Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2012 в 18:42, курс лекций
Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Туравскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі
Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
Язычніцтва на землях Беларусі
Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.
Пісьменнасць і асвета ў Беларусі ў 9 – 13 стст. Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.
14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў Беларусі у 9 – 13 стст.
Лекцыя 2. Еўропа і Беларусь ў раннім і высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.)
5. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Туравскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі
6. Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
11. Язычніцтва на землях Беларусі
12. Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.
13. Пісьменнасць і асвета ў Беларусі ў 9 – 13 стст. Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.
14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў Беларусі у 9 – 13 стст.
Пытанне 5. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.
Западнікі і славянафілы. Па поаваду ўтварэння дзяржавы Кіеўская Русь і па поваду ўтварэння самой назвы існуе дзьве тэорыі: нарманская і антынарманская. Паводле нарманскай тэорыі першапачаткова Русь, гэта назва нарманскага племені, якое падпарадкавала сабе славянскія плямены на водным шляху з вараг у грэкі. Нарманы гэта насельніцтва Скандынаўскага паўвострава, яшчэ іх называлі вікінгі і варагі. Яны былі адважнымі мараплавацелямі і заваёўнікамі. Прыблізна ў 9 стагоддзі яны адкрылі рачны шлях па рэках з Балтыйскага мора у Чорнае гэта значыць з вараг у грэкі. Рэкі гэтыя працякалі па тэрыторыі на якой жылі славяне, таму з цягам часу, нарманы падпарадкавалі сабе гэтыя плямены і ўтварылі на іх землях дзяржаву Кіеўская Русь. Гэтай тэорыі прытрымлівалася група навукоўцаў якая называлася западнікі. Западнікі лічылі, што славяне самі не здольны былі утварыць у сябе дзяржаву.
Была і іншая група – славянафілы якія стварылі антынарманскую тэорыю. Яны сцвярджаюць, што славяне самі ўтварылі Кіеўскую Русь без усякага ўдзелу варагаў, назва Русь гэта назва не Варажскага племені а крыху пераіначаная назва ракі Рось. Рака Рось гэта правы прыток Дняпра, які ўпадае ў Днепр не далёка ад Кіева. Па берагам гэтай рэчкі жыло адніменнае племя Рось якой і стала заснавальнікам Кіеўскай Русі.
Штоб там не гаварылі славянафіы
але адзіная гістарычная
Кіеўская Русь. У аповесці мінулых часоў утрымліваетца легенда аб прызванні варагаў у якой гаворыцца, што ў сярэдзіне 9 стагоддзя варагі падпарадкавалі сабе славянскія плямёны і пачалі браць з іх даніну. Славяне паўсталі супраць варагаў і прагналі іх. Пасля гэтага паміж славянамі пачаліся міжусобныя войны. Каб спыніць гэтыя войны. Насельніцтва Ноўгарад і шэрагу іншых славянскіх гарадоў запрасіла на княжэнне варагаў абратна. На запрашэнне адазвлася племя Русаў на чале са сваім князем Рурыкам. Запрашэнне варагаў адбылася ў 862 г., для нас важна што белрускі горад Полацк удзельнічў у гэтым запрашэнні. Такім чынам 862 год гэта яшчэ і год першага упамінання Полацка. Магчыма варагі з’явілісь тут не паз запашэнню а ў выніку гвалтоўнага захопу, але як толькі яны тут з’явіліся ў славінскіх землях стаў панаваць адносны мір.
Рурык стаў княжыць у ноўгарадзе а яго родзічы Аскольд і Дзір у Кіеве. У 882 годзе. Пасля смерці Рурыка яшчэ адзін яго родзіч Алег захапіў уладу Кіеве і перанёс туды сталіцу. Алег кіраваў з 882 г па 912. У 907 г. Полацк быў саюзнікам Кіева ў паходзе на сталіцу Візантыі Канстанцінопаль (Царград) і атрымліваў частку даніны, якую выплочвалі грэкі князю Алегу. Алег жаніў сына Рурыка Ігара на сваёй дачцы Вользе і Ігар княжыў да 945 года.
У 941 і 944 гадах Ігар хадзіў войнамі на Візантыю. Удзельнічалі ў тых паходах полацкія крывічы. Хоць і шанцавала яму ў бітвах, але ўсё ж скончыў жыццё князь не ўласнай смерцю. Раззлаваныя яго вялікай сквапнасцю драўляне забілі Ігара, і здарылася гэта ў горадзе Малін, дзе ўладарыў тады драўлянскі князь Мал. Жонка Ігара – княгіня Вольга бязлітасна адпомсціла за мужа. Гарады драўлян былі спалены, а драўлянскія баяры згарэлі ў вялізнай яме. Як птушыныя спевы, слухала Вольга чалавечыя крыкі з таго ахвярнага полымя. Але злітасцівілася княгіня над дачкой драўлянскага князя. Малуша толькі пачынала хадзіць. 3 цягам часу Вольга зрабіла Малушу ключніцай на сваім двары. Але дзіўна парадкуе жыццё: ключніца спадабалася сыну Вольгі, вялікаму князю Святаславу, і ад гэтага кахання нарадзіўся Уладзімір, пры якім потым дасягнула вяршыні славы так званая Кіеўская Русь.
Апроч Уладзіміра былі ў Святаслава сыны Яраполк і Алег ад іншых жонак. Пакуль наступнікі падрасталі, Святаслаў хадзіў паходамі на хазараў і пабіў іх. Ваяваў ён з печанегамі і балгарамі. Апошніх пасля перамогі Святаслаў жорстка пакараў – дваццаць тысяч палонных былі распяты на крыжах і пасаджаны на кол. Ды на ваенны талент знайшлася хітрасць. У 972 годзе князь застаўся зімаваць за дняпроўскімі парогамі, на тых самых астравах, якія пазней зрабіла сваім галоўным прытулкам Запарожская Сеч. Пры Святаславу была невялікая дружына, таму калі на лагер нечакана напалі печанегі, князь не здолеў адбіцца і загінуў у бітве. Печанежскі хан Курэй загадаў зрабіць з ягонага чэрапа кубак.
Пасля гэтага Пачалі княжыць сыны Святаслава: старэйшы, Яраполк, у Кіеве як вялікі князь, сярэдні, Уладзімір, у Ноўгарадзе, малодшы, Алег, стаў князем драўлян. I адразу Кіеўская Русь апынулася на мяжы распаду. Драўляне наўгародцы хутка прыгадалі былую і яшчэ незабытую незалежнасць, і малодшыя Святаславічы ўзначалілі рух аддзялення гэтых земляў ад Кіева. Каб не дапусціць гэтага Яраполк быў вымушаны пайсці на братоў з мячом. У той вайне загінуў Алег, і драўляне зноў падпарадкаваліся кіеўскай уладзе. Уладзімір мусіў уцякаць з Ноўгарада. А потым з дапамогай варагаў Уладзімір вярнуўся ў Ноўгарад, дзе перш за ўсё забіў братава намесніка, горад спыніў выплату даніны Яраполку. Здарылася гэта ў 978 годзе, паміж братамі, а дакладней кажучы, паміж Кіевам і Ноўгарадам, узнікла новая вайна. Пытанне было пастаўлена рубам: хто каго, і’князі пачалі падрыхтоўку. Кожны шукаў падтрымкі.
Полацкае княства. Полацкае княства ў канфлікце братоў удзелу не прымала. У гэты час полацкім князем быў Рагвалод. У Рагвалода была дачку – Рагнеда якой ўжо споўнілася дванаццаць год, і яна лічылася нявестай. Спачатку да яй сватоў заслаў Яраполк, а потым Уладзімір. Ну і тут зразумела, за каго бацька аддасць дачку, таму дапаможа і войскам у маючай стацца вайне. Дарэчы, трэба сказаць, што на момант сватання да Рагнеды абодва жаніхі былі жанатыя, у Яраполка была адна жонка а Уладзімір меў толькі законных жонак сем.
3 кімсьці адным, з Кіевам ці Ноўгарадам, Рагалод мусіў радніцца. I Рагвалод абраў Кіеў. Прадугледзець, што Уладзімір пераможа Яраполка, было немагчыма. Па ўсіх разліках Ноўгарад не мог выйграць вайну з Кіевам. Таму па загаду бацькі Рагнеда дала сваю згоду сватам Яраполка. Сватам Уладзіміра яна ж адказала: «Не хачу разуці рабыніча, хачу за Яраполка». Уладзімір, калі даведаўся пра такі адказ, раззлаваўся на словы «не хачу за рабыніча», сабраў войска, пайшоў на Полацк і перамог Рагвалода. Потым Рагвалода з жонкай і сынамі забіў, а яе Рагнеду узяў у жонкі і даў ёй імя Гарыслава». Адбывалася ўсё гэта ў 980 г.
Так, у 980 годзе мужчынская лінія полацкай княжацкай дынастыі была высечана пад корань, а старажытная сталіца полацкіх крывічоў, названая пад 862 год у летапісе разам з Кіевам і Ноўгарадам, ператварылася ў суцэльнае папялішча.
Паражэнне Рагвалода выклікала і паражэнне Яраполка. Па навучэнню Уладзіміра яго здрадніцкі забілі варагі. Зноў усталявалася аднаўладдзе. Уладзімір змясціў Рагнеду паблізу ад горада у невялікай вёсачцы. У навакольных вёсачках жылі і іншыя жонкі князя – было іх шэсць ці сем. Як сведчыць летапісец, Уладзімір трымаў яшчэ некалькі гарэмаў у восем сотняў наложніц. За сем гадоў Рагнеда нарадзіла пяцёра дзетак тры дзяўчынкі і два хлопчыкі. Старэйшы яе сын Із’яслаў і малодшы Яраслаў потым сталі князямі. Із’яслаў полацкім Яраслаў Кіескім. Яраслаў за свою разумную палітыку птым атрымае прозвішча Мудры.
У 988 годзе Уладзімір задумаў зрабіцца святым, гэта значаць хрысціцца сам і хрысціць сваю дзяржаву. Хысціянства забараняла мнагажэнства, таму Уладзімір жаніўся на візантыйскай прынцэсе Ганне а сваім язычніцкім жонкам прапанаваў выйсці замуж за сваіх дружыннікаў. Такая перспектыва паўстала і перад Рагнедай. Аднак дачка полацкага князя не збіралася з гэтым мірыцца.
У адну ноч, яна занесла нож над князем калі той спаў. Па адных звестках, князь выпадкова прачнуўся, па другіх – нож слізгануў па рабрыне; а можа Уладзімір і не спаў, прадчуваючы замах, але як бы там ні было ён застаўся жывы. Раз’юшаны князь схапіў меч каб забіць Рагнеду. Але іх сямігадовы сын Із’яслаў паўстаў з другім мячом паміж раз’юшаным бацькам і маці. Хлопчык Із’яслаў паступіў як дарослы мужчына, які быў не з робкага дзесятку. Учынак яго сына так уразіў князя, што той Рагнеду забіваць не стаў. Праз некалькі дзён Рагнедзе абвясцілі, што яна больш ніколі не ўбачыць сваіх дзетак, апроч Ізяслава, разам з якім ссылаецца на жыхарства ў горад які хутка будзе для іх пабудаваны і называцца ён будзе ў гонар Із’яслава. У наш час гэты город называецца Заслаўль.
Мужны ўчынак Рагнеды прынёс карысць калі не ёй то яе дзецям. Калі б яна згадзілася выйсці замуж за дружынніка то яе сыны маглі разлічваць толькі на кар’еру дружыннікаў а так яе дзеці атрымалі магчымасць стаць князямі.
Праз некалькі год Із’яслаў стаў полацкім князем. Нажаль ён памер у вельмі маладым узрасце прыблізна ў 1001 г. Праўда, ён паспеў жаніцца і такім чынам ўзнавіць дынастыю полацкіх князёў. Пасля смерці Із’яслава застаўся яго малалетні сын Брачыслаў. Які калі, трохі падрос стаў полацкім князем.
Брачыслаў быў прыхільнікам незалежніцкай палітыкі. У адрозненне ад іншых сыноў і ўнукаў Уладзіміра ён сядзеў на вотчыне бацькі і прадзеда. I, пасля смерці Уладзіміра ў 1115 г., ён аднавіў самастойнае жыццё Полаччыны. А ў 1021 здзейсніў добра падрыхтаваны паход на Ноўгарад. У выніку каторага далучыў да Полацкага княства гарады Усвят і Віцебск, якія раней належылі Ноўгараду.
Каб князь Брачыслаў больш не рабіў нападаў на падуладныя Кіеву землі, Кіеўскі князь Яраслаў Мудры (родны дзядзька Брачыслава) палічыў за лепшае ўзвесці на Кіеўскі прэстол Брачыслава разам з сабой. Пасля гэтага ўзвядзення фармальна атрымлівалася, што Брачыслаў і Яраслаў Мудры правяць Кіеўскай Руссю разам, фактычна ж, Руссю кіраваў Яраслаў Мудры, аднак для Брачыслава было гонарам лічыцца Кіеўскім князем. У Кіеве навт была пабудавана яго рэзідэнцыя – Брачыславава падвор’е, аднак фактычна Брачыслаў правіў у толькі ў Полацкім княстве. Праўда, Полацкае княства пры ім Кіеву даніну не плаціла. У той час гэта значыць, што яно было абсалютна незалежным. Брачыслаў памёр у 1044 годзе.
Пасля яго княжыць у Полацкім княстве стаў Усяслава Брачыславіч па прозвішчу Чарадзей які распачаў з будаўніцтва Полацкай Сафіі. Усяслаў не хацеў быць хрысціянінам а схіляўся да дзедаўскай, язычніцкай веры. Аднак у гэты час будаваліся ці ўжо былі пабудаваны Сафія ў Кіеве і Сафія ў Ноўгарадзе – тых цэнтрах, з якімі Полацк сапернічаў. Узвядзеннем полацкага Сафійскага сабора Усяслаў ставіў свой горад на адну прыступку з Кіевам і Ноўгарадам і пазбаўляўся ад магчымых ідэалагічных папрокаў. Зразумела, меў значэнне і асабісты гонар князя.
Пашыраючы самастойнасць Полацкага княства, Усяслаў правёў тры паходы. У 1065 годзе рушыў на Пскоў, які патрымаў у асадзе, але не ўзяў з-за таго, што на да памогу псковічам прыйшоў з войскам наўгародскі князь Мсціслаў. У бітве на рацэ Чарэсе палачане разбілі наўгародцаў, Мсціслаў уцёк у Кіеў. Наступным годам Усяслаў выправіўся на Ноўгарад і расквітаўся з ім за знішчэнне Полацка ў 980 годзе. Ноўгарад напалову быў спалены, Усяслаў захапіў вялікі палон і зняў з Наўгародскай Сафіі званы. I нарэшце, на пачатку 1067 года ён накіраваўся на Наваградак (беларускі), адкуль выбіў атрад кіяўлян, падначаліў горад сабе, зрабіўшы яго асяродкам полацкай каланізацыі на літоўскіх землях.
Такая актыўнасць Усяслава здалася вельмі небяспечнай Яраславічам – Ізяславу кіеўскаму, Святаславу чарнігаўскаму і Усеваладу пераяслаўскаму. Іх аб’яднаныя войскі рушылі на Полаччыну, і першай іхняй ахвярай стаў Менск. Усіх менскіх мужчын Яраславічы перабілі, а жанчын, як заўжды, узялі ў палон. Напераймы захопнікам выступіў ад Наваградка Усяслаў, і дзесятага сакавіка адбылася бітва на Нямізе. Рака Няміга была невялічкая, вытокі яе знаходзіліся недзе ў раёне сучаснай Грушаўкі (раён Менска), так што, можна меркаваць, бітва адбывалася там, дзе сёння праходзяць вуліцы Мяснікова, Маскоўская, Лібкнехта, Фабрыцыуса.
У бітве на Нямізе ніхто не выйшаў пераможцам. Усяслаў вярнуўся ў Полацк, а Яраславічы не мелі сілы на пагоню і далейшае рабаванне Полацкай зямлі.
Праз чатыры месяцы роўна, 10 ліпеня, праціўнікі стрэліся зноў, але на гэты раз ужо для мірнай размовы, ініцыятыва якой зыходзіла ад Усяслава. Сустрэча адбылася каля Оршы. На левым беразе Дняпра стаялі Яраславічы, на правым – Усяслаў. Апошні з двума сынамі пераплыў на лодцы раку. Гарантам яго бяспекі і недакранальнасці было крыжацалаванне, якое прылюдна, пры мностве сведкаў, зрабілі браты Яраславічы. Але як толькі на іх вочы з'явіўся Усяслаў, яны забылі пра сваю клятву, і на полацкага князя, а таксама яго сыноў-падлеткаў былі надзеты кайданы. Потым Яраславічы накіраваліся ў Кіеў, дзе замкнулі сваю здабычу ў поруб. У Полацку сеў князем сын Ізяслава кіеўскага Мсціслаў, раней разбіты палачанамі на Чарэсе.
Усяслаў быў вязнем крыху болей за год. Паўстанне кіяўлян супраць Ізяслава прынесла яму не толькі волю, але і нечаканае ўзвышэнне – Усяслава абралі кіеўскім князем, і пратрымаўся ён на гэтай пасадзе каля васьмі месяцаў. Вясной 1069 года Усяслаў павёў войска насустрач Ізяславу, які рухаўся на Кіеў, узмоцнены палкамі польскага караля Баляслава. За Белгарадам Усяслаў тайна, уначы, уцёк у Полацк. Можна меркаваць, што над ім навісла прамая пагроза забойства. Браты Ізяслава ніяк не маглі прыняць Усяслава за кіеўскага князя. 3 ім адмовілася лічыцца наўгародскае веча, супраць яго было кіеўскае баярства. Пры такіх умовах Усяслаў з лёгкасцю мог зноў апынуцца ў порубе, з якога князя выратаваў цуд. У наступныя тры гады ён зведаў выгнанне з Полацка, хаваўся ад помсты Ізяслава ў фінскага племені водзь, хадзіў з важанамі на Ноўгарад, але няўдала, сабраў новую дружыну і нарэшце вярнуў сабе полацкі пасад. У 1076 годзе Усяслаў вытрымаў адразу тры паходы Уладзіміра Манамаха, якому дапамагалі наўгародцы і кіяўляне, палавецкія наёмнікі. Гэты быў першы выпадак выкарыстання стэпнякоў для рабунку Полацкай зямлі.
Пасля ўсіх бурлівых падзей Усяслаў кіраваў Полацкім княствам яшчэ тры дзесяцігоддзі, пад час якіх праводзіў засваенне гістарычных літоўскіх земляў.