Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2012 в 18:42, курс лекций
Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Туравскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі
Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
Язычніцтва на землях Беларусі
Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.
Пісьменнасць і асвета ў Беларусі ў 9 – 13 стст. Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.
14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў Беларусі у 9 – 13 стст.
Абарона Турава ў 1157 г. з'явілася важнай падзеяй у гісторыі Тураўскай зямлі. Дзякуючы выключнай стойкасці жыхароў горада і воінскаму майстэрству князя Юрыя Яраславіча ўдалося адстаяць самастойнасць Тураўскага княства.
Грамадскае жыццё ў Тураве. У час залежнасці Турава ад Кіева на тураўскім прастоле, як правіла, сядзелі старэйшыя сыны вялікага кіеўскага князя. А калі прыходзіла іх пара «па чарзе» займаць велікакняжацкі прастол у Кіеве, яны працягвалі лічыцца адначасова і тураўскімі князямі.
Калі князь ад’язджаў у Кіеў, то у Тураве заставаўся пасаднік з ліку баяр, які кіраваў горадам ад імя князя і веча. Тураўскія князі са сваімі дружынамі часта знаходзіліся ў Кіеве. У такіх выпадках асноўнай ваеннай сілай у Тураве станавілася апалчэнне. Узначальваў яго тысяцкі.
Пытанне 6. Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
Князь і дружына. Першапачаткова Князь абіраўся толькі на перыяд вайны ў якасці камандуючага войскам. Пасля перамогі воіны разыходзіліся па дамах а князь станавіўся адным з радавых грамадзян. З развіццем ўласніцкіх (собственнических) адносін тэрыторыі пераможаных плямёнаў станавіліся ўласнасцю пераможцаў. Каб іх кантраляваць і збіраць даніну патрэбен быў пастаянны князь і пастаяннаае войска. Таму Князь аставаўся князем і пасля вайны а з ім пастаянна была і частка войска – дружына. Яна так называлася бо, відавочна ў першапачатковыя дружыны ўваходзілі сябры (друзья) князя.
Кожную зіму Князь са сваёй дружынай адпраўляўся ў палюддзе – паездку па людзях з мэтай збора даніны. Спачатку даніну бралі як плату з тых, хто быў пераможаны ў час вайны. У гэтым выпадку даніна нагадвала сабою штраф або выкуп. Князь з'яўляўся ў паселішча і патрабаваў ад жыхароў даніну. Падуладныя яму людзі неслі рознае дабро: футра, мёд, воск, прадукты харчавання. Сабраўшы даніну ў адным месцы, князь з дружынай пераязджаў у іншае.
Пазней князі пачалі патрабаваць даніну і са сваіх суайчыннікаў як плату за адарону ад непрыяцеля. Змяніўся і сам парадак парадак збору даніны змяніўся. Сяляне самі пачалі прывозіць яе князю. Для гэтага былі вызначаны спецыяльныя месцы. Яны называліся пагостамі. Некаторыя пагосты сталі пачаткамі гарадоў. Пры зборы даніны князь разглядаў скаргі, тварыў суд, караў вінаватых.
Сяляне плацілі даніну але былі свабодныя і зямельныя на дзелы належылі ім. Такія сяляне а таксама свабодныя гараджане называлісь – Людзьмі. Людзі якія часткова страцілі сваю свабоду людзьмі ужо не называліся.
Тыя, хто ўзяў купу, гэта значыць пазыку. называліся ужо закупамі. Калія ны вярталі пазыку або адпрацовывалі яе яны снова пачыналі называцца Людзьмі.
Тыя, хто набраў столькі пазык, што не ў стане іх аддаць заключалі дагавор – рад і станавіліся радовічамі. Прайці шлях з людзей ў радовічы было проста а вось абратна, амаль не магчыма. (Казачнае судзіць-радзіць на сучанай мове значыць абмярковываць і дагаворвацца, бо рад гэта дагавор). Звычайна радовіч аддаваў сваю зямлю ва ўласнасць крэдытора але і сам абавязваўся працаваць на гэтай зямлі на карысць крэдытора.
Князі за кошт даніны станавіліся надзвычай багатымі, таму ў іх было многа радовічаў якія складалі цэлыя сёлы. Дарэчы сяло гэта населенный пункт дзе жылі выключна залежныя людзі. Іх там сялілі гаспадары таму і назва такая – сяло. Населенны пункт дзе жылі свабодныя людзі называліся вёскамі.
Найлепшым сваім дружыннікам князі давалі сёлы у кармленне, гэта значыць давалі права збіраць даніну з некаторых сваіх сёл, пакідаючы за сабой права забраць ад дружынніка сяло сабе назад. Сёлы дадзеныя ў кармленне называліся памесці. (дружыннік як бы туды часова памяшчаўся) Памесце давалася да жывата або да волі. Да жывата, гэта значыць да смерці; да волі, гэта значыць да тых пор пакуль князь не захоча яго забраць.
Найбольш вопытным і заслужаным сваім дружыннікам баярам сёлы дарыліся, гэта значыць перадаваліся ў поўную ўласнасць, яны маглі баярамі перадавацца ў спадчыну, дарыцца, прадавацца. Такія сёлы называліся вотчынамі.
Неабходна адзначыць, што радовіч 9 – 13 ст. моцна адрозніваўся ад класічнага прыгоннага. Ён быў даўжніком а не ўласнасцю пана. Яго нельга было прадаць, жыццём яго нельга было распараджацца, забойства яго каралася як забойства вольнага. Дарэчы, радовічы гэта вельмі невялікая частка насельніцтва Усходнеславянскіх княстваў 9 – 13 ст. Большая частка іх насельніцтва гэта вольныя сяляне, што жылі ў весках або вольныя гараджане.
Увогуле феадалізм у Кіеўскай Русі так і не набыў класічных формаў дзе прыгонны селянін 100 % уласнасць пана. Такі феадалізм пачаў толькі зараджацца з пачатку 16 стагоддзя, гэта значыць у апошнія 50 год незалежнасці ВКЛ. Дарэчы і ў Маскоўскай дзяржаве феадалізм набыў класічныя рысы прыблізна ў гэты час.
Асабіста я лічу, што захопы абшчынных зямель князямі і баярамі а таксама рода-племянной знаццю, ператварэнне свабодных сялян у залежную чэлядзь аб якіх піша кожны падручнік гісторыі, гэта ні што іншае як палітычны міф. Так патрабавала пісаць марксісцка-леніннскае вучэнне якое было агульна-абвязковым для ўсіх савецкіх гісторыкаў, але так не было на самй справе ў 9 – 13 ст. Гэта не зафіксавана ў гістарычных дакументах і гэта цяжка сабе ўявіць. Уявіце, што багаты сусед, што жыве ў суседняй кватэры прыйшоў да вас і кажа я захопліваю тваю кватэру і ты будзеш маім чэлядзінам. Такое у сучасным жыцці бывае надзвычай рэдка а ў той час было яшчэ радзей.
Дарэчы слова чэлядзін у 9 – 13 ст. мела шырокі і вузкі сэнс. Шырокі чэлядзінамі называлі ўсе катэгорыі залежнага насельніцтва, вузкі так называлі рабоў якія былі дамшнімі слугамі. Яшчэ рабоў называлі халопамі. слова раб выкарыстоўвалася выключна ў адносінах жанчын наложніц – гаварылі аб такіх “раба”.
Рабы ва ўсходнеславянскіх княствах былі, але рабства было патрыярхальнае да рабоў ставіліся як да членаў сям’і. Асноўнай крыніцай здабывання рабоў былі войны і звязаны з імі захоп людзей у палон. Палонны станавіўся рабом. Калі раб засатваўся у славянскіх землях ён жыў у адносна легкіх умовах і мог, нават, выкупіцца на свабоду. Але часта рабам не шанцавала бо іх прадавалі і куплялі, як любы іншы тавар. Многа іх ішло на продаж за мяжу, пераважна ў Візантыю.
Такім чынам, у 9 – 13 стст. ва ўсходніх славян суіснавалі тры гаспадарчыя уклады: а) першабытнаабшчынны, які быў яшчэ вельмі моцны; б) рабаўладальніцкі, які не атрымаў значнага развіцця, як, напрыклад, у Егіпце, Грэцыі ці Рыме; в) новы феадальны, які нараджаўся і пракладваў свой шлях у будучыню.
Клас феадалаў у 9 – 13 стст. таксама яшчэ не набыў класічныя формы. Феадалы, гэта князь і дружына. Дружына падзялялася на старэйшую і малодшую. Малодшая складалася з грыдняў і мечнікаў. Мечнікі – простыя воіны грыдні – ахова князя. У старэйшую ўваходзіді баяры якія выконвалі роль афіцэраў у дружыне і саветнікаў князя. Далёка не ўсе баяры мелі вотчыну многія толькі памесце. Дружыннік малодшай дружыны у лепшым выпадку меў дом дзе жыла яго сям’я. Многія дружыннікі жылі ў сядзібе князя і былі не жанатая. Калі свабодны чалавек хацеў стаць дружыннікам то яму трэба было спрасіць дазвол у князя. Калі князь згаджаўся то жадаючы спачатку на некаторы час станавіуся отракам. Отракі вывучалі вайсковую справу і выконвалі гаспадарчыя работы пры княжым двары. Пасля навучэння отрак здаваў экзамен пасля катарага ён мог загінуць, мог быць прагнаным узашый, а мог стаць мечнікам ці грыднем (пераздач не было:). Грыдзень і мечнік мог даслужыцца пасля да баярына з вотчынай. Былі выпадкі калі отракамі, дружыннікамі а потым баярамі станавіліся, нават, рабы, такім быў выхавацедь Уладзіміра Святаславіча Дабрыня.
Такім чынам, феадалы 9 – 13 ст. ва усходне-славянскіх княствах не былі замкнутай сацыяльнай праслойкай у іх маглі трапіць усе жадаючыя нават несвабодныя ўсё залежыла ад асабістых якасцяў чалавека.
У 9 – 13 ст. гарады не былі ўласнасцю князя і баяр. Гараджане ўспрымалі князя з дружынай як багатага суседа і не болей. Горадам кіравала веча сход усіх паўнапраўных гараджан. Кожны гараджанін меў дома зброю і добра ёй валодаў. Пры неабходнасці гараджане ўтваралі полк які узначальваў тысяцкі. Такім чынам князь абапіраўся на дружыну а веча на полк. Дружынікі былі лепш узброены чым апалчэнцы але апалчэнцаў было на многа болей. Калі вечу князь не падабаўся то яго маглі выгнаць з горада. Цікавая заканамернасць, кіеускае веча было слабое і залежнае ад волі князя. Князь Уладзімір прымусіў кіеўлян хрысціцца а князь Із’яслаў Яраславіч загадаў ім скласці зброю ў адзіны сарай які зачыніў а ключ пастаянна насіў з сабой. Аднак і ў Кіеве калі князь Із’яслаў не дагадзіў кіеўлянам то тыя яго разам з дружынай пагналі з горада простымі палкамі і каменнем. Што датычыцца ноўгарада то там цякучка сярод князёў была самай вялікай з усіх славянскім гарадоў. Нават князя Аляксандра Яраславіча Неўскага які два разы разграміў вялікае крыжацкае войска наўгардцы тры разы выганялі з Ноўгарада а потым звалі абратна. У Полацку і Тураве веча было такоеж уплывовае (влиятельное) як і ў Ноўгарадзе аднак і князі тут былі талерантнымі простыя грамадзяне іх тут паважалі і праганялі рэдка.
Княз у горадзе і княстве выконваў важныя функцыі. Ён арганізовываў абарону княства, прадстаўляў яго на міжнароднай арэне выконваў функцыю суддзі.
Суд ва ўсходнеславянскіх княствах адбываўся па пісанаму заканадаўству. Да нас дайшлі ўсходнеславянскія зборнікі законаў якія называліся праўдамі.
Усходнеславянскія гарады мелі прыблізна аднолькавую планіроўку. У цэнтры знаходзіўся дзядзінец. Слова гэта паходзіць ад слова дзед, магчыма у больш раннія часы там збіраліся старэйшыны (дзяды) на савет. У 9 – 13 ст. там жыў князь баяры і большая частка дружыны. Дзядзінец быў добра ўмацаваным у час аблогі горада ён быў апошнім рубяжом абароны, у час небяспекі ў ім ратаваліся ўсе гараджане. Часта дзядзінец называлі “кром”, адсюль “укромное место”, пазней крэмль. Вакол дзядзінца будаваўся пасад там жылі рамеснікі гандляры сямейныя дружыннікі. Пасад таксама абносіўся добрымі сценамі. У пасадзе быў торг і сабор. Торг гэта і рынак і месца дзе збіралася веча. Вакол горада была ваколіца там жылі рамеснікі, што займаліся вогненебяспечнымі прафесіямі і сяляне якія забяспчвалі горад свежай гароднінай і садавінай. У некаторых гарадах і ваколіцы абносіліся сценамі.
Такім чынам сацыяльна-эканамічная гісторыя ўсходніх славян 9 – 13 ст. і у тым ліку і беларусаў паказывае, што ў нашых землях ні класічнага феадалізма ні класічнага рабаўладання не існавала. Трэба адзначыць, што ўвогуле марксісцка ленінская схема першабытна-абшчынны лад, рабаўладанне феадалізм, капіталізм вельмі схематычная.
Пытанне 11. Язычніцтва на землях Беларусі.
Язычніцкія вераванні. «Язычніцтва» — гэта ўмоўны тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу). Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова «языцы», пад якім, згодна Новаму запавету Бібліі, разумеліся народы, проціпастаўленыя першахрысціянскім абшчынам.
На самой справе, першапачаткова ў хрысціянстве не было веры ў замагільны свет. У евангеллях пра рай і пекла нічога не гаворыцца. Таму што першыя хрысціяне чакалі другога прышэсця Хрыста пад час якога ўсе памерлыя паўстануць з магіл, напэўна атрымаюць новыя целы, і над імі пачнецца суд. Пасля суду добрыя паселяцца ў Новым Іерусаліме а дрэнныя трапяць у геену вогненную. Заўважце, і Новы Іерусалім і геена вогненная будуць існаваць на гэтым свеце.
У 13 стагоддзям многія члены хрысціянскіх абшчын стаміліся чакаць другога прышэсця і пачалі пакідаць абшчыны. Каб хрысціянства не загінула канчаткова, іерархі царквы падверглі яго рэвізіі. Іменна ў гэты час з’явіліся ў хрысціянстве ўяўленні аб тым свеце. Гэта значыць пасля смерці душа, гэта значыць свядомасць чалавека, падвяргаецца суду, а пасля або ў рай або ў пекла. Такія ўяўленні прыйшлі ў хрысціянства з язычніцтва, і верагодней ўсяго са славянскага язычніцтва. Са славянамі цесна абшчаліся як праваслыўныя так і каталікі. Ведайце, што італьянскі горад Венецыю заснавалі славяне Венеды. Афіцыйны падзел на праваслаўных і каталікоў адбыўся ў 1054 годзе.
Я не бяруся сцьвярджаць, што замагільнага свету не існуе, аднекуль жа зьявіліся ўяўленні аб ім у язычнікаў. Ды і легенды аб стварэнні свету у славянскіх народаў вельмі нагадваюць старазапаветныя.
Вось адна з іх. Галоўным стваральным богам лічыцца Бялун або Белбог. Ен такі благаабразны стары з белай сівой барадой і белымі сівымі доўгімі валасамі, апрануты ў белае адзенне (нікога вам не нагадвае?). Стварыў ён зямлю ўся яна такая чысценькая кругленькая як яйка. Стварыў жывел раслін людзей, ды некуды адлучыўся. Але пабачыў Белунова тварэнне Чарнабог, вярхоўны бог зла, і так яму стала зайздросна так, яму стала крыўдна, што ён так можа тварыць. Спусціўся Чарнабог на зямлю і пачаў там усё граміць. Куды плюне, там балота куды стукне нагой ці кулаком там гара. А потым Чарнабог залез пад зямлю і там зрабіў сваё царства Пекла. Белбог вярнуўся, даведаўся, аб тым, што зрабіў Чарнабог але зямлю бурыць не стаў бо там жылі ўжо людзі і жывёлы. Ну а далей Чарнабог пачаў падгаворваць людзей на дрэнныя справы а Белбог на добыя.
Іншыя легенды кажуць, што Белбог і Чарнабог разам стваралі Зямлю, потым пасварыліся.
Як бы там не было, але адначасова я расказаў і аб стварэнні пекла. Славяне лічылі, што Зніч, бог паграбальнага агню і суддзя ў замагільным свеце адпраўляў пасля смерці Злых да Чарнабога ў царства, дзе тых потым мучаюць. Добрыя ж людзі пасля смерці адпраўляліся ў Вырай. Вам не нагадвае гэта слова слова рай? Вырай гэта краіна якая знаходзіцца на поўдні. Пры жыцці туды могуць дабрацца толькі птушкі і то толькі, тыя якія былі бязгрэшнымі, грэшныя птушкі гінуць па дарозе. Тым не менш славяне, лічылі смяротным грахом забіваць птушак, што ляцяць у Вырай. Пасля смерці ў вырай маглі дабрацца толькі бязгрэшныя душы. Цікава, што ў пекла можна была трапіць таксама толькі пасля смерці, і таксама была істота якая магла трапіць ў Пекла і пры жацці, гэта змяя. Змеі лічыліся слугамі Чарнабога, зімой ён даваў ім прытулак ў Пекле а вясной яны адтуль вярталіся. Па гэтай прычыне Пекла часам называлі Гадзючы Вырай.
Важна памятаць, што славяне хоць і размяшчалі Вырай і пекла ў канкртных месцах, Пекла – пад зямлёй, вырай – ці то на поўдні ці то на небе але былі перакананы, што туды трапляюць толькі пасля смерці. Такім чынам Вырай і Пекла гэта той свет – свет мёртвых. Цікава, што славяне якія жылі ў старажытнасці на тэрыторыі сучаснай Расіі называлі наш свет Явь ( на яву) а замагільны свет Навь. Па між імі цячэ вогненная рака Смародзіна, праз яе перакінуты Калінаў мост. Па Калінаву масту можа прайсці толькі бязгрэшная душа, прайшоўшы па масту добры чалавек апынаецца у выраі. Грэшная з яго зрываецца у вогненную раку, якая была адначасова і варотамі ў Пекла.