Да, любіў наш святы выпіць. Каталіцтва была адхілена таму, што ў каталіцтве лічылася, што Папа Рымскі важнейшы за караля ці князя. Уладзімір не хацеў дзяліцца ўладай ў сваё дзяржаве з Папай Рымскім. Ну гэта, я думаю, зразумела і апраўдана. Толькі праваслаўе, ці візантыйскае хрысціянства адпавядала патрабаванням Уладзіміра.

Дарэчы, афіцыйна хрысціянства падзялілася на праваслаўе і каталіцтва ў 1054 годзе. Не афіцыйна гэты падзел існаваў з чацьвёртага века. А 1054 годзе праваслаўныя і каталіцкія царкоўнікі з’ехаліся на Нікейскі сабор каб дагаварыцца аб адзінстве ў хрысціянстве. Але ні да чаго яны не дагаварыліся, а пасварыліся яшчэ больш. Каталікі праклялі праваслаўных а праваслаўныя праклялі каталікоў і раз’ехаліся. Пазней пракляцці былі зняты аднак і ў наш час існуюць дзве хрысціянскія царквы, якія адна адну не любяць.

Цяпер аб сутнасці самаго хрысціянства. Першапачаткова гэта была адна з ідэалогій іудзейскага паўстання супраць рымлян. Першапачаткова ў хрысціянстве не было патрабаванняў падстаўляць другую шчаку калі бьюць па адной і аддаваць ніжнюю бялізну калі адбіраюць верхняе адзенне. Першапачаткова хрысціянства абасновывала ўзброеную барацьбу з рымлянамі. У той жа у Іўдзеі ў часы Хрыста існівала па меншай меры яшчэ дзьве антырымскія ідэалогіі, гэта вучэнне есеяў і вучэнне зелотаў. Шырока распаўсюджаным стала хрысціянства таму, што моцна адрознівалася ад аналагаў. Хрысціянства пасля перамогі прапанавала пабудаваць інтэрнацыянальны камунізм. Такое грамадства дзе усе будуць атрымліваць жыццёвых благ по раўну, ніхто не будзе мець прыватнай уласнасці – уласнасць будзе агульная, некаторыя храсціянскія абшчыны, напрыклад, хрысціяне-гностыкі прапаноўвалі, нават, абагуліць жонак і дзяцей. Такім чынам ранняе хрысціянства гэта першы ў гісторыі камунізм. Есеі навучалі таксама камунізму такому як і хрысціяне але яны лічылі за людзей толькі яўрэяў, таму есейства хутка забылася. Зелоты прапаведвалі толькі забойства рымлян і тых, хто ім (рымлянам) служыў, пра тое, што будзе пасля перамогі яны не задумываліся. Хрыстос жа і першыя яго паследавацелі былі першымі ў свеце камуністамі. Неабходна памятаць, што Ленін і савецкія камуністы былі больш камуністычнымі фарысеямі чым камуністамі (фарысей гэта больш моцны сінонім слова ліцэмер).

Хрыстос быў дрэнным воінам і палкаводцам, таму яго паўстанне было задушана ў зародку і яго (паўстанне) хутка забылі, а вось яго (Хрыстова) вучэнне перадаваалася вусна і распаўсюджвалася як пажар па сухому лесу. Па прычыне таго, што хрысціяне лічылі ўсе народы роўнымі. Хрысціянства пачало распаўсюджвацца сярод рабоў рымскай імперыі. Паўстанні рабоў супраць Рыма доўгі час былі безнадзейнай справай, таму рымскія рабы і рымская гарадская бедната мусіла бяздзейнічаць. Магчыма каб апраўдаць сваё бяздзеянне перад Богам яны і прыдумлі гэта дагмат падстаўлення другой шчакі. Магчыма, падстаўленні другой шчакі прыдумаў Рымскі імператар Канстанцін для сваіх подданых.

Імператар Канстанцін у 4 веку нашай эры прыняў хрышчэнне сам і хрысціў Рымскую імперыю, бо хрысціянства ў гэты час было такім папулярным, што яго самавольна прымалі не толькі рабы але і салдаты і багатыя рымляне. Вось канстанцін і загадаў запісаць ў евангеллі гэтые правіла “падстаў другую шчаку…”. Канешне, Канстанцін сам не збіраўся падстаўляць другую шчаку калі яго б’юць па адной, але ён збіраўся біць па шчакм. Таму яму было выгадна каб іх падстаўлялі.

Як бы там не было але ўжо ў 4 ст. н. э. хрысціянства не было ўжо тым агрэсіўным антырымскім вучэннем якім яно было у першым стагоддзі. Евангеллі ўжо не раз перапісалі аддтуль павыкідалі большасць нязручных месцаў і запісалі многа зручных. У выніку атрымалася саглашацельская слабая рэлігія, якая ідэальна падыходзіць для імперыі, дзе падаўляючая большасць насельніцтва рабы. У 4 стагоддзі хрысціянства дапамагала трымаць рабоў у падпарадкаванні.

Дарэчы Святы Уладзімір вырашыў увесці хрысціянства бо хацеў сабе такую імперыю як была ў імператара Канстанціна. Слявяне ж рабамі станавіцца не хацелі, таму і гінулі ў рэках уласнай крыві.

Што сабой ўяўляла пакланенне язычніцкім багам. Калі славянін хацеў дажджу на свае палі ён маліўся і прыносіў ахвяры Дажбогу. Калі дажбог не даваў дажджу славянін браў пугу і лупцаваў ідал дажбога. Тое самае і з князем, пакуль князь падабаўся вечу ён княжыў калі не падабаўся яго выганялі пугамі. Уладзімір з дапамогай хрысціянства вырашыў змяніць гэты парадак на сваю карысць.

Калі гаварыць аб карысці хрысціянства для культуры то абсалютна не вядома, што разбурылі хрысціяне у славянскіх землях калі выкаранялі язячніцтва, але вядома што знішчылі хрысціяне у часы Рымскай імперыі. У Александрыі вялікім горадзе у Егіпце была бібліятэка. Па колькасці кніг яна пераўзыходіла усе сучасныя. У  273 імператар Аўрэліан, падаўляючы бунт супраць Рыма захапіў Александрыю разам з бібліятэкай. Бібліятэка была перавезена ў Візантый які з 330 года стаў называцца Канстанцінопалем, ў гонар вышэй узгаданага Канстанціна. Прыблізна ў гэты час і было прынята хрысціянства у Рымскай імперыі. Да 391 хрысціяне на столькі асмялелі і абнаглелі, што пачалі патрабаваць знішчэнне язычніцкай бібліятэкі той самай, што перавезена з Александрыі. Язычнікі бібліятэкары як маглі супраціўлялісь ціску хрысціян, але скончылася ўсё тым, што талпа разюшаных хрысціян наляцела на біблітэку і спаліла яе. Колькі там загінула невядомых старажытных кніг не вядома. Не вядома дакладна і колькі здабыткаў язычніцкай культуры было знішчана пад час хрысціянізацыі славянскі зямель. Аднак якая ніякая інфармацыя ўсёж захавалася.

Вядома, што хрысціяне у Кіеўскай Русі абвясцілі ведзмамі ўсіх, хто аказваў насельніцтву медэцынскую дапамогу. Хвароба, на думку хрысціян, гэта бож’я кара таму яе лячыць нельга. Па гэтай прычыне многія знахары былі спалены на вогнішчы і да 13 стагоддзя медыцыана ва ўсходнеславянскіх землях не  развівалася. У 13 ст. адносіны да медэцыны былі перагледжаны. У гэты час пачалі думаць, калі бог стварыў лекавыя травы то можна лячыцца імі. Многія манахі сталі дактарамі траўнікамі. А пры манастырах былі спецыяльныя сады і агароды, дзе раслі лекавыя травы. Але нават у часы Скарыны, пачатак 16 ст. хрысціянская медэцына была толькі на тэарэтычным узроўні. У гэты час яўрэі ў медыцынскіх ведах на многа апярэдзілі хрысціян. Напрыклад, некаторыя яўрэйскія цырульнікі (парыкмахеры) маглі рабіць паспяховыя аперацыі на вачах, рабілі паспяховыя пластычныя аперацыі.

Што датычыцца паўсямеснага распаўсюджання граматы ў славян пад уплывам хрысціянства то гэта міф. Этрускі папярэднікі рымлян на Апенінскам паўвостраве пакінулі пасля сябе многа пісмовых помнікаў, у тым ліку і знакаміты Фестскі дыск. Навукоўцы усіх краін не маглі і не могуць іх прычытаць да сённяшняга часу. А вось вучоныя царскай Расіі навучыліся чытаць этрускую пісменнасць ужо ў пачатку 19 ст. таму, што яны для прачытання тэкстаў выкарыстоўвалі старажытнаславянскую мову. Тэксты якія такім чынам агучваюцца нават зразумелыя для нас сённяшніх бо падобны на 30 % на сучаную беларускую мову. Так што не браты Кірыла і Мяфодзій прывезлі сюды пісьменнасць.

У заключэнні хочацца сказаць, што хрысціянства, трапіўшы на Усходне-славянскія, землі навучылася быць карыснай і правільнай рэлігіяй таму, што ўпітала ў сябе ўсю багатую славянскую язычніцкую культуру. Мала таго за тысячу гадоў хрысціянства стала сапраўднай душой многіх народаў. Там жа дзе храсціянства перастала быць аўтарытэтам мы бачым самы агідны маральны нігілізм.


Информация о работе Еўропа і Беларусь ў раннім і высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)