Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2012 в 18:42, курс лекций
Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Туравскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі
Эканамічны ўклад, грамадскі і палітычны лад першых дзяржаўных ўтварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
Язычніцтва на землях Беларусі
Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.
Пісьменнасць і асвета ў Беларусі ў 9 – 13 стст. Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.
14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў Беларусі у 9 – 13 стст.
Пад канец жыцця дачакаўся Усяслаў Любецкага з'езду князёў, які ў 1097 годзе ўзаконіў фадальную раздробленасць, прызнаўшы за кожным князем незалежнасць і спадчыннасць яго княства. Памёр Усяслаў у 1101 годзе, пражыўшы доўгі век. Княжанне яго працягвалася 57 гадоў.
На дзень скону Усяслава яго сыны, што разам з ім пакутавалі ў кіеўскім порубе, ужо былі сталага веку мужчыны. Самае меншае мелі гадоў па сорак пяць. Аднак самастойнасці да гэтага часу яны не атрымалі. Бацькава месца ў Полацку пераняў Давыд. У Менску княжыў Глеб. У іх ужо раслі свае дзеці, якім патрабаваліся ўласныя ўдзелы. Так што драбленне Полацкага княства набліжалася шпаркай хадой. Найбольш моцнай асобай з Усяславічаў аказаўся менскі князь Глеб. 3 самага пачатку ён, відаць, не надта лічыўся з полацкім Давыдам, бо ўжо ў 1104 годзе Давыд з кіяўлянамі хадзіў ваяваць Менск. Перамог Глеб, што дазволіла яму прылучыць да Менска неблагі кавалак – Друцк, Копысь, Оршу. У 1116 годзе Глеб напаў на Слуцк, які лічыўся кіеўскім уладаннем. Гэтага яму не даравалі, Уладзімір Манамах адпомсціў бязлітасным разбурэннем Менска, Глеба ж кінулі ў той самы поруб, дзе некалі ён сядзеў з Усяславам. Аднак у адрозненне ад бацькі народнае паўстанне яго не вызваліла. Не меў ён такой вядомасці, ды і трымалася, трэба думаць, горкая памяць, што пасля ўцёку Усяслава з-пад Белгараду ўсіх ягоных кіеўскіх прыхільнікаў жорстка пакаралі - семдзесят чалавек забілі, многім выкалалі вочы. Таму ніхто за Глеба не заступіўся, у порубе ён і сканаў.
Раз’ядноўчыя намаганні Усяславічаў, іх нежаданне жыць у «згодзе» і выконваць загады кіеўскіх князёў, адмова ў 1127 годзе ісці ў агульна-рускі паход на полаўцаў выклікалі знішчальны наступ на Полаччыну Мсціслава кіеўскага, сына Манамаха. У 1128 г. ён даўмеўся вырашыць справу кардынальна. На Полацкае княства Мсціслаў кінуў аб'яднаныя сілы кіеўскіх, пераяслаўскіх, чарнігаўскіх зямель. Усіх князёў полацкай дынастыі, сыноў і ўнукаў Усяслава – Давыда, Расціслава, Георгія-Святаслава, Івана і Васіля Барысавічаў – разам з жонкамі і дзецьмі арыштавалі, выслалі ў Канстанцінопаль, дзе швагер Мсціслава, імператар Іаан, накіраваў іх у войска, якое білася з арабамі. Таму, хоць і не па ўласнай волі, беларускія князі ператварыліся ў крыжакоў. Незадоўга перад тым адбыўся першы крыжовы паход еўрапейскага рыцарства, былі створаны ордэны гаспітальераў і храмоўнікаў. Толькі праз адзінаццаць гадоў з гэтай небяспечнай ссылкі вярнуліся Васіль і Іван, астатнія прадстаўнікі дынастыі загінулі ў бітвах.
Хоць Мсціслаў арыштам князёў і нарабіў шмат шкоды, але сваёй мэты не дасягнуў, бо не ўсе полацкія князі трапілі ў пастаўленую ім пастку. Васілька, адзін з сыноў Георгія-Святаслава, перачакаў бяду недзе ў літве, і ў 1132 годзе полацкае веча абрала яго князем замест Мсціслава, стаўленіка Святаполка. Праз дзесяць гадоў Васілька ці памёр, ці загінуў, і княжыць стаў Васіль-Рагвалод, той самы, што зведаў візантыйскі палон і бітвы з сарацынамі.
Полацкае княства да XIII стагоддзя раздрабілася, стварыўся шэраг самастойных удзелаў – Віцебскі, Менскі, Заслаўскі, Лагожскі, Друцкі; удзеламі княства сталі і яго прыбалтыйскія прыгарады – Кукенойс і Герцыке, дзе ўладарылі князі полацкага дому. Яны ахоўвалі гандлёвыя інтарэсы Полацка, для якога Дзвіна з'яўлялася шляхам у Еўропу.
Крыжацкая навала. У 1201 г. у месцы ўпадзення Заходняй Дзвіны ў Балтыйскае мора нямецкімі рыцарамі была ўзведзена крэпасць Рыга (цяпер сталіца Латвійскай Рэспублікі). У 1202 г. быў створаны ваенна-манаскі ордэн Мечаносцаў (Ён інакш яшчэ называўся Лівонскім ордэнам.). Так яны падрыхтавалі трывалы падмурак для заваёвы падзвінскіх зямель і хрысціянізацыі мясцовага насельніцтва. Заваёўніцкія планы крыжакоў ушчыльную сутыкнуліся з інтарэсамі Полацка. Задоўга да з'яўлення тут нямецкіх рыцараў плямёны ліваў і латгалаў плацілі даніну полацкім князям і на выпадак ваенных дзеянняў пастаўлялі дапаможнае войска. Тут жа, у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, знаходзіліся гарадыкрэпасці Кукенойс і Герцыке (самы аддалены — Кукенойс — размяшчаўся за 340 км ад Полацка). Гэтымі гарадамі кіравалі васалы, якіх назначаў полацкі князь. (Успомніце, што азначае паняцце «васал».)
Такім чынам, з'яўленне тут нямецкіх рыцараў адкрыта пагражала Полацку стратай падуладных яму зямель. Ваеннае сутыкненне стала непазбежным.
У 1203 г. войска полацкага князя Уладзіміра асадзіла дзве нямецкія крэпасці. У гэтым жа годзе на Рыгу напаў князь горада Герцыке Усевалад сумесна з атрадам літоўцаў. Падзеі гэтыя азначалі пачатак адкрытай барацьбы насельніцтва беларускіх зямель з крыжакамі.
Крыжакі, сабраўшы вялікія сілы, рушылі ў землі ліваў. Не маючы ратунку, лівы звярнуліся з просьбай аб абароне да полацкага князя Уладзіміра. Ён са сваім войскам тэрмінова з’віўся і асадзіў нямецкую крэпасць Гольм. Аднак узяць крэпасць палачанам не ўдалося. Да захопнікаў ішло падмацаванне, а самому Полацку сталі пагражаць літоўцы. Асаду крэпасці прыйшлося зняць.
Рыцары наблізіліся да горада-крэпасці Кукенойса. Княжыў тут у гэты час Вячка (Вячаслаў), што паходзіў, як мяркуюць гісторыкі, з дынастыі полацкіх князёў. Пад яго кіраўніцтвам невялікія сілы абаронцаў крэпасці мужна супрацьстаялі рыцарскаму войску. Паабяцаная дапамога ад полацкага князя ім не прыходзіла. Мужны князь мусіў спаліць у 1208 г. крэпасць і з атрадам у 200 чалавек вярнуўся ва ўсходнеславянскія землі.
Пазней таленавіты ваенны кіраўнік — князь Вячка ўзначаліў абарону крэпасці Юр’еў (цяпер Тарту), што знаходзілася ў землях эстаў. Тут ён гераічна загінуў у жорсткім баі з крыжакамі.
Праз год пасля падзення Кукенойса нямецкія крыжакі захапілі яшчэ адзін апорны пункт палачан — крэпасць Герцыке. (Пакажыце названия крэпасці на карце.)
Неаднаразовыя перагаворы аб міры паміж полацкім князем Уладзімірам і рыжскім епіскапам Альбертам скончыліся падпісаннем пагаднення. Полацкі князь вымушаны быў адмовіцца ад падуладных яму зямель у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны. Пазбаўляўся ён і даніны ад мясцовага насельніцтва. У 1216 г. у час падрыхтоўкі да новага паходу супраць крыжакоў полацкі князь Уладзімір нечакана памёр (відаць, ён быў атручаны падасланымі людзьмі). Паход не адбыўся.
Полацк перад пагрозай агульнай небяспекі з боку крыжакоў шукаў сувязі з Наўгародскай зямлёй. Яскравым сведчаннем гэтаму з'яўляўся шлюб наўгародскага князя Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава.
У 1240 г. адбылася буйная бітва са шведскімі рыцарамі на рацэ Няве. У гэтай бітве сваёй выключнай адвагаю вызначаўся палачанін Якаў, які быў на службе пры княжацкім двары. Пра подзвіг воіна Якава расказаў сучаснік.
На Няве адбылася «сеча вялікая». У жорсткай рукапашнай схватцы Якаў Палачанін, узброены мячом, напаў на цэлы «полк» шведаў. Вось якое зусім кароткае паведамленне данесла нам гісторыя пра гэты незвычайны подзвіг: «наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь». (Удумайцеся толькі ў гэтыя сціплыя словы «наехаў на полк з мячом».) Бясстрашных волатаў нараджала славутая Полацкая зямля!
Другая бітва Аляксандра Неўскага адбылася ў 1242 г. на лёдзе Чудскага возера. Нямецкія рыцары ў гэтай бітве, як і раней шведы, пацярпелі поўнае паражэнне. Іх упарты рух у славянскія землі часова прыпыніўся.
Барацьба з
крыжакамі стала для Полацка
апошнім актам гістарычнай
Татарская навала. Да крыжацкай пагрозы з Захаду дабавілася мангола-татарская навала з Усходу. Хто ж такія мангола-татары?
Радзімай мангола-татар з’яўляюцца стэпы Манголіі. Выхаваныя ў суровых умовах качавога жыцця, мангола-татары былі загартаванымі, вынослівымі, цярплівымі воінамі. Чынгісхан — так звалі першага кіраўніка, які аб’яднаў мангольскія і татарскія плямёны і павёў іх на заваяванне многіх краін. Перад смерцю ён завяшчаў сваім паплечнікам заваяваць увесь свет ад мора і да мора». Чынгісхан лічыў, што ўвесь свет абмяжоўваецца з усходу Ціхім і з захаду Атлантычным акіянамі. Да паяўлення ў беларускіх землях мангола-татары заваявалі Кітай, Сярэдвюю Азію, Закаўказзе і большую частку рускіх зямель.
3 гэтай небяспекай наша
Бацькаўшчына сутыкнулася ў
Пісьмовыя крыніцы змяшчаюць паведамленні аб перыядычных паходах татар з 1258 па 1325 г. у беларускія землі. Захапіўшы шмат дабра і палонных, праліўшы кроў нашых суайчыннікаў, рабаўнікі вярталіся на Волгу ў сваю дзяржаву — Залатую Арду.
Аб мангола-татарах захавалася шмат народных паданняў. Вось адно з іх. Мангола-татарскае войска на чале з Койданам рухалася на Мінск. На шляху заваёўнікаў знаходзіўся горад Крутагор’е. Тут адбылася бітва. Военачальнік Койдан загінуў. Паводле падання, пасля гэтага Крутагор’е назвалі Койданавам (цяпер горад Дзяржынск).
Нягледячы на асобныя набегі татар Беларускія землі захавалі незалежнасць і не зведалі цяжкага мангола-татарскага прыгнёту.
Тураўскае княства. Пасля полацкіх падзей 980 гда войска князя Уладзіміра з’явілася пад Туравам сталіцай дрыгавічоў. Князь Тур прызнаў над сабой уладу Уладзіміра, і згадзіся плаціць яму (Уладзіміру) даніну. Такім чынам Туру ўдалася захаваць сваю ўладу і жыццё яшчэ на некалькі год.
У 988 годзе. Уладзімір вырашыў хрысціць Сваю дзяржаву, але Тураўшчына аказала супраціўленне хрышчэнню. Тады Уладзімір робіць вялікі паход на Тураўскае княства пад час якога хрысціць гэтыя землі агнём і мячом. Як сведчаць некаторыя летапісы воды ракі Прыпяці на некалькі тыдняў афарбаваліся ў чырвоны колер ад пралітай крыві. Князь Тур загінуў у баі супраць войска Уладзіміра, абараняючы старую язычніцкую веру.
Пасля забойства Уладзімірам свайго брата Яраполка яму ў спадчыну дасталася жонка брата якая была цяжарнай. Праз некаторы час яна нарадзіла хлопчыка якога назвалі Святаполк. Такім чынам фармальна Святаполк быў Уладзіміравічам фактычна Яраполчычам. Калі ён стаў падрастаць маці расказала яму і пра абставіны яго нараджэння, і пра абставіны смерці яго сапраўднага бацькі і Святаполк стаў лютым ворагам Уладзіміра на ўсё жыццё.
Калі Рагнеда зрабіла няўдалы замах на свайго мужа, за што была выслана з Із’яславам ў Заслаўль, Уладзімір вырашыў выслаць куды падалей і былую жонку Яраполка з сынам, на ўсякі выпадак. А тут якраз вызваліўся княжаукі пасад ў Тураве куды і былі адпраўлены Святаполк з маці. Такім чынам Святы Уладзімір праявіў змяінае каварства. Уявіце сабе, ён паслаў у Тураў, дзе толькі што забіў князя, якога паважалі ўсе тураўляне, сваім намеснікам сямігадовага хлопчыка, якога усе лічылі сынам Уладзіміра. Але тураўляне Святаполка не забілі а наадварод вельмі добра прынялі, напэўна ведалі яго гісторыю. І Святаполк і тураўляне ненавідзелі Уладзіміра і праваслаўе але змагаца за старую язычніцкўю веру не маглі бо Тураускае княства было слабым і Кіеву супрацьстаяць не маглі. Каб зрабіць пакасць Уладзіміру Святаполк і тураўляне вырашылі хрысціцца па каталіцкаму абраду, гэта хрышчэнне давала ім і моцнага саюзніка ў барацьбе з Кіевам, а іменна польскага караля Балаяслава Храбрага. І вось святаполк жаніўся на дачцэ Баляслава, заснаваў у Тураве каталіцкае біскупства. Пабудаваў першы ў Беларусі каталіцкі касцёл. Гэта быў відавочны выклік Уладзіміру, і ў 1013 годзе кіеўскі князь арыштаваў сына (ці пасынка) разам з жонкай і біскупам Рэйнберам і пратрымаў у турме, пакуль Баляслаў не пайшоў паходам на Кіеў.
Пасля смерці Уладзіміра ў 1015 пачаўся перадзел улады паміж яго сынамі. Аповесць мінулых часоў напісаў праваслаўны манах які жыў у Кіеве, таму ў Аповесці мінулых часоў падзеі выкладаюцца так. Асноўнымі пэтэндэнтамі на прэстол былі сыны Уладзіміра Яраслаў Мудры (яшчэ адзін сын Уладзіміра і Рагнеды,); Святаполк, прозваны пазней Акаянны (гэта значыць той, якому няма і не можа быць прабачэння); Барыс і Глеб. І вось Святаполк падсылае наёмнага забойцаў да Барыса Глеба якія іх забіваюць, праваслаўная царква залічвае іх ў святыя. Яраслава не змаглі забіць ні наёмныя забойцы ні Святаполк з войскам і ён уцякае ў Скандынавію да варагаў. Святаполк садзіцца на Кеўскі прэстол і княжыць у Кіеве 4 гады. Тым часам Яраслаў Мудры набірае дружыну з варагаў і захоплівае Ноўгарад, потым копіць сілы і ідзе вайной на Святаполка Акаяннага. Зімой 1019 года адбываецца сражэнне на рацэ Альце ў каторым Яраслаў Мудры перамагае Святаполка Акаяннага. Апошні з рэшткамі войска ўцякае ў Польшу да цесця, але па дарозе захворвае і памірае. Яраслаў Мудры жа становіцца Кіеўскім князем.
Быў і іншы манах які не баяўся Яраслава Мудрага і пісаў так, як было на самой справе. Адзін з выканаўцаў забойства Барыса і Глеба вараг Эймунд у старасці вяртаецца на Радзіму раскайваецца ў сваіх грахах і стрыжэцца ў манахі. Каб ён поўнасцю іскупіў сваю віну перад Богам і людзьмі яму было загадана напісаць сагу дзе ён раскажа ўсю праўду аб сваіх злачынствах.
Эймунд у сваёй сазе напісаў, што іх, наёмных забойцаў, наняў не Святаполк а Яраслаў Мудры і забілі яны не толькі Барыса, Глеба, але і Святаполка. Такім чынам не было ніколі, ні сражэння на рацэ Альце ў 1019 г., ні чатырох гадоў праўлення Святаполка ў Кіеве; было толькі змяінае каварства Яраслава і гнусны паклёп на Святаполка. (Самай апошняй краінай са Скандынаўскіх краін, што прыняла хрысціянства была Швецыя, там вера Хрыстова было ўведзена ў 999 г.)
У канцы свайго княжання Яраслаў Мудры, як і яго бацька, раздаў землі сваім сынам. Тураўскае княства дасталася Ізяславу Яраславічу. Пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. Ізяслаў становіцца вялікім кіеўскім князем, але княжанне ў Тураве захоўвае за сабою. Такім чынам, тураўскімі князямі з XI ст. былі старэшыя сыны кіеўскіх князёў – спадкаемцы кіеўскага прэстолу. Пасля смерці кіеўскіх князёў яны займалі велікакняжацкі прастол у Кіеве.
Так было да сярэдзіны XII ст. А сярэдзіны XII ст. пры падтрымцы жыхароў Турава князем стаў Юрый Яраславіч. Ён не хацеў быць у поўнай незалежнасці ад Кіева і перастаў падпарадкоўвацца яму. У адказ кіеўскі князь арганізаваў у 1157 г. паход на Тураў. Смаленскія, галіцкія і іншыя князі Кіеўскай Русі стварылі магутнае войска. Яны разлічвалі, што з ходу змогуць авалодаць горадам. Аднак Тураў выстаяў. Войска вялікага князя кіеўскага прыступіла да працяглай аблогі.